We are the greatest!

October 20, 2007 - 15:08:46

Шукаў “бусеньку” ;)

Цэтлікі запісу: photo, шабачкі, даўгія валасы
Прыгажуня Бусенька
Паглядзець на Яндэкс.Фотках
 Mon Petit Ami
Давялося выдзіраць з Флікру
Некалькі вынікаў з запыту ў гугле
 
Чувак заганяецца на мішках!  Ёсьць нават алімпійскі (заляцеў у Прагу з Масквы)
Ну як жа бяз цётак

June 13, 2007 - 14:02:43

Першы блін… пабачым як

Вырашыў, што магу адмовіцца ад усяго, але ня ўзяць з сабой фоціка… НІЖАФТО! Добра, што яго было дзе пакінуць і дзеля гэтага была нагода павітацца з Васілінкай.

Пачаў сустракаць знаёмых яшчэ ў аўтобусе, і яны ўсе таксама ехалі на тэставаньне. А пасьля яшчэ знаёмыя знаёмых, і г.д., аж да электрычкі. У ёй нам падымаў настрой дуэт гітары й гармошкі, пасьля сьпеваў якога ва ўсім вагоне зазьялі ўсьмешкі. А яны яшчэ пажадалі посьпехаў у тэставаньні ўсім, па кім гэта было бачна (гы-гы, нават на хадзе яшчэ некаторыя дазубрывалі), а астатнім - добрага шляху. Парадавала, што столькі людзей абралі беларускую мову.

У аўдыторыі ўсім давалі ўласнаручна выцягваць нумаркі, дзе каму сядзець (а потым высьветлілася, што гэта яшчэ й нумар варыянту адначасна).  Але наперад забягаць ня будзем… Я выцягнуў… ну канечне ж, свой улюбёны нумар (праўда, не памятаю які - здаецца, гэта быў 43-ці emoticon). Увогуле на нашым шэрагу атрымаліся ўсе праз адзін. Такім чынам, я апынуўся сядзець між двума дзевачкамі. І - што самае галоўнае - ля вакна, бо дыхаць і так не было чым…

Нарэшце - раздача варыянтаў. Ого, іх ажно 10, і ўсе адпаведна месцам, так што мой спадзеў на сьпісаць у каго-небудзь растаяў, як ранішняя раса (асьлі яна была emoticon). А яшчэ як раздалі самі заданьні - то я ўвогуле перастаў думаць, што пакіну аўдыторыю калі ня першы, то прынамсі адзін з такіх. Хех, калі хто абіраў беларускую мову з-за таго, што яе нібыта лягчэй здаваць - то памыляўся:там усё зроблена з мэтай заблытаць мазгі абітурыентаў. Затое я для сябе вынес новага, што па-беларуску правільней будзе казаць Некаму не "не хвалюйся", а "не бяры ў галаву". emoticon У сэнсе - я гэта ведаў, канечне, але ўжываць пачну толькі цяпер. Дарэчы, Нехта ў няведаньні спрабавала абудзіць мяне ў той дзень, хоць я ўжо быў на вакзале. Але наперад забягаць ня будзем…

Нарэшце выйшаў з аўдыторыі (на памяць не падаравалі блянк з заданьнямі emoticon) і адразу запЫваць сваё гора сканчэньне тэставаньня. Ну і закусваць таксама. Разрываўся нямаўшы і паміж жаданьнем наведаць Натальку, і яшчэ неабходна проста было й да Алеся пасьпець… Да таго ж - калі да Наталькі, то таксама б давялося тлумачыць не праз блёг, а так проста, што я забыўся ў Берасьці. Але ня будзем забягаць наперад…

Па дарозе даведаўся, што ў сувязі з рамонтам дарогі мне давядзецца ісьці да бліжэйшага прыпынку тралікаў праз амаль усю Камсамольскую. То па дарозе наведаў яшчэ й берасьцейскую цырульню. На ўласнай галаве пераканаўся, што нашыя й іхнія - зямля й неба (у адпаведным парадку): пасьля мыцьця такія мяккія мае валасы ніколі яшчэ не былі; ніводнага "зачэпу" нажніцамі валасоў; ну й пасушылі фенам (!) не засушваючы (!). Праўда, дорага, але раз на паўгады - ня так і сьмяротна emoticon.

Нарэшце дабраўся ў госьці да Алеся, там адабралі неабходныя для нашага "юнага скульптара" Віталя такія-сякія паштоўкі (і для сябе таксама я знайшоў цікавы прыклад аздабленьня Фотажопай), і ўжо зусім галава звальвалася з плячэй у стол, таму прылёг падрамаць. Абудзіў мяне Алесь крыху пазнавата, таму па дарозе ў гэтую самую дарогу набыць нічога ўжо не пасьпяваў, але нарэшце набыў батарэек у свой пульт ад акустыкі. А, ну й маме "сюрпрыз" у выглядзе чахла для ейнае новае мабілкі, якую яна так пакуль што й не прыняла. emoticon

Назад - я й не падумаў, што канечне ж, паўэлектрычкі будзе занята абітурыентамі, і яшчэ палова зь іх выйдуць на нашай чыгуначнай станцыі. Але нават усе ўперліся сесьці. У тым ліку - і ў аўтобусах. Ну, калі ня сесьці, то тут ужо пастаяць няцяжка было. Нарэшце ў родным горадзе, нарэшце наталю смагу. ды што ж такое: два дні запар - два адбітыя горлышкі!!! Куды, дарэчы, падзеўся мой адкарковач?.. emoticon

Шкада ўсё-ткі, што болей няма каму падараваць мяккага велізарнага шабачку. 

June 8, 2007 - 15:05:57

Не люблю партрэтнае фота

Зранку (каторы пад абед) сабраўся ў горад, апрануўся ў белае, прычасаўся, паглядзеў (у якія гады) у люстэрка – нават перадумаў пастрыгаць свае пасмы. Але ў здымках перадаць прыгажосьць сябе ня здолеў: не люблю свае партрэты, у тым ліку й аўта. Праўда, не спрабаваў яшчэ спрабаваць па ўсіх канонах партрэтнае здымкі, але тут гэта немагчыма было, стоячы перад люстрам. Мама чамусьці толькі не падтрымала ідэю па афарбоўцы ў чорны колер (праўда, ня ведаю, чаму яна думае ў чорны, калі трэба ў сіні). emoticon

Праславіўся ж наш басэйн на ўсю Эўропу краіну, дык думаў, што зайду – і людзі ўсё-ткі будуць там купацца. Але сьпярша па дарозе зайшоў у палацык – а мо’ яшчэ лукашысцкія дэпутаты ня зьехалі. Але, відаць, яны на той час ужо пайшлі піць. І есьці. Затое якраз Юрась чакаў з адкрытымі дзьвярыма. Ізноў абмеркавалі, куды ехаць і на чым; якія равары купляць, якія не… Дарэчы, вырашылі, што ня варта купляць равары, якія паламаюцца. Параіў яшчэ палётаць на дэльтапляне, хаця сам яшчэ не спрабаваў. Аднак кажа, што адзін зь іхніх працаўнікоў штотыдзень абавязкова палёт зьдзяйсьняе – і нічога, жывы ўсё яшчэ. emoticon Гэх, далекавата толькі дабірацца да гэтага дэльтадрому, а з фоцікам нібыта можна будзе, але ж гэта ізноў усяго толькі са словаў. Увогуле гаварылі-гаварылі і пра лядовы палац, і пра магчымыя пэрспэктывы продажу пЫва на тэрыторыі парку (бо на шляху з цэнтру ажно да палацыку ўжо нідзе болей яго набыць немажліва – я пра гэта даўно бухцеў сабе) – сонца ж прыпякае; і пра басэйн, які ёсьць і які будзе; і што будзе з горадам далей… Размову перапыніла тэлефанаваньне – Юрася чакала праца.

А, яшчэ ж перад гэтым усё-ткі спыніў свой выбар не на «Прессболе», хай сабе яны й прыслалі пэрсанальнае запрашэньне падпісацца. І не ў апошнюю чаргу з-за таго таксама, што ў іх… нейкае лісьлівае стаўленьне да чыноўнікаў, якія таго ня вартыя хаця б таму, што маразм узьвялі ў катэгорыю дзяржаўнае ідэалёгіі (гэта ж так у іх цяпер завецца?). Ня ведаю, ці падтрымае высока ўзьнятую плянку першага чытанага мной нумару часопіс «Arche» й надалей, але наколькі я праглядаў назовы іхніх артыкулаў – гэта заўжды злобадзённа. Ну а па насычанасьці – думаю, што аднаго нумару ў месяц мне якраз хопіць, каб пасьпець асэнсаваць усё да прыходу наступнага. Гэта як “Наша Ніва” – чытанка якраз на тыдзень расьцягваецца, і тады атрымоўваецца больш асалоды. Але вось аднаго не зразумеў: чаму на нашым паштовым аддзяленьні ёсьць толькі каталёгі беларускае-маскальскае-украінскае прэсы. Раней прынамсі такога не было. І я ня бачу больш мажлівасьцяў выпісаць “National geographic”. emoticon

