We are the greatest!

August 31, 2008 - 22:03:56

А вось тыя людзі, якія не падтрымваюць уварваньне сваёй дзяржавы ў справы Грузіі

Если вы вошли в Зугдиди,
А потом вошли вы в Гори,
А затем бомбили Поти,
Где так много кораблей -

Абсолютно очевидно
То, что вы стремитесь к миру.
А для тех, кому неясно,
Есть у вас еще войска.


* * *
Если едете вы в танке
И увидите старушку,
Что со внуками своими
Вам дорогу перешла -


Быстро всех троих давите.
А потом давите новых.
Все равно запишут тыщи -
Пусть хоть правду говорят.

————————————————

Крама вызваленых тавараў

August 15, 2008 - 20:44:29

Склад СНД меншае

Цэтлікі запісу: верш, цытаты

Хотят ли русские войны?
Не спрашивай у тишины,
Не спрашивай у тех солдат,
В мемориалах что лежат.

Спроси у цинковых гробов,
В которых молодых сынов
С земель соседских привозили
Старухам, чтоб те слёзы лили.


Спроси у бравых тех ребят,
В Кремле которые сидят,
К погонам звёзды пришивая,
Дубиной «мирною» махая.

Спроси у патриотов с бритыми главами,
Как «мирно» тёмными ночами,
Они «мочили» молдаван, таджиков,
Кавказцев , чёрных и узбеков.


Спроси у Польши и Литвы -
Им о России снятся сны.
Спроси у пражской у весны, -
Хотят ли русские войны?

Спроси у венгров, как когда-то
На танках русские солдаты,
По Будапешту рассекали,
Вугорцев к миру «приучали».


Тебе ответит старый финн,
Проживший много – до седин,
Как «мирно» русские войска
Рвались сквозь зиму и снега.

Есть что сказать и белорусу коренному,
Тому, чьи предки из литвин,
Какою жуткою ценою
Им мир и братство подарил москвин.


Когда Суворова орда
Палила сёла, города…
Спроси, спроси у Куропат-
Там непокорные лежат.

Спроси - Что Украине братской,
Заверенной в любви славянской,
Из цепких рук большого брата,
Зачем защит искать у НАТО?


Спроси всех западных славян,-
Как миру их учил Иван…

Миролюбив солдат-Иван
Бомбил Кабул, Афганистан.
В их кишлаки и города
Не мир пришел - пришла беда.


Спроси у вдов, детей Чечни, -
Хотят ли русские войны?
Кто такой русский «миротворец»,
Тебе ответит гордый горец.

Грузин, улыбчивый всегда,
Сквозь слёзы просто промолчит.
От миролюбия соседа
Сейчас его земля горит.


ХОТЯТ ЛИ РУССКИЕ ВОЙНЫ?
И от Китая до Литвы
Найдется ль хоть один сосед,
Который твёрдо скажет,- «НЕТ!»?

———————————–

via Хартыя-97

January 25, 2008 - 16:21:47

Баранкін, будзь чалавекам

Цэтлікі запісу: верш, люрцік

Ты яшчэ толькі намёк
на чалавека,
Калі ва ўсім спадзяесься на маці;
Ты яшчэ — чвэрць чалавека,
Калі ва ўсім спадзяесься на дружбу;
Ты толькі — паўчалавека,
Калі ва ўсім спадзяесься на любоў,
І толькі тады становісься чалавекам,
Калі ўсе могуць спадзявацца
На цябе.

——————————————

© Максім Танк

via Дожджык

January 8, 2008 - 13:17:15

Магчыма ўсё, акрамя таго, каб я зьмясьціў гэта ў сваім жж ;)

Цэтлікі запісу: верш, уласна_блёг_сам

Зьмяніць можна ўсё:
Адрадзіць Беларусь,
Чарнобыль адчысьціць,
Балоты вярнуць…

Жыцьцё - самы лепшы
Ад Бога аванс.
І трэба з душы
Пачынаць renessaince.

