We are the greatest!

February 18, 2009 - 21:19:10

Добра, што ўсё-ткі зьездзілі

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка

Так-так, паездка была пад пагрозай зрыву з-за непрыемнага інцыдэнту з лапкай…

2nd Kyiv Open FeisНу добра, усё абышлося адно сполахам. Я ўжо быў настроены на паездку ў любым выпадку, бо ўсё адно узяў загадзя адгул і чакаў на сустрэчу… з украінскімі марачкамі і паштовачкамі. А то бульбашысцкая аднастайнасьць у выбары паштовак надакучыла.

Першы дзень правялі ў пагулянках да вечара - бо ж гэта была пятніца, а значыцца, рабочы дзень. Таму мы былі прадастаўленыя самі сабе. І выдатна: "па дарозе" сустрэліся два паштовыя аддзяленьні, сярод якіх быў і Галоўпаштамт! На першай затарыліся марачкамі, на Галоўпаштамце акрамя таго яшчэ й паштовачкамі. Бацькі, дарэчы, ужо атрымалі. А значыцца, і Алесь, мусіць, таксама, але маўчыць, гад. emoticon А марачкі-то яму перапалі яшчэ тыя!.. І да кучы і капэрта ў тэму.

Такім чынам, першы дзень ужо прайшоў ня дарма. А яшчэ ўвечары чакала сустрэча з Іруськай, якая зьдзівіла сваёй экспрэсыяй: так ссумавалася па Таньцы, што ледзь не накінулася на яе з абдымкамі. emoticon

Не паглядзеў, што гэта за будынакА, ну а яшчэ мы ня выканалі ў пятніцу "праграму-максымум": схадзіць разьведаць адрас, куды нам назаўтра ў такую рань выбірацца трэба было. Затое без "Пузатае хаты" не абышлося, пэўна ж. А той дарогай, якой мы ледзь не дайшлі да Піліпа Орліка, я ўсё-ткі прайшоў сам назаўтра. І недарма: узнагародай за гэта былі мне прыгожыя старадаўнія будынкі і адказ на непастаўленае пытаньне, хто ж такі гэты Піліп Орлік.

Не паглядзеў, што гэта за будынакУ Іруські зьявіўся з часу нашае апошняе сустрэчы новы Мак. Праўда, колькі я ні намагаўся знайсьці сыстэмны блёк непадалёк ад велізарнага белага колеру манітору, не знайшоў, пакуль мне не патлумачылі, што "манітор" - то й ёсьць уласна увесь Мак. Афігець. Вось што значыць "тонкі кампутар", выяўляецца. emoticon

Пяць хвілінаў хваляваньня - і ўвесь дзень вольныНу, ў ірляндзкіх танцах я бы сьвіньня ў апяльсінах (у сэнсе, бы карова ў капусьце)… Ну, адным словам, доўга ня вытрываў ды пайшоў гуляць ад граху падалей. Па дарозе прыйшла ідэя: «А куды я іду?» - і пасьля: «А чаму б тады мне не схадзіць на Андрыіўскі ўзьвіз?» Праўда, высьветлілася, што ўвесь гэты час я ішоў у процілеглым кірунку… Дык добра хоць, што з сабой узяў мапу - пасьпеў вярнуцца акурат да "шапачнага разбору", калі Танька ўжо пераапраналася з мэдалём у рукох. Так-так, у нас на памяць з гэтае паездкі (акрамя марачак!) застанецца і яшчэ адзін успамін - бронзавы мядаль у адным зь іхніх гэтых танцаў, якія ўсе падобныя адзін да аднаго. А на Андрыіўскім узьвізе было, відаць, шмат чаго цікавага, бо пасьля кіраўнічка іхняга клюбу нечым набытым там пахвалялася ў вагоне па дарозе дахаты…

3 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2009/02/18/p952/trackback/

  1. похвалилась Олька сувенирным котом :)

    Comment by BelAngel — February 19, 2009 @ 15:47:03

  2. Калі ёсьць сувянірныя каты, то павінны быць і сувянірныя шабачкі.

    Comment by Renessaince — February 19, 2009 @ 23:05:37

  3. напэуна были… трэба зноу ехаць у Киеу 8)

    Comment by BelAngel — February 20, 2009 @ 17:16:00

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design