Гэта Некаму павінна быць цікава

«BASSDANCE» - гэта, высьвятляецца, тая школа, у якой мы правялі акурат адзін занятак утраёх. Абяцаныя гульні, конкурсы, майстар-клясы ірляндзкага танцу і жывая музыка ў выкананьні folk-country-celtic гурту (во як!) "RAGNEDA".
Цяпер да сутнасьці справы. Квіткі: 15 000 р.- танцпадлога, 20 000 р.- столік. Набыць можна ў пераходзе на ст.м. Пл.Якуба Коласа, на 2-м паверсе ЦУМу, у касе ст. м. Партызанская.Фэст ірляндзкае культуры "Дзень Сьвятога Патрыка"
20 сакавіка
15:00 - спаборніцтвы па фігурных (тэатральная заля)
18:00 - канцэрт танцавальных каляктываў (тэатральная заля)
19:00 - кейлі вечарына - ірляндзкая дыскатэка (мармуровая заля)
21 сакавіка
майстар-клясы па сольных фігурных танцах, кошт аднае клясы 10 000.
Канцэрт танцавальных каляктываў: 1-3 нумары ад школы (папярэдні прагляд, колькасьць удзельнікаў па Палажэньні)
Арганізацыйны ўнёсак для ўсіх удзельнікаў, акрамя асноўнага кіраўніка школы (усіх, хто удзельнічае ў якім-небудзь мерапрыемстве фэсту) - 5000 р.
Кошт квітку для гледачоў на ўвесь фэст - 10 000 р.
Скрайні тэрмін падачы заяваў 23 лютага, аплата ўнёскаў 27 лютага.