© Крываль

October 20, 2007 - 13:07:40

Шукаў любоўную лірыку…

Цэтлікі запісу: верш

А знайшоў ось цэ.

Мае хаценьні

Хочацца мне: на хвіліну

Гора забыўшы й пра сьмерць,

Разам з каханай дзяўчынай

Выпіць вясны мае хмель.

 

Хочацца: покуль сканаю,

Сілы вярнуць свае зноў,

Зьвіць для радзімага краю

Песьняў цудоўны вянок.

 

Хочацца мне: для айчыны

Штосьці такое зрабіць,

Каб паказаць, як у чынах

Трэба Радзіму любіць.

——————————————

© Янка Золак

October 4, 2007 - 17:12:58

Вярнулася…

Цэтлікі запісу: верш

Мы дапілі каву,

я праводзіў яе

і застаўся адзін.

Яна можа вярнуцца,

мне ад яе не ўцячы…

 

Умяшайцеся!

Перашкодзьце

нашай сустрэчы.

————————————————

© Сьвятаслаў Макаль

 

September 12, 2007 - 10:09:23

Гэта такі пераклад альбо верш такі?..

Цэтлікі запісу: верш, пераклад

Хлусьня

Гэта хлусьня, што я напісаў у лісьце, я зманіў,

што думаю пра цябе ўвесь час.

Але я думаю пра цябе бальшыню часу.

 

Гэта таксама хлусьня, што я не магу спаць:

Я сплю выдатна, і да таго сьню

пра іншыя жанчыны.

 

Але калі прачынаюся, думаю адразу пра цябе.

 

Прыгожых жанчын, якія мне сустракаюцца на вуліцы,

Я распранаю сваім позіркам, але стараюся тады

ня думаць пра цябе.

 

І ўдыхаю іхны пах, пакуль не закружыцца ў галаве.

 

Але ўсе параўнаньні зь іншымі толькі ўзвышаюць цябе

і маю самоту.

————————————————

© Генрык Нордбрант

September 3, 2007 - 4:26:07

Нелюбоў да сарваных кветак

Цэтлікі запісу: верш

Я іх табе вясной прынёс

Зь зялёнае лясное далі.

Празрыстыя крупінкі рос

Яшчэ на лісьцях трапяталі.

Пачырванела ты ў адказ

На мой паклон і прывітаньне.

Хай песьняй стане гэты час

Майго юнацкага каханьня!

Не вінаваты я, што мы,

Чаго няма, таго і просім.

Ня злуй, што я сярод зімы

Табе тых красак не прыносіў.

А ты кіўнула галавой,

Маўляў, дарма сябе трывожыш.

Яны патрэбны мне зімой,

Вясной прынесьці кожны зможа!

—————————————

© А. Астрэйка - Ландышы

June 26, 2007 - 14:26:16

Беларуская “салідарнасьць”

Цэтлікі запісу: верш

Беларуская школа

- Добры дзень у хату! Мы да Вас са школы.

Просім прабачэньня, як прыйшлі ня ў час…

Ах, якія ж дзеткі ў Вас – чыстыя анёлы!

Можа б, Вы іх аддалі ў беларускі клас?

- Вот яшчо прыдумалі! Мы не панімаім

І рабёнка порціць Вам не аддадзім.

Мы ж яму навекі жызнь эцім паламаім,

Мы ж такіх прапясьцвіеў тут нагарадзім…

- Што Вас так спалохала, адкажыце шчыра?

Перад нашай моваю столькі ў нас пазык.

- Перастаньце, мілые, разайдзёмся сь мірам, -

Да каму он шчас нужон, этат Ваш язык.

Вот яшчо за горадам слышыцца часамі,

Как па-беларускаму людзі гаварат…

Толькі мы наслушалісь: із дзярэўні самі,

Да і школу кончылі там жа акурат…

- Дык у чым жа справа? Пасьля гэтай школы

Вы ж не занядужалі? Не здурнелі ж Вы?

