We are the greatest!

August 30, 2009 - 16:49:10

Пра ліст да Санты

Цэтлікі запісу: мроі, заняткі

У першы дзень мінулай зімы я напісаў Санце ліст…

Як я ўжо паведамляў раней, Санта абяцаў адказаць кожнаму, хто напіша яму ліст, неістотна, якім чынам: ці то на паперы, ці электронны. Але ж я хацеў марачку з месца жыхарства Санты і таму стаў чакаць капэрты ў адказ…

Думаю, што больш чакаць няма куды: ужо ня тое што паўгады, а 9 месяцаў амаль прайшло…

Усё, я болей ня веру ў Санту. emoticon

Ды мне ўжо лістоў хапае і ад шчырых людзей. Філятэлістычнага матэрыялу столькі, што не пасьпяваю проста разгрэсьціся, ня кажучы ўжо пра тое, каб вывучаць. Вось учора, прыкладам, атрымаў сярод завалаў аўстралійскіх марак аднаго (а мо’ й некалькі, толькі яшчэ ня ведаю) Нобэлеўскага ляўрэата-урача…

100-годзьдзе Моладзевае хрысьціянскае асацыяцыіА таксама марку ў гонар 100-годзьдзя нейкае Y•M•C•A (так надрукавана на марцы). Як… ммм… чымсьці чуў, вырашыў даведацца пра яе паболей…

А гэта грамадзкая арганізацыя, што ўвасябляе хрысьціянскія прынцыпы ў жыцьцё праз разнастайныя аздараўляльныя праграмы для духу, душы і цела. Во як. Сто год ужо споўнілася ў 1955, значыцца, на цяперашні момант YMCA існуе ўжо 154 гады. Як далёка нам яшчэ да цывілізацыі…

August 25, 2009 - 22:25:05

Яшчэ адно воблака тэгаў

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Пісаў пра гэта нядаўна, вось і дацацкаўся. emoticon

Wordle: Renessaince Wordle: http://renessaince.org/

via ПыскаВалеры Цапкоў

August 19, 2009 - 10:15:44

Юрыдычная дапамога па-беларуску

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

«ЮрЗнак» Юрыдычная фірма «ЮрЗнак» па жаданьні абслугоўвае, рыхтуе дакумэнты і г.д. па-беларуску. Акрамя таго, беларускамоўным - зьніжкі!

August 18, 2009 - 10:00:23

Аб такім здымку можна марыць усё жыцьцё!

Цэтлікі запісу: photo, Наша Ніва

Дапытлівая вавёрка зьдзівіла сямейную пару, неспадзявана зьявіўшыся перад аб’ектывам, калі тыя пазавалі для фатаграфіі.

Цікаўная вавёрка

© «Наша Ніва»

August 17, 2009 - 9:09:53

Не - Чарнобылю

Цэтлікі запісу: photo, творцы
І заўтра ня будзе тваім
via Глеб Лабадзенка

August 16, 2009 - 9:05:29

Не, яшчэ ня ўсё

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, Беларусь

У працяг папярэдняга запісу пра эўрапейскі здабытак Беларусі. У Беларусі ёсьць копія варшаўскага палаца.

- 8:47:07

Што ні допіс - то гатовы артыкул

Я пра блёг Глеба Лабадзенкі. Сёньня пра два ягоныя пасты.

Па-першае, запіс, які пацьвярджае, што ня мае сэнсу ехаць далёка, каб пабачыць нешта ўнікальнае. У Беларусі ёсьць уся Эўропа!

Ну, а другое - гэта з сучаснасьці. Нашай маразматычнай сучаснасьці, дзе адначасна існуюць Менск і ўсё-яшчэ-Мінск.

Шэдэўр ад ЖЭСаўцаў

August 15, 2009 - 2:30:55

Гэта болей чым проста два падзелы…

Цэтлікі запісу: Беларусь
Беларусь, Парнаграфія, Беларуская мова, Злучаныя Штаты Амерыкі, Мастурбацыя, Пол, Інтэрнет, Эрэкцыя, Англійская мова, Расія, Аральны секс, Майкл Джэксан, Эякуляцыя Беларусь, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Блоґ, Інтэрнэт, Ангельская мова, Беларуская мова, Майкл Джэксан, Расея, Менск, Браўзэр, Матэматыка

Паўстала пытаньне? Здагадваюся, якое.

Зьлева - рэйтынг найпапулярных старонак у наркамаўскай, справа - у тарашкевіцкай вікіпэдыях.

via ПыскаБывай, мова

August 6, 2009 - 20:48:10

Дзіўна, чаму я гэтага помніка ня бачыў у Празе :)

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл
«Лавачка распусты»
via ПыскаСкепСЫС

August 5, 2009 - 20:41:58

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі»

Цэтлікі запісу: цытаты

«Літаратурная мова павінна быць морам, куды ўліваюцца народныя дыялекты. Як паасобныя рэчкі гінуць у моры, падымаючы й асьвяжаючы яго ровень, так і народныя гутаркі павінны разыходзіцца ў літаратурнай мове, каб асьвяжаць яе ды павелічаць яе глыбіню й шырыню.»

«Мова, як чалавек, павінна шанавацца, паважацца і прыбірацца з кожным разам у лепшыя, багацейшыя і зграбнейшыя ўбраньні. Кожнае адметнае слова, кожны асобісты выраз нашых беларускіх гаворак мы павінны з пашанаю страчаць і зь вялікаю любасьцю, як надзвычайную вартасьць, далучаць у агульную скарбніцу нашае літаратурнае мовы… Наша мова так багата, пекна і гучна, што часам, дапраўды, ня ведаеш, якое слова, які выраз лепей ужыць, - ажно вочы разьбягаюцца. Апрача гэтага, мова так узгадованая, усімі гаворкамі выпешчаная, робіцца здатнай, сардэчнай, усім любай і лёгка зразумелай кожнаму, хто хоць крышку падвучыцца.»

© Язэп Лёсік

August 1, 2009 - 17:53:37

Нахрэн такі помнік

Цэтлікі запісу: photo, shit happens, Беларусь
Бязмозглыя тупіцы пісалі
Ой цікавы ды дзівосны, беларусы, мы народ -
Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот.
Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, -
Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм.
Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай,
А мы яму далі права кіраваць усёй краінай.
Наша кволае сумленне запалохана маўчыць,
Голас продкаў у нашых сэрцах усё цішэй, слабей гучыць.
Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку –
Сяння мы, што рабіць маем, робім цераз сраку.
via Хартыя’97





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design