We are the greatest!

February 8, 2009 - 16:24:56

Паход у ваенкамат

Цэтлікі запісу: Беларусь

Паколькі патэлефанаваць папярэдне і распытаць, што там ды як, было цяжка, дык давялося хадзіць двойчы.

Першы дзень шукаў патрэбную адрэсу доўга. Пасьля давялося яшчэ абыходзіць з усіх бакоў у пошуках уваходу. Ну і нарэшце я ўнутры. Першае ж пытаньне ў адказ на маю гаворку: «А адкуль вы да нас такі прыехалі?» Пасьля неабавязковых працэдураў «ініцыяцыі» прыняліся разьбірацца з маёй праблемай. Дакладней, праблемы ніякае няма, ды вось толькі дакумантаў я зсабой аніякіх ня ўзяў. Ну нічога, прыём прыязны, чаму б не прыйсьці яшчэ й назаўтра? І мяне цягам пяці хвілінаў паставяць на ўлік.

Ды вось толькі назаўтра тае прыемнае цёткі не было… Замест яе сядзела нейкая надзьмутая кабета, першае ж пытаньне якой дала мне падставу зразумець, што давядзецца яе абламаць:

- Што ў вас?

Гм… Ну, напрыклад, зробім так: якое пытаньне, такі й адказ.

- У нас ваенны білет.

- Што ў вас?

Гы, ну вось цётка нейкая неадэкватная трапілася. emoticon Урэшце саізволіла ўстаць з-за кампутара і падысьці да мяне.

- Трэба стаць на воінскі ўлік у вас.

- Дакуманты.

Няма сэнсу пераказваць увесь дыялёг -у рэшце рэшт я дабіўся, што ж яна мела на ўвазе, а яна атрымала ад мяне ўсё, што патрабавалася, і стала запаўняць уліковую картку. Мне ж сунула пісаць нейкую заяву (дакладней - запоўніць) на імя ваенкома, надрукаваную чамусьці па-расейску.

- А па-беларуску ў вас ёсьць?

- Няма.

- А чаму? - рэзоннае пытаньне.

Тут пачалося нейкае трызьненьне пра тое, што можа ўкраінец прыйсьці заўтра і нічога не зразумее ў беларускім белягу. Але нават калі б ён і сапраўды прыйшоў у беларускі ваенкамат (хаця навошта?), дык што ж: па-першае, украінская мова ў нас ня ёсьць дзяржаўнай, па-другое: спадарства, ніхто ж не забараняе вам мець падрыхтаваныя заявы па-расейску! Наадварот: вы павінны іх мець паводле ідыёцкага (але ж які б ні быў) закон аб мовах, як павінны мець і па-беларуску! Ну тут канечне можна было б стаяць на сваёй пазыцыіі і чакаць, пакуль яны мне зробяць па-беларуску. Аднак у гэтай сытуацыі воінскі ўлік мне патрэбны ня меней чым, ім. Дык добра - маю з сабой колькі чыстых аркушаў і пішу заяву «з нуля», перакладаючы зь іхняга белягу.

Запаўненьне карткі доўжылася болей, чым мне перапісаць заяву цалкам. Калі ўсё было скончана з бюракратычнымі працэдурамі, цётка нарэшце зірнула на маю заяву і ледзь не абамлела. Можна было б і забраць з сабой незапоўнены прыклад іхняе маскальскамоўнае заявы ды набраць для іх дома, і спадар Адам так паступіў бы, мажліва. Але ці то жаданьня не было яшчэ раз да іх ісьці, ці то вырашыў не адбіраць іхнюю працу… Карацей, зэканоміў ім адну паперку. Прапанову пісаць ня стаў таксама…

Ня ўсё адразу. Але ўрокі сп. Адама дапамагаюць. Ні ў якім разе не прасіць дазволу быць беларусам. Патрабаваць ад іх таго сама.

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2009/02/08/p949/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design