Юбілей
200 адасланых паштовак на посткросынгу. Да яго (юбілею) я прышоў 12-м па колькасьці і 8-м па сумарнай адлегласьці.
200 адасланых паштовак на посткросынгу. Да яго (юбілею) я прышоў 12-м па колькасьці і 8-м па сумарнай адлегласьці.
Скончаныя тры «цяганьні катоў за хвост».
1-2 жніўня Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак праводзіць «Фэст Тролея 2009»! Для аматараў адрыналіну над Бярэзінай будуць напятыя 4 тролеі, на якіх атрымаюць магчымасьць пракаціцца ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі фэсту.

Рэгістрацыя на фэст пачынаецца на месцы правядзеньня (каля вёскі Малое Стахава, 10 км ад Барысава) з 31 ліпеня. Папярэдняя рэгістрацыя дазваляе атрымаць зьніжкі.
* * *
2 жніўня на Менскім моры адбудзецца 2-гі беларускі экстрым-бег. Экстрым заключаецца ў тым, што… палову дыстанцыі трэба «бегчы» ў вадзе глыбінёй каля 1 м.

Рэгістрацыя на ўдзел да 28 ліпеня па тэлефонах (029) 770 13 32 і (029) 607 90 76 - Сяргей Коваль, гал. суддзя. Розныя ўзроставыя групы.

Добра, няхай выставу, прысьвечаную 1000-годзьдзю першага ўпамінаньня Літвы (не Летувы!) не пусьцілі ў беларускія музэі.
Добра, што выставу кожны жадаючы можа ўбачыць у амбасадзе Летувы (не Літвы!), папярэдне даслаўшы заяўку па факсе +375 17 285 3337 ці па электронцы amb.by@urm.lt.
Але якога х…віга няма на бачыне летувіскай амбасады беларускамоўнае вэрсыі?
Што ж, пасьля такога не зьдзіўляесься, чытаючы, як яны глыбока заблыталіся ў панятках… Адно атаясамленьне тэрмінаў «Русь» і «Расея» чаго вартае. ![]()
* * *
Дык цяпер значна звузіўся выбар марак, прыдатных для перасылкі паштовак не ў капэртах. Абрыдлыя «вывад савецкіх войскаў з Аўганістану» падыходзяць па намінале, але не па духу. Значыцца, будзем капа́ць. 
На "закапейках" і "шчасьлівымлоце" можна рабіць стаўкі нават па смс. Гэта атрымоўваецца яшчэ даражэй, відаць, чым проста сядзець у інэце ўтаропіўшыся ў манітор.
На "шчасьлівымлоце" можна выйграны тавар абмяняць… правільна, назад на стаўкі. 
Я тут зараз дзялюся сваімі ўражаньнямі "на ляту", выкладаючы тое цікавае, што знайшоў на адным з сайтаў. Таму магчыма, што гэткія самыя магчымасьці ёсьць і на іншых аўкцыёнах, проста я іх не заўважыў.
Спадабаўся выраз аднаго з удзельнікаў форуму, на якім складаюць чорны сьпіс лахатронаў у сэціве: "можна толькі зьдзіўляцца прадпрымальніцкім здольнасьцям вытворцаў чыпсаў, што здольныя прадаць адну бульбіну па цане аднаго кіляграму бульбы."
Гэххх, і навошта яму столькі ўсяго? Хай бы падзяліўся чым-небудзь на справядлівых аўкцыёнах за палову кошту.
P.S. Пра справядлівыя аўкцыёны як-небудзь іншым разам. 
P.P.S. Між усімі чатырма беларускімі сэрвісамі праскоквае дзе-нідзе адно агульнае падабенства: памылкі ў расейскамоўных тэкстах. Ну, зразумела, пра тое "падабенства", што ўсё на мове іншае краіны, я падразумяваю само сабой. Гэххх, прыдуркі…
P.P.P.S. Але затое хоць нейкі вынік: у нас нарэшце зьявіліся электронныя грошы EasyPay.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve