We are the greatest!

July 18, 2008 - 23:27:47

Урок на ўсё жыцьцё

Цэтлікі запісу: цытаты, люрцік

Я прачытаў, што адзін пачуў, як іншы распавёў, што яму распавялі…

50 год таму, калі мне было 5 год, я прыйшла ў госьці да свайго дзядулі ў сукенцы і белых пальчатках. Ён дазволіў мне пайсьці на кухню і ўзяць смачняшку. А там побач зь пірожкам была стопка чацьвяртакоў (манетак). Я ведала, што іх нельга было чапаць, але ўзяла-ткі адну.

Відаць, з майго выгляду было ўсё зразумела, бо калі я вярнулася, дзядуля паглядзеў на мяне ўсьміхаючыся і папрасіў паказаць яму мае белыя пальчаткі. Манетка была ў маёй правай руцэ, то я працягнула яму левую.

- А пакажы мне другую руку, - папрасіў ён. Убачыўшы там манетку, ён засмуціўся. Пасьля абняў мяне і сказаў:

- Родненькая, ты можаш мець любую рэч у сьвеце, якую маю я, але тое, што ты яе скрадаеш, разьбівае мне сэрца.

Я ніколі не забудуся тае ганьбы, і ніколі болей ня брала чужога.

via Neatorama

July 8, 2008 - 22:14:53

Не перасякаецца зь Вікіцытатнікам

Цэтлікі запісу: цытаты, люрцік

Першакрыніца лічыць гэтыя крылатыя выразы Марка Твэна самымі найлепшымі. Што ж, мы проста ня ведаем іншых, дык хаця б адзначым яго пранікнёную і ня ўсім падуладную хаду думак. Сьпярша можна паставіцца да цытатаў скэптычна, аднак гэта проста азначае, што іх трэба перачытаць яшчэ раз. emoticon Ну і, магчыма, я ня вельмі дакладна перадаў з ангельскае ў некаторых месцах - у такім разе можна папраўляць у камэнтах, балазе што спасылка на крыніцу ёсьць зьнізу (як і заўжды).

  1. Абсалютнае ўстрыманьне - гэта настолькі дзіўная рэч, што можа сягаць неабмежавана. Напрыклад, я так стараюся ўстрымвацца, што напоўніцу ўстрымваюся ад самога абсалютнага ўстрыманьня.
  2. Жыцьцё было б бязьмежна лепшым, каб мы нараджаліся ў восемдзесят гадоў і паступова станалі васемнаццацігадовымі.
  3. Сярэднестатыстычны амэрыканец можа ня ведаць, кім быў ягоны дзед. Але гэты амэрыканец быў прынамсі на адну ступень лепшы за сярэднестатыстычнага француза, які ня можа дакладна сказаць, кім быў ягоны бацька.
  4. Што датычна адрозьненьняў чалавека ад асла: некаторыя сьцвярджаюць, што іх няма. Але тады гэта няпраўда пра аслоў.
  5. Быў толькі адзін хрысьціянін. Іншыя схапілі і адразу ўкрыжавалі яго.
  6. У сьвеце шмат сьмешных рэчаў; між іх уяўленьне белага чалавека пра тое, што ён меншы дзікун за іншых дзікуноў.
  7. Вопратка робіць чалавекам. Голыя людзі маюць малы альбо ўвогуле ня маюць ніякага ўплыву ў грамадзтве.
  8. Акуратны чытальнік ніколі, ніколі не дазнаецца, якім закончаным гаўнюком ён можа стаць, пакуль ня выедзе за мяжу. Я кажу гэта, зразумела, спадзеючыся, што акуратны чытальнік ня быў за мяжой, а таму яшчэ не зрабіўся закончаным гаўнюком.
  9. Зьвесткі пра маю хваробу зьявіліся праз яго (Джэймса Клеменса) хваробу. Зьвесткі пра маю сьмерць ёсьць перабольшаньнем.
  10. Нябёсы заслугоўваюцца мілатой. Калі б яны заслугоўваліся ўчынкамі, вы б засталіся, а ваш сабака ўвайшоў.
  11. Відавочна неразумныя два тыпы людзей: тыя, хто зьдзейсьнілі самагубства, і тыя, хто атрафаваў сваю разумовую дзейнасьць алькаголем.
  12. Спачатку атрымай хвакты, а пасьля можаш пераварочваць іх як схочаш.
  13. Ну добра, я вялікі і напышлівы дурань. Але ж я дурань ад Бога, і ўсялякае ягонае тварэньне павінна ўспрымацца з павагай.
  14. Я абсалютна зараз упэўнены, што часта, даволі часта, у матэрыях, датычных рэлігіі і палітыкі, сіла перакананьняў чалавека ня большая за маўпавую.
  15. Лепей я буду ў сваім няведаньні, ніж зь ведамі іншага чалавека, бо маю іх нашмат болей.
  16. Сьпярша Бог стварыў ідыётаў. Гэта была трэніроўка. Пасьля Ён стварыў школьныя дошкі.
  17. Давайце паспрабуем жыць так, каб пасьля нашае сьмерці нават трунару стала шкада.
  18. Патрыёт - асоба, што можа найгучней крычаць, ня ведаючы, дзеля чаго ён крычыць.
  19. Быць добрым - годнасьць; аднак больш годна і значна прасьцей паказваць іншым, як быць добрым.
  20. Дзякуючы Боскай ласцы мы ў нашай краіне маем тры бясспрэчна каштоўныя рэчы: свабоду слова, свабоду сумленьня і разважлівасьць ніколі іх не спалучаць.
via Сьпіс Усясьвету

June 29, 2008 - 13:40:06

Шмат запазычаньняў. З ангельскае.

  1. Ну хоць нехта мяне разумее.
    можно сделать комментирование только для зарегистрированных пользователей (самый тупой вариант из мною виденных).

  2. А далей крыху пазабаўляемся.
  3. Не адных SUP-аўцаў узрушылі фоткі непаўнагадовае мафкі-з-гарэлкай. Ня ведаю, як там наконт засуспэнджваньня было, але зараз Арцемій Лебедзеў ізноў запрашае на адкрытыя фотасэсыі. Ну а наўздагон пасыпаліся крыятывыШто можна (паспрабаваць) зрабіць дзеля запабяганьня такой сытуацыі?
  4. З сэрыі "міфы і іх абвяржэньне". Аўтарка спадабалася тым, што ня проста тупа скопі-пэйсьціла, а дадала сваіх меркаваньняў, прычым калі абвяржэньняў, то небеспадстаўных. Ну і ўвогуле даволі маляўнічы блёг, шкада толькі, што відавочны загон перакос на тэму каханьня і ўсяго зь ім зьвязанага. Зь іншага боку, іначай і быць ня можа, бо блёг так і завецца. Для дзяўчынак - адназначна мастхэў.
    P.S. А ў нас зь ёй… у сэнсе - зь ейным блёгам - нават ёсьць падабенства, калі паспрабаваць чытаць Рэнесансаў Рэвэранс і Пра каханьне альбо Крыху пра жыцьцё цераз гугаль-рыдар… emoticon
  5. Добра, пасьля такога неабходна паверыць у сябе. А галоўнае, паверыць, што ня сэксам адзіны жывы чалавек. Маладых дзяўчатак запрашаю ў "Вакенца ў рай". emoticon

  6. Крыху карыснага.
  7. WordPress MultiUser - тое, што мне даўно раіў зрабіць Міколка. І тое, што, відаць, адкладаецца на няпэўны тэрмін. Бо той кантэнт, які я хацеў ўтыкнуць на асобную старонку, ужо зьмяшаў у кучу з астатнім.
  8. За МТС па-беларускуДля тых, хто не пасьпеў яшчэ далучыцца, па спасылцы ёсьць мажлівасьць спампаваць і раздрукаваць ліст (пажадана б даслаць поштай, а не электронкай). Я ж з улікам сваіх выпраўленьняў пяці капеек адсылаў вось гэты варыянт (заадно й праверу яшчэ адну фічу дакумэнтаў гуглю).
  9. Ну і яшчэ адна чытанка ад Кацярыны Легастаевай - гэтым разам пра тое, што ўсё ў нас усіх (нават насуперак усялякім МТС’ам) будзе добра. Нас - я маю на ўвазе беларусаў.

January 25, 2008 - 16:21:47

Баранкін, будзь чалавекам

Цэтлікі запісу: верш, люрцік

Ты яшчэ толькі намёк
на чалавека,
Калі ва ўсім спадзяесься на маці;
Ты яшчэ — чвэрць чалавека,
Калі ва ўсім спадзяесься на дружбу;
Ты толькі — паўчалавека,
Калі ва ўсім спадзяесься на любоў,
І толькі тады становісься чалавекам,
Калі ўсе могуць спадзявацца
На цябе.