На кватэру гледзячы, жывяце няквола,

Ані род ні страцілі, ані галавы…

- Бросьце агітацыю! Эта ўсё пустое,

І ня віжу пользы я ад такіх зацей.

У дзярэўню сьездзіце: ат ўрэмён застою

Вашай мове бацька мой вучыт там дзяцей.

Вот і палучаюцца дзеці с чудзясамі:

Едут с мовай сельскаю ў горад ўсё раўно…

- Вы даруйце – зь вёскаю мы разьбярэмся самі.

Што зь іх атрымалася – нам і так відно…

- Значыт, намякаеце на маю зарплату?

Толька зра стараецесь: ўсё ў мене акей.

Тут у нас ня Грузія, не Літва, рыбяты,

Не прайці паліціке тут у нас такей!..

- Вы ўсё ж падумайце аб дзіцячым лёсе,

Можа быць, і прыйдзеце да якіх высноў…

Мы на Вас разьлічваем, мы Вас вельмі просім,

І праз тыдзень па адказ вернемся ізноў…

* * *

- Вы саўсім не са школы! Эта ўсё толькі ролі.

Пад учыцеля каждый у мяня тут касіл.

Беларускія класы не нужны нашай школе!

Я гдзе нада узнал, я гдзе нада спрасіл.

Ён стаяў у дзьвярох, як на браме Шумахер,

Разказеліўшы рукі, поўны волі і сіл,

Ён сказаў: - па-дабру, убірайцеся нахер!

Я гдзе нада узнал! Я гдзе нада спрасіл…

_____________________________________

© С.Сокалаў-Воюш

June 15, 2007 - 14:21:47

Аўтарскія літары-гукі правілам не падлягаюць

Цэтлікі запісу: верш

Сорам, сябры: больш за двох ды ўначы…

Лепш пры сьвятле ды з гэтай жанчынай,

Якая заўчора усіх на дажынках

Сынамі звала і сьпявала, як бусел.

А бусел - сэкс-сымбаль усёй Беларусі,

Што нас аб’яднала па цэнтры Эўропы,

Нібыта пад Курскам: пагоны, акопы,

Камбайны, сьцягі у небе лунаюць

Апошняй мадэлі…

Гэххх, думка згубілась…

___________________________________

© Нэйра Дзюбель

May 16, 2007 - 11:43:13

Ммм… Флюіды даляцелі?

Цэтлікі запісу: верш

*зіма*мароз*сьнег*

*з*табой*не*сустрэцца*

*дашлі*sms*

*каб*я*змог*сагрэцца*

———————————————–

(*)Хведар*Самотны

May 14, 2007 - 11:17:37

Не зразумейце мяне ў панядзелак

Цэтлікі запісу: верш

Мама дарагая! 

Мне абрыдла весяліцца, мне абрыдла піць-курыць,

І таму рашыў жаніцца, бо хачу сям’ю стварыць.

Мама дарагая, справа маладая,

Ды ніхто ня можа ведаць, што яго чакае.

 

Вось дзяўчына з Талачына: праліць-мые, як машына,

І гатуе смачны торт, праўда, з твару – чысты чорт.

Мама дарагая, справа маладая,

Толькі мне не даспадобы дзеўчына такая.

 

Вось дзяўчына з Рагачова: прыгажосьці цераз край,

Толькі скажа пару словаў – хоць ты вушы заціскай.

Мама дарагая, справа маладая,

Толькі мне не даспадобы дзеўчына такая.

 

Прыгажуня з Магілеву – вусны як чырвоны мак,

Толькі ўсё глядзіць налева, ну а гэта – кепскі знак.

Мама дарагая, справа маладая,

Толькі мне не даспадобы дзеўчына такая.

 

Стэфаніды, Яны, Раі – тут нявестаў цэлы лес.

Выбіраю, выбіраю… Мне цікавы сам працэс.

Мама дарагая, справа маладая,

Усе хлопцы жонак маюць, а я выбіраю.

Мама дарагая, справа маладая,

Усе хлопцы жонак маюць, а я пачакаю!

———————————— 

© Крамбамбуля

April 23, 2007 - 10:54:23

Дзеля двух апошніх радкоў

Цэтлікі запісу: верш, Наша Ніва

Дзяўчына, якая так шчыра з табою гуляе

Зрэдку ў размовы

                       і значна часьцей у маўчанку,

І ежу гатуе, і чэша грабеньчыкам косы якая,

А болей за сэкс марыць выспацца ранкам.

 

Сьляпую, якую вядуць у кавярню, каб потым

Абавязкова абрынуць на дол,

                        ці на стол, ці на ложак,

Якая так шчодра за гэта падзеліцца потам

І фантастычнымі ўздрыгамі вуснаў,

                        а можа і ножак.

 

Якую ты да і пазьней, а яшчэ на сьвітаньні

Так ненавідзіш, што чуеш,

                        як крышацца зубы,

За тое, што дорыць яна

                       бессаромна каханьне,

Дарэчы, якое таксама звычайная згуба.

 

Якая аднойчы зарэжа цябе нечакана

Банальным іржавым нажом,

                       безь ніякай нагоды,

Якая сама – не жыцьцё, а крывавая рана,

Глыбокая плынь, дзе сядаюць на мель параходы.

 

Што больш за кадэтаў загады твае паважае

Без аніякай надзеі ім павінавацца,

Якая жыве недзе там, паміж пеклам і раем,

Ці, болей дакладна,

                       паміж не тваіх мастурбацый.

 

Якой невядомы экстаз ад фатэльнай самоты

І розьніца ў слове распуста

                        і ў слове нявіннасьць,

Якая і брэндзі, і півам напоўніць употай

Венаў аб’ём, захаваны для марачных вінаў.

 

Зацята якая шукае ў мужчынскіх кішэнях

Сьведкаў твайго верагоднага кроку налева,

Якая на вершы плявала ды на летуценьні

І непрытомнела ўраз ад няхітрых напеваў.

 

Якой аніколі ніхто не даўмеўся тлумачыць,

Што ціхая здрада

                       ня можа быць зьявай прыстойнай

І асабліва тады, калі ты не мужчына, а мачо,

Здатны на самыя крывапралітныя войны.

 

Дзяўчына, якая народзіць

                        дзіцятка, падобнае Богу,

І ён будзе ты, а сама –

                        а сама застанецца дзяўчынай –

Дзяўчына, ня ведай ніколі, што кажа паэта нябогі:

Цябе не кахаць і ня жыць –

                       як і жыць і кахаць – немагчыма.

—————————————-

© Сяржук Сыс

February 25, 2007 - 13:12:19

Не па-наску, але з песьні слова ня выкінеш

Цэтлікі запісу: верш, растаньне

Я вдpyг pасстался с тобой, я понимаю сейчаc,
Что это был всего лишь сон в тот полyночный час.
И я не знаю, почемy ты сделала так,
И почемy ты вдpyг pешила, что тепеpь я твой вpаг.
Мне говоpили дpyзья, что ты не стоишь меня,
А я не слyшал никого, я так любил тебя.
Я потеpял дpyзей и нажил кyчy вpагов,
Ты посоветyй скоpей, как избежать твоих оков.
Твои нежные плечи я любил обнимать,
Ты целовала меня, не в силах больше ждать.
Открой мне тайну сейчас, тепеpь не стоит молчать,
Кто был счастливей из нас, боясь любовь потеpять?
Я не бyдy с тобой…


