We are the greatest!

October 5, 2008 - 13:14:10

Дзень народзінаў

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца, гітара

Яшчэ раз пераканаўся, што не люблю вялікіх кампаніяў і шумных сьвяткаваньняў. Да таго ж напярэдадні даводзілася насіцца самому высалапіўшы язык і вылупіўшы вочы, каб затарыцца – гэта было маё першае сьвяткаваньне на новым месцы працы. Назаўтра зранку ехаў у траліку увесь абвешаны бы ідыёт пакетамі, і ніводная с…каціна не прапанавала падсунуць сваю с…ядзелку (як у такіх выпадках зрабілі б людзі). Так і целяпаўся туды-сюды ўсю дарогу.

Крыху супакоіўся, пабачыўшы, што мой незвычайны ход з фірмовай стравай усіх уразіў (у станоўчым сэнсе). На гэтым да вечару можна было сьцішыцца. Увечары, дзякуй Богу, надта шмат людзей не назьбіралася. Ды й доўга не сядзелі. Нарэшце гэты дзень скончыўся.

Кватэрнік імя мяне Дахаты завіталі ў госьці брат з жонкай (трэба ж некаму даядаць тое, што засталося ад неафіцыйнае часткі на працы emoticon). Назаўтра пэрсанальны канцэрт у гонар мяне зладзіла Рысянятка, ды яшчэ й акурат падасьпелі тры паштоўкі ад посткросынгу зь віншаваньнямі. Вось такія дні народзінаў можна было б перажыць і некалькі разоў на год.

September 29, 2008 - 23:18:20

Drang nach Osten, ці Аршанская бітва-2008

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка, гітара

Гэты пост, які я-ткі дапісаў, распачынае сэрыю запісаў пра "тое, дзе я быў". Іх вельмі лёгка будзе адрозьніць ад іншых нават назовамі - настолькі яны будуць трывіяльныя. А вось самі падзеі - даволі нетрывіяльнымі.

 

Такі я падмануў. Узяўшы зьвесткі, як дабірацца, з крыніцы двухгадовае даўніны, ня ўлічыў, што за гэты час нешта магло зьмяніцца. Таму адразу скажу, што з чыгуначнага вакзалу ня трэба сядаць ні на які яшчэ транспарт да вакзалу аўтобуснага: апошні збудавалі зусім побач ля першага. Мяркую нават, што адмыслова пад сёлетнія "дажынкі". emoticon

Надзвычай актуальнае таблёТакім чынам, як заўсёды, даведаўся, што я еду, за дзень да імпрэзы. Палаткі дастаць не было як і ў каго, але ж хіба мы падобныя да тых, каго клапоціць прагноз надвор’я?

Як паказала практыка, купка цёплае вопраткі на выходных аказалася абсалютна лішняй. Таму халодны квас на вакзале быў якраз дарэчы. Недарэчы пякло сонца цераз шкло вагону. Як толькі вызвалілася месца на процілеглым баку вагона - можна было крыху перадахнуць, нават паспаў. Па дарозе да Воршы, дарэчы, міналі Барысаў. На наступны дзень, у нядзелю, там якраз ладзілі сьвята старажытнага пісьменства і друку. Што праўда, па той частцы гораду, міма якой мы праяжджалі, гэтага не было заўважна: горад нават страшнейшы за наш. Відаць, сюды сьвята дайсьці не павінна было.

Можа, праз сьпёку, якая так канстраставала з папярэднім днём, надта задаўбаўся ехаць, хоць гэта й хутчэй, чым дахаты. Нарэшце - Ворша. На пэроне мужык проста падышоў і спытаўся, ці не на Крапівенскае поле я кіруюся. Ягоны заплечнік быў такім сама па памеры, як мой, калі не лічыць яшчэ палатку, і я зразумеў, што ўсё атрымоўваецца проста цудоўна.

На месцы Аршанскае бітвыАднак Ворша сустрэла нас ня надта госьцепрымальна. Нягледзячы на тое, што аўтобусны вакзал "апынуўся" побач з чыгуначным (ну, пра гэта я паведамляў спачатку), аўтобус, якога мы чакалі, раптоўна "паламаўся". Наступны ў той бок толькі празь дзьве гадзіны, абяцаную замену знайсьці аніяк не маглі, а астатнія маршруты чамусьці не ламаліся. Ну што ж тут зробіш: вакзал такі адгрохалі, што на запасны аўтобус грошай ужо не засталося. Прыехала наўзамен недзе праз паўгадзіны маршрутка зь Віцебску. Амаль усю цалкам яе й занялі наведнікі фэсту.

