Скажы перапісу «так»
Аказваецца, перапіс - гэта даволі проста. Перапіс у сэціве.
Зацірка, ламанцы, праснакі, лапеня, сьліжыкі, капыткі, медавуха, кулага і крупнік…
Назвы, якія нават гучаць смачна!
Гурток беларускай стравы запрашае вас правесьці з намі разам утульны
вечар традыцыйнай беларускай кухні.
Мы падзелімся з вамі набытымі ведамі, пачастуем абрадавымі стравамі.
Вас чакаюць беларуская музыка і танцы, народныя гульні і забавы, прыемныя водары і сяброўская атмасфэра.
Мы будзем рады вас бачыць у суботу 26 верасьня а 18.00 у Гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухой, 25. Кошт уваходнага квітку – 10 тыс. рублёў.
Нарэшце дайшлі рукі, і ад сёньня мая віртуальная філятэлістычная выстава праходзіць на MyPhilately, які так лагодна пагадзіўся прадставіць свае рэсурсы для ўсіх, хто патаемна жадаў, ды баяўся гэта зьдзейсьніць.
Юрыдычная фірма «ЮрЗнак» па жаданьні абслугоўвае, рыхтуе дакумэнты і г.д. па-беларуску. Акрамя таго, беларускамоўным - зьніжкі!
1-2 жніўня Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак праводзіць «Фэст Тролея 2009»! Для аматараў адрыналіну над Бярэзінай будуць напятыя 4 тролеі, на якіх атрымаюць магчымасьць пракаціцца ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі фэсту.

Рэгістрацыя на фэст пачынаецца на месцы правядзеньня (каля вёскі Малое Стахава, 10 км ад Барысава) з 31 ліпеня. Папярэдняя рэгістрацыя дазваляе атрымаць зьніжкі.
* * *
2 жніўня на Менскім моры адбудзецца 2-гі беларускі экстрым-бег. Экстрым заключаецца ў тым, што… палову дыстанцыі трэба «бегчы» ў вадзе глыбінёй каля 1 м.

Рэгістрацыя на ўдзел да 28 ліпеня па тэлефонах (029) 770 13 32 і (029) 607 90 76 - Сяргей Коваль, гал. суддзя. Розныя ўзроставыя групы.
Добра, няхай выставу, прысьвечаную 1000-годзьдзю першага ўпамінаньня Літвы (не Летувы!) не пусьцілі ў беларускія музэі.
Добра, што выставу кожны жадаючы можа ўбачыць у амбасадзе Летувы (не Літвы!), папярэдне даслаўшы заяўку па факсе +375 17 285 3337 ці па электронцы amb.by@urm.lt.
Але якога х…віга няма на бачыне летувіскай амбасады беларускамоўнае вэрсыі?
Што ж, пасьля такога не зьдзіўляесься, чытаючы, як яны глыбока заблыталіся ў панятках… Адно атаясамленьне тэрмінаў «Русь» і «Расея» чаго вартае. ![]()
* * *
Алесь Камоцкі запрашае ўсіх: і тых, хто ведае, у чым справа, і тых, хто ня ў курсе, - абсалютна бясплатна паслухаць старых і новых песень, і падумаць разам, як далей жыць будзем.
9 чэрвеня, 18:00. Купалаўскі музэй
Ствараецца навучальны гурток па вывучэньні традыцыйнай беларускай кухні. У чым асаблівасьці штодзённай, сьвяточнай і абрадавай кухні нашых продкаў? Якую сымболіку несьлі стравы? Як аздобіць сучасны стол традыцыйнымі беларускімі стравамі? Першая сустрэча пройдзе 21 траўня.