Я возвpащался домой, когда светила лyна.
Мы так любили с тобой ночь коpотать до yтpа.
Hежный солнечный лyч твои глаза откpывал,
Я yходил, и то, что бyдет потом, я не знал.
А ты звонила томy, кто был за меня,
Я yзнал это потом, он был богаче, чем я.
Любовь доpоже, чем деньги, но тебе все pавно,
И ты стpемилась тyда, где звон монет и вино.
Hо я тебя не виню, ведь это можно понять,
И нам пpиходится всем в жизни что-то выбиpать.
Ты поймешь только потом, что сейчас пpоизошло,
Hо бyдет поздно, ведь наше вpемя пpошло…
И я не бyдy с тобой…


Ты посмотpи мне в глаза: мне одномy тяжело,
И может, вспомнишь то, что было междy нами давно.
Я помню твой каждый жест, я помню каждый твой взгляд,
Я вспоминаю все, хотя забыть это pад.
Hам хоpошо вдвоем - ты так считала тогда,
И нам не нyжен никто, мы бyдем вместе всегда…
У нас два pазных пyти, и очень тpyдно понять,
Что мне дpyгой не найти - я не хочy тебя теpять!
Hо наше вpемя пpошло, я забываю о тебе,
Я знаю навеpняка, что ты веpнешься ко мне.
Я не смогy тебя пpостить, как это было в пpошлый pаз,
И не смогy полюбить - yже пpошел этот час.
Я не бyдy с тобой…

———————————————-

© Мальчишник, "Я не буду с тобой"

February 9, 2007 - 13:07:43

Вой, лёс, мой лёс…

Цэтлікі запісу: пераклад

Дарваўся да эМэРЗэ-прайгравальніка, так неабачліва пакінутага дома братам. emoticon Адкрыў для сябе сцэнічную кантату "Карміна Бурана" ад Карла Ворфа. Я, канечне, разумею, што Волька харавая сьпявачка і ўсё такое, але ж не магу слухаць такую музыку, не разумеючы, пра што пьяецца. Тым болей што дзякуючы гэтаму знайшоў тэкст песьні "O Fortuna", выкананьнем якое мяне даўно пакарылі Therion. Канечне ж, перакладаў я яе ня з мовы арыгіналу. emoticon

O Fortuna,

velut luna

statu variabilis

semper crescis

aut decrescis;

vita detestabilis

nunc obdurat

et tunc curat

ludo mentis aciem,

egestatem,

potestatem

dissolvit ut glaciem.

 

Sors immanis

et inanis,

rota tu volubilis,

status malus,

vana salus

semper dissolubilis,

obumbrata

et velata

michi quoque niteris;

nunc per ludum

dorsum nudum

fero tui sceleris.

 

Sors salutis

et virtutis

michi nunc contraria,

est affectus

et defectus

semper in angaria.

Hac in hora

sine mora

corde pulsum tangite;

quod per sortem

sternit fortem,

mecum omnes plangite!

О, Фартуна,

нібыта Месяц

ты зьменлівая

заўжды прыбываеш

і зьмяншаесься;

агіднае жыцьцё

сьпярша прыгнятае,

пасьля апраўдваецца

і стрымлівае ўяўленьне;

галечу

і веліч

плавіць нібы лёд.

 

Лёс - жахлівы

і пусты,

ты ўвесь час круцісься,

ты злосны,

мары пра росквіт

пастаянна зьнікаюць,

раствараюцца

і хаваюцца.

ты мучыш і мяне таксама;

цяпер, нагуляўшыся,

я аддаю сябе цалкам

тваёй подласьці.

 

Лёс супраць мяне

ў здароўі

і ў годнасьці,

падгонены

і абцяжараны,

заўжды заняволены.

Таму ў гэты час,

не чакаючы болей ні хвіліны,

перабіраю напятыя струны;

паколькі Лёс

зьбівае з ног,

плачце ўсе са мной!

December 12, 2006 - 18:12:00

Вясна прыйшла

Цэтлікі запісу: верш, Alenyhke
Матка Боска Вастрабрамска.

