We are the greatest!

November 3, 2008 - 0:11:28

Падзякі за віншаваньні

Цэтлікі запісу: дзякуй
  1. Вікіпэдыстам, якія між хітраспляценьняў камэнтароў і выпраўленьняў разабралі-ткі тое, што я меўся сказаць (і пахваліцца emoticon). Дзякуй за віншаваньні!
  2. Пасткросэрам, што падасьпелі да тае даты сваімі віншавальнымі паштовачкамі (і марачкамі, зразумела emoticon).
  3. МайФілятэлістам, што зараз толькі пачыняюць віншаваць у прываце.
  4. Асечнікам, зь якімі гэта сталася/яшчэ станецца тэмай для размовы.

July 9, 2008 - 22:24:55

Ай, гары яно ўсё гарам!

Адкуль зьявіліся блёгеры

У сувязі з тым, што адна добрая чалавечка задарыла-такі мне сёньня 3 альбомы марачак (!!!!!!!!!!!!!!!!!!), у блёгу адпачынак пачынаецца раней, чым было заплянавана.

Ім патрэбны твой АйПод!

September 22, 2007 - 12:52:11

Усё, пра што я хацеў напісаць, ужо расказаў табе.

Цэтлікі запісу: цытаты, дзякуй
  Калі жанчына мае што сказаць, але маўчыць пра гэта, то ейнае маўчаньне аглушае.

Таму проста квінтэсэнцыя ўчорашняга дню: сьвет не бяз добрых людзей.

September 10, 2007 - 13:32:33

Вухі ў мяне ня толькі, каб іх часаць

Цэтлікі запісу: чалавечкі, дзякуй, мроі

Тыдні два, здаецца, разважаў, перш чым прачытаць, зь якой мэтай ты наважылася мне адкрыць падзамочнае.

У першы дзень перачытаў тройчы. І ўсё адно ня мог паверыць, што ўжо тады ты так пра мяне цёпла выражоўвалася.

З гэтага боку я цябе яшчэ ня ведаў. І ня ведаю, як хутка пачую.

Хацелася б, канечне, пачытаць і працяг. Але наадварот лепей, калі ён табе ужо не спатрэбіцца.

 

 

Пасьля прачытаньня зразумеў, дзеля чаго.

…каб парадаваць мяне.

September 6, 2007 - 18:53:08

Бусь за ўчорашні вечар

Цэтлікі запісу: чалавечкі, вандроўка, дзякуй

…і за дзень, зрэшты, таксама. emoticon

За які я нарэшце паезьдзіў у двух трамваях па адным квітку. Не, пры чым тут заяц. emoticon  Ледзь пасьпелі ўсе пасажыры першага трамваю  ад’ехаць ад прыпынку, як ён паламаўся зусім. А ехаў я ж гэта ад пляцу Якуба Коласа

…дзе не апынуўся  б нізавошта, каб не забыўся дома свайго фоціку.

…І не падзякаваў бы тады за дзень, бо спаткаліся б тады не на гэтай плошчы, а ўжо ўвечары, пасьля працы.

…І не забрыў бы ў пошуках ежы для галубоў у шапік Белдзяржфілярмоніі, дзе яшчэ заставаліся квіткі на мандалінны канцэрт.

…і акурат для іх падышла паштоўка, набытая перад гэтым бяз задняе думкі "да кучы".

…і Ксюша Здагадлівая парадуецца (ці прынамсі пасьмяецца).

…і цяпер ужо Танюшцы паказваў Менск (ну дакладней, філярмонію emoticon ).

…і паблукалі сем’ямі з Дзімам і Волькай па вечаровым цэнтры (бррр, не люблю ні вечаровы, ні тым больш дзённы цэнтар) .

…І паколькі Менск, пэўна ж, маленькі горад emoticon, дык хіба магчыма было не спаткаць на Скарынаўскім прашпэкце нашага суседа дзяцінства, які тамака цяпер вучыцца?

… У працяг "сяброўства сем’ямі" - візыт Волькі з Танькай у тэатар на разведку. emoticon

June 30, 2007 - 13:56:28

Сёння мая чарга радавацца…

Цэтлікі запісу: дзякуй

 …і атрымліваць прыемныя падарункі…

Разарваць пакет на месцы не змагла, прыйшлося трываць аж да самай хаты.emoticon

Але я трымалася. emoticon А прыйдучы дадому, сарвалася і адкрыла…

…(эмоцыі)…

Я задаволенная …і з вялікай-вялікай усмешкай…emoticon(ледзь яе стрымліваю)

Вялікае ДЗЯКУЙ emoticon

П.С. А Нехта  сумуе і ад гэтага становіцца сумнаemoticon Ведаць бы, як гэта выправіць?!