Будзем разам шукаць адказы на пытаньні, вывучаць традыцыі і гатаваць. Пры чым навыкі гатаваньня абсалютна не абавязковыя
У праграме заплянаваныя 8 смачных і цікавых сустрэчаў у Менску. Першая пройдзе 21 траўня. Кантактныя тэлефоны: +375 29 615 56 26, +375 29 5666247 — Кацярына, +375 29 3305 304 — Воля.
Гэты альбом выйшаў не таму, што яго аўтар вырашыў распавесці навакольнаму свету пра свой багаты ўнутраны свет. Гэты альбом выйшаў не таму, што камусці захацелася зарабіць грошай або трапіць у выпускі навінаў. Гэты альбом выйшаў таму, што надыйшоў яго час. У гэты год, у гэты месяц, у гэты дзень, у гэтае імгненне. Прыйшоў час у поўны голас прамовіць тыя словы, да якіх Крывія ішла многія і многія гады…
…"Малітвы вайны" — паўнафарматны альбом Алеся Мікуса, лідэра гурта КРЫВАКРЫЖ. Не шукайце на гэтай кружэлцы прыгожых мелодый, салодкіх галасоў вакаліста, уражвальнай студыйнай работы або багатых аранжыровак. Не намагайцеся нават слухаць "Малітвы вайны", калі галоўнае для вас - гэта атрымаць задавальненне ад музыкі. Задавальнення не будзе. Не будзе "фармату". Не будзе клубных хітоў. Не будзе нічога з таго, што сёння асацыюецца з шоўбізнэсам. "Малітвы вайны" - гэта песні, што гучаць па вечарам ля вогнішчаў пад сценем святых дубоў Крывіі. "Малітвы вайны" - гэта маршы, пад якія героі новай Імперыі будуць уваходзіць у вызваленыя гарады. "Малітвы вайны" - гэта малітвы, якія зляцяць з матчыных вуснаў, калі будуць выпраўляюць крывічоў за славай…
16 траўня 2009 году ўпершыню на тэрыторыі беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту моладзевая танцавальная вечарына "ТАНЦЫ Ў СКАНСЫ":
Кошт уваходнага квітка:
- для дарослых - 6300 руб.
- для студэнтаў і школьнікаў - 3150 руб.
(У кошт уваходзіць: наведваньне экспазыцыі Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту; удзел ва ўсіх мерапрыемствах сьвята)
За дадатковую плату :
Памятаеце пра лепшыя фотаздымкі 2007 году ў Вікіпэдыі? Яшчэ ня позна абраць лепшыя выявы 2008 году! Галасаваньне вядзецца да 26 лютага.
![]()
![]()

«BASSDANCE» - гэта, высьвятляецца, тая школа, у якой мы правялі акурат адзін занятак утраёх. Абяцаныя гульні, конкурсы, майстар-клясы ірляндзкага танцу і жывая музыка ў выкананьні folk-country-celtic гурту (во як!) "RAGNEDA".
Цяпер да сутнасьці справы. Квіткі: 15 000 р.- танцпадлога, 20 000 р.- столік. Набыць можна ў пераходзе на ст.м. Пл.Якуба Коласа, на 2-м паверсе ЦУМу, у касе ст. м. Партызанская. 21 сакавіка
майстар-клясы па сольных фігурных танцах, кошт аднае клясы 10 000.

…Дзе па ацэнках ААН, у турмах больш за 2.100 палітычных вязьняў. Пасол ААН зладзіў ужо больш за 30 візытаў у краіну дзеля перамоваў з хунтай наконт вызваленьня палітвязьняў. Выніку (пакуль што, хочацца спадзявацца) ніякога.
У турме вязьні падвяргаюцца жахлівым, зьвярыным зьдзекам і катаваньням. Іх б’юць электратокам, гвалцяць, прапальваюць скуру раскаленымі мэталічнымі стрыжнямі, жорстка зьбіваюць. Многія ўтрымваюцца ў камэрах круглыя суткі, бязь ежы, бяз мэдычнага абслугоўваньня.
Лідарка дэмакратычнага руху Aung San Suu Kyi ўтрымваецца пад хатнім арыштам ужо цягам 14 год. Яе ратуе пакуль што вялікі міжнародны розгалас.
Вельмі істотна спыніць злачынствы хунты супраць уласнага народу. ААН плянуе рабіць гэта мірным шляхам. Дык "Кампанія дзеля М’янмы" прапануе "нагадаць" пра гэтую праблему лістом Генэральнаму сакратару ААН сп. Бан Кі-Муну і ўсім чальцам Савету Бясьпекі ААН.
На жаль, болей нічога зрабіць мы для вязьняў антычалавечага рэжыму там ня можам…
31 студзеня ў Графіці "студыйны" гурт UNB. Цікава, няўжо прэзэнтуюць 103-ці ці які там ужо альбом?
26 сьнежня, у другі дзень цудоўнага Сьвята Нараджэньня Хрыстовага паводле новага стылю, у 14-00 у тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла Сьв. Сымона і Алены адбудзецца канцэрт «Беларускі Хрысьціянскі Хіт». У канцэрце на Раство прымуць удзел гурт «Псальмяры», выканаўцы Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская, Ядвіга і Ганна Багдановічы, Алесь Наркевіч, а таксама чакаецца ўдзел хору «Глёрыя».
Уваход вольны.
Інфармацыю пра канцэрт можна атрымаць па тэлефонах:
8-029-307-27-13 (Валерыя), 8-029-593-50-66 (Ірына).

