Беларусь мая
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Am Dm G C
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Dm G C
Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя. |
Dm E Am |-2 разы
Над маім лунае лёсам Беларусь мая. |
А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!
Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.
————————————————
© Сяржук Сокалаў-Воюш