——————————————

© Максім Танк

via Дожджык

November 11, 2007 - 3:24:30

99 правіл залатога мужа

Цэтлікі запісу: люрцік
  1. Паразмаўляйце зь ёй; ніколі не пазьбягайце яе.
  2. Паказвайце ёй, як яна Вам патрэбная.
  3. Рабіце ўсё мажлівае для таго, каб зразумець ейныя пачуцьці.
  4. Цікаўцеся ейнымі сябрамі.
  5. Не забывайцеся спытацца пра ейную думку.
  6. Улічвайце тое, што яна кажа.
  7. Дайце ёй адчуць падбадзёрваньне і любоў з Вашага боку.
  8. Штодня будзьце ёй апірышчам.
  9. Будзьце ласкавы і мяккі зь ёй.
  10. Разьвівайце ў сябе пачуцьцё гумару.
  11. Пазьбягайце раптоўных пераменаў без папярэдняга абмеркаваньня і прадастаўленьня ёй часу на прыстасаваньне да гэтых пераменаў.
  12. Вучыцеся шчыра і неаднаскладова адказваць ёй, калі яна хоча пагаварыць.
  13. Суцяшайце яе ў моманты эмацыйнага спаду. Напрыклад, проста пакладзіце руку ёй на плячо і абдыміце яё замест павучэньняў і зьневажэньняў.
  14. Цікаўцеся, што для яе ў жыцьці найбольш істотна.
  15. Папраўляйце яе мякка і далікатна.
  16. Дазваляйце ёй вучыць Вас; не абараняйцеся пры гэтым.
  17. Надавайце час для яе і для дзетак.
  18. Будзьце чалавекам, якому можна давяряць.
  19. Часьцей рабіце ёй камплімэнты.
  20. Старайцеся быць вынаходлівым, калі выказваеце сваю любоў, як словамі, так і справамі.
  21. Вызначце ў вашай сям’і мэты адзін для аднаго.
  22. Дазвольце ёй набываць неабходныя, на яе думку, рэчы.
  23. Даруйце, асьлі яна Вас крыўдзіць.
  24. Паказвайце ёй, што яна Вам патрэбная.
  25. Прымайце яе такой, якая яна ёсьць; адкрыйце ў ёй тое, што робіць яе асаблівай, непадобнай да іншых.
  26. Не паказвайце сваёй перавагі над ёй, ня бойцеся зьмірыцца.
  27. Накіроўвайце сваю сям’ю ва ўзаемаадносінах з Богам.
  28. Дазваляйце сваёй жонцы памыляцца; абмяркуйце зь ёй зробленыя памылкі і суцешце яе.
  29. Прылашчыце і абдыміце яе пасьля цяжкага дню.
  30. Знаходзьце час пасядзець і спакойна пагаварыць разам.
  31. Рабіце рамантычныя шпацыры.
  32. Час ад часу пішыце ёй лісты пра тое, як моцна Вы яе кахаеце.
  33. Дарыце ёй кветкі ці паштоўкі, калі яна не чакае гэтага.
  34. Гаварыце ёй пра тое, як Вы яе шануеце.
  35. Скажыце ёй, што Вы ёю ганарыцеся.
  36. Давайце парады любячы, калі яна гэтага просіць.
  37. Абараняйце яе.
  38. Паказвайце, што яна для Вас важнейшая за іншых.
  39. Не чакайце, што яна будзе рабіць нешта вышэй за яе эмацыйныя ці фізычныя здольнасьці.
  40. Маліцеся за яе, каб атрымліваць асалоду ад лепшага, што дае Вам Бог.
  41. Знаходзьце час, каб зьвяртаць увагу на тое, што яна робіць для Вас і сям’і.
  42. Хваліце яе перад іншымі за яе сьпінай.
  43. Выказвайце ёй свае думкі і перажываньні.
  44. Распавядайце ёй пра сваю працу, асьлі яна пацікавіцца.
  45. Распытвайце яе, як яна правяла свой дзень на працы ці дома.
  46. Усьведамце, што яе фізычныя здольнасьці не бясконцыя, асабліва калі ў Вас некалькі дзяцей.
  47. Выхоўваць дзяцей трэба ў любові, а ня ў гневе.
  48. Дапамагайце ёй у дасягненьні яе мэт, няхай гэтай былі б хобі ці адукацыя.
  49. Стаўцеся да яе так, нібы на ёй Божая пячатка "ставіцца асьцярожна".