На басэйне насуперак маім чаканьням нікога не аказалася з купцоў. Відаць, усе чулі пра забарону купаньня. Уяўляю, што робіцца тады на возеры… Зрэшты, навошта ўяўляць, калі можна ўбачыць усё на ўласныя вочы? Тым болей, што па дарозе там прадаецца пЫва… emoticon

Пакуль кармілі, я фоткаўЧаканьні спраўдзіліся хіба часткова. Адток плыўцоў з басэйну не павялічыў такіх на возеры (куды ўжо іх там болей). Ну, да таго, што кліенты зьвяртаюцца, пытаюцца нешта, вітаюцца (я іх ва ўпор не памятаю!), то я ўжо прывык. А вось калі неспадзявана гукнула да сябе нейкая прыгожая цётачка ў акулярах і з загарам… То я сьпярша нават не пазнаў у грыме нашую супрацоўніцу. Я, між іншым, ня проста так апынуўся падалей ад натоўпу, а толькі сабраўся спаймаць птушку, што так прыгожа ціўкала з кустоў.Яна так і не зьявілася на аб’ектыў за ўвесь той час, што мы загаралі. Але затое сьпявала бесперапынку. Замест яе нам папазіраваў лебедзь. Дакладней, гэта я нібы папарацы ўлез са сваімі пяцьцю капейкамі нахабна пад ягоную кармёжку ў пастаронніх людзёў. Лебедзь, відаць, прывык да такіх знакаў увагі – а там набраўся цэлы натоўп зявакаў – і пасьля, скончыўшы ласавацца, падзякаваў нават крыламі ў паветра. Пасьля чаго працягнуў курсіраваць побач, нікога ў ваду з таго боку не пускаў і ўвогуле не сумаваў відавочна без свае (прыгажэйшае) палавінкі.

Адкрыў купальны сэзон, пазагараў згарэў, схадзіў пасушыўся на валяйбольчык. Зьявілася ідэя ў суботу зьбірацца ня ў душным памяшканьні, а тутсама, пад адкрытым небам. Патэлефанаваў Валеры з гэтай прапановай, але яны ўжо ўсё й так вырашылі. Цудоўна. Можа быць, гэтым разам не давядзецца ў камандзе выслухоўваць гаворку, ад якое вянуць вушы. Выйграваць – прыемна, але калі нават ад дзевак брыдоты – гэта нармалёвая гаворка… Аднае партыі зь мяне хапіла.

На той час мне болей не хацелася загарацьЗ Натальляй Віктараўнай загарэлі, упэўніліся ў абсалютнай нікчэмнасьці глянцавых глямурных часопісаў. Думаю, ніхто лепей за нас у той час не разумеў, што хоць як пара мы й выглядалі дзіўнавата (ну канечне, такая розьніца ва ўзросьце), але затое разбавілі адзін аднаму ягонае самотнае… Ну, па дарозе дадому яшчэ паелі марозіва. І гаварылі, гаварылі… Дзіўна, што нават на працы столькі ніколі не было часу пагаварыць. А вось цяпер нарэшце адарваліся пра ўсё. Добра ім па два выходных (гэххх), то б яшчэ й сёньня працяг быў. Толькі ўжо іх дваіх з сяброўкай перагаварыць было б цяжэй. emoticon А вось партрэтнае фота не люблю.

Пабачыў абвестку пра забраць пасылку на пошце зь Нідэрляндаў. Гы. Яны ўсё-ткі прыслалі мне на замову кружэлку з "Убунту"! На выкананьне замовы спатрэбіўся амаль месяц.

А батарэек для пульту для свае акустыкі так і не набыў. emoticon

April 7, 2007 - 9:13:55

лублу разумных дзевачак.

Цэтлікі запісу: даўгія валасы

Прыходзіла Наташа. Са сваімі падкарочанымі валасамі яшчэ болей стала нагадваць бляндынко. Лепей было б ужо яе налыса пастрыгчы - а валасы сабе забраць, на парык. emoticon

December 4, 2006 - 11:53:45

Валасы ў яе таксама даўгія, між іншым :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, даўгія валасы

Даўно ўжо не падазраваў (з тае пары, як перастаў яе чытаць), што "раёнка" мае такі вялікі розгалас у нас. І да цяпер людзі сустракаюць вітаньнем "а мы цябе ў газэце бачылі". emoticon Новая прадавачка зь першага паверху, мая самая… хм… ну, з такімі даўгімі… хм… адным словам, высокая і стройная дзяўчына неспадзявана ўдастоіла камплімэнтам. Расчуліўся (распаліўся?) і вытварыў зь ёй таааакое (у фотажопе, натуральна emoticon). З таго часу болей не зьяўлялася (пакуль што) ў сапожках і ножках

    *    *    *

Я ж прасіў Цябе не чытаць

November 13, 2006 - 11:30:24

Шмат гіпэрспасылак

Цэтлікі запісу: даўгія валасы, глядзелка

Ты першая назвала мае валасы "блішчачымі". Зразумеў, чаму. Паглядзеў, як завецца мой новы бальзам: "Timotei бляск і сіла". emoticon

Паглядзеў учора "Пана Тадэвуша" рэжысэра Анджэя Вайды на "Ладзе". Па-расейску (хацелася ж некаму нанова перакладаць у вершах! emoticon), а чаго яшчэ чакаць ад улады бяз роду бяз племені? Але гэта можна дараваць хаця б за "маскалёў" і за "вызваленьне ад іх Напалявонам". emoticon

November 12, 2006 - 10:52:26

Учорашняе, альбо Ніхто не Заменіць мне Цябе

Павёз кампутара на дастаўку ў дом, як высьветлілася, дзе жыве Дзімазаўрык. Дык па дарозе зайшоў заадно да іх у госьці. Хех, у трох першых пад’ездах дамафоны стаяць, а далей - не дайшлі. Добра, бо нумар кватэры я так не памятаю, толькі ведаю які паверх і куды далей зварочваць. Яны, натуральна, не чакалі. І таму Дзімазаўрыка выцягнуць на валяйбол не атрымалася. Пакуль што. emoticonАле будзе цяпер нагода яшчэ раз завітаць: узяў пачытаць у яго кнігу Рычарда Баха "Nothing by chance". А наконт валяйболу - ён шмат згубіў не пайшоўшы…

Гэта было проста нейкае сьвята валяйболу. emoticonГулялі амаль без перапынку ажно да 9-ці вечара. Каб можна было болей - далібог, засталіся б і да 12-ці. З маёй любімай малышкай апынуліся ў розных камандах, і хоць мы надралі іх ва ўсялякіх позах, і нават утраёх перамаглі супраць пяцярых іх, усё адно ммм… хвосьцік разрываўся, за каго хварэць: за сваіх ці за яе. emoticon

У тым невялічкім перапынку гулялі ў "гарачую бульбачку". І калі я выбіў яе з кола (нямоцна, але па галаве дасталося emoticon), яна выйшла паправіць валасы. Расправіла іх усяго на сэкунду і запляла ізноў, але ж… Да гэтага я ніколі ня бачыў яе з распушчанымі валасамі. Уууууууууууууууаааааааааааааааааа!!!

Пра што гэта я? А, дахаты вяртаўся, як заўжды, не адзінокім. З Табой. Але адзін.

November 9, 2006 - 19:15:10

Дзякуй за яшчэ адно маленькае жыцьцё

Праз розныя гульні (?) Ты даведалася, што я буду, за паўгадзіны да адпраўленьня аўтобуса.

Прыгод у дарозе меў столькі, што ня буду пра іх узгадваць. Пра іх мне нагадаюць абноўкі: Пальчаткі, Папруга, Піца…

Толькі запомніцца, што апрабаваў нарэшце на чужой скуры блюджэкінг. emoticon Ахвярай стаў таксама СонЭрык і дзяўчо ў сапожках атарочаных паверсе мехам.

Ды даядай ты ўжо гэты хрэнаў бутэрброд зь ікрой! Мдзя, сапраўды бутэрброд давядзецца дагрызаць нейкім іншым разам.
emoticon Затое я цяпер ведаю, які смак у Тваіх валасоў… Гэта было неспадзявана, аднак іначай і быць не магло - Ты цудоўна глядзісься ў кветачках… ...і Табе пасуе фата :)

…І ведаю, хто яшчэ любіць даўгія, мяккія, бліскучыя валасы (у хлапцоў) emoticon. І я так магу працягваць бясконца. Аднак гэта атрымалася неспадзявана.