June 15, 2007 - 16:17:57

Люблю (прыемныя) сюрпрызы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, дзякуй

…разрываючы капэрту зубамі. emoticon

P.S. Затое цяпер Ты хоць прыблізна ведаеш, што адчуваеш, калі чакаеш ад адрасата бурных эмоцыяў з нагоды. emoticon

February 14, 2007 - 18:18:02

Не зразумейце мяне правільна

Цэтлікі запісу: чалавечкі, дзякуй

Проста даўно насьпеў час. Браў з кантактаў, з жж, з аські… Парадак адвольны.

 

Apreliya. Мы сталеем. Але тады (я пра ўнівэраўскія гады) было цудоўна. Хто ж думаў, што можна будзе ня ведаць што сказаць чалавеку праз колькі год?

Czum-ka. Дзіўна, але пасьля ўнівэру размаўлялі часьцей, чым падчас вучобы. Амаль з усімі астатнімі - наадварот. Але нешта ты ад нашае прафэсыі аддаляесься. Мо’ таму й непаразуменьні?

Dolphin-ka. З тае пары, як я перастаў бываць на форуме, агульныя справы зусім не здараюцца. Апошнім разам быў Хэлоўін. А так даводзіцца ўбачыцца хіба падчас рэдкіх візытаў ва ўнівэр.

404170008Nelly. Гы, прапажа знайшлася цераз тры гады, і дзе? У Менску! Што вам там, мёдам памазана? Але дзякуючы гэтаму з табой найчасьцей з вас траіх перамаўляемся. Хоць і рэдка.

Яры Алесь =). Ёсьць яшчэ порах у парахаўніцах і ягады ў ягадзіцах. ;) Кватаранты дасталі, падазраю, але не з пустымі ж рукамі сунуцца. Ну, з нагамі там і усялякім іншым.

Jol-ka. Ведала чаго хацела, зь першага курсу, і дачакалася. Самая дарослая з нас была мо’? emoticon Зрэшты, а чаму была? Напрыклад, калі адведкі чакаюцца?

Ірка. Цікава было патрэніравацца дваім ляўшам. Аднак для сяброўства - ты яшчэ такая мааааленькая… Тым ня меней мы заўсёды радыя будзем цябе бачыць на моладзевых і ў царкве, і можна з бацькамі. emoticon

Гражынка. Пэўна, ты шмат яшчэ якіх казак (і быляў) на ноч ведаеш расказаць. Шкада, што ў зьвязку з тваім пераходам у новую газэту я перастаў іх чытаць, а ты ў зьвязку са сваім пераездам на новую кватэру перестала мяне тамака бачыць, каб расказаць. emoticon

Insomnia. З тых чалавечкаў, якіх я, пэўна, ніколі ня ўбачу, каб усё не сапсаваць. А па мыле - ды яшчэ раз на паўгады - ролю можна й згуляць.

ImageMatroskin. Адзіны карысны для мяне кот. emoticon Ну і для найбуйнейшае софтавае канторы ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе таксама.

ImageРысянятка. Паболей бы пазытыву… Ці гэта толькі ў дзёньніку так? Разьбярэмся як-небудзь.

ImageЗьміЛа. Цікава пагаварыць з гэтым чалавекам яшчэ з часоў… так, таго самага ўнівэру. Паважаю гэтага Чалавека з часоў пляцу Каліноўскага. Не разумею на эсьпэранта з часоў зьяўленьня тваіх перакладаў зь яго. emoticon

ImageБарабулька. Проста цікавы нік, і ўсё што засталося. Лішняе пацьверджаньне правіла, што калі ў вас усё добра - ніхто не патрэбны. Але я памятаю мінулае лета, і тады гэта надавала мне крылы, каб жыць далей.

Андрусь. Гэх, панаехалі тут!.. emoticon І ёсьць каму цяпер насіць мне перадачы, як што, у СІЗА (заадно й праверым). Альбо - трапіць туды разам - не так страшна. Альбо ня трапіць. Пабавіць разам час ёсьць месцы і людзі. Дзякуючы табе.

