Ну хоць нешта карыснае…
Затое акрамя таго, што цяпер ведаю, дзе 4 і 5 карпусы БДУІРу, знайшоў уяшчэ па адваротнай дарозе і вуліцу Залатая Горка.
А паколькі ўжо праходзіў міма абласной бібліятэкі, дык не ўтрымаўся і ад таго, каб зайсьці ў іхнюю дысконтную кнігарню, дзе здабыў чарговую беларускамоўную мапу. Такая ў іх была якраз апошняя.
Памятаючы пра мінулы «халяўны» паход на вясельную выставу, вырашыў і тут паспрабаваць паўтарыць той самы нумар. Не атрымалася. У гэты дзень у іх быў выходны. Давялося ісьці зусім без аплаты. 
Гэтым разам тут ладзілася выстава аддзяленьня дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладэчанскае музычнае вучэльні імя М. К. Агінскага «У краіне мар». Дзіўнавата гучыць, канечне, але чым жа яшчэ можна займацца ў музычнай вучэльні? Правільна, саломапляценьнем.
![]()
Зрэшты, чаму ж толькі саломкай? Майстры там на ўсе рукі. Так што схадзіць варта, але выстава працуе толькі да 31 студзеня.
Пасьля, праўда, пагаварылі з адным з супрацоўнікаў гэтае ўстановы, які сьпярша быў нездаволены, відаць, што «ходзяць тут усялякія», але пасьля разгаварыўся, распавёў пра папярэднюю выставу, якая была для яго вельмі цікавай, а пасьля адказаў і на тое, якія плянуюцца пасьля гэтае выставы (відаць-такі, ня просты супрацоўнік). Запрашаў прыходзіць. Толькі каб жаданьне было.