Прысутнасьць інтэлектуальнай прасунутасьці і выключнай датклівасьці абавязковая.
Удзел бяруць паэты:
Іна Каляда (бо як жа Каляды без Каляды)
Віка Трэнас
Тацяна Будовіч
Аксана Спрынчан
Натальля Кучмель
Сяргей Вераціла і галоўны альтэрнатыўны Зюзя краіны
І, безумоўна, сюрпрыз
Увесь вечар на сцэне славуты музыка Раман Абрамчук і тры салодкагалосыя анёлы, а таксама чакаецца выступ слыннай бардэсы Тацяны Беланогай.
Даведкі па тэлефоне 8-029-7682878 (Алесь)
Кошт квіткоў 2500 бел. руб.
Покліч нашых вечарын: «Мы граем для вас, вы п’еце за нас!!!» 
Графік бліжэйшых вечарын:
4 сьнежня – «Testamentum terrae»
18 сьнежня – «Келіх кола»
8 студзеня – «Раcалія»
Даведкі: +375 29 553-03-47 (Юрась Панкевіч), +375 29 66-36-879 (Зьміцер Сасноўскі)
Замова столікаў: +375 29 627-27-21 (Павал)
50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана
(Менск–Вільня, 22–27 лістапада 2008 году. Асноўныя падзеі)
Менск, 23 лістапада: а 14.00 – урачыстая літургія ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены
Менск, 24 лістапада: а 18.30 – грамадзкае віншаваньне ў тэатральнай залі касьцёлу сьвятых Сымона і Алены
У памяшканьні касьцёлу – выстава мастакоў суполкі “Пагоня”, прысьвечаная залатому юбілею сьвятарства айца Аляксандра.
На вечарыне можна будзе набыць кнігі айца Аляксандра і мэдалькі, вырабленыя да гэтага сьвята.
Вільня, 26 лістапада:
а 12.00 – сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Віленскай СШ імя Францішка Скарыны
а 17.00 – сустрэча зь беларускай грамадзкасьцю Вільні ў Саюзе пісьменьнікаў Летувы
Вільня, 27 лістапада:
аб 11.00 – цырымонія ўручэньня айцу Аляксандру Надсану ганаровага Дактарату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту
а 14.00 – сяброўская сустрэча ў ЭГУ
а 18.00 – літургія ў Базылянскіх мурох
Надакучыла сядзець дома, хочацца разьмяць костачкі і патанчыць? –
Прыходзьце!
Любіце бываць у коле сяброў і знаемых? –
Прыходзьце!
Хочаце пазнаеміцца з новымі людзьмі? –
Прыходзьце!
Любіце старадаўнюю музыку? –
Прыходзьце!
Танцавальная Вечарына
ў апошні дзень восені!
30 лістапада (нядзеля)
з 19.00 да 22.00
Беларускія, латышскія, брэтонскія, сярэднявечныя танцы пад жывую музыку!
Едзем на: пр. Пераможцаў, 79 (насупраць футбольнага манежу, што ў Вяснянцы), актавая заля, цэнтр пазашкольнай работы “Кантакт”.
Праезд аўт. № 1, 44, 91, трал. № 28 да прыпынка “Футбольны манеж”, потым перайсці дарогу і ў будынак былога дзіцячага садка на першы паверх.
Уваход 5 тыс.
Арганізатары: Мінская Школа Народных Танцаў Свету.
Тэл. для даведак:
+ 375 29 685 03 74 (Аннушка), +375 29 507 62 63 (Аляксей “Бекар”)
22 лістапада (субота), 18:00
УВАХОД ВОЛЬНЫ «РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА»
вечарына польскай і беларускай паэзіі
Фотавыстава «У ціхім омуце». Кінатэатар «Цэнтральны», пр. Ф.Скарыны, 13, Менск
Адкрыцьцё: 28 лістапада 2008 году, 18:30 (уваход вольны). Даступная: да 19 сьнежня.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve