OMG, у іх нават няма беларускамоўнае вэрсыі!
Добра, няхай выставу, прысьвечаную 1000-годзьдзю першага ўпамінаньня Літвы (не Летувы!) не пусьцілі ў беларускія музэі.
Добра, што выставу кожны жадаючы можа ўбачыць у амбасадзе Летувы (не Літвы!), папярэдне даслаўшы заяўку па факсе +375 17 285 3337 ці па электронцы amb.by@urm.lt.
Але якога х…віга няма на бачыне летувіскай амбасады беларускамоўнае вэрсыі?
Што ж, пасьля такога не зьдзіўляесься, чытаючы, як яны глыбока заблыталіся ў панятках… Адно атаясамленьне тэрмінаў «Русь» і «Расея» чаго вартае. ![]()
* * *