Вочкі і нічога болей А вось гэта проста неспадзявана апынулася на маім працоўным стале застаўкаю. emoticon

 

 ————————————————————————————————————————-

Шкада, што надта ўжо шмат нечаканасьцяў, супадзеньняў, безь якіх бы гэтага дню ніколі не было б. Наступным днём - калі б нечакана я быў у якім іншым месцы і ня змог прыехаць высьветліць усё адразу… Страшна й думаць пра тое, што так лёгка ўсё можна было парушыць адным словам. Быць можа, нездарма ў мяне цяпер ёсьць лішняя папруга на чыю-небудзь попу… emoticon

October 27, 2006 - 17:52:26

Я балдзю з гэтае малышкі

Цэтлікі запісу: canon, даўгія валасы

Проста кліентка

September 18, 2006 - 17:08:06

За100емся!

Current music: Мроя – Марш гопніка

 

Вы чулі, што грэшнікі накіроўваюцца ў пекла, - але гэта ня так. Куды б ні трапіў грэшнік, - ён стварае пекла; і куды б ні трапіў сьвяты - там нябёсы.

© Шры Раджнэш

Прапусьціць другі канцэрт запар? Ну не…

Ў дарозе выклікаў трывогу від з вакна пад Баранавічамі і на пад’езьдзе да Менску: на трубах паверх замаляваных вядома кім лёзунгах вылезьлі новыя – нацыянал-бальшавісцкае партыі. Да іх замалёўваньня нікому няма справы.

Высьветлілася, што ніколі дагэтуль, відаць, ня быў на Бангалёры. Пацешыла тое, што мянты ўсё адно перакрылі мэтро «Акадэмія навук». emoticon Ды вось жа сьпяшацца не было куды: я і ня думаў, што мітынг так зацягнецца. Дарэчы, мітынгі цяпер адбываюцца ў новай форме, якая шмат каму не падабаецца. Тым ня меней, ня так ужо нудна было ўсім тым, хто прыйшоў уласна на фэст. А калі «Вольны тэатр» пачаў цытаваць «Дзёньнікі Плошчы», непасрэдныя ўдзельнікі тых дзён і начэй успрынялі вяртаньне ў сакавіцкія маразы і турмы з гумарам. Што ж, значыцца, рукі не апусьціліся.

Першым спаткаў там усё-ткі Сержука Бахуна, хоць і не чакаў увогуле. Шкада, што берасьцейцаў там насамрэч было мала. Ды што казаць пра іншагародніх, калі нават зь менчукоў шмат хто збаяўся ісьці ці быў змушаны дабравольна-прынудзіцельна наведваць са сваёй групай ці клясам нейкія іншыя масавыя мерапрыемствы, абы толькі на фэст не хадзілі. emoticon Зрэшты, воплескамі віталі тых людзей, хто гэтыя ідыёцкія загады праігнараваў. Зычылі падтрымкі тым, каго затрымалі напярэдадні – з той самаю мэтаю, зразумела. Цяпер небясьпечна нават проста схадзіць у пракуратуру, аказваецца. Маразм прагрэсуе…

Добра, што ёсьць каму падставіць сьпінуПакуль наразаў кругі вакол сцэны – спаткаў А.Мілінкевіча. Проста так, у натоўпе. Калі такі момант яшчэ надасца? Шкада, што не было з сабою аніякае ксёнжкі. Давялося браць аўтографа на чым давядзецца. emoticon Ды я не адзін быў там такі – бяз кніжкі. emoticon

Пакуль шукаў бліжэйшую кропку з пЫвам – распачаўся канцэрт. Я насамрэч думаў, што на разагрэве павінна быць «РоСтРа», таму, пачуўшы пра выхад пераможцаў сёлетнега Басовішча - «Парасон» - узгадаў, што мэнэджэрка «РоСтРы» зусім не была ўпэўненая, ці будуць яны ўвогуле выступаць… Так і атрымалася. Што ж, будзе нагода іншым разам пабачыць Фых. emoticon Са сваім неразлучным сябрам :)Але ж па жаданьні ImageЗьміЛы (я так зразумеў, яму было цікава пабачыцца) нарэшце для яго раз-дэ-віртуа-лізаваўся. Гэта не азначае анічога, пра што можна няправільна падумаць. Гэта ягонае проста ў дадзеным выпадку любімае слова. emoticon пЫва, дарэчы, не ўжывае – за стырном. emoticon

Падчас чарговага наразаньня кола вакол выступу ўжо нейкіх рэпераў ці як там – гардкораўцаў – аклікнула мяне ужо зусім неспадзявана ImageРысянятка. Колькі разоў праходзіў міма таго месца і мог не пабачыць увогуле. emoticon

Рысянятка жжот! :)