Далейшыя апасеньні Яна (так звалі майго шчасьлівага спадарожніка), што па дарозе могуць яшчэ "сустракаць", апынуліся марнымі. Хіба ля самага месцу фэсту тусаваліся дзьве машыны мянтоў, якіх ужо на пляцоўцы апрацоўваў наш чалавек з падвязаным языком. Так яны й вярнуліся да сваіх баранаў машынаў зь неразпакаванай камэрай. emoticon Што праўда, сьцяг-ткі забралі. А шкада: стаяў ён на ўзгорку, там яго здалёк відно было (сам фэст ладзіўся ўнізе, на спуску з гары). Ну зразумела ж, баяцца: а раптам хто ўбачыць.

Палатку мы выстаўлялі ў атачэньні маскальскіх сьпеваў пад гітару і, зразумела, выпіўкі. Аднак тое, што на сцэне выстаўленая была гукаўзмацняльная апаратура, абнадзейвала, што фэст пройдзе на нябачным дагэтуль узроўні (раней жа сьпявалі абсалютна unplugged). Аднак калі прыехалі першыя ўдзельнікі-музыкі, высьветлілася, што па дарозе мікрафоны ўсё ж былі сканфіскаваныя. А шкада: цераз рэчку ўжо відаць была вёска Крапіўна. Ну зразумела ж, баяцца: а раптам хто пачуе.

Зьміцер СідаровічЗьміцер Сідаровіч, высьвятляецца, быў на самым першым гэтым фэсьце ў 1991. На фотцы ён мне здаваўся больш старэйшым ужо і - адназначна - не такім кабаном. У добрым сэнсе гэтага слова. Некаторыя зь песьняў у ягоным выкананьні я чуў упершыню. А Ян дык і ўвогуле толькі зараз пазнаёміўся з творчасьцю гэтага экс-салісту гурту "Камэлот".

Аляксей ГалічНу што казаць, калі Аляксей Галіч даведаўся пра тое, што будзе ўдзельнічаць, толькі зранку ў той дзень, 6 верасьня. emoticon Выканаў колькі песьняў на творы іншых паэтаў, бачна, што стараўся, голас прыемны такі. Таму можна дараваць тое, што тэксты забываўся. emoticon

Мікола НевядомыАбсалютным адкрыцьцём (прынамсі для мяне) стаўся выступ маладзёна, якога арганізатар прадставіў Міколам. Давялося пашкадаваць пра адсутнасьць мікрафонаў: арганізатар таксама папярэдзіў, што Мікола пачатковец і сьпявае вельмі ціха. Але што сьпявае! Усе тэксты - пераробкі вядомых песьняў на прыгожай чысьцюткай беларускай мове. Падкрэсьліваю: не пераклады, а пераробкі. Кшталту "Францішак Скарына і Піцер" на матыў "В неізвестной стороне, На чужой планете Предстоіт учіться мне В універсітете…" Альбо "Ўодка беларуская" (так-так, памылкі няма: менавіта Ўодка): "Паміж чаркаю і шкваркай - Ўодка беларуская…", "Паміж зельцам і вяндлінай - Ўодка беларуская", ці нешта падобнае; быў там і прыпеў са словамі пра капыткі, што таксама прыемна: бачна, што чалавек ня проста ведае беларускую мову, але й цікавіцца культурай. Вось толькі словаў зусім не памятаю, шкада; а калі б дзе яго яшчэ сустрэць, дык далібог, набыў бы сабе ўсе ягоныя песьні. Слухачам, па ўсім відаць, таксама "ўставіла", бо пляскаць пачыналі яшчэ ў час песьняў. Што часта замінала слухаць: Мікола й сапраўды сьпяваў надта ціха… А мікрафоны ў наступны раз укінуць у заплечнік можа любы чалавек.

Музыкі адыгралі і, стаміўшыся, узялі перапынак. Мельнікава ўсё не было. На сцэну ўлез нейкі маскаль з гітарай. Што праўда, ён дык хоць і ні бум-бум па-беларуску, але пару разоў тыркаўся падыграць ці то "Паветраны шар", ці "Гасьцей" "Крамбамбулевых" нават. А вось слухачы на гэтым мерапрыемствы сабраліся збольшага, склалася ўражаньне, папіць гарэлкі і пасьпяваць/паслухаць маскальскія сьпевы. Карацей, тая самая "народная гулянка" ў меншым маштабе.