  50. Пазбаўцеся ад тых звычак, якія яе раздражняюць.
  51. Паказвайце чуласьць і ўвагу да яе родных.
  52. Не выстаўляйце яе родных у нэгатыўным сьвятле пры параўнаньні са сваімі.
  53. Будзьце ўдзячныя ёй за тое, што яна робіць, не патрабуючы нічога наўзамен.
  54. Не чакайце, што Вам будуць сьпяваць дыфірамбы кожны раз, як Вы дапамагаеце па хаце.
  55. Упэўніцеся, што яна разумее ўсё, што Вы намерваецеся рабіць.
  56. Рабіце ёй маленькія прыемныя рэчы (нечаканы пацалунак, кава ў ложак).
  57. Высьветліце, чаго яна баіцца ў жыцьці.
  58. Высьветліце, што Вы можаце зрабіць дзеля збавеньня ад гэтых страхаў.
  59. Вызначце і старайцеся задаволіць ейныя сэксуальныя патрэбы.
  60. Высьветліце ейную ўлюбёную страву і прынамсі зрэдку гатуйце адмыслова для яе.
  61. Высьветліце, ці ёсьць сытуацыі, калі яна адчувае сябе ў небясьпецы.
  62. Плянуйце разам будучыню.
  63. Не чапляйцеся да яе словаў, але спрабуйце знайсьці схаваны сэнс.
  64. Будзьце ветлівы да яе, напрыклад, адчыняючы перад ёй дзьверы, падаючы каву.
  65. Умейце выслухаць яе, нават асьлі тэма аповеду здаецца вам ня надта цікавай.
  66. Спытайцеся: ці не раўнуе яна Вас да каго-небудзь.
  67. Зьвяртайце ўвагу, ці падабаецца ёй, як і на што выдаткоўваюцца грошы.
  68. Час ад часу прызначайце ёй спатканьні.
  69. Абдымайце яе на спатканьнях час ад часу.
  70. Абдыміце яе перад сваімі сябрамі.
  71. Часьцей кажыце ёй, што Вы яе кахаеце.
  72. Памятайце пра юбілеі, дні народзінаў і іншыя памятныя даты.
  73. Навучыцеся атрымліваць асалоду ад паходаў па крамах.
  74. Навучыце яе таму, што любіце рабіць самі.
  75. Час ад часу рабіце ёй падарункі.
  76. Разьмяркуйце абавязкі па дому.
  77. Не прыніжайце яе, бо яна - жанчына.
  78. Дазвольце ёй вольна выражаць сябе, каб не баяцца быць названай дурной ці нелягічнай.
  79. Асьцярожна падбірайце словы, асабліва асьлі Вы раздражнёны.
  80. Дазвольце ёй пэўны час пабыць разам са сваімі сябрамі.
  81. Набывайце ёй інтымныя падарункі.
  82. Чытайце кнігі, якія яна раіць Вам.
  83. Падарыце ёй упрыгажэньне з надпісам пра Вашае вечнае да яе каханьне.
  84. Напішыце верш пра тое, наколькі асаблівай яна ёсьць для Вас.
  85. Не крытыкуйце яе ў прысутнасьці іншых.
  86. Не дапускайце таго, каб яна станала сьведкай Вашага захапленьня фізычнымі дадзенымі іншых жанчын, тым больш асьлі гэта асабліва яе ўшчувае.
  87. Праяўляйце чуласьць да іншых людзей.
  88. Асьлі яна нечага ня ўмее ці ня ведае, не крытыкуйце яе за гэта, а праявіце тактоўнасьць і цярпеньне.
  89. Гатуйце для яе вячэру калі-некалі.
  90. Праяўляйце спачуваньне, калі яна адчувае сябе блага.
  91. Ператэлефануйце ёй, асьлі недзе затрымваецеся.
  92. Не сварыцеся зь ёй у прысутнасьці Вашых дзяцей.
  93. Схадзіце ў рэстарацыю, зьездзіце куды-небудзь на выходныя.
  94. Час ад часу дарыце "маленькія рэчы", якія ёй неабходныя.
  95. Прызнавайце свае памылкі.
  96. Не спрачайцеся зь ёй.
  97. Не параўноўвайце яе зь іншымі жанчынамі.
  98. Не рабіце саркастычных заўваг у яе бок.
  99. Будзьце зь ёй адкрытыя.

