We are the greatest!

December 25, 2008 - 10:23:52

Шчасьлівых Калядаў

Цэтлікі запісу: canon, Бог, абвесткі

Плошча Незалежнасьці26 сьнежня, у другі дзень цудоўнага Сьвята Нараджэньня Хрыстовага паводле новага стылю, у 14-00 у тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла Сьв. Сымона і Алены адбудзецца канцэрт «Беларускі Хрысьціянскі Хіт». У канцэрце на Раство прымуць удзел гурт «Псальмяры», выканаўцы Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская, Ядвіга і Ганна Багдановічы, Алесь Наркевіч, а таксама чакаецца ўдзел хору «Глёрыя».

Уваход вольны.

Інфармацыю пра канцэрт можна атрымаць па тэлефонах:
8-029-307-27-13 (Валерыя), 8-029-593-50-66 (Ірына).

via Урбан.Бай
 
Ну, сюды я не патраплю...
 
У рамках серыі канцэртаў “Плянятарнай паэзіі” мінскі плянятар запрашае на вечарыну Adventum ceri (чаканьне нябёсаў). Надзвычайнае плянятарнае шоў да Нараджэньня Хрыстовага і Шчодрыку, якое адбудзецца 29 сьнежня 2008 года а 19-й гадзіне у зорнай залі Плянятару (Менскі гарадзкі парк ім. М. Горкага)
Ну, а сюды калі заробак атрымаю...
Адсьвяткуем каляды разам!

Прысутнасьць інтэлектуальнай прасунутасьці і выключнай датклівасьці абавязковая.

Удзел бяруць паэты:
Іна Каляда (бо як жа Каляды без Каляды)
Віка Трэнас
Тацяна Будовіч
Аксана Спрынчан
Натальля Кучмель
Сяргей Вераціла і галоўны альтэрнатыўны Зюзя краіны

І, безумоўна, сюрпрыз

Увесь вечар на сцэне славуты музыка Раман Абрамчук і тры салодкагалосыя анёлы, а таксама чакаецца выступ слыннай бардэсы Тацяны Беланогай.

Даведкі па тэлефоне
8-029-7682878 (Алесь)

Кошт квіткоў 2500 бел. руб.

via Урбан.Бай

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/12/25/p926/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design