…калі скажу, што нашыя ходнікі (і ў тым ліку раварысцкія дарожкі) абсалютна не прызначаныя для таго, каб па іх катацца на ровары.
А таксама такі спосаб паездак вымушае набыць званок, бо пешаходы - бы вадкасьць: займаюць увесь прадастаўлены ім аб’ём (то бок - шырыню ходніку). Пра стаянкі для равароў ля крамаў, напрыклад, увогуле й сказаць няма чаго… Усё, буркатаньне скончанае.
Пакуль ён яшчэ існуе ў тым выглядзе, у якім сама прырода распарадзілася. Бо калі ж дабяруцца гэтыя уродзкія рэстаўратары, то нешта глядзець будзе позна…

Ну, а пачалося ўсё, як і мае быць (хоць я сам гэтага не чакаў) са спатканьня з напамінам пра нашую "шчасьлівую савецкую мінуўшчыну". Не заўважыўшы сьпярша ўласна парк, я пераехаў на іншы бок вуліцы, дзе й пабачыў гэты крыж, усталяваны дзеля ўшанаваньня памяці бязьвінна закатаваных бальшавікамі беларусаў падчас рэпрэсіяў 30-40-х гадоў. Паводле Зянона Пазьняка, у Лошыцы расстраляныя ад 7 да 10 тысячаў чалавек.
Канечне ж, адразу бачнае адрозьненьне ў стаўленьні ўладаў да ўшанаваньня ўсялякіх хатыне-падобных вёсак, з аднаго боку, і замоўчваньня бальшавіцкіх злачынстваў, зь іншага боку.
Ну што ж, ня так сорамна ўсьведамляць, што ня ты адзін ня ведаеш дакладна, дзе тут "Лошыцкі паркава-архітэктурны ансамбаль". Але ўрэшце мы-ткі яго знайшлі. Далей рушылі хто роварам, а хто й подбегам за ім.
Пастраляць там не давалі, як сьпярша падумалася - гэта, відаць, была падрыхтоўка да якога-небудзь фэсту. То мы рушылі далей. Увогуле там раздольле, і месца хапае ня толькі для лучнікаў. Хто засвойваў лазаньне па дрэвах (са страхоўкай, відаць, нейкі альпініст), іншая моладзь дык і проста лазіла па камяніцы (на жаль, ня ведаю, парэшткі якога збудаваньня то былі), некаторыя купаліся ў рачулках (адна зь іх, што працякае там - Сьвіслач, а ёсьць другая, назоў не запомніў), але большасьць прыходзяць/прыяжджаюць сюды папіць гарэлкі/паесьці шашлыкоў…
Падчас ад’езду з Лошыцы, ужо на адваротнай дарозе, і прыйшло разуменьне таго, што… Што няма дзе ля крамы нават прыткнуць ровара! А пакідаць яго ля якога слупа на лёс моладзі, што прыйшла "патусавацца" надвячоркам, не схацелася. Таму так я ўчора ў краму й не патрапіў.
Пабачыўшы гэтае дзіва, адразу ўзгадалася, што трэба б зазірнуць было на бачыну РаянЭйр - здаецца, яны там абяцалі за 10 эўра зладзіць палёт з Польшчы да Вялікабрытаніі й назад…
Я паспрабаваў выбраць у іх маршрут "Ўроцлаў - Лёндан" (з Варшавы магчымы быў толькі адзін рэйс на Дублін). Пасьля 5-хвіліннага чаканьня мне прапанавалі наступныя кошты: мінімум 209 злотых з Уроцлава (€65), назад дык і ўвогуле ад 409 zł. Але й гэта было ня ўсё. Калі я выбраў канкрэтныя рэйсы са сьпісу прапанаваных, да кошту палётаў дадаліся яшчэ няўлічаныя ці то камісыйныя зборы, ці то падаткі (што праўда, мяне шчыра пра гэта загадзя папярэдзілі на папярэдняй бачыне). Кошт палёту "туды" падняўся яшчэ на 70 zł, "назад" - на 166. Гэххх… Праўда, магчыма, гэта й сапраўды таньней, чым на іншых авіялініях. Таму што, напрыклад, на галоўнай бачыне ў іх была прапанова зьлётаць ва Францыю за £5. Ня ведаю, чаму ў хвунтах стэрлінгаў - магчыма, дзейсна толькі для брытанцаў.
Зрэшты, калі абраць польскую вэрсыю бачыны, адразу зьявілася прапанова ў злотых. Ага, значыцца, "найтаньнейшыя авіялінія ад 50 PLN" (каля €16). Ну вось, зусім іншая справа. Падрабязьней атрымалася нават высьветліць, што ёсьць рэйс з Катавіцэ да Лёндану па ну зусім ужо сьмешным кошце 39 zł (крыху болей за €12). Зьдзяйсьняецца гэта так: зарэзэрваваць квіток неабходна да 31 ліпеня, а дата палёту - між 28 кастрычніка і 26 сьнежня. Ну добра, засталося яшчэ толькі атрымаць Шэнгенскую візу, якая абыдзецца даражэй за палёт да Лёндану.
Вяртаемся ў рэальнасьць.
Атрымалася нарэшце ўбачыць, што ж за лясок месьціцца па дарозе дахаты. Адразу ўзгадаўся парк воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасьці: удзень прыемна зацішны й прахалодны, а падвечар жудаснаваты з прычыны розных тусовак, ад якіх невядома чаго чакаць.
Затое фарсыраваў (давялося ж) горку каля аўтацэнтру "Фальксвагену". Фотаздымак акурат зь яе вяршыні. Спуск яшчэ круцейшы. Але я не сьпяшаўся - фотапаляваньне абяцала быць захапляльным: ля будкі з вартавым сабакам варушыліся найагіднейшыя істоты…
Вось дзе гадуюць гэтых падлюкаў!
На фотаздымку - яшчэ ня самы буйны асобнік (той пазіраваць ня надта зьбіраўся). Ну і - калі ня вельмі добра відно - я не вінаваты: падыходзіць бліжэй не наважыўся. А раптам яны галодныя? 
Ну а гэта пабачыў ужо пасьля зьлёту з гары. Ууух! Нехта, відаць, таксама кайфаваў за стырном. Цікава, на колькі ж ён "дакайфаваўся"?
Але пра гэта задумляцца ўжо не было як, калі апошні кавалачак шляху давялося паезьдзіць па "раварысцкіх дарожках". Вось гэта, блін, паласа перашкодаў!
Ну і гэтак далей, глядзіце пачатак запісу…
P.S. Чым ёсьць Лошыцкі парк для менчукоў.