Ніколі раней не атрымоўвалася такога цудоўнага фотаздымку аніякага чалавечка. Можа, чалавечкі не такія сустракаліся? emoticon Дарэчы, ну яшчэ магу зразумець, дзеля чаго там былі уркі і гопнікі панкі і рэпэры. А вось на што глядзець на рок-канцэрце готам, акрамя таго, каб на іх саміх глядзелі (асабліва на готак ::аблізнуўшыся:: emoticon )? Блін, на памяць забыўся толькі пакінуць… А яны ж там былі паўсюль… Зьдзівіла яшчэ (у адмоўным сэнсе) і ImageБарабулька. Можа, і лепей, што не атрымалася раз-дэ… цьфу, блін, ЗьміЛа, вымаўляй ты сам такое!!! Карацей, пабачыцца і паляпатаць па душах. Але Рысянятка абяцала з гэтай неспадзяванкай разабрацца. І пра ўсё пагаварыць таксама дапамагла. Праўда, я болей слухаў. emoticon Чорт, я так, чаго добрага, яшчэ й забудуся, што ў мяне ўжо няма аднае Радасьці!.. Тым болей што канцэртам усё ня скончылася, бо скончыўся ён хутчэй ніж трэба было.

Крама прасьпявала толькі некалькі песьняўЛедзь пасьпелі выйсьці на сцэну музыкі «Крамы» і пачаўся хоць нейкі раскаўбас, улады адключылі электрычнасьць. Што ж, думаю, што гэта надасьць яшчэ болей упэўненасьці моладзі ў неабавязковасьці выкананьня бязглуздых патрабаваньняў улады да арганізатараў такіх мерапрыемстваў, што да нацыянальных сьцягоў. Да таго ж адключэньне сьвятла відавочна яшчэ болей згуртавала плошчу, якой цяпер гук з калёнак ня мог перашкодзіць скандаваць «Застаемся! Застаемся!» Вось у гэты момант я нарэшце зразумеў, што ж такое азначае надпіс на цішотцы да 100-годзьдзя Нашае Нівы «За100емся!» Я раней чытаў яго з націскам на слове «100». emoticon Абсалютна сур’ёзна.

Гэта проста фаервэркіЗьявілася якое-ніякое асьвятленьне ў выглядзе лямпадак і нават фаервэркі. Ох, ведаю на 95 адсоткаў, якое б сачыненьне напісалі на тэму гэтага здымку ммм… скажам так, супрацоўнікі БТ ложьemoticon Тое, што арганізатары казалі ў мэгафон, мы не пачулі, таму я і не зразумеў, чаму так хвалявалася ImageНаталька, пакуль не прачытаў назаўтра, што мы прапусьцілі. Але нас ужо чакала дарога… Падчас якое я: чарговы раз пераканаўся, што Берасьцейскае пЫва – лепшае; што паводзіны прысутных на гэтым канцэрце нічым не адрозныя ад такіх самых п’яных наведнікаў любога іншага канцэрту; і – дзякуй яшчэ раз Рысянятцы і ейнай сяброўцы з Магілеву (блін, ну і закінула ж цябе!) за тое, што я нават нейкі час забыўся думаць пра…

У залі чаканьня Дарэчы, акрамя Ксенькі ў нашай кампаніі ўсе мы былі немясцовыя, таму пЫва працягнулася ўжо на вакзале. emoticon Цікавы музычны інструмант – піўная бутэлька… Але я так часта стаў тады ўсьміхацца, што нават ня мог спакойна падзьмуць у яе. emoticon Затое хоць усьмешкай сваёй парадаваў… Ну, не сябе, канешне emoticon Гэта адкарковач. Добра, шт раней не набыў якога іншагаА калі яшчэ дзяўчаткі мне сказалі, што тут жа можна набыць і адкарковач для бутэлек – я ледзьве лётаць ня стаў. emoticon Калі б не прадчуваньне хуткага разьвітаньня… Відаць, каб болей я не забыўся здуру дзе-небудзь свой заплечнік, Ксеня паказала, што ўмее завязваць мёртвыя вузлы ня толькі ззаду, але і сьперадзе. emoticon Так і хадзіў аперазаны не прысеўшы (бо ня змог бы emoticon ) да самага прыбыцьця электрычкі. Ну дзякуй, блін… Адзін вузел яшчэ і сёньня не разьвязаў. emoticon

Ня ведаю, што мяне грэла ўсю ноч у цягніку (можа быць, гэта быў проста новы каляндар з шабачкамі на 2007-ы год і надпісам, які аніяк не пасуе да гэтага пасту і чалавечкаў, якія ў ім фігуруюць. Таму ня буду яго прыводзіць). Але болей, чым быў, не прастудзіўся. А зараз дык і зусім адышло. Затое ведаю цяпер ,чаму ў шмат каго ў блёгах зьявілася звычка дзякаваць за сустрэчу ўсім, хто там быў. Таму што проста ў вочы сказаць цяжэй… І калі яшчэ надарыцца такая магчымасьць…

August 20, 2006 - 14:35:05

Рэфлексыі на тэму… адзіную, якая тут можа быць

Слухаў заўчора Норзэраў. Божа ж мой, як я умудрыўся з натоўпу кружэлак з добрай музыкай выбраць менавіта гэты гурт! Там жа ўсе песьні пра Яе! Дакладней, ня ведаю, ці ўсе, але з альбому "Dreams Of Endless War" - дакладна ўсе (за выняткам, канешне, кавэру на "Адваротны адлік" Эўропы).

* * * 

Victorius One

Again I see the shadows crawling in my mind
I try to run but I can’t hide
This endless war inside me has torn my heart apart
My mind’s vengeance will be so sweet

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

I’m free ‘cause you chose to die
but it won’t change a thing
The fire in our souls has died away
My heart is evil and I have this lust to kill you
We are together in death and so it shall be

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

 

With my heart I see the flames again they are there for me
With my evil memories I burn in misery
I know there’s a sorrow around you but time will heal
I told you a lie that I could never die

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

* * *

Канешне, ніхто не памрэ. І хоць самай доўгай дарогай была дарога якраз ад тралейбуснага прыпынку да Ейнае хаты - дарога на Галгофу - я гэта зьдзейсьніў. І Ты ня зможаш сказаць, як у мінулы раз: "Пайшоў нафіг. Не звані болей," - таму, што я не званіў. emoticon

З усіх фотак (тае іх мааааленечкае колькасьці) палова аказалася не Твае. Навошта яны мне?! Да таго ж яшчэ на палове Ты непадобная на… хм… дзеўку. Але вось там, дзе ўся чорная… Абалдзець… За тое, каб паглядзець на такія фоткі яшчэ раз, я гатовы… хм… перажыць тое, што Ты скажаш, разоў пяць! І - вы цудоўна глядзіцеся зь Ім побач ва ўсім чорным. Падумай - Ты можаш зьмяніць Тое, Што Адбылося.

У мяне ніколі ня будзе, відаць, такіх валасоў… І - хутка - у Цябе таксама… 

August 15, 2006 - 15:13:20

Завітала ў госьці :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, даўгія валасы

Рысянятка? Ды які зь цябе ImageAutanazgul! Ты - сапраўдная Ксеня. emoticon

Рысянятка эз ай файнд іт

Праўда, фатаграфавацца не схацела. Але ты ж ведаеш - у цябе цудоўныя валасы! emoticon 

August 12, 2006 - 10:31:17

Хіба я падобны да чалавека, якога хвалюе прагноз надвор’я?

Цэтлікі запісу: праца, Alenyhke, даўгія валасы

Ну, Ваньяша, халяўшчык, адмазаўся! Кампа павёз ставіць я. Сра паважаныя раварысты-ганцы! Якога х… чорта вам не сядзіцца дома ў такое надвор’е? Перакрылі ўвесь цэнтар гораду, і мы паўгадзіны кружылі вакол, каб праехаць на вуліцу 60 год кастрычніка.

Справа зробленая – парушыў дадому. Я не люблю дождж (у сэнсе – хадзіць мокрым), але і трагедыі зь яго рабіць не зьбіраюся. Халодна толькі першыя пяць хвілін, пакуль увесь не прамокнеш дашчэнту.

Хіба ж гэта істотна, што порткі белыя? Галоўнае, што я дабяруся жывы дахаты. Ці да Кастуся. Не, няма дома. Ну вунь тады прыпынак пад навесам. Прапанаваў кабеце, што чакала аўтобуса, прайсьціся пад адным парасонам. Прапусьціце аўтобус? А што, лепей прапусьціць усё жыцьцё? Я проста хацеў прайсьціся пад парасонам і нічога болей…

Адно цешыць: я ня быў такі адзін. Але тым ня меней я быў адзінокі. Халодна не было. Але калі б Ты была побач (думкамі), мне было б яшчэ і цёпла. Гэта і ёсьць, відаць, самае цяжкае: быць заўсёды побач.

P.S. Ведаю, чаму Belita Revivor удвая таньнейшы, чым замежныя аналягі: ягоны расход удвая большы. Адным словам, “пакупайце беларюскае”.

