А Шалкевічу ўжо 50
Шалкевіч, як заўжды, у сваім рэпэртуары. Дакладней, слова "рэпэртуар" у дадзеным кантэксьце азначае толькі ягоныя паводзіны. Віктар Шалкевіч як заўжды, крыўляўся (строіў жывыя грымасы), распавядаў плёткі-байкі, узгадваў жыцьцёвыя эпізоды са свайго ўласнага вопыту.
А вось ягоны выбар песьняў для канцэрту напачатку зьдзівіў. Стаў разважаць, чаму ж ён выконвае зусім ня тое, чаго чакаеш? І зразумеў, што не ўлічыў розьніцу ва ўзросьце. Відавочна ў 50 год маеш больш мудрасьці за плячыма, каб укладаць у свае творы нейкі сэнс, яшчэ незразумелы большасьці аўдыторыі (але ў першую чаргу маю на ўвазе сябе).
А як вядома, аўтарскія песьні трэба слухаць. І разумець. Стаў засяроджвацца на гэтым. Дзякуючы яшчэ й таму, што перадгісторыя песьняў апісвалася В. Шалкевічам падрабязна -дзе ж яшчэ такое пачуеш, як не на жывым канцэрце.
Ну а брат застаўся незадаволеным з тае прычыны, што чакаў большага шоў. Ага, таго, чаго і прызвычаіліся ўсе чакацуь ад Шалкевіча. І не зьвярнулі ўвагу на ягоныя словы напачатку канцэрту: "ня маю жаданьня сьпяваць дзеля грошай".
Дык добра, што ва ўзросьце 50 год і 1 тыдзень Віктар Шалкевіч мае шчасьце сьпяваць дзеля сябе.