Танька. Шкада, што ня веру ў проста дружбу. Але ты можаш зьвяртацца ў любы момант. Можа й я паплачуся. Праўда, відаць, пасьля шлюбу (твайго) й гэта скончыцца.

SlyAlex. Так хацелася паверыць яшчэ раз, што можна кінуць паліць без Боскага блаславеньня… Вой, пра што гэта я? Піва стыне. Аххх, за стырном… Значыцца, ёсьць (мусяць быць!) іншыя кропкі перасячэньня.

Каця. Не выканаў абяцаньня наведаць цябе перад новым годам. Ну ня тое каб абяцаньне, але ж… Чуў, што табе патрэбная дапамога.

Michelle. Можа быць, выцягнулі б удваёх… Хацелася б рызыкнуць. Шкада, што зьнікаеш у самыя патрэбныя моманты, панагаварыўшы пустых абяцанак.

Мікола. Няхай новы занятак дапаможа глыбей вывучыць нашую гісторыю. Зрэшты, чаму толькі нашу? Побач з табою і мне што ў вушы можа ўпадзе. Калі яшчэ куды вырвемся.

Наташа. Я ўжо пісаў, ня ведаю, што рабіць, каб гэта не сканчалася. Вопыт паказвае, што так будзе паўтарацца зноў і зноў. У віртуале, па тэлефоне і г.д. усё значна прасьцей.

Танька. Добра, што на "Ойры" мы зьявіліся адначасна. Аднаму было б значна цяжэй. І адной. Праўда, нешта ты стала сачкаваць апошнім часам, і я за табой.

Алесь. Адзіны аднаклясьнік, зь якім можна сябраваць сем’ямі без сям’і. Відаць, таму менавіта Іна застаецца абдзеленаю ўвагай. Але як іначай, як вас нікуды ня выцягнеш?!

Katalize. Узяўся за розум з трэцяга разу, і ўсё стала атрымоўвацца. Высьвятляецца, мары твае не абмяжоўваліся толькі кампутарам. Калі ўжо ў рэшце рэшт пазнаёміш?

Mefistofel. Ты мне вельмі дапамог з распрацоўкай бігборду для нашае фірмы падчас свайго прыезду. А яшчэ з табой можна цікава забіць час. Але ўзяць што-небудзь добрае ад далейшых зносінаў - наўрад ці. І ня толькі мне.

ImageNiki. Ну, тут словаў мала. За гэтыя гады ты ні разу не сказала: "пайшоў нафіг", - а я ня веру ў дружбу. Пастаянна мяняемся ралямі адно з адным, калі ў нястачы.

Myst. Так сталася, адзіны з аднагрупнікаў, зь якім хоць нейкія кантакты. Так, тады супольных інтарэсаў было паболей. І - вольнага часу.

Vasilinka. Калі ўжо й з табой нам ня знойдзецца пра што пагаварыць цераз некалькі год… Значыцца, Беларусь стане вольнай!

Зеня. Таксама перайшлі на чыста дзелавыя адносіны, і таму пра перамены ў жыцьці даведваюся ці выпадкова, ці празь іншых чалавечкаў.

Ліля. Спадзяюся, ты ніколі ў жыцьці не пашкадуеш, што я зацягнуў-ткі цябе на вялікія сустрэчы ССХ. emoticon

ViK, адпаведна. Спадзяюся, у мяне будзе ў Кобрыні знаёмы начальнік зь вяліііізнай… кватэрай. emoticon

ImageБелАнёл. Нават імя ня ведаю. emoticon Ведаю, што сьвет не бяз добрых людзей, аднак ці трэба мне яшчэ адзін чалавечак, якому можна паплакацца?.. Ну і наадварот. Здагадваюся, чым гэта можа скончыцца. А сканчаецца ўсё калі-небудзь.

ImageПалярная ваўчанятка. Спадзяюся, ніякія твае шавіністычныя забабоны не зашкодзяць табе НЕ дадаць мяне да сьпісу сваіх іЛЖэ-сяброў. ;)

ImageЭліза Волат. Так і ня уцяміу, ці то жаноцкае непастаянства, ці то было не каханьне, ці што яшчэ… Але вось выбралася зь бездані - і усё крута зьмянілася. У цудоуны (сказаць "лепшы" - не сказаць нічога) бок. Няўжо сама ў гэта ўжо паверыла? Так, галоўнае - паверыць у сябе.

