We are the greatest!

June 30, 2009 - 19:12:03

Хто сьвяткуе Дзень перамогі 9 траўня?

Цэтлікі запісу: цікавосткі

8 траўня па ўсім сьвеце, за выключэньнем краінаў былога СССР, адзначаецца Дзень перамогі над фашысцкай Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне. Разыходжаньне ў даце сьвяткаваньня Дня перамогі вынікае з таго, што на патрабаваньне Сталіна капітуляцыя гітлераўскай Нямеччыны была падпісаная двойчы.

Фактычна, баявыя дзеяньні ў Эўропе закончыліся 7 траўня 1945 году. На наступны дзень, 8 траўня, у Бэрліне быў падпісаны акт безумоўнай капітуляцыі Трэцяга Рэйху. Акт капітуляцыі, які быў пазьней названы «папярэднім пратаколам», ад імя нямецкай арміі падпісаў генэрал Альфрэд Ёдль у прысутнасьці амэрыканскага генэрала Ўолтэра Сміта і савецкага генэрала Івана Суслапарава.

У адказ на катэгарычнае патрабаваньне з боку Сталіна, позна ўвечары 8-га траўня (22:43 паводле цэнтральнаэўрапейскага часу або 00:43 паводле маскоўскага) падпісаньне капітуляцыі было паўторанае ў штаб-кватэры маршала Жукава. Паводле маскоўскага часу, гэта ўжо было 9 траўня. Гэтым разам капітуляцыю падпісаў нямецкі фэльдмаршал Вільгэльм Кэйтэль у прысутнасьці прадстаўнікоў ЗША, Вялікай Брытаніі й Савецкага Саюзу.

Варта адзначыць, што Дзень перамогі заўсёды адзначаўся надзвычай ўрачыста ў краінах камуністычнага лягеру. Асноўная заслуга ў перамозе над нацысцкай Нямеччынай прыпісвалася выключана Савецкаму Саюзу. Пасьля краху камунізму краіны былога сацлягеру пачалі адзначаць сьвята ўсьлед за заходнімі краінамі 8 траўня і ня так урачыста, як за савецкім часам.

9-га траўня Дзень перамогі па-ранейшаму адзначаюць Расея і некаторыя былыя савецкія рэспублікі.

Тым часам у Эўрапейскім Зьвязе 9-га траўня адзначаецца Дзень Эўропы, у гонар Дэклярацыі Шумана, абвешчанай 9 траўня 1950 году, якая заклікала да аб’яднаньня Эўропы і стала пачаткам руху да аб’яднанай Эўропы.

© «Радыё Свабода» (дастаў з кэшу)

