Міжнародны дзень музэяў
16 траўня 2009 году ўпершыню на тэрыторыі беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту моладзевая танцавальная вечарына "ТАНЦЫ Ў СКАНСЫ":
- Народныя гульні, танцы, атракцыёны;
- Выступ сучасных фальк-гуртоў ("Джамбібум", "Рэха" і інш ) і маладых выканаўцаў;
- Майстар-кляса ад лепшага фальк-ды-джэя Ільлі Арэстава па аўтэнтычных гульнях і танцах;
- Добры настрой, незабыўныя ўражаньні і прыемны адпачынак.
17 траўня 2009 году:
13.00 - 13.45 - пачатак сьвята. Урачыстае адкрыцьцё выставы "Народныя абразы з калекцыі музея" у Пакроўскай царкве - помніку народнай архітэктуры XIX ст.
12.30 - 18.20 - народныя гульні і атракцыёны
12.30 - 18.20 - дзіцячыя забавы
12.30-16.00 - майстар-клясы па пляценьні паясоў на бёрдачках, народнай вышыўцы і інш.
15.30 - узнагароджаньне пераможцаў віктарыны "Мінулае побач".
Кошт уваходнага квітка:
- для дарослых - 6300 руб.
- для студэнтаў і школьнікаў - 3150 руб.
(У кошт уваходзіць: наведваньне экспазыцыі Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту; удзел ва ўсіх мерапрыемствах сьвята)
За дадатковую плату :
- Набыцьцё сувэніраў;
- Наведваньне карчмы;
- Катаньне на брычцы (кошт катаньня: маршрут №1 - 2500 руб.; маршрут №2 - 5010 руб.)
(8-017) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі);
(8-017) 507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка);
(8-029) 697-89-01 (Velcom).

До сих пор не могу найти, где представлены результаты
Comment by BelAngel — May 19, 2009 @ 16:09:29
я о своем, о личном
Comment by BelAngel — May 19, 2009 @ 16:10:17
Можна было на ўласныя вочы падысьці паглядзець вынікі.
Comment by Renessaince — May 19, 2009 @ 22:00:31
можна, але ня можна
Comment by BelAngel — May 20, 2009 @ 9:41:29