ImageЗзмарушка. Разумныя дзевачкі вучацца на праграмайстрачак! І, па-мойму, яны яшчэ пры гэтым бываюць прыгожыя…

ImageАліска. Зусім непадобны блёг да іншых (зрэшты, а ў каго падобны). Аднак я тым ня меней надта мала ведаю, якія чэрці растуць ў ціхім балоце. Да таго ж ты імкнесься зьмяніцца невядома дзеля чаго/каго.

ImageIaffe. Усё яшчэ чакаю на тваё зьяўленьне. Ці не падаецца табе, што нельга забывацца старых знаёмых? Зрэшты, падазраю, што гэта, як заўжды, з тае прычыны, што ў цябе зараз усё добра. А ў мяне ёсьць недзе электронная адрэса - слабая надзея…

Юрась. Ня думаў, што цікава будзе пагаварыць пра ўсё з адным з пастаўшчыкоў па асьцы. Але ж я заўжды ведаў, што самыя лепшыя - гэта "Усьпехаўцы". А ўжо бачыўся зь ім і ў рэале. Быў папярэджаны, што добрага чалавека мусіць быць шмат. Спадзяюся на плённае супрацоўніцтва. Хаця б.

Віцяня. Лёс падобны да майго ў маладосьці. :) Можа таму - настолькі адчувальны, кранальны й рамантычны. Але не сьпяшайся рабіць неабдуманыя ўчынкі - людзі на дарозе не валяюцца.

Валеры. Высьвятляецца, у мяне шмат агульнага з адроджанымі хрысьціянамі. А ўсё таму, што ты не баісься казаць пра сябе праўду на нашых моладзевых пасядзелках. Горай ад гэтага дакладна нікому ня стане, нават калі не вучыцца на чужых памылках. Праўда, бывае-ткі, што дзеяньні разыходзяцца ў цябе са словамі.

Сьвецік. Дапамагла ажыццявіць маю мару і трапіць-ткі у музычную школу. ;)

Дзімазаўр-ык. Канечне, да вясельля вольнага часу было больш. Сябраваць сем’ямі не атрымаецца. А асэнсаваць што-небудзь без філязофскіх загонаў я змагу й сам.

Infinity. Хто ведае: можа быць, звысоку падаць балючэй. А ці будзе тады каму падтрымаць?

Tasha. У нашых шэрагах вось дакладна не чакаў цябе ўбачыць. Сапраўды, з намі Бог.

ImageAtreides. А як новыя сямейныя абставіны паўплываюць на Dein Kampf?

Юрась. Што ні твой сюрпрыз - то прыемны. :) Відаць, не пакінуў ты яшчэ канчаткова шэрагі нас, раздалбаяў і ўвогуле добрых людзей. Людзі культуры ўвогуле… Зрэшты, а хто зь пералічаных не ўнікальны па-свойму?

ImageДзінуля. Акупацыя Масквы пачалася. :) Але не забывайся - на малой радзіме ты жаданы госьць, і гэта не таму, што рэдка прыяжджаеш.

Алік. Мяне не цікавяць міжсабойкі бацькоў. Добра, што змацаваць адносіны дапамаглі прафэсыйныя патрэбы і, само сабой, жаданьне бачыць Беларусь вольнай. Нават ня ведаю што больш. А цяпер яшчэ й валяйбол. Нарэшце зацягнуў. emoticon Цяпер, як не сарвесься, наступны крок твой будзе ў царкву.

Зьмічар. Ведаю, цяжка й страшна вырашыцца на гэткі крок. Ды я думаю, з Волькай вы ўсё вырашылі, а бацькі будуць радыя, павер. Дапаможам чым можам.

Бацькі.

ImageAcheron. Я твайго не вазьму,

Я свайго не аддам.

Час зьбіраць камяні,

Час расьці камяням…

Blacker. Так і не атрымоўваецца перасекчыся з часу першае і апошняе сустрэчы, а вось жа невядома калі будзе нагода, бо агульных забавак пакуль ня маем, як раней.

 

Аленка. Проста найпрыгажэйшае жаночае імя ў сьвеце.

———————————————————————————————-

Можа, нават непажадана, каб усе гэта прачыталі. Цяжка сказаць, дзеля чаго я ўзяўся напісаць гэта ўсё, але ў самім працэсе зразумеў, што такое даўно трэба было зрабіць. Дзеля сябе. Каб зразумець. Вы ўсе такія розныя. І за гэта я вас ўсіх люблю. Вы дапамагалі мне ПЕРАЖЫЦЬ. Сьпіс, канечне, няпоўны. Але гэта цешыць яшчэ болей. Што перашкаджае цяпер проста пагаварыць зь любым з вас? Жыцьцё было б значна прасьцейшае, калі б у людзей ставала часу на ўдзячнасьць.

