We are the greatest!

February 25, 2009 - 15:49:51

Зусім ужо азьвярэлі!

Цэтлікі запісу: shit happens, Бог

«Ватыкан цяпер цалкам прызнаў, што Чарльз Дарвін меў рацыю, калі сьцьвярджаў, што чалавек паходзіць ад малпы». Сэнс «прызнаньня» раскрываецца падрабязьней у артыкуле «Таймс», але што там тлумачыць, калі ўсё й так зразумела?

February 24, 2009 - 20:19:03

Неплянавы перапынак шмат чаго зьмяніў

Ну што ж, нечакана.

Прыйшоўшы крыху са спазьненьнем на "Беларускі дух", думаў, што там ужо скончаныя арганізацыйныя і падрыхтоўчыя апэрацыі, малітва, і ўсе сядзяць і гамоняць, папіваючы гарбату. Але гэтым разам усё было не як заўжды. У чаканьні мяне сядзелі… тры чалавекі.

Значыцца, засталіся самыя стойкія. Што ж, у рэшце рэшта сходка прайшла як звычайна, а па колькасьці людзей мне нават болей спадабалася. Бо трох чалавек перакрычэць прасьцей, чым большы натоўп. Дык нават нягледзячы на тое, што тэма была не асабліва цікавая (пра гарады), дык і я здолеў уставіць свае пяць капеек да аповеду кожнага з разказьнікаў, грунтуючыся на ведах з галіны агульных ведаў (даруйце за калямбур), прыдбаных, у сваю чаргу, апошнім часам.

Астатнія проста ня ведаюць, што яны губляюць. Вось толькі б гэтых людзей, што ходзяць стала, неяк яшчэ болей зьяднаць…

February 23, 2009 - 23:26:18

Афігенна тупарыла

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Варажба паказала - хутка вясельле, гы-гы

Што, няўжо? Ды ну? Не, што, насамрэч? Ды ну на$@%!!!

via ПыскаАдрыяна

February 22, 2009 - 22:35:06

А Шалкевічу ўжо 50

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, слуханка

Напачатку канцэртуШалкевіч, як заўжды, у сваім рэпэртуары. Дакладней, слова "рэпэртуар" у дадзеным кантэксьце азначае толькі ягоныя паводзіны. Віктар Шалкевіч як заўжды, крыўляўся (строіў жывыя грымасы), распавядаў плёткі-байкі, узгадваў жыцьцёвыя эпізоды са свайго ўласнага вопыту.

Звыклы твар Шалкевіча ;)А вось ягоны выбар песьняў для канцэрту напачатку зьдзівіў. Стаў разважаць, чаму ж ён выконвае зусім ня тое, чаго чакаеш? І зразумеў, што не ўлічыў розьніцу ва ўзросьце. Відавочна ў 50 год маеш больш мудрасьці за плячыма, каб укладаць у свае творы нейкі сэнс, яшчэ незразумелы большасьці аўдыторыі (але ў першую чаргу маю на ўвазе сябе).

У разгары канцэртуА як вядома, аўтарскія песьні трэба слухаць. І разумець. Стаў засяроджвацца на гэтым. Дзякуючы яшчэ й таму, што перадгісторыя песьняў апісвалася В. Шалкевічам падрабязна -дзе ж яшчэ такое пачуеш, як не на жывым канцэрце.

Ну а брат застаўся незадаволеным з тае прычыны, што чакаў большага шоў. Ага, таго, чаго і прызвычаіліся ўсе чакацуь ад Шалкевіча. І не зьвярнулі ўвагу на ягоныя словы напачатку канцэрту: "ня маю жаданьня сьпяваць дзеля грошай".

Дык добра, што ва ўзросьце 50 год і 1 тыдзень Віктар Шалкевіч мае шчасьце сьпяваць дзеля сябе.

