Проста. Шчырасьць
Гавары са мной па-беларуску
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю бесславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, не ў маю нагрузку -
Зорны крыж Мацея Бурачка…
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын -
Гавары са мной па-беларуску!
Час - вар’ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
————————————————
© Яўгенія Янішчыц

прыгожы верш
Comment by Niki — January 8, 2009 @ 18:05:23
А галоўнае - беларускі. Ад шчырай беларускі.
Comment by Renessaince — January 11, 2009 @ 0:41:03