А цяпер, як казаў сп. Кулінковіч, "пасьля гэтага й памерці можна".

February 3, 2007 - 9:20:19

Я. Не. Такі. як усе.

Цэтлікі запісу: чалавечкі, дзякуй, Бог

На моладзевае прыяжджаў у госьці нейкі Андрэй з Кобрыні. Працягваў Валеравы аповеды пра падрыхтоўку да сямейнага жыцьця. Усё сказанае я ўжо перажываў ці чуў ад іншых ці чытаў з кніжак (дзякуй яшчэ ня раз, Мікалай Казлоў!) Не з усім сказаным магу пагадзіцца - я не такі. Не такі, як усе.

Але хоць нешта новае я вынес: гульняў з Табой ня будзе. А, і яшчэ (дзякуючы таму самаму Андрэю) вынес нешта значна болей дарагое: Біблію ў перакладзе Васіля Сёмухі! emoticon Валеры проста стала сорамна, калі Андрэй пачуў, што я ня маю Бібліі ў беларускім перакладзе (а я ўсё аніяк ня мог дабегчы, бо яна калі была ў кнігарнях, дык надта дорага каштавала).

Прышоў ліст ад БХД. І я нават ведаю, чыя гэта праца. emoticon Нешта я так ліставаньне з палітвязьнямі на новым годзе так і пакінуў. Хоць падзякаваць неяк…

October 10, 2006 - 19:57:49

Я сёньня ледзь не звар’яцеў. А я ж ня гэтага хацеў…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй

Я ведаў i чакаў гэтага. Болей нават, чым летась, калi мне спаўнялася круглая дата. Тады мне было яшчэ раўналежна. Не, канешне ж, прыемна, але тады Ты была проста адной з тых, хто павiншаваў. Таму - той дзень варэньня запомнiўся хiба што першай сустрэчай у рэале. Ты павiнна памятаць: я прыехаў, а Ты, як заўжды, лётала. Таму - гэта было нядоўга.

Сёлёта - мне было яшчэ не раўналежна. Болей за тое - я верыў. Нягледзячы нi на што, я веру Табе. Хоць i не магу бачыць болей, анi чуць. Я баяўся, што не змагу гэтага перажыць… I ня змог бы, калi б… Ты не пачала мне iзноў сьнiцца.

Тое, што гэтыя сны нiчога ня зьменяць значаць - неiстотна. Я ведаю, што Ты ня зможаш… ммм… зьдзейсьнiць ўсе гэтыя мары. Хаця б таму, што ня хочаш. Але мне дастатне i сноў.

Проста будзь. 

September 6, 2006 - 12:40:22

Я не хачу, каб гэта сканчалася

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй, растаньне

Уначы зразумеў, за што Ты зможаш пачаць мяне ненавідзець. Ці я самога сябе. Але другое - ня мае абсалютна аніякага значэньня.

Не магу прыдумаць іншых варыянтаў працягу.

Але так - нельга. Дабра ад гэтага на Зямлі не дадасца.

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

Перачытваў сёньня усё тое, што засталося ў гісторыі аські. Тое нямногае, што засталося ад Цябе.

Гэта было дзівосна. Увесну.

Гэта быў абалдзенны сон. Дзякуй. 

July 26, 2006 - 14:35:47

Аўторак

Цэтлікі запісу: Alenyhke, дзякуй

Узгадаў (па зразумелай прычыне), што даўно не казаў людзям "люблю". І - таму пакуль што ў аську адаслаў некалькім дзяўчаткам. Ня ўсе паверылі ў адрозьненьне між "люблю" і "кахаю". emoticon Але гэта таму проста, што я вам рэдка прызнаваўся. emoticon Вось Imageчалавечык, якая ўжо даўно пра гэта здагадваецца - дапамагала мне ўсе гэтыя дні. Як і Мікіцёнак, як і Дружок…

 

Уночы ж на сёньня прыйшла СМС-ка ад…

Час зручней падабраць аніяк было нельга: якраз толькі лёг спаць і перачытваў тую, апошнюю…

Я не тэлефанаваў… Праўда, маўчаць ня здолеў…

Першае, што падумалася (з эгаізму) - "значыцца, я значыў усё-ткі крыху болей, чым пустое месца"…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design