February 21, 2009 - 21:54:21

І такім чынам можна паўдзельнічаць у Вікіпэдыі

Цэтлікі запісу: photo, абвесткі

Памятаеце пра лепшыя фотаздымкі 2007 году ў Вікіпэдыі? Яшчэ ня позна абраць лепшыя выявы 2008 году! Галасаваньне вядзецца да 26 лютага.

Фантан базальтавае лавы

 

Чырвонавокая дравесная лягушка

February 20, 2009 - 22:57:56

Пакорпаўся ў нечай бялізьне…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, уласна_блёг_сам

Дык вось вы якія! Дакалупаўся да блёгу школы "Green Hills" (хех, ізноў на ЖЖ) і блёгу ейнае кіраўнічкі і па сумяшчальніцтве разумнае дзяўчыны (упэўніўся ў гэтым, толькі паслухаўшы яе два вечары ў цягніку да Кыіву і назад).

Ну зь імі раней сутыкацца на прасторах ЖэЖэ не даводзілася, а вось Ліўлін… Пачытаўшы ейны жж, яе лёгка цяпер супаставіць яшчэ з адной асобай у нашым вагоне emoticon.

Ну а далей ужо лёгка вышчаміць яшчэ пару невядомых мне (але можа быць каму-небудзь іншаму) удзельніц клюбу: Лэйла Зіменка, Беса (таксама езьдзіла ў Кыіў, але не ўяўляю, хто), Таф_кукі (ці ўжо зь іншага клюбу?..)

February 19, 2009 - 22:13:44

Я быў у шоку, але зь іншага боку, і прыемна

Цэтлікі запісу: праца

Сёньня знайшоў памылку ў сыстэмных модулях - вотчыне галоўнага інжынэру. Прычым "памылку" - гэта сказана мякка, хутчэй КАНКРЭТНУЮ ЛАЖУ. Па гісторыі, гэтая памылка існавала з часу свайго зьяўленьня ў лютым 2002 году. Як працавалі ўвесь час усе нашыя модулі - незразумела. Пыска

- 21:46:14

Гэта Некаму павінна быць цікава

Цэтлікі запісу: абвесткі
Вечарына ірляндзкіх танцаў

«BASSDANCE» - гэта, высьвятляецца, тая школа, у якой мы правялі акурат адзін занятак утраёх. Абяцаныя гульні, конкурсы, майстар-клясы ірляндзкага танцу і жывая музыка ў выкананьні folk-country-celtic гурту (во як!) "RAGNEDA".

Цяпер да сутнасьці справы. Квіткі: 15 000 р.- танцпадлога, 20 000 р.- столік. Набыць можна ў пераходзе на ст.м. Пл.Якуба Коласа, на 2-м паверсе ЦУМу, у касе ст. м. Партызанская.
 

Фэст ірляндзкае культуры "Дзень Сьвятога Патрыка"

Папярэдная інфармацыя пра форму і праграму:
20 сакавіка
15:00 - спаборніцтвы па фігурных (тэатральная заля)
18:00 - канцэрт танцавальных каляктываў (тэатральная заля)
19:00 - кейлі вечарына - ірляндзкая дыскатэка (мармуровая заля)

21 сакавіка
майстар-клясы па сольных фігурных танцах, кошт аднае клясы 10 000.

Спаборніцтвы па фігурных танцах і кейлі: кошт удзелу 10 000 р. за танец.
Канцэрт танцавальных каляктываў: 1-3 нумары ад школы (папярэдні прагляд, колькасьць удзельнікаў па Палажэньні)
Арганізацыйны ўнёсак для ўсіх удзельнікаў, акрамя асноўнага кіраўніка школы (усіх, хто удзельнічае ў якім-небудзь мерапрыемстве фэсту) - 5000 р.
Кошт квітку для гледачоў на ўвесь фэст - 10 000 р.
Скрайні тэрмін падачы заяваў 23 лютага, аплата ўнёскаў 27 лютага.
 
 
 
І сьмех, і сьпевы, і каханьне
Ну, пра гэта нічога не магу сказаць, акрамя таго, што… там будуць "пЫва ўдваёх!"

