We are the greatest!

January 31, 2009 - 17:02:23

Камяні могуць гаварыць

Цэтлікі запісу: canon, цікавосткі, вандроўка

Прыцягнула ўвагу ўчора да сябе дзіўная царкоўка з чырвонае цэглы і з зялёным дахам. Нколі ня быў у гэтым месцы, то завітаў на могілкі, што акружалі гэтую царкоўку.

Ад рукі контаррэвалюцыіАдразу ж кінуліся ў вочы могілкі «крыху знаёмых» Каржанеўскіх і Караткевіча, хоць яны й былі ўбаку ад цэнтральных шляхоў. Але я й не пайшоў наўпрост па алейцы да царквы, а пачаў шукаць абыходныя шляхі. Пыска

Магіла Б. І. ЛуцэвічЛедзь толькі выбраўшыся на асвальтаваную дарожку, тыкнуўся проста носам у магілу… маці Янкі Купалы. "Ды што ж гэта за могілкі такія?" - зьдзівіўся я і неадкладна атрымаў адказ на сваё пытаньне па тэлефоне ад Гражынкі. Праўда, яшчэ пэўны час патрабаваўся растлумачыць, дзе я знаходжуся, але пасьлявысьветлілася, што яна гэтае месца добра ведае (і мне не казала), а таксама распавяла шмат цікавых гісторыяў пра «насельнікаў» Вайсковых могілак (ну, ад яе цікавостак заўжды можна чакаць аба ўсё што датычыцца гісторыі, асабліва Менску, так што я гэтага чакаў з задавальненьнем).

Помнік Янку КупалуПакуль трымаў у рукох слухаўку, зразумела, фатаграфаваць ня мог - даводзілася дзяліць сваімі «адкрыцьцямі» ў «жывым этэры». Ну а потым пабегаць па сьцежках паўторна дзеля таго, каб усё-ткі гэта сфатаграфаваць. Ну, пасьля ўсяго пачутага-убачанага для мяне ўжо не было нічога дзіўнага ў тым, каб пачуць напрыканцы размовы з Гражынкай, што на гэтых самых могілках пахаваны недзе і сам Янка Купала. Дык я нават і не зьбіраўся асабліва шукаць ягоную магілу, бо столькі наглядзеўся іншых знаёмых, паўзнаёмых і незнаёмых прозьвішчаў і асобаў…

…Што на мяне ўжо пачалі скосу паглядаць і наведнікі (альбо служкі?) царквы, і нейкі папрашайка ля яе. Але паглядзеўшы, што я не раблю шкоды (мабыць), ён вырашыў мне "дапамагчы" і падказаў шлях да… той самай магілы маці Янкі Купалы. emoticon

І хацелася ж сюды ісьці выкідаць...Ну добра, абышоўшы могілкі яшчэ раз і па калена ў сьнезе (але шчасьлівы), пабачыў і Янку Купалу (гэ, што там яго шукаць), і, на жаль, сьляды чалавечага сьвінства. Нават у цэнтры гораду. Нават пасярод магілаў…

Самі магілы - кожная зь іх - вартыя асобнага расповеду. Шмат пра што яшчэ трэба будзе пачытаць, бо адчуў сорам, што ня ведаю. Канечне, камяні маглі б расказаць шмат цікавага пра часы, у якія іх ставілі. Але цяпер, пакуль ёсьць мажлівасьць, будзе добра ведаць хаця б тое, што засталося ва ўспамінах іншых людзей.

Царква на Вайсковых могілкахP.S. А царкву я ўсё-ткі, ледзь не забыўшыся, сфоткаў напрыканцы. Бо сьпярша зайшоў туды дзеля яе, але потым стала не да таго.

January 29, 2009 - 23:04:56

“Ліцьвінскі клюб” і “Тутэйшыя”

Глядзелі фільм па п’есе, ці то зьняты «Белсатам», ці то проста на ім паказаны раней. Зразумеў, што нічога не памятаю пра «Тутэйшых»-арыгінал. Вельмі даўно зразумеў, зрэшты. Дык хоць бы цяпер буду ўяўленьне мець.

Апасьля прагляду не было ніякага жаданьня ўвязвацца ў іхнія (да таго ж дзіцячыя нейкія) разважаньні пра тое, "ці тутэйшыя беларусы, ці ўжо не, а мо яшчэ не?.." І абмеркаваньне на ўзроўні "вось яны такія-сякія, а гэтыя вось якія малайцы-гяроі…" Банальна. Не, я прыйшоў у клюб не дзеля гэтага, а дзеля ўласна «Тутэйшых». А не каб праходзіць прымусова-добраахвотную працэдуру "знаёмства" ў пачатку.

Ну, за немцаў!

А ў «Тутэйшых» галоўнага гяроя, Янку Здольніка, граў "асабіст" Шкалін з «Салдатаў». Нават ня ведаў, што ён беларус. Але памылкі быць ня можа - такая прыгожая мова ў яго. Цяпер дык ужо ведаю сапраўднае прозьвішча актора. Знаёмцеся - Анатоль Кот.

Янка Здольнік aka Анатоль Кот

Ну але ўсё-ткі длясябе я разважаў над пытаньнем "добра ці блага ўвогуле быць «тутэйшымі»?" і "ці ёсьць «тутэйшымі» мы, ці беларусамі?" Адказ прыйшоў у той жа вечар у… ліфце. …На рэклямным прашпэкце (канечне ж, расейскамоўным) нейкай фірмы, што спэцыялізуецца на гірудатэрапіі (па-простаму - лячэньне піяўкамі). Першы ж радок ідыёцкага буклету: "Істокі гірудотерапіі в Россіі, уходят в глубіну веков…"

Ні храна мы яшчэ ніякія не беларусы, пакуль існуюць такія вось дэбілы. І я нават не пра памылкі.

Ну а сёньня яшчэ раз, паўторна атрымаў адказ на тое, хто мы ёсьць. Проста прайшоўшыся па вулачках і паазіраўшыся на бакі. То бок - на шыльды. Усялякіх там "національніх спарціўных лацярэй". Так што, спадарынька, якая выказвала ўчора сваё абурэньне і нязгоду з тым хвактам, што беларусы непаважаюць сябе як нацыю, але ж варта зьняць ружовыя акуляры.

- 21:13:33

Ну хоць нешта карыснае…

Цэтлікі запісу: canon, Беларусь, глядзелка

Затое акрамя таго, што цяпер ведаю, дзе 4 і 5 карпусы БДУІРу, знайшоў уяшчэ па адваротнай дарозе і вуліцу Залатая Горка.

А паколькі ўжо праходзіў міма абласной бібліятэкі, дык не ўтрымаўся і ад таго, каб зайсьці ў іхнюю дысконтную кнігарню, дзе здабыў чарговую беларускамоўную мапу. Такая ў іх была якраз апошняя.

Памятаючы пра мінулы «халяўны» паход на вясельную выставу, вырашыў і тут паспрабаваць паўтарыць той самы нумар. Не атрымалася. У гэты дзень у іх быў выходны. Давялося ісьці зусім без аплаты. Пыска

Саламяны макет царквыГэтым разам тут ладзілася выстава аддзяленьня дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладэчанскае музычнае вучэльні імя М. К. Агінскага «У краіне мар». Дзіўнавата гучыць, канечне, але чым жа яшчэ можна займацца ў музычнай вучэльні? Правільна, саломапляценьнем. Пыска

Зрэшты, чаму ж толькі саломкай? Майстры там на ўсе рукі. Так што схадзіць варта, але выстава працуе толькі да 31 студзеня.