June 27, 2009 - 18:59:20

Ну, як ужо на форуме зьмясьціў…

Цэтлікі запісу: вандроўка

…як мы езьдзілі у Львіў

Мы ехалі самі (то бок без экскурсыяў усялякіх) і хоць я напачатку плянаваў хоць нешта пачытаць, каб ведаць, тым ня меней намеры гэтыя так і засталіся намерамі… Таму мы проста ішлі куды вочы бачаць. І гэта ў Львіве не найгоршы варыянт: там куды ні плюнеш - калі не царква, дык помнік. emoticon
Падвечар мы набылі мапу Львіву…
Так, тут лірычнае адступленьне. Усё ж я на трэці дзень вандроўкі схіліўся да варыянту беларускае назвы ня "Львіў", а менавіта "Львоў". Бо менавіта так ён пішацца па-польску, а значыцца, так зваўся і за часамі Рэчы Паспалітай. Дарэчы, на шмат якіх будынках можна пабачыць адбітую тынкоўку з надпісамі па-польску.
Дык вось, без мапы мне цяжка арыентавацца, а яе нават проста пачытаць цікава. Якія там вуліцы (я маю на ўвазе - назвы)! Вуліца Францішка Скарыны і Івана Фёдарава (хоць помнік гэтай асобе падпісаны як Івану Федаровічу - ён беларус таксама); помнік Адаму Міцкевічу і вуліца Сьцяпана Бандэры; вуліцы Джахара Дудаева і Джорджа Вашынгтана… Грэка-каталіцкія храмы на кожным кроку. Як я глыбока памыляўся, калі думаў, што мы можам пахваліцца сваёй грэка-каталіцкай царквой…
На вуліцах Львову зьдзіўляесься, калі пачуеш маскальскую гаворку - так гэта не пасуе ўсяму духу гэтага месца. Так, ну тут я ўжо ў лірыку кінуўся. Карацей, па-ўкраінску я гаварыў, прыблізна напалову ўстаўляючы беларускія словы. Ня ведаю, як завецца гэтая сумесь.
З карыснага: грошы на вакзале не мяняць ні ў якім разе - курс там абсалютна нявыгадны, лепей прайсьціся 500 мэтраў у бок цэнтру. Вакзал зусім побач ад яго. На вакзале касір хацеў нам прадаць жэтон у аўтаматычную камэру захаваньня за 45 грывень замест 10-ці. Цяпер-то я ўжо ведаю, што варта паводзіць сябе з такімі людзямі адпаведна, а тады мы проста завярнуліся ды пайшлі ў іншае месца. Але ні ў якім разе ня варта пагаджацца на іхнія ўмовы. Ну, прынамсі адразу. emoticon
Разам з мапай Львову мы набылі і кніжку-кіраўнічку па цікавых мясьцінах. Мне падабаецца іхняя вэрсыя назвы: "путівник" (калі хто ня ведае, чытаецца гэта "путівны́к"). Праўда, за тры дні мы яго так і не адчынялі: проста шкада было марнаваць час. Дарэчы, як мы ні бегалі па горадзе, тры дні - гэта вельмі мала. І калі нам здавалася, што ў першы дзень у нас адвальваюцца ногі, дык мы яшчэ ня ведалі, што значыць стаміцца ў другі дзень…
І калі ў першы дзень я яшчэ выкотваў вочы на кожны старажытны будынак і вапіў бы шалёны ад захапленьня, то на трэці дзень эмоцыі неяк прыгасьлі, і мы толькі варочалі галовы туды-сюды бы кітайскія балванчыкі. Ці не кітайскія. Кітайцаў, дзякуй Богу, дарэчы, было мала.
Так-ссс… Калі не былі ва Ўкраіне ні разу, дык будзьце гатовыя акрамя ўсяго гэтага ўбачыць страшэнны… даруйце за слова… срач на вуліцах. І гармідар. Хадзіць можна дзе заўгодна, аднак там паўсюль брукаванка, таму ногі можна паламаць нават у зручным абутку. А абцасы ў такім горадзе катэгарычна забараняюцца! Шкада таксама і машын: ня ведаю, колькі яны там вытрымваюць.
Карацей, зьменны абутак і парасоны не перашкодзілі нам: надвор’е ўвесь час зьмянялася. Штодня ішоў дождж, але максымум па паўгадзінкі, і потым пачынала парыць. Ветру ні павеву. Уффф, туды трэба езьдзіць, мабыць, увесну ці ўвосень, калі ня так задушна. Да таго ж яшчэ машыны і людзі, як я ўжо заўважыў.
У спадарынькі, у якой мы жылі, гарачая вада адключалася штодня рэгулярна. Праўда, ня ведаю дакладна, у які час. Але, відаць, і ў гатэлях тое самае - крызіс. Таму ў гатэлях жыць няма сэнсу, ды й дорага, са словаў нашае гаспадынькі. Цудоўна, як ё да каго прыехаць у госьці.
Нягледзячы на праблемы з вадой (спадзяюся, часовыя) ўся астатняя цывілізацыя працуе спраўна. Ёсьць і супэрмаркеты з неблагімі коштамі, і рынкі, і кавярні, дзе пахарчавацца. Мы па аналёгіі з Кыівам абіралі "Пузату хату" - як каму, а нам там падабаецца. Хутка, смачна, па-белаукраінску.

