Выгнаў сьпярша свайго жалезнага каня (бо тэхагляд яшчэ ж ня пройдзены ні фіга), памыў, патыркаўся завёў. Але на станцыі тэхкантролю выходны. 
Выгнаў жалезнага каня мамы. Яна ж абяцала, калі ўсё паладзім, адразу ж у той дзень ехаць ім на працу.
Тыркаліся паўдня. Нічога не зрабілі, акрамя таго, што раскруцілі нафіг увесь скутар, паадключалі (таксама нафіг) усе раздымы-кантакты. Сьвятло як не гарэла, так і не загарэлася. Затое гэты ірад стаў заводзіцца.
Праблема была ў крывых рукох і курыных мазгох. Усё абышлося набытай запасной нямецкай сьвячой. Нэх бэндзе.
Што да фары, дык зь ёй так нічога і не прыдумалі. Мама абрадавалася, што ёй не давядзецца выконваць абяцаньне, якое б яна не змагла выканаць, і стала абяцаць яшчэ болей: 100 угалоўных едзініц за рамонт.
Шкада, ня ведала, дурненькая, што цуды здараюцца. Я насамрэч баяўся, што ня здолею сабраць усё гэта назад. Але скруціў, і ўсё стала працаваць.
Але ж па-мойму, сьвятло працавала да гэтага і ад акумулятару (зараз толькі ад гэнэратару)! Усё абышлося… ммм… цудам?
Мама адразу забрала свае словы назад (а ніхто б яе на працу ехаць і не пусьціў!). Затое паспрабаваў катацца тата. Яму відавочна спадабалася. 
Падчас скруткі-раскруткі Ямахі зразумеў, што япошкі - не кітайцы. І хоць усё наскрозь праіржавела - пахаць ён будзе перажыве ня толькі мяне, але і маіх бабулю зь дзядулям. 
Я веееельмі баяўся першага дню на танцах пасьля выступу. Бо зараз жа рэпэтаваць нікому ня трэба было, і я здагадваўся, што Міхалыч усур’ёз зоймецца нашым выдрэсіраваньнем. Так і адбылося. Вывучыў нямерана новых рухаў (назвы якіх забыўся
), круціў кропку да скрутку галавы, скакаў, карацей, бы горны асёл (ці казёл?). Задаўбаўся ушчэнт, ногі пасьля адвальваліся, але перажыў.
Прынамсі - значна лягчэй, чым раней было. Мне страшна. Я МАГУ ПЕРАЖЫЦЬ УСЁ? Я не хачу…