
November 7, 2009 - 2:39:14
November 2, 2009 - 15:56:43
October 7, 2009 - 0:22:58
October 6, 2009 - 23:22:36
October 5, 2009 - 23:05:13
Прыемна нават і гэта
Мая невялічкая выстава марак трапіла ў лік фіналістаў, якія будуць змагацца за USB-мікраскоп. Ну а там ужо такія годныя прэтэндэнты, якім прайграць зусім ня сорамна.
October 4, 2009 - 14:47:02
October 1, 2009 - 23:06:32
- 7:32:48
Другім чалавекам ва ўрадзе Нямеччыны стане гей - Наша Ніва: першая беларуская газэта
Як вам гэткае?
Другім чалавекам ва ўрадзе Нямеччыны стане гей - Наша Ніва: першая беларуская газэта.
Эўрапейская «талярантнасьць» пераўзыходзіць усе межы…
September 27, 2009 - 8:11:23
Ізноў столькі ўсяго добрага ды цікавага забылася ў штодзённым тлуме
У пачатку месяцу езьдзілі дахаты, як звычайна, абодвума сем’ямі. На «пянькох», дзе прыпыніліся перакусіць па трасе, целяпаўся туды-сюды маленькі жвавы шабачка ды дахаты відавочна не сьпяшаўся. Найхутчэй яму не было куды сьпяшацца…
Але бачна было па ўсім, што да людзей ён прывыкшы, бо сьмела падыходзіў да ўсіх, хто там прыпыняўся адпачыць. Ды шукаў ён у іх ня ежы: мы прапанавалі і хлеба, і кавалак цеста – усё засталося на зямлі. Па ягонай дагледжанай поўсьці таксама можна было здагадацца, што ён прывык жыць у людзей. Таньцы стала вельмі ўжо шкада шабачку…
Цяпер ён жыве ў нашых бацькоў. Астатні кавалак дарогі ён ляжаў ці спаў ля маіх ног. А я думаў пра ягонае новае імя. Так ці іначай мы ніколі не даведаемся, да якога імя ён прызвычаіўся ў ранейшых гаспадароў і чаму яны вырашылі ад яго (шабачкі) адмовіцца. Дык можна, напрыклад, назваць паводле мясьціны, дзе яго падабралі – добрая памяць будзе пра паходжаньне. Неўзабаве пасьля працягу нашае паездкі мы прамінулі зубра, што на мяжы Менскай ды Берасьцейскай абласьцей. Так зьявіўся Зубік…
Нейкія памкненьні перайначыць імя Зубіка на свой лад былі ў той вечар, ды ўсё-ткі я ягоны прыёмны бацька, ці хто?!
Так усё і засталося, і назаўтра Зубік пацьвердзіў трапнасьць свайго новага імя, ператварыўшыся з такога спакойнага шчанючка на трасе ў сапраўднага гаспадара двару дома. Абгаўкаў усіх гасьцей, абкусаў тату.
Адным словам, усім спадабаўся…
* * *
На наступны ўік-энд меў супэрмаратон ва ўнівэры. Гадаўцы пачалі мерапрыемства на гадзіну пазьней, чым напісалі ў запрашэньні, і паўдня адвялі на напышлівыя прамовы і прапаганду маскальскамоўнай культуры ўнівэру. Праз гэта давялося правесьці тамака ўвесь дзень замест плянаванае паловы. Ну і два выходныя дні таксама…
Ці ня ўсе выкладчыкі ўпэўненыя, што частка завочнікаў кантрольныя працы будзе выконваць… скажам так, з дапамогай іншых людзей. Таму адразу папярэдзілі, каб хаця б разумелі сутнасьць таго, што ў кантрольнай напісана, і маглі яе пасьля абараніць. Кантрольных гэткіх проста нейкая навала. Ну і, як заўсёды, кожны выкладчык лічыць свой прадмет самым неабходным. Карацей, унівэр ад унівэру мала чым адрозьніваецца.
Хаця ўзровень тэхнічнай аснашчанасьці апошняга вышэйшы, канечне. Але можа ўжо і ў Берасьці тое самае, бо столькі ж часу прайшло…
Хоць і цяжка паверыць, што гэта ўсё даступна й нам, завочнікам: тут і басэйн, і інтэрнэт-бібліятэка, і шматлікія «гурткі па інтарэсах». Толькі пасьпявай іх наведваць у перапынках між працай, вучобай ды сном. Альбо замест яго. 
Некаторыя выкладчыкі яскрава выказвалі сваё стаўленьне да існуючага рэжыму. Дакладней, у тым сэнсе, што ўсе ўсё разумеюць. Але зьмяніць нічога не могуць, таму даводзіцца існаваць у такіх умовах, выжываць. Відаць, лёс наш такі на дадзеным этапе: выжыць, каб пасьля адрадзіць заняпалую культуру. Таму і беларускую мову і ад студэнтаў, і ад выкладчыкаў можна пачуць хіба што на ўроку беларускай мовы, ды й тое – ад выкладчыкаў збольшага трасянку, а ад студэнтаў – толькі некаторых. Во, вельмі прыгожае імя мае адзін з аднагрупнікаў: Алесь.
Вой, давядзецца, відаць, яшчэ пазмагацца за права вучыцца на роднай мове…
September 26, 2009 - 11:04:22
Справаздача «Беларускай стравы»
Зацірка, ламанцы, праснакі, лапеня, сьліжыкі, капыткі, медавуха, кулага і крупнік…
Назвы, якія нават гучаць смачна!
Гурток беларускай стравы запрашае вас правесьці з намі разам утульны
вечар традыцыйнай беларускай кухні.
Мы падзелімся з вамі набытымі ведамі, пачастуем абрадавымі стравамі.
Вас чакаюць беларуская музыка і танцы, народныя гульні і забавы, прыемныя водары і сяброўская атмасфэра.
Мы будзем рады вас бачыць у суботу 26 верасьня а 18.00 у Гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухой, 25. Кошт уваходнага квітку – 10 тыс. рублёў.
- 11:02:50
Дзеці на марках і маркі пра дзяцей
Нарэшце дайшлі рукі, і ад сёньня мая віртуальная філятэлістычная выстава праходзіць на MyPhilately, які так лагодна пагадзіўся прадставіць свае рэсурсы для ўсіх, хто патаемна жадаў, ды баяўся гэта зьдзейсьніць.
September 6, 2009 - 22:50:39
Наступствы «вопытаў» над чалавекамі
Таргі падыходзяць да завяршэньня. Калі нічога ня зьменіцца ў лепшы бок, то прадам 22 лоты. Даволі няблага для першага… ну добра, для другога разу. Для першага - у сэнсе, калі ўзяўся з галавой за гэтую справу. Так, прадаваць таксама трэба ўмець.
Як я й баяўся, вельмі зашкодзіў большай эфэктыўнасьці, то бок аддачы ад продажу, нязручны час сканчэньня мноства аўкцыёнаў. Людзі ня ўсе могуць мець досяг у працоўны час да сэціва. То максымальная колькасьць ставак дасягнула толькі сямі па адным з лотаў. Што таксама няблага. Але магло быць і нашмат болей.
Тым разам я змаўчаў пра яшчэ адзін свой дальнабачны ход. Змаўчаў мо таму, што зрабіў яго зусім не дальнабачна, але ўсё атрымалася так, як мне хацелася б. Здарылася вось што: я зрабіў стаўку на лот з маркамі шабачак, якіх у мяне не было. А потым заадно падумаў, што гэты чалавечак (які ў мяне раней ужо купляў маркі) можа паглядзець на тое, хто зрабіў стаўку, ды таксама ў сваю чаргу зацікавіцца маімі прапановамі. А паколькі прапановы гэтыя якраз па ягонай тэматыцы, то я займею яшчэ аднаго патэнцыйнага пакупніка, а значыцца, ён зможа скласьці канкурэнцыю іншым. Канкурэнцыя ў дадзеным выпадку выгадная якраз мне, прадаўцу. 
Так і атрымалася. Праўда, ён вытрымаў такую паўзу, што я нават пачаў сумнявацца ў слушнасьці сваіх разьлікаў. А вось жа й не: ён проста чакаў сканчэньня таргоў па адным з аўкцыёнаў. Выйграць яго яму ня склала цяжкасьцяў (ізноў жа з-за нязручнаша для іншых часу, блін).
September 4, 2009 - 7:30:29
September 2, 2009 - 4:41:53
Шышкі на сацыяльным інжынірынгу
Увесь набор лотаў «папярэдняга выданьня» адстаяў моўчкі і так сама моўчкі скончыўся безпасьпяхова. Перавыставіў некалькі штук наноў «проста так, каб было». Ну і некалькі новых марачак адсканаваў яшчэ, бо ў гэты дзень атрымаў неверагодную іх колькасьць ад чалавечка з Аўстраліі, імігранта з Украіны.
На наступны дзень зайшоў праверыць лёс «навічкоў» - не, ні фіга, усё глуха пакуль. Ну, карацей, усё як і мае быць. Але ж стаў глядзець маркі іншых… Бачу: нехта мэтанакіравана ставіць стаўкі на фаўну, ці нешта кшталту гэтага (ну, усё-такое-што-прыгожае-і-ўвогуле-дзяўчынкам-падабаецца). Ёлкі, а вось гэта ўжо сьвінства, спадарства!
Але разважыўшы цьвяроза, падумаў, што маіх лотаў яшчэ проста не заўважылі, бо яны далёка ў канцы. І тады ўключыў сацыяльны інжынірынг… 
Не, я ня стаў «гуляць коштамі» ці «рэклямаваць», як тое прапануе аўкцыён як парады, калі таргі сканчаюцца безвынікова. Я… дадаў яшчэ больш лотаў. Што гэта дасьць? А дык я паставіў на іх меншы тэрмін, чым у тых, што ўжо былі. У агульным сьпісе, такім чынам, яны зьявіліся бліжэй да пачатку. А гэта трэба было, каб «засьвяціцца», пакуль яшчэ ня зьніклі патрэбныя мне пакупнікі (дзеля якіх усё й стваралася, зразумела). Заставалася толькі чакаць выніку…
І вось ён! 20 лотаў са стаўкамі (~ 41%), і яшчэ адзін выкуплены.
Справа ж уся ў тым, што галоўнае, каб цябе твае лоты заўважылі, а далей ужо каму трэба - той знойдзе й усё астатняе.
Але вось ужо заўважыў першую (і пакуль што апошнюю) сваю памылку. Канечне, дагэтуль у мяне не здаралася, каб на лоце было больш за адну стаўку (цяпер такіх лотаў нават некалькі!). І вось час іх сканчэньня атрымаўся ня надта зручны для аднаго з патэнцыйных пакупнікоў. Найхутчэй ён не пасьпее пазмагацца за іх. Вось каб я іх выставіў на некалькі гадзін пазьней, выніковы кошт прадажы мог бы быць некалькі вышэй…
August 30, 2009 - 16:49:10
Пра ліст да Санты
У першы дзень мінулай зімы я напісаў Санце ліст…
Як я ўжо паведамляў раней, Санта абяцаў адказаць кожнаму, хто напіша яму ліст, неістотна, якім чынам: ці то на паперы, ці электронны. Але ж я хацеў марачку з месца жыхарства Санты і таму стаў чакаць капэрты ў адказ…
Думаю, што больш чакаць няма куды: ужо ня тое што паўгады, а 9 месяцаў амаль прайшло…
Усё, я болей ня веру ў Санту. 
Ды мне ўжо лістоў хапае і ад шчырых людзей. Філятэлістычнага матэрыялу столькі, што не пасьпяваю проста разгрэсьціся, ня кажучы ўжо пра тое, каб вывучаць. Вось учора, прыкладам, атрымаў сярод завалаў аўстралійскіх марак аднаго (а мо’ й некалькі, толькі яшчэ ня ведаю) Нобэлеўскага ляўрэата-урача…
А таксама марку ў гонар 100-годзьдзя нейкае Y•M•C•A (так надрукавана на марцы). Як… ммм… чымсьці чуў, вырашыў даведацца пра яе паболей…
А гэта грамадзкая арганізацыя, што ўвасябляе хрысьціянскія прынцыпы ў жыцьцё праз разнастайныя аздараўляльныя праграмы для духу, душы і цела. Во як. Сто год ужо споўнілася ў 1955, значыцца, на цяперашні момант YMCA існуе ўжо 154 гады. Як далёка нам яшчэ да цывілізацыі…
August 25, 2009 - 22:25:05
August 19, 2009 - 10:15:44
Юрыдычная дапамога па-беларуску
Юрыдычная фірма «ЮрЗнак» па жаданьні абслугоўвае, рыхтуе дакумэнты і г.д. па-беларуску. Акрамя таго, беларускамоўным - зьніжкі!
August 18, 2009 - 10:00:23
Аб такім здымку можна марыць усё жыцьцё!
Дапытлівая вавёрка зьдзівіла сямейную пару, неспадзявана зьявіўшыся перад аб’ектывам, калі тыя пазавалі для фатаграфіі.

August 17, 2009 - 9:09:53
August 16, 2009 - 9:05:29
Не, яшчэ ня ўсё
У працяг папярэдняга запісу пра эўрапейскі здабытак Беларусі. У Беларусі ёсьць копія варшаўскага палаца.
- 8:47:07
Што ні допіс - то гатовы артыкул
Я пра блёг Глеба Лабадзенкі. Сёньня пра два ягоныя пасты.
Па-першае, запіс, які пацьвярджае, што ня мае сэнсу ехаць далёка, каб пабачыць нешта ўнікальнае. У Беларусі ёсьць уся Эўропа!
Ну, а другое - гэта з сучаснасьці. Нашай маразматычнай сучаснасьці, дзе адначасна існуюць Менск і ўсё-яшчэ-Мінск.
August 15, 2009 - 2:30:55
Гэта болей чым проста два падзелы…
| Беларусь, Парнаграфія, Беларуская мова, Злучаныя Штаты Амерыкі, Мастурбацыя, Пол, Інтэрнет, Эрэкцыя, Англійская мова, Расія, Аральны секс, Майкл Джэксан, Эякуляцыя | Беларусь, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Блоґ, Інтэрнэт, Ангельская мова, Беларуская мова, Майкл Джэксан, Расея, Менск, Браўзэр, Матэматыка |
Зьлева - рэйтынг найпапулярных старонак у наркамаўскай, справа - у тарашкевіцкай вікіпэдыях.