February 18, 2009 - 21:19:10

Добра, што ўсё-ткі зьездзілі

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка

Так-так, паездка была пад пагрозай зрыву з-за непрыемнага інцыдэнту з лапкай…

2nd Kyiv Open FeisНу добра, усё абышлося адно сполахам. Я ўжо быў настроены на паездку ў любым выпадку, бо ўсё адно узяў загадзя адгул і чакаў на сустрэчу… з украінскімі марачкамі і паштовачкамі. А то бульбашысцкая аднастайнасьць у выбары паштовак надакучыла.

Першы дзень правялі ў пагулянках да вечара - бо ж гэта была пятніца, а значыцца, рабочы дзень. Таму мы былі прадастаўленыя самі сабе. І выдатна: "па дарозе" сустрэліся два паштовыя аддзяленьні, сярод якіх быў і Галоўпаштамт! На першай затарыліся марачкамі, на Галоўпаштамце акрамя таго яшчэ й паштовачкамі. Бацькі, дарэчы, ужо атрымалі. А значыцца, і Алесь, мусіць, таксама, але маўчыць, гад. emoticon А марачкі-то яму перапалі яшчэ тыя!.. І да кучы і капэрта ў тэму.

Такім чынам, першы дзень ужо прайшоў ня дарма. А яшчэ ўвечары чакала сустрэча з Іруськай, якая зьдзівіла сваёй экспрэсыяй: так ссумавалася па Таньцы, што ледзь не накінулася на яе з абдымкамі. emoticon

Не паглядзеў, што гэта за будынакА, ну а яшчэ мы ня выканалі ў пятніцу "праграму-максымум": схадзіць разьведаць адрас, куды нам назаўтра ў такую рань выбірацца трэба было. Затое без "Пузатае хаты" не абышлося, пэўна ж. А той дарогай, якой мы ледзь не дайшлі да Піліпа Орліка, я ўсё-ткі прайшоў сам назаўтра. І недарма: узнагародай за гэта былі мне прыгожыя старадаўнія будынкі і адказ на непастаўленае пытаньне, хто ж такі гэты Піліп Орлік.

Не паглядзеў, што гэта за будынакУ Іруські зьявіўся з часу нашае апошняе сустрэчы новы Мак. Праўда, колькі я ні намагаўся знайсьці сыстэмны блёк непадалёк ад велізарнага белага колеру манітору, не знайшоў, пакуль мне не патлумачылі, што "манітор" - то й ёсьць уласна увесь Мак. Афігець. Вось што значыць "тонкі кампутар", выяўляецца. emoticon

Пяць хвілінаў хваляваньня - і ўвесь дзень вольныНу, ў ірляндзкіх танцах я бы сьвіньня ў апяльсінах (у сэнсе, бы карова ў капусьце)… Ну, адным словам, доўга ня вытрываў ды пайшоў гуляць ад граху падалей. Па дарозе прыйшла ідэя: «А куды я іду?» - і пасьля: «А чаму б тады мне не схадзіць на Андрыіўскі ўзьвіз?» Праўда, высьветлілася, што ўвесь гэты час я ішоў у процілеглым кірунку… Дык добра хоць, што з сабой узяў мапу - пасьпеў вярнуцца акурат да "шапачнага разбору", калі Танька ўжо пераапраналася з мэдалём у рукох. Так-так, у нас на памяць з гэтае паездкі (акрамя марачак!) застанецца і яшчэ адзін успамін - бронзавы мядаль у адным зь іхніх гэтых танцаў, якія ўсе падобныя адзін да аднаго. А на Андрыіўскім узьвізе было, відаць, шмат чаго цікавага, бо пасьля кіраўнічка іхняга клюбу нечым набытым там пахвалялася ў вагоне па дарозе дахаты…

February 15, 2009 - 15:37:42

А я хацеў быць там зусім іншым

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
Такім чынам, Вы – Канстанцыя Банасье
Чароўная рахманая істота, але толькі на першы погляд… Той, хто лічыць Вас лёгкадумнай і простадушнай, памыляецца. Вы дастаткова мудрагелістыя для таго, каб удзельнічаць у прыдворных інтрыгах. І галоўнае, Вы верныя і адданыя сваёй заступніцы. Вашае сэрца чыстае і добрае, Вы захавалі ў ім цеплыню і сьвятло насуперак усеагульнаму хаосу і заганам.
Прайсьці тэст
via Чарвяковы чараўнік

February 8, 2009 - 16:28:47

Нашу Ніву выціскаюць?

