We are the greatest!

May 4, 2009 - 20:19:06

«Амаль хрысьціянскі тост за ворагаў»

Цэтлікі запісу: верш, слуханка

Ворагам

Гіене - баяцца, сабаку - вішчаць,
Сьвіньні - рыцца ў гноі сваім,
А льву патрэбны калючы гушчар,
Родны край і Свабода ў ім.

П’ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
Бо ўсе мы тут не з гіен і ня з псоў,
Бо мы - сапраўднай крыві.

І таму давайце за ворагаў піць
І за імі сатканую сець,
Бо ім ня дадзена нас палюбіць
І ня дадзена нас зразумець.

Бедалагі! Ня ўцяміць іх бедным мазгам,
Пакуль не праб’е ім канец,
Як добра быць другам і братам нам,
І яму, і табе, і мне.

Божа, дай ім даўжэй пражыць,
Хай спаўна аттрубяць свой час,
Хай да апошняй нашай мяжы
Будуць яны у нас.

Божа, ты скінуў іх нам, як дары,
І мы славім мудрасьць тваю,
Бо яны нас будзяць яшчэ на зары
І рана заснуць не даюць.

І ўстаем і арэм мы нашы палі,
Пакуль не апусьціцца змрок,
І мы ўстаем, і зброю сталім,
Слова сталім і радок.

Ім няма з кім ісьці плячо да пляча,
З кім любіць, з кім стаяць у баі,
З кім сьмяяцца, спрачацца і нават маўчаць.
А памруць - хто паплача па іх?

Даруй ім. Яны пакараныя й так
(Даруй хоць на гэты раз),
Бо розуму ў іх, як сьлёз у ката,
І ня могуць пазычыць у нас.

І даруй нам, што сеем мы ў душы ім жах,
Як скачком бяром частакол,
Што даводзіцца ім дрыжаць у дамах,
Калі гойсае леў вакол.

Твой закон, што вазіць ня вартыя гной
Чалавек такі і народ,
Калі вораг ад назвы іхняй адной
Не бялее, як сьнег і як лёд.

————————————————

© Уладзімер Караткевіч

Дайшоў да мяне дзякуючы Лявону Вольскаму

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2009/05/04/p975/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design