Сярэднявечная дыскатэка ад СідаровічаНенадоўга спыніў гэта Сідаровіч гэтым разам з самаробным інструмантам, назву якога я, на жаль, не запомніў. Але гэта нешта было гарадзенскае, а па гучаньні падобнае да шатляндзкае валынкі: надзімаецца мех, паветра зь яго выходзіць праз дуду, на якой і ствараецца мэлёдыя. Цяпер зразумела, чаму Сідаровіч такое камплекцыі: трэба мець неблагія лёгкія, каб увесь час надзімаць той мех. А ён адыграў нам цэлую сярэднявечную дыскатэку. І сам фігуры паказваў, і Галіч кіраваў наперадзе строю. Аднак тым, хто ішоў за ім (некаторым, сугрэтым напоямі), было па барабане. Мне, несугрэтаму, акрамя фоціку іншае пары не было, таму ўсё й засталося тут, у здымках.

Недзе каля гадзіны ночы 7 верасьня музыкі разьехаліся, Мельнікава ўсё не было, астатнія заняліся сваімі справамі. Я-ткі ня вытрымаў і пайшоў спаць, хоць дыскатэка была яшчэ ў самым разгары. А, дарэчы. Мікрафоны-то сканфіскавалі, а калёнкі засталіся. Таму тое, што было на кружэлках, чуваць было лепей. emoticon

Андрэй МельнікаўЗранку прачнуліся ад сьпеваў пад гітару. Вылажу з палаткі: ёлкі, Мельнікаў грае! Як і ў мінулым годзе, паводле аповеду Яна, яму, відаць, халадно не было. emoticon Доўга зранку затрымвацца ўжо ніхто не хацеў, ды і ў Мельнікава самога жаданьня вялікага не было. Пакрысе ўсе сабраліся.

Памятная дошка пустой падзеіТак атрымалася, што хоць разыходзіліся мы паасобку, маленькімі групкамі, аднак на прыпынку ўсе пасьпелі да аднае маршруткі. Сорамна было чуць у салёне, дзе акрамя нас ехалі і іншыя пасажыры, размовы "нашых" турыстаў, як яны правялі той славуты мінулагодні фэст: колькі яны пасьпелі выпіць падчас затрыманьня ў міліцэйскім пастарунку. Дзякуй Богу, прыехаўшы на вакзал, мы зь імі разьвіталіся. Атрымаался знайсьці нават берасьцейскае пЫва. Якраз прыгравала сонейка, на якім мы прасядзелі ў чаканьні электрычкі дахаты.

 

Усё было проста цудоўна.

August 31, 2008 - 1:28:14

Што зьвязана са словам “Зацень” на дадзены момант

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, слуханка, гітара

Ну хіба ж яна не цудоўнінка?

Праўда, пагаварыць з Рысяняткай толкам не атрымалася, бо на кватэрнік сабралася даволі шмат, як па мне, людзей. І ім усім трэ’ было аддаць часьцінку ўвагі і забаўляць, а Рысянятка (для якой гэта стаўся першы выступ) стушавалася і ўвогуле хацела схавацца куды падалей ад усяго гэтага гармідару.

У рэшце рэшт усё атрымалася выдатна. Але выкажуся ў духу тамтэйшае аўдыторыі: крытычна. Усё магло б быць яшчэ крышачку лепей, калі б:

а) Маргольд надзяліў папярэдне зусім крышачку часу дзеля рэпетаваньня ўласных песьняў. Ды і ўвогуле склаў талкова іхні сьпіс, бо паўзы між выкананьнямі з прычыны роздумаў "што б яшчэ сыграць?.." Ці гэта так задумана было? Усё адно - гэты момант раздражняў (але зусім крышачку);

б) Рысяняткаў голас не перакрываўся гукам гітары/барабану/флейты. Але ж зразумела, што гэта ўсё праз хваляваньне. Значыцца, усё яшчэ наперадзе.

Тым ня меней, Рысянятка спадабалася больш і ў выкананьні, і па тэкстах песьняў. Ды й проста прыемна было на яе паглядзець. І паўсьміхацца, падбадзёрваючы. Цікава, ці пачую калі, што ж там на ейнай кружэлцы?.. І злавіць позірк у адказ. Ды ёлкі, там увогуле ў яе нельга было не закахацца!

Невялічкі кавалачак афтэпаты ў выглядзе вагнявога шоў мы засталі. А вось рыцарскі шалом па сымбалічным кошце - пакінулі. Гэххх, не пасьпею сабраць касьцюм жантальмэна да даты В. emoticon

December 29, 2006 - 18:41:23

Пачынаецца, блін…

Цэтлікі запісу: гітара, заняткі

Учора апошні раз схадзіў на гітару да Сьветкі.

Пасьля яе - апошні раз (у гэтым годзе) на "Ойру".

December 4, 2006 - 17:30:09

Дурдом

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі, гітара, заняткі

Заўтра ізноў да людзей па выкліку на дапамогу. Гэта азначае, што (ізноў) на гітары патрэніравацца дома не атрымаецца. Да таго ж сёньня прыяжджаюць госьці з Калінінграду (праз Гародню) з пасяленьнем. Ізноў хадзіць на цыпачках па начох міма іхняга ложку? emoticon Блін, Сьветка, ня ведаю, як ты трываеш такога бязладнага вучня. Ай, ужо няшмат засталося: хутчэй за ўсё гэты месяц будзе апошнім маім у музычнай школе. Калі не надумаем зь ёй вучыць што-небудзь болей глябальнае. Такое… губараскатальнае.

Учора толькі прыехалі з Сярогам на дастаўку (па дарозе, між іншым, нас зьбіў індык - дакладней, мы зьбілі яго, а ён нам пабіў за гэта фару, урод; трэба было на мяса забраць) - даведаўся, што на гэтым тыдні я на выходным не пабываю. Зашыбісь, можа й лепей, бо Табе пляваць, а дома ў вэрхале ня хочацца сядзець (я пра гасьцёў).

Баляць ужо тыдзень лапаткі. Мо’ гэта таму, што ператаньчыў (хаця павінна было ўжо рассасацца), мо’ таму, што пераваляйболіўся (але ж балець не магло пачаць раней, чым сам валяйбол быў!), а мо’… а! пачалі расьці крылышкі! emoticon Сёньня пайду вылечвацца ізноў на рэпэтыцыю: не магу так болей хадзіць - ну рэжуцца крылышкі і ўсё!

November 16, 2006 - 17:52:23

Амаль усё атрымоўваецца?..

  • Нарэшце пабегалі ў Контру на нармалёвай мапе. Атрымоўвалася нават у галаву колькі разоў зарадзіць з мухі, калі здуру яе набываў. А што да тактыкі - дык яе ў нас не было, і таму мы прайгралі. А вось жа раней, калі мелі хоць якую, але ж каманду - усё было наадварот. То бок я тады страляў галіма (ды і зараз не нашмат лепей, зрэшты), але ж сябры па камандзе згаджаліся, што я хоць камандную тактыку падтрымліваю і цудоўна іх прыкрываю. Гэххх, як бы ізноў сабраць каманду ды на WCG мятнуцца emoticon
  • Зусім заблытаў мяне гэны скутар. Дык як выганяў свайго жалезнага каня, здуру выціскаў замест задняга гамульцу счапленьне. Канечне ж, ён скочваўся усё адно ўніз. Я ледзь не скруціў іх, пакуль не дапёр, што задні гамулец націскаецца пэдальлю! emoticon А яшчэ ў яго цяпер новая замарочка, акрамя тае ранейшае, што трэцяя перадача улучаецца адзін раз са ста: цяперака яшчэ павароты ня хочуць уключацца калі трэба. І калі направа паварочваць - дык яшчэ нічога, праўда, аднаго разу падмануў кіроўцу, які думаў, што я еду проста, і мяне прапускаў, а я павярнуў да яго; а вось калі налева трэба было паварочваць - дык гэта ж выезд на супрацьлеглую паласу руху - страшнаааа… колькі разоў даводзілася праехаць патрэбны паварот і разварочвацца, а дзе й рукой паказваць. Але ж гэта не работа. Засьвечваецца паварот толькі хвіліны празь дзьве пасьля таго, як я яго уключыў.
    Затое цяпер стала атрымоўвацца стартаваць зь месца зь меншымі праблемамі, як раней. Можа гэта ад таго, што падрэгулявалі крыху нулявыя абароты, а мо’ й таму, што стаў болей газу даваць з нэўтралкі. Дык пакатаўся нават і ў музычную школку. emoticon
  • Яшчэ калі толькі пачынаў вучыцца - нічога не разумеў у пераборах. А вось учора пасьля заняткаў прааналізаваў усё, чым мы займаліся на занятках па гітары апошнія два разы, і ўбачыў, што пашыраюся я ўжо ня ў глыбіню, а ў шырыню: проста вывучаю новыя песьні, а тэхніку там якую новую ці веды якія можа не набываю. Значыцца, усё ўжо вывучана, і засталося толькі ўпарта трэніравацца. Учора, да прыкладу, сыграў "Беспечного ангела". Нават самому спадабалася emoticon, хоць песьня і папсовая. Здаецца, атрымоўваецца ўсё лепей і лепей. Нават учора Сьветка пахваліла (ці не ўпершыню?). Значыцца, хутка ўжо няма чаму будзе ў яе вучыцца…
  • Болей ня ўбачу ўжо сэрыяў рыаліці-шоў "Прыгажуні й разумнікі" па RenTV. Столькі аналёгіяў пабачыў за гэты час… У апошняй сэрыі ўсе удзельнікі (а асабліва ўдзельніцы emoticon) прызналіся, што пасьля шоў зьмяніліся ў лепшы бок. Твае сябры таксама кажуць, што Ты зьмянілася. Спадзяюся (з незразумелых пачуцьцяў), што да лепшага; спадзяюся (з эгаізму), што я таксама да гэтага хоць крышачку спрычыніўся… emoticon У Цябе ўсё атрымаецца.
  • Часам нават станае шкада, што так мала людзей чытае гэны блёг. Хочацца верыць, што пасьля яго хоць яшчэ ў каго-небудзь ўсё атрымалася б. У сэнсе - пераменаў да лепшага.