 

Халодным сьнежаньскім днём
Я кратаю струны халоднай гітары.
Скажы, чаму гэты дзень
Пафарбаваны на колер хмары?..

Халодным сьнежаньскім днём
Ільлецца дождж на мёртвую пожню.
Даруй, але я хачу быць
Сёння слабым і бездапаможным…


Халодным сьнежаньскім днём
Ты так далёка, што не ўбачыць.
Ну як мне тут не сумаваць,
Ну а як тут мне не заплакаць?..

Халодным сьнежаньскім днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлітуйся над намі.
Халодным сьнежаньскім днём
Дай крыху цяпла і сонца.
Скажы, чаму гэты дзень
Такі халодны, такі бясконцы?..

——————————————–

© па матывах Народнага Альбому

December 7, 2006 - 16:19:54

Зрабі хоць што-небудзь.

Цэтлікі запісу: верш

Век ляціць
хутчэй за сьвятло.
Блізкі фініш.

Растуць дрэвы,
дзеці,
паверхі.

У звар’яцелым
сьвеце росту
бачым
сабе роўных.
Уверх і ўніз
не глядзім.
Старых сяброў не пазнаём…

але мне пашанцавала:
у цёмным доме
бачу
сьветлае вакно
і твой твар.

Я ведаю:
я люблю.

————————————

© Сьвятаслаў Макаль

October 5, 2006 - 13:31:35

Дарэчы, па тэме…

Цэтлікі запісу: верш
Трэба нам сустракацца часьцей
 
Трэба нам сустракацца часьцей,
Трэба сходзіцца,
Езьдзіць у госьці.
І самім запрашаць іх,
Гасьцей,
Зь піянэрскіх гадоў,
З маладосьці.
Трэба нам сустракацца часьцей
На праспэктах,
На сьцежках забытых,
На разьвілках надзей -
І далей,
І вышэй,
На касьмічных арбітах.
Трэба нам сустракацца часьцей
Проста так,
Безь ніякай нагоды.
І прапісвацца
Ў сэрцах людзей,
Памагаючы людзям -
Заўсёды.
Трэба нам сустракацца часьцей,
Трэба ў сьвеце,
Блакітам абмытым,
Быць дабрэй,
Быць сьціплей,
Быць чысьцей
Перад вечнай разлукай -
Нябытам.

© Блін, капірайт зьнік emoticon

September 14, 2006 - 12:36:26

Війско підземной цэрквы

Цэтлікі запісу: верш, гітара

Дзякуючы ImageІнгу́ буду ведаць хоць крышачку, пра што ж сьпявае Андрусь Мельнікаў у гэтай песьні:

По полях ідуть підземні схими, церкви гірські маленькі і принишклі,
І моляться там крізь довгу зиму запрацьовані волею й стомлені опришки,
Там сховок всіх пісень забутих там ікони, героїв наших там зелені стріли,
Висвічу я траву, калина б’є поклони, і визріває екран нової віри.

Гучить як вітер відважне військо, живе в лісах тих під землею,
І напуває зі фляг австрійських коріння дуба власну стелю.
Плекає волю через горе, а з відра крові щоб напився,
Щоб в однині лишилися гори, і хоч хто в тим світі не скорився.

По полях ідуть підземні схими, церкви гірські маленькі і принишклі,
І моляться там крізь довгу зиму запрацьовані волею й стомлені опришки.
Там сховок всіх пісень забутих, там ікони, героїв наших там зелені стріли,
Висвічу я траву, калина б’є поклони, і визріває екран нової віри.

——————————————————————————————

Пакуль ня маю нармалёвае гітары, але мне наладзілі хоць крышачку маю недабітку. Буду спрабаваць удакладніць акорды да "Мышкі…" і да гэтае падабраць неяк… Бо гарная ж пісьня. emoticon

August 22, 2006 - 16:12:57

Вярнуўся у Беларусь - і Беларусь скончылася. Хачу ў Беларусь.

Цэтлікі запісу: верш, Беларусь

Я сын таго краю 

Я сын таго краю, дзе гаі-лясы,
Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца,
Дзе пекныя кветкі,
Дзе ткуць паясы,
Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца…

 

Я сын таго краю, дзе нівы-сады,
Дзе ў зелені топяцца хаты,
Дзе жніўныя песьні
З грудзей маладых
Зьвіняць дыямэнтамі шатаў…

 

Я сын таго краю, дзе сінь васількоў
Гуляе зь вясёлкамі ў жыце,
Дзе льецца бадзёрасьць
Дрыгвіцкіх вянкоў,
Дзе краскамі поле іскрыцца…

 

Я сын таго краю, дзе зброю народ
Трымае ў моцнай далоні,
Дзе высака ўзьняўся
Ізь нетраў балот
Сьцяг бел-чырван-белы Пагоні!..

—————————————————-

© А.Мельнікаў

August 15, 2006 - 13:15:09

Наіўна, але ж праўда

Цэтлікі запісу: верш

Баляда

У натоўпе калі сустракаю
Падобнае цела ці твар,
Трызьню і ўяўляю,
Быццам пры чэрапнай траўме:
Блізкія нашыя душы,
Блізкія нашыя лёсы
У каляровых ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

Там, у сонечных промнях,
То чарапахам, то прагна
Рушыць карабель папяровы,
Сьмешны, але сапраўдны.
На борце ж яго – нашы душы,
На палубе – нашыя лёсы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

То несла нас на скалы,
То несла нас на мелі,
На камяні натыкаліся
І пакрыху зьвярэлі,
Лаяліся нашы душы,
Трэскаліся нашы лёсы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

І ты сказала аднойчы:
«Усё гэта лухта і дурасьць.
Плыві ў акіян, калі хочаш,
Ды аба мне больш ня думай.
Бо нашы чужыя душы
І розныя нашыя лёсы.
Хай там прыгожая будучыня,
Ды безь мяне ў яе плёскай».

Ты стала на цьвёрды бераг,
Былі там сабака і хата
Знайшла ў каго паверыць
І з кім пайсьці па этапах.
І распляліся лёсы,
І разышліся душы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

У натоўпе калі сустракаю
Падобнае цела ці твар,
Трызьну і ўяўляю,
Як бы пры чэрапнай траўме:
Нашы чужыя душы,
Нашы чужыя лёсы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

© А.Мельнікаў - Баляда

August 8, 2006 - 11:07:43

Я вярнуўся

Цэтлікі запісу: верш, растаньне
Дождж

Дажджыць,
Цяжкія хмары,
Апалы цьвет і месяца бяльмо,
Пасьпешлівы птушыны лёт.
Прыход самотнай восені
І нашага растаньня час.

Празь неба мкнуць над намі хмары
Хутка, вельмі хутка прэч
Або зьбіваючыся разам.

Шмат слоў было, але мы не
Дасталі дна сваіх пачуцьцяў.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё.
Маё маўчаньне было і ёсць заўсёды пра цябе.

Напэўна, добрыя часы ніколі не павернуцца назад.
Імгненьне — і растаньне наша спраўдзіцца дарэшты.
У дні кароткія й даўгія ночы.

Ты прачытай мой верш, ты прачытай яго,
Калі сусьвету цішыня цябе агорне,
Або калі здрапежыць неспакой.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё.
Маё маўчаньне было і ёсць заўсёды пра цябе.

 
© ImageЭліза Волат

May 17, 2006 - 17:19:31

Сяброўцы па ЖЖ

Цэтлікі запісу: верш, чалавечкі

Никто не сделает шаг, не вспомнит, не заплачет;
Она сидит у окна и просит об удаче;
Она - как солнца свет, ей девятнадцать лет,
Кругом глухие стены;
А в ней сошлись змея и волк, и между ними то любовь,
А то измена…

———————————–

© Сплин - Что ты будешь делать?

 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design