Цяперашняе перацякло ў заўтрашняе
Надзвычай хутка для мяне скончыўся сэанс паказу "Над зязюльчыным гняздом". Квіткі скончыліся праз 18 хвілін пасьля пачатку раздачы. Яно й зразумела: на халяву чаму б і не паглядзець. Ну я дык хоць кнігу чытаў, а Зьміцер так і застанецца невукам. ![]()
Волька тлумачыла, што дабірацца да КЗ-Менску трэба ня мятро. Але я б пасьпеў пры жаданьні яшчэ трапіць і канцэрт, а за час абеду можна схадзіць павольнай хадой туды і вярнуцца назад, так што пакінуў усё як заплянавана. КЗ-Менск… Даруйце, усё-ткі гэта КЗ-Мінск у самых горшых традыцыях гэтага слова. Пачынаючы ад таго, што невядома чаму паўсюль у касах можна набыць квіткі у любыя тэатры і на любыя канцэрты, нават у той самай "КаЗе", а на "Народны альбом" трэба ісьці толькі ў іх набываць. Ну зразумела дзеля чаго - каб зьменшыць колькасьць прысутных, а то чаго добрага ўзарвуць усё навокал. ![]()
Калі сур’ёзна, дык у гэты ж момант мусіў быць канцэрт нейкага маскаля, ды яго скасавалі праз благі распаўсюд квіткоў. Таму ацаніць колькасьць тых, хто прыйшоў уласна на "Народны альбом", цяжка - у касах адначасна прымалі назад прададзеныя квіткі на скасаваны канцэрт. Але затое пазнаць "нашых" наведнікаў вельмі проста празь іхнюю няшэрасьць і сям-там беларускасьць. Тую беларускасьць, якое ні каліўца няма ў іхнім КЗ-Мінск. Каб ужо не дарма хадзіў, зазірнуў у іхнюю нейкую мастацкую галярэю. Мдзя, якое ўбоства гэтыя ўсе псэўданародныя творчасьці з надпісамі па-маскальску… Карацей кажучы, адно - гарачка, а другое - балячка.
![]()
Але цяпер высьветліў хоць, дзе тое мятро "Першамайская" (о Госпадзе, ну й назвы ж!
І гэта на адзінай станцыі, аздобленай бел-чырвона-белымі колерамі!)
Па дарозе дахаты разважаў над тым хвактам, што сёньня проста прыняў да ведама. А вось жа не - тое, што дамашка адмяняецца гэым разам, гэта зроблена ня проста так. Ёсьць спадзеў, што на Сідаровічаву дуду я пайду не адзін…