November 4, 2006 - 17:27:53

Я гэта зрабіў! (амаль)

Цэтлікі запісу: гітара

А, учора ж задаўбаўся нарэшце слухаць страшэнны дысананс сваёй недабіткі, але ж дапамогі прасіць не было ў каго - сеў сам строіць. Паўгадзіны як мінімум тыркаўся (што ў прынцыпе ня так і шмат), але настроіў. emoticon

Праўда, раней аніяк не гучалі акорды, а цяпер гучаць сталі, але ня так, як трэба.

Спытаўся што за лухта, у Дзімазаўрыка. Аказваецца, грубае наладкі такое недастатне. Трэба яшчэ памятаць, як павінны гучаць акорды, і цяпер падстройваць яшчэ таньчэй. Ня буду, бо стане горш дакладна. emoticon

Затое хоць зь Дзімам пагаварыў. Праўда, яму ад кліентаў няма адбою нават у пятніцу ўвечары. Мабыць, таксама з шабачкамі прыстаюць. emoticon 

September 20, 2006 - 13:45:36

Мары збываюцца?..

Колькі хвактаў пра выходны.
  • Басаножкі. Ня здолеў учора хадзіць у пантофлях. І ня столькі з тае прычыны, што яны гумно, а таму што цёпла было.
  • Здох урэшце мой гроб. Першы трывожны званочак прагучэў яшчэ ў нядзелю, калі ён некалькі сэкундаў працаваў ухаластую, а толькі пасьля пачаў заводзіцца. А ў панядзелак - проста не завёўся ўвогуле. Адна з трох прычынаў можа быць: а) засілковач (усё адно трэба было шукаць новы - ATX-форм-фактару); б) мамка (ёсьць запасная, якая будзе працаваць толькі з новым засілковачам ATX-форм-фактару emoticon); в) проц (вось гэта жопа, бо я не хачу памяншаць градус частаты працэсара; тым ня меней, новы купляць не выпадае, бо яшчэ трэба разьлічыцца за скутар - пра які ніжэй; а вось як перажыць тое, што цяпер я не змагу бачыць штодня Тваю мордачку на маніторы-ы-ы-ы-ы-ы-у-у-у…). Але ў нядзелю яшчэ пасьпеў зрабіць дурасьць emoticon і цяпер у мяне ў мабіле ужо дзьве фоткі рэальных людзей на рынгтонах.
  • Зайшоў у Палац Культуры. Ведаю расклад заняткаў (ці як гэта абазваць) "Ойры". Мяне задавальняе. Вось толькі чаму той Саша не сказаў мне нічога? emoticon Так бы я там быў (хутчэй за ўсё) ужо ў панядзелак.
  • На радасьцях пасьля гэтага візыту апрабаваў свой новы адкарковач для пЫва. Гы, працуе! emoticon
  • Танька мне даўно казала пра курсы гітары. Аказваецца, яны афіцыйна адчыняюцца ў музычнай школе. Нядаўна туды запісаліся мае (ня вельмі) знаёмыя. Да таго ж адна з выкладчыцаў - мая аднаклясьніца. Праўда, я яе ня бачыў нармалёва з 9-е клясы. Расклад па папярэдніх прыкідках можа мяне задаволіць.
  • Наша Ніва. Яшчэ колькі цікавых (і пэўна добрых) чалавечкаў пачулі ад мяне матчыну мову: у паштовым адзьдзяленьні, дзе ImageРысянятку ледзь не зрабілі румынкай emoticon; у Белінвэстбанку, дзе кліентка сьпярша утрапёна глядзела на значак "Я за свабоду", а пасьля ня менш, відаць, агаломшана, слухала, што я намагаўся зрабіць ахвяраваньне, але мне не далі emoticon; ахвяраваньне я-ткі зрабіў, толькі ў іншым банку, спадзяюся, гэты чалавечык ацэніць учынак іначай, чым Ты…