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь, Наша Ніва

Хм, раней ад сп. Адама чуў, цяпер во сам пабачыў - бачына «Нашай Нівы» недасяжная.

- 16:24:56

Паход у ваенкамат

Цэтлікі запісу: Беларусь

Паколькі патэлефанаваць папярэдне і распытаць, што там ды як, было цяжка, дык давялося хадзіць двойчы.

Першы дзень шукаў патрэбную адрэсу доўга. Пасьля давялося яшчэ абыходзіць з усіх бакоў у пошуках уваходу. Ну і нарэшце я ўнутры. Першае ж пытаньне ў адказ на маю гаворку: «А адкуль вы да нас такі прыехалі?» Пасьля неабавязковых працэдураў «ініцыяцыі» прыняліся разьбірацца з маёй праблемай. Дакладней, праблемы ніякае няма, ды вось толькі дакумантаў я зсабой аніякіх ня ўзяў. Ну нічога, прыём прыязны, чаму б не прыйсьці яшчэ й назаўтра? І мяне цягам пяці хвілінаў паставяць на ўлік.

Ды вось толькі назаўтра тае прыемнае цёткі не было… Замест яе сядзела нейкая надзьмутая кабета, першае ж пытаньне якой дала мне падставу зразумець, што давядзецца яе абламаць:

- Што ў вас?

Гм… Ну, напрыклад, зробім так: якое пытаньне, такі й адказ.

- У нас ваенны білет.

- Што ў вас?

Гы, ну вось цётка нейкая неадэкватная трапілася. emoticon Урэшце саізволіла ўстаць з-за кампутара і падысьці да мяне.

- Трэба стаць на воінскі ўлік у вас.

- Дакуманты.

Няма сэнсу пераказваць увесь дыялёг -у рэшце рэшт я дабіўся, што ж яна мела на ўвазе, а яна атрымала ад мяне ўсё, што патрабавалася, і стала запаўняць уліковую картку. Мне ж сунула пісаць нейкую заяву (дакладней - запоўніць) на імя ваенкома, надрукаваную чамусьці па-расейску.

- А па-беларуску ў вас ёсьць?

- Няма.

- А чаму? - рэзоннае пытаньне.

Тут пачалося нейкае трызьненьне пра тое, што можа ўкраінец прыйсьці заўтра і нічога не зразумее ў беларускім белягу. Але нават калі б ён і сапраўды прыйшоў у беларускі ваенкамат (хаця навошта?), дык што ж: па-першае, украінская мова ў нас ня ёсьць дзяржаўнай, па-другое: спадарства, ніхто ж не забараняе вам мець падрыхтаваныя заявы па-расейску! Наадварот: вы павінны іх мець паводле ідыёцкага (але ж які б ні быў) закон аб мовах, як павінны мець і па-беларуску! Ну тут канечне можна было б стаяць на сваёй пазыцыіі і чакаць, пакуль яны мне зробяць па-беларуску. Аднак у гэтай сытуацыі воінскі ўлік мне патрэбны ня меней чым, ім. Дык добра - маю з сабой колькі чыстых аркушаў і пішу заяву «з нуля», перакладаючы зь іхняга белягу.