- 8:09:09

Усё, Лошыцы капец

Цэтлікі запісу: photo, shit happens, Беларусь
Як было...
 
...як стала
via Тут.бай

- 0:22:05

Хуценькія спасылкі

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, абвесткі

June 20, 2009 - 11:50:31

Шчыльнейшае знаёмства

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Нарэшце дачакаліся візыту Волічэн. Як і абяцала, пастаралася, павыбірала паштовачкі. Ніводнае не паўтарыліся з тымі, што з мае нашай калекцыі. Што праўда, я забыўся, што гэта ж далёка ня ўся ейная калекцыя, а толькі прыблізна палова… emoticon

Ну а нам такога дасьведчанага чалавека не заставалася зьдзіўляць нічым іншым, як пачастункамі ды колькасьцю жывёлаў, што блыталіся пад нагамі.

Абмен атрымаўся слабенькі. Лепей атрымаліся падарункі: цэлая капэрта марачак з розных краінаў (і адкуль яна ведала пра гэта) і намёкі на далейшае супрацоўніцтва ў гэтай галіне. emoticon Карацей, дух суперніцтва адсутнічаў.

Адно засмучала: што Волька так і не даведалася за гэты вечар ні пра водную беларускую страву. Не пастараўся. А яна ж нават сваю адрэсу ў лацінскай транскрыпцыі піша чамусьці па-расейску. Незразумела.

Хаця… зразумела. Патрэбны штуршок. У добрым сэнсе. Ці прынамсі ў смачным. emoticon

P.S. Ну а затое адкрыліся вочы на сутнасьць выразу пра "верблюжынае вуха і голку".

Адной з самых выбітных цікавостак Лінкальну зьяўляецца Ньюпарцкая арка - адзіныя ў Ангельшчыне старажытнарымскія вароты, якія ня проста выдатна захаваліся, але і дагэтуль служаць гараджанам… Побач з асноўнай брамай захавалася маленькая бакавая арка з красамоўнай назвай "Ігольнае вушка". Мне падаецца, што большасьць людзей схільная літаральна ўспрымаць вядомы біблейскі выраз пра вярблюда і гольнае вушка. Асьлі так, дык Ньюпарцкая арка дапаможа ім лепей разабрацца ў вядомай цытаце.

За часамі рымлянаў усходнія брамы зачыняліся пасьля заходу сонца, затое "Гольнае вушка" заставалася адчыненым. Караваны, што прыпазьняліся, вымушаныя былі заставацца на ноч па-за гарадзкімі сьцянамі. Але вось іхнія гаспадары маглі скарыстацца мініятюрнай бакавою аркай (куды вярблюдам было не праціснуцца пры ўсім жаданьні), і такім чынам атрымаць жаданую ўтульнасьць у гарадзкіх гатэлях…

via Волічэн

June 8, 2009 - 23:04:39

Ну чаму нельга было неяк разьвесьці дзьве такія падзеі…

Цэтлікі запісу: photo, абвесткі

Алесь Камоцкі запрашае ўсіх: і тых, хто ведае, у чым справа, і тых, хто ня ў курсе, - абсалютна бясплатна паслухаць старых і новых песень, і падумаць разам, як далей жыць будзем.

Алесь Камоцкі

9 чэрвеня, 18:00. Купалаўскі музэй

- 21:36:18

А калісьці быў фотакрос…

Цэтлікі запісу: настальгія, цікавосткі

«Выкручваю і станаўлюся на сьветлафоры з Маякоўскага. Масквіч ззаду нярвова бікае. Яму такія круцялі рабіць нельга, яму зайздросна. Купіў бы сабе ровар і езьдзіў бы як чалавек.»

Незразумела? На адрыў!






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design