Мытарствы
Скончаныя тры «цяганьні катоў за хвост».
- Усю ўступную кампанію мяне суправаджала маскальшчына, як я ні спрабаваў ад яе адбіцца. Прыемна было бачыць на стэндах сваё беларускае прозьвішча між шэрага натоўпу… А прыйшоў час атрымоўваць сэртыфікаты - і шок. Па-беларуску толькі прозьвішча мне і засталося… Можна было б зьвязацца з гэтым ідыёцкім «інсьцітутам кантроля знаній», можна было б наехаць, патрабаваць перарабіць… Не заставалася часу, не было жаданьня, не ставала ўпартасьці… Маўчым, гледзячы як акупанты гаспадараць. Самі яны не заварушацца…
- Самыя вялікія чэргі - у нашай паліклініцы… Самыя даўгія чэргі з усіх кабінэтаў - у той, у які стаіш ты… Добра хоць, што пасьпеў у час. Амаль месяц на няшчасную даведку… Неўзабаве трэба ізноў гэта ўсё паўтараць…
- Найхутчэй праляцеў збор-падача дакумантаў на зямельны надзел. Настолькі хутка, што нават ачомацца не пасьпеў, як усё скончылася. Гэта таму што Танька ўсё ў свае лапкі ўзяла… Але вось мая заява ў перакладзе, і да таго ж пісьменным, нашмат лепшая, чым прапанаваная выканкамам, так і засталася ў электронным варыянце… Таму што нікому гэта нецікава і ня трэба. Саромеемся чагось, маўчым… Гледзячы, як акупанты гаспадараць…