Запаўненьне карткі доўжылася болей, чым мне перапісаць заяву цалкам. Калі ўсё было скончана з бюракратычнымі працэдурамі, цётка нарэшце зірнула на маю заяву і ледзь не абамлела. Можна было б і забраць з сабой незапоўнены прыклад іхняе маскальскамоўнае заявы ды набраць для іх дома, і спадар Адам так паступіў бы, мажліва. Але ці то жаданьня не было яшчэ раз да іх ісьці, ці то вырашыў не адбіраць іхнюю працу… Карацей, зэканоміў ім адну паперку. Прапанову пісаць ня стаў таксама…

Ня ўсё адразу. Але ўрокі сп. Адама дапамагаюць. Ні ў якім разе не прасіць дазволу быць беларусам. Патрабаваць ад іх таго сама.

February 6, 2009 - 20:38:35

Далёка нам яшчэ да М’янмы…

Цэтлікі запісу: shit happens, абвесткі

…Дзе па ацэнках ААН, у турмах больш за 2.100 палітычных вязьняў. Пасол ААН зладзіў ужо больш за 30 візытаў у краіну дзеля перамоваў з хунтай наконт вызваленьня палітвязьняў. Выніку (пакуль што, хочацца спадзявацца) ніякога.

У турме вязьні падвяргаюцца жахлівым, зьвярыным зьдзекам і катаваньням. Іх б’юць электратокам, гвалцяць, прапальваюць скуру раскаленымі мэталічнымі стрыжнямі, жорстка зьбіваюць. Многія ўтрымваюцца ў камэрах круглыя суткі, бязь ежы, бяз мэдычнага абслугоўваньня.

Лідарка дэмакратычнага руху Aung San Suu Kyi ўтрымваецца пад хатнім арыштам ужо цягам 14 год. Яе ратуе пакуль што вялікі міжнародны розгалас.

Вельмі істотна спыніць злачынствы хунты супраць уласнага народу. ААН плянуе рабіць гэта мірным шляхам. Дык "Кампанія дзеля М’янмы" прапануе "нагадаць" пра гэтую праблему лістом Генэральнаму сакратару ААН сп. Бан Кі-Муну і ўсім чальцам Савету Бясьпекі ААН.

На жаль, болей нічога зрабіць мы для вязьняў антычалавечага рэжыму там ня можам…

- 20:20:40

Ці ўмееце вы пісаць сваю адрэсу?

Цэтлікі запісу: цікавосткі

Ну вось, цікавыя зьвесткі падкінуў посткросынг: пісаць сваю адрэсу таксама трэба ўмець. Дзеля гэтага на бачыне Міжнароднага Паштовага Зьвязу ёсьць нават цэлы мануал па краінах-чальцах UPU.

February 3, 2009 - 21:05:46

Разьбягайся! Толькі не Veon!

Цэтлікі запісу: мабіло

Я-то не задумляўся, што такое Veon і з чым яго есьці, пакуль сёньня не даведаўся, адкуль у нашым краі ўзяўся АПСОС life :) . Мне здавалася, што ва Ўкраіне прынамсі гэта пэўная частка МТСу, то я ж думаў тое самае і пра беларускі ляйф. Ажно высьветлілася, што гэты ляйф - тое, што сталася з БэСТам пасьля ягонай прадажы туркам.

А цяпер вернемся да нашых баранаў Veon’аў. Увасьлед за вытворчасьцю супэр-пупэр-радыё-і-мабільнікаў у адным фляконе плянуецца выпускаць (ці ўжо выпускаецца) прадукцыю кітайскага вытворцы Gionee ў Беларусі.

Асабліва "парадавала" навіна пра "сэртыфікацыю гэтых мабілафонаў у Кітаі". Ну ўсё, цяпер мы дакладна ўсе павыміраем ад радыяцыі.

February 1, 2009 - 16:50:12

Быў «жывы шчыт», цяпер - «жывая мішэнь»

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

"Стой, дэбіл, бо іначай я буду страляць!Пыска - на якія дзеяньні правакуе гэтакі зварот?

- 0:08:05

Кэнажаба

Цэтлікі запісу: прышпіл
Рэкляма «Кэнанаў»





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design