Трыпціх «Божае нараджэньне» Самая мудрая птушка нашых лясоў

Пасьля, праўда, пагаварылі з адным з супрацоўнікаў гэтае ўстановы, які сьпярша быў нездаволены, відаць, што «ходзяць тут усялякія», але пасьля разгаварыўся, распавёў пра папярэднюю выставу, якая была для яго вельмі цікавай, а пасьля адказаў і на тое, якія плянуюцца пасьля гэтае выставы (відаць-такі, ня просты супрацоўнік). Запрашаў прыходзіць. Толькі каб жаданьне было.

January 28, 2009 - 18:11:39

Сьведчаньні заядлых (у мінулым) курцоў

  1. «Як я кінуў паліць з дапамогай малітвы». Няхай сабе і вывучаць малітву, абы дапамагло.
  2. Як кінуў паліць А. Лебедзеў. Няхай сабе і нецэнзурна, без чаго ён яшчэ не навучыўся абыходзіцца, але ж ягоны спосаб таксама дзейсны.

January 27, 2009 - 17:59:15

Ідыёцкае і ня вельмі

Цэтлікі запісу: прышпіл
Фотажаба пра кардынала Рышэлье
via Велуруг
Ідыёцкія трактаваньні дарожных знакаў
via Велуруг
Таму, хто згаладаўся
via Велуруг
Таму, хто згаладаўся
via Велуруг

January 26, 2009 - 13:09:30

Наконадні Хрышчэньня па старым стылі

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл
Лікарства ат нідуг

January 25, 2009 - 12:54:46

Пра печанюжкі і арахісавы алей

Цэтлікі запісу: цікавосткі

Паштовачка ад дзяўчынкі-скаўта

Вось жа каб не атрымаў паштовачку ад чалавечкі зь Пендастану, дык ня ведаў бы, што «печанюжкі дзявочых скаўтаў» (Girl Scout Cookies) - гэта такая ж неад’емная частка амэрыканскае культуры, як і які-небудзь макдональдз. Калі не напоўніцу, дык вялізная частка прыбыткаў, на якія існуе дзявочая скаўцкая арганізацыя ў ЗША, ізнуе з продажу гэтых печанюжак. Хто б мог падумаць.

А заадно даведаўся і пра «арахісавы скандал», які разгарэўся там акурат нядаўна пасьля таго, як амаль 500 чалавек заразіліся сальманэляй, зь іх каля 90 былі шпіталізаваныя, а прынамсі 6 чалавек памерлі, атруціўшыся прадуктамі, якія ўтрымоўвалі ў сабе арахісавы алей.

Арганізацыя дзявочых скаўтаў адразу ж абвясьціла, што ў іхніх прадуктаў не ўжываўся какосавы алей гэтага вытворцы. Так што - смачна есьці!

January 24, 2009 - 21:13:50

Пра ці ня самы пладавіты гурт

Цэтлікі запісу: абвесткі

31 студзеня ў Графіці "студыйны" гурт UNB. Цікава, няўжо прэзэнтуюць 103-ці ці які там ужо альбом? emoticon

- 11:06:07

Людзі мяняюцца на вачох

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Беларусь, Бог

Учора проста быў зьдзіўлены, настолькі зьмяніліся за кароткі час людзі, якіх ужо пасьпеў палюбіць.

Месяцы два таму яны прыслухаліся да маіх словаў і зьдзівілі ўсіх беларускай мовай у царкве.

Учора, на першай пасьля доўгага перапынку сустрэчы "Беларускага духу", надышла чарга зьдзіўляцца мне.

Я верыў, канечне, што прагрэс павінен быць, але каб так хутка і не ў аднаго чалавека!..

Сапраўды, Бог творыць цуды.

Канечне, дзеля гэтага трэба хаця б туды хадзіць…

- 0:50:27

Лепшы сродак ат нідуг - назьбірай сабе шмат друг

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл

Пакуль я зьбіраўся гэта запосьціць, мяне ўжо апярэдзілі.