  • Нарэшце набыў 92-га бэнзыну (няўжо каму цяжка было зрабіць гэта раней, калі я скруціў склееныя абломкі скутару emoticon) - і Ямаха завялася! мама сьпярша харахорылася перад мамай (то бок маёй бабуляй), але сесьці ёй аказалася даволі складана. Нічога, відаць, што жаданьне ёсьць. Адзін круг за Палацам на першы раз дастатне. Навучаньне будзе доўгае і цяжкае. Адна справа езьдзіць па завулку, і зусім іншая - гальмаваць, уключаць павароты і г.д. у гарадзкім руху. А вось па пЫва езьдзіць цяжкавата :) У сэнсе - трэба прыкруціць кошыка будзе. emoticon
  • Кэнан. Юрась прынёс буклецік, зроблены таварыствам "Гай" пасьля нашае паездкі. Я не адразу заўважыў, што на пярэднім баку вокладкі мой фотаздымак! Дакладней, я зусім не заўважыў быў, пакуль мне ня тыкнуў пальцам Юрась. emoticon Там, дзе Бэтлах, а да яго ўнізе ідуць яны траёх. А разгарнуўшы пабачыў яшчэ колькі здымкаў, вось толькі не памятаю, дзе там Юрасёвы, а дзе мае. Прыемна, што дапамог "гаёвым" стварыць адчот ад прадзеланай рабоце.
  • Слухай сваё. Спадабалася ліцэнзыйная копія пірацкае кружэлкі "Чарнобыльскі вецер", зробленая сваімі рукамі. emoticon Вось толькі працяг завіс: не магу знайсьці нідзе ў сэціве задняга боку вокладкі "Песьняў Свабоды-2", чапляўся да ўсіх асечнікаў, каго спаймаў - ніхто ня мае. emoticon А ICQ statusВалькірыя чамусьці маўчыць… Пайду прыставаць разьбірацца. emoticon
  • Алянятка. Ну і - шкада, што пра Цябе няма чаго тут напісаць. Ніводнага пункту. Зрабі што-небудзь…

September 14, 2006 - 12:36:26

Війско підземной цэрквы

Цэтлікі запісу: верш, гітара

Дзякуючы ImageІнгу́ буду ведаць хоць крышачку, пра што ж сьпявае Андрусь Мельнікаў у гэтай песьні:

По полях ідуть підземні схими, церкви гірські маленькі і принишклі,
І моляться там крізь довгу зиму запрацьовані волею й стомлені опришки,
Там сховок всіх пісень забутих там ікони, героїв наших там зелені стріли,
Висвічу я траву, калина б’є поклони, і визріває екран нової віри.

Гучить як вітер відважне військо, живе в лісах тих під землею,
І напуває зі фляг австрійських коріння дуба власну стелю.
Плекає волю через горе, а з відра крові щоб напився,
Щоб в однині лишилися гори, і хоч хто в тим світі не скорився.

По полях ідуть підземні схими, церкви гірські маленькі і принишклі,
І моляться там крізь довгу зиму запрацьовані волею й стомлені опришки.
Там сховок всіх пісень забутих, там ікони, героїв наших там зелені стріли,
Висвічу я траву, калина б’є поклони, і визріває екран нової віри.

——————————————————————————————

Пакуль ня маю нармалёвае гітары, але мне наладзілі хоць крышачку маю недабітку. Буду спрабаваць удакладніць акорды да "Мышкі…" і да гэтае падабраць неяк… Бо гарная ж пісьня. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design