P.P.S. Мне падабаецца, калі нязмушана атрымоўваецца эфэкт "мокрых валасоў".

P.P.P.S. Не люблю дождж. Ужо другую пятніцу запар ён псуе нам усе пляны… 

July 13, 2006 - 12:33:23

Выходны

Цэтлікі запісу: праца, чытанка, даўгія валасы

Аказваецца, я зусім ня ўмею веславаць. У сэнсе - ўмею, бы п’яны карась. Затое прыпаркаваўся па ўсіх правілах, што мне прывілі ў аўташколе (дзякуй, сп.Барадоўскі).

 І яшчэ ўчора нарэшце атрымаўся ў мяне эфэкт "мокрых валасоў". Прычым шампунь і кандыцыянэры тут ні прі чым. emoticon Менавіта пасьля таго як высахлі ад купаньня, выглядалі прыгажэй, чым звычайна. Да памыўкі…

А сёньня прыйшоў на працу - і хацеў ужо накрычэў на Ваню за тое, што мая міранда не канэкцілася ў аську. Аказалася, ён тут ні прі чым - ізноўку аськеры-ірады зьмянілі нешта ў сваім пратаколе. Так што сёньня абнавіў міранду і ўсё прайшло.

 А, яшчэ ў мяне на час летніх канікулаў ёсьць кніжка "100 арыгамі". А ружачку мы з Алесем зрушылі яшчэ толькі на 1 пункт…

July 8, 2006 - 12:37:04

Пост-Купальле

Цэтлікі запісу: photo, Alenyhke, shit happens, даўгія валасы

Учора паколькі выходны быў - нарэшце вырваўся ў краму шмотак. Так што цяпер выглядаю амаль як Гэндальф Белы. emoticon

Such is Gandalf as I find it 

Хіба што сівых валасоў у мяне яшчэ ня так шмат. І не такія даўгія, канешне… Але ж белае набыць давялося, таму што лён. І сёньня нават удастоіўся камплімэнту ад супрацоўніцы. emoticon

 

А вось у БУСЬліка дзень быў наадварот - чорны. emoticon  Прычым самае страшнае было ня тое, што здарылася (хоць і гэта таксама страшна, канешне…), а тое, што паказалі па тэлевізыі. Наколькі я зразумеў зь Ейнага клёкату… Затое добра, што хоць падзялілася. І - даўно мы не гаварылі так пра ўсё.

June 9, 2006 - 18:14:09

Мая мэнтальнасьць - сэнтымэнтальнасьць

Такім чынам, у працяг папярэдняга пасту мяне ўгаварылі некаторыя чалавечкі набыць бальзам-паласкальнік (?) для валосься. Па дарозе (доўгай emoticon ) да крамы патэлефанаваў яшчэ Таньцы, праўда, яна таксама ня здолела прыехаць дапамагчы выбраць яго, але такія-сякія парады таксама дала. А яшчэ - засмуціла сказаўшы, што пасьля здачы дыплёму будзе emoticon. "…Як толькі я гэта ўсё прыгыдаю, адразу плачу і цябе абдымаю…" Ізноў усё зьвялося да emoticon. Дзе яшчэ такога чалавечка спаткаю?..

А, уласна працэс выбару бальзаму быў нашмат карацейшы, ніж размова па тэлефоне з Танькай, бо пасьля таго як выгаварыліся (паўгадзіны стаяньня пад крамай) зайшоў у "Апэльсын", куды пераехалі нашыя знаёмыя, што працавалі разам з намі пад адным дахам, і паказалі мне дзьве штукі на выбар, зь якіх я мэтадам чытанкі паказаньняў на адным (бо на другім нічога не было напісана) яго і абраў. Буду чакаць цуда. Цудаў.

June 6, 2006 - 16:41:47

Карыстайце ліцэнзыйны софт :)

Цэтлікі запісу: даўгія валасы

У нядзелю мыўся, але паколькі неспадзявана скончыўся мой шампунь, давялося скарыстаць савецкі, назву якога ўпамінаць ня буду. Ды і не памятаю.

У выніку ўчора ўвесь дзень на галаве была бусьляўка, і прычым не ад слова БУСЬлік, а азначае, што абы-што. А пры спробе неяк расчасаць усё гэта усё болей і болей пасмаў пераходзіла з галавы на грэбень. emoticon

Таму ўчора набыў ізноўку Шамту, і пасьля ванны да засыпу пахла валосьсе доўга яшчэ ківай. :)  






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design