Лікарства ат нідуг

Затое ў гэтых апераджуноў столькі трапных і дасьціпных вершыкаў па гэтай тэме…

  • Приходи к нам в ресторан, подними себя с диван!
  • Однорукий наш бандит - вот спасение от быт!
  • Посетите "Вернисаж", познакомьтесь с Тань и Маш!
  • Тот, кто ходит в клуб ночной, всё в порядке с головой!
  • Знаю я наверняка: сложный русский языка…
  • Вам писать рекламный стих - заработать бы на них!
  • Хоть не знаем падежов, бьём рекламой в глаз – не в бров.
  • Приходите в гости к нам – в клубе есть красивых дам.
  • Дискотека танцевал - русского я забывал.
  • Хочешь жить, как человек? Приходи к нам в дискотек!
  • Зал игрОвых автоматов увеличит вам зарплатов!
  • Проведенье свадьб, банкетов станет темой для беседов!
  • Ночной клуб и ресторан насладит любых гурман!
  • Японский ресторан Пампуш - огромный выбор разных суш.
Ну і яшчэ шмат павесяліцца. 

January 18, 2009 - 21:52:12

Беларусь мая

Цэтлікі запісу: верш, Беларусь
«Беларусь мая»
     Am    Dm             E      Am
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
     Am      Dm         G     C
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
         Dm      G              C
Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя. |
      Dm        E         Am         |-2 разы
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.   |

А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

————————————————

© Сяржук Сокалаў-Воюш

 

January 17, 2009 - 21:01:52

Беларускую кнігу - Дзецям!

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

Вельмі крывы сайт, не лякайцеся - папярэджваю заранёў. Але ідэя неблагая, як на мой погляд.

January 16, 2009 - 20:58:57

Паштаваньне

Цэтлікі запісу: photo, заняткі, творцы

Люблю атрымоўваць лісты з усяго сьвету.

Кожнага разу, як бываю на пошце, зазіраць у скрынку і бачыць яе не пустую.

Хаця б з-за гэтага варта было далучацца да посткросынгу (для несьвядомых emoticon).

У якога, дарэчы, нядаўна здарыўся невялічкі юбілей: 1000 атрыманых адным чалавекам паштовак!

1000 адасланых ім жа было крыху раней. Відаць, прапусьціў гэты момант.

Але памятаю, што сярод тае тысячы адна дасталася й мне. Узгадваем.

Самаробная паштовачка, здаецца, фотаздымак

January 15, 2009 - 22:16:56

Вывучаў новы раён

Цэтлікі запісу: canon
Татачкава хата Татачкава хата

January 14, 2009 - 22:10:02

…Дык аддзячу маім адданым чытачам

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл
Сьцір кабель я
Ну гэта я так, як заўжды на сваёй хвалі. Што адразу ў вочы кінулася.
 
Сэртыфікат «Сон да абеду»
Я́на ў нас адна такая. emoticon Учора яна́ скарысталася гэтым сэртыфікатам.

January 13, 2009 - 22:03:00

Ну што, раз нехта гэта чытае…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Да Новага году, калі я меўся напісаць гэты пост, я амаль штодня сустракаў па дарозе на працу гэтую цётку.

У яе такі злы выгляд твару, што можна падумаць, што яна працуе выхавацелькай ці вучыцелькай.

Але ж не - яна працуе ў будынку дзяржаўнага экспэртна-крымiналiстычнага цэнтру. У будынку - таму што там разьмешчаная прынамсі яшчэ адна нейкая ўстанова. Але ж…

* * *

А гэтую цётку я сустракаў як летась, так і ў новым годзе. Праўда, у гэтым сэзоне яна настолькі закутваецца ў цёплую шубу, што яе выраз твару мне пакуль што невядомы. Як невядома і тое, куды яна накіроўваецца шторанку.

Можа быць, калі-небудзь я іх сфатаграфую. На памяць.

January 3, 2009 - 21:26:40

Памаўчым… (але боль ня сьцішым…)

Цэтлікі запісу: мабіло
Мабіло і антымабіло
 
Ручны партатыўны ўнівярсальны заглушальнік мабільных тэлефонаў.





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design