We are the greatest!

December 6, 2008 - 12:42:31

“Народны альбом” у КаЗе!

Ну каб падмацаваць свае ранейшыя словы пра знаёмства з КаЗой, толькі дзьве яшчэ фоткі - унутры і звонку, праз дарогу ад КЗ "Мінск".

І навошта тут чырвона-зялёны арнамант? Ведаюць, чым прывабіць кліентаў
Піхаюць гэтыя чырвона-зялёныя куды толькі можна Літаральна праз дарогу - зусім іншы сьвет
Зьміцер ВайцюшкевічАле ўсе гэтыя «местачковыя асаблівасьці» КаЗы забыліся, як толькі мы ўвайшлі ў залю канцэрту. Ці мог хто яшчэ паўгады таму ўявіць сабе такое? Акрамя таго, цягам усяго канцэрту Міхал Анемпадыстаў (складальнік альбому і аўтар тэкстаў) рэклямаваў ініцыятыву «Будзьма», а кпіны усіх іншых удзельнікаў з сучаснага дзяржаўнага ладу дык і не пераказаць. emoticon

Зьміцер Вайцюшкевіч ды Юлія ГлушыцкаяНам пашчасьціла сядзець у першым шэрагу, але я ня ведаў, што такое «малая заля». Там няма ніякага ўзвышэньня, і мы маглі пры жаданьні дацягнуцца рукой да музыкаў! Насупраць нас сядзелі (як потым высьветлілася) З.Вайцюшкевіч і Ю.Глушыцкая. Гэххх, ня дзіва, што квіткі на канцэрт Вайцюшкевіча разабралі значна хутчэй, чым на «Народны альбом» - яны апынуліся самымі ўражвальнымі для мяне музыкамі, самым сапраўдным адкрыцьцём. Хоць Вайцюшкевіча я слухаў раней і таксама ўпадабаў, аднак жа запісы і жывы выступ - гэта дзьве вялікія розьніцы…

Аляксандар ПамідораўДарэчы, і сам «Народны альбом» ўжывую - гэта зусім іншае. Да таго ж ён не стаіць на месцы, як запісы, а ўвесь час разьвіваецца. Гэта яскрава было бачна на песьнях, дзе Л.Вольскі чытаў рэп. З дапамогаю А.Памідорава ды В.Кругловай гэта ператварылася ў самы што ні на ёсьць гардкор (ну, і праз музыку таксама, натуральна).

Зьміцер ВайцюшкевічАле вернемся да Вайцюшкевіча. Большасьць часу ён быў на падпеўках, на подыгрышы, але ўжо там зь яго проста выпірала творчасьць, крыятыўнасьць. І вось - «Аргентынскае танга». Так, гэта ён выконвае гэтую песьню. Ня ведаю, ці так было раней, але зь ягонай прадмовы вынікала, што ён сам толькі нядаўна ўцяміў, што ён сьпявае. Таму - падчас гэтага ягонага выкананьня можна было ўзмакрэць самому ня меней, чым Зьмітру разам з аб’ектам ягоных прыцязаньняў - Юляй. emoticon

Лявон ВольскіДля поўнага шчасьця не хапала толькі мажлівасьці патанчыць. Ды нешта і ззаду ніхто не спрабаваў… А альбом, што ні кажы, усё ж танцавальны. emoticon І - на яго можна хадзіць зноў і зноў. Бо некаторыя песьні нават пазабываўся быў. А яшчэ хаця б таму, што не ва ўсіх музыкаў здолеў аўтографы ўзяць. Так што будзе плякат вісець як напамін пра наступную сустрэчу. А кружэлка З.Вайцюшкевіча зь ягоным уласнаручным подпісам - як напамін пра страчаную мажлівасьць наведаць ягоны канцэрт…

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/12/06/p924/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design