August 8, 2007 - 1:36:00

Ну раз сёньня усю ноч па тэме чытаем

Цэтлікі запісу: люрцік, Бог

Аднойчы жанчына прысьніла, што ў краме за прылаўкам стаяў Госпад Бог.
- Госпадзі! Гэта Ты! - усклікнула яна з радасьцю.
- Так, гэта Я, - адказаў Бог.
- А што ў Цябе можна набыць?
- У мяне можна набыць усё.
- У такім разе дай мне, калі ласка, здароўя, шчасьця, любові, посьпеху і шмат грошай.
Бог добразычліва ўсьміхнуўся і пайшоў у дапаможнае памяшканьне па заказ. Цераз пэўны час Ён вярнуўся з маленькім папяровым скруткам.
- І гэта ўсё?! - усклікнула зьдзіўленая і расчараваная жанчына.
- Так, гэта ўсё,- адказаў Бог і дадаў: - Хіба ты ня ведала, што ў маёй краме прадаецца толькі насеньне?

via  Аффэ_ск

June 26, 2007 - 13:48:01

Лягенда пра адданасьць

Цэтлікі запісу: шабачкі, чытанка, люрцік

Аднойчы, даволі даўно, сустрэліся ў вялізным мітусьлівым сьвеце дзьве самотныя душы - Чалавек і Сабака. Малады пустэльны сьвет быў акутаны начною цемраю, толькі на недасяжнай вышыні велічна маўчалі зоркі, засьвечваючы ўсё наўкол сваім ільдзістым мігценьнем. Сабака блукаў па лесе, зьнянацку ў вочы яму ўдарыла сьвятло. Наблізіўшыся і асьцярожна глянуўшы з-за дрэва, Сабака ўбачыў касьцёр, а каля яго нейкую істоту. То быў Чалавек.
Сабака зьмерз, ён вельмі хацеў падысьці да цёплага полымя, але ён не наважваўся…
Тым часам Чалавеку вельмі хацелася есьці, трэба было ісьці ў лес паляваць, аднак было ўжо зусім цёмна, і ён не наважваўся…
У гэты час з кустоў на ўзьлеску зьявіўся Сабака, у ягоных зубах была дзічына. Сабака павольна падышоў і паклаў здабычу да ног Чалавека. На падзяку Чалавек паклікаў Сабаку бліжэй да вогнішча. Потым яны раздзялілі позьнюю вячэру на дваіх і селі глядзець на зоркі. Чалавеку нясьцерпна схацелася працягнуць руку і закапацца пальцамі ў густой сабачай поўсьці, а Сабака ў гэты момант жадаў адчуць дотык чалавечае рукі… Яны заснулі, прыціснуўшыся адзін да аднаго, і ва сьне дыхалі ва ўнісон. Гэтай ноччу ўпершыню адышлі страх і холад суворага старажытнага сьвету. А ранкам Сабака зразумеў, што ўжо ня здолее сысьці, а Чалавек - што ня хоча яго адпускаць.
Тады Сабака сказаў: «На знак вечнае адданасьці я дару табе адзінае, што маю, - маё жыцьцё. Цяпер яно прыналежыць табе».
І Чалавек адказаў: «На знак вечнае падзякі я абяцаю захоўваць твой Дарунак ў самым надзейным месцы - у сваім сэрцы».
Чалавек працягнуў руку, і Сабака ўклаў туды сваю лапу. Іхнія вочы стрэліся, у іх скакалі языкі полымя, якія сталіся сьведкамі Клятвы. І ў гэтае імгненьне пустэча ў іхніх душах зьнікла…
…З той пары прайшло шмат часу, але ў вачох любога сабакі і дагэтуль жыве сьвятло таго даўняга вогнішча. Яны з надзеяй ўглядаюцца ў людзкія твары, намагаючыся ўбачыць там цёплыя водбліскі з адказ. Але ў вачох Чалавека вагнявыя іскры даўно згасьлі. Ён стаў захоўваць у сваім сэрцы вельмі шмат патрэбных і практычных рэчаў, і неўзабаве Сабачаму Дарунку не засталося ў ім месца. Тады Чалавек кінуў яго Сабаку: «Забірай!» - і пайшоў сваёй дарогай. Але Сабака ня змог узяць свой падарунак: высьветлілася, што ён ня ўмее парушаць Клятвы. Тады ён ціхенька адступіў у цень і незаўважна пайшоў увасьлед за Чалавекам, не адрываючыся гледзячы цёмнымі і вільготнымі ад гора вачмі на ягоную бестурботную і абыякавую сьпіну. А Сабакава жыцьцё так і засталося ляжаць на дарозе. З цягам часу яно зцерабілася ад штуршкоў, запылілася і зараз ужо не здаецца Чалавеку скарбам. Зазвычай ён яго проста не заўважае, але асьлі раптам спатыкаецца аб яго - не задумляючыся змахвае прэч са сваёй дарогі. Яму няма як, Чалавек усё нешта шукае й шукае ў велізарным сьвеце. І знаходзіць шмат усяго, але нішто ня здольнае ўваскрасіць сьвятло ягоных вачэй, а таму ўсярэдзіне холад і змрок.
А Сабакі жывуць і паміраюць у чаканьні цуда. Яны вераць, што аднойчы Чалавек узгадае. І пакліча: «Мне ізноў неабходныя твае любоў і адданасьць, толькі яны могуць выратаваць мяне ад адзіноты і ацаліць счарсьцьвелае сэрца. А я зноўку буду клапаціцца пра цябе, як абяцаў тады… Вярніся, Сябар!» І тады Сабака усьміхнецца і адкажа: «Мне няма чаго вяртацца, я й так заўжды быў побач з табой».
Вы думаеце, што гэта ўсяго толькі казка? Тады зірніце ў вочы стрэчнаму сабаку…

via  Скажена Чепарашка

October 20, 2006 - 15:21:59

Сьвятло й цемра

Цэтлікі запісу: чытанка, люрцік

Прафэсар ва ўнівэрсытэце задаў сваім студэнтам такое пытаньне:
- Ці ўсё, што існуе, створанае Богам?
Адзін студэнт сьмела адказаў:
- Так, створанае Богам.
- Бог стварыў усё? - перапытаў прафэсар.
- Так, сэр, - адказаў студэнт.
Прафэсар сказаў:
- Асьлі Бог стварыў усё, значыць, Бог стварыў зло, раз яно існуе. І, згодна з тым прынцыпам, што нашыя справы вызначаюць нас саміх, Бог ёсьць зло.
Студэнт сьцішыўся пасьля гэтага адказу. Прафэсар надта ж быў здаволены.
- Такім чынам, я яшчэ раз даказаў вам, што вера ў Бога ёсьць міт. Спадзяюся, ніхто ня мае пярэчыць?
Яшчэ адзін студэнт падняў руку.
- Ці магу я задаць вам пытаньне, прафэсар?
- Канечне, - адказаў прафэсар.
Студэнт падняўся і спытаў:
- Прафэсар, ці існуе холад?
- Што за пытаньне? Канечне, існуе. Табе ніколі не было халодна?
Студэнты засьмяяліся. Малады чалавек адказаў:
- Насамрэч, сэр, холаду не існуе. Згодна з законамі фізыкі тое, што мы лічым холадам, у сапраўднасьці ёсьць адсутнасьцю цеплыні. Чалавек ці прадмет можна вывучыць адносна таго, мае ён альбо перадае энэргію. Абсалютны нуль (-460 градусаў па Фарэнгейце) ёсьць поўнай адсутнасьцю цеплыні. Уся матэрыя станае інэртнаю і няздольнаю рэагаваць пры гэтай тэмпературы. Такім чынам, холаду не існуе. Мы стварылі гэтае слова дзеля апісаньня таго, што адчуваем пры адсутнасьці цеплыні.
Студэнт працягваў:
- Прафэсар, цемра існуе?
Прафэсар адказаў:
- Канечне, існуе.
- Вы зноўку памыляецеся, сэр. Цемры таксама не існуе. Цемра насамрэч ёсьць адсутнасьцю сьвятла. Мы можам выпраменьваць сьвятло, але ня цемру. Мы можам скарыстаць прызму Ньютана, каб раскласьці белае сьвятло на мноства колераў і вывучыць розныя даўжыні хваляў кожнага колеру. Але Вы ня можаце зьмерыць цемру. Просты прамень сьвятла можа ўварвацца ў сьвет цемры і асьвяціць яго. Як Вы можаце сказаць, наколькі цёмным ёсьць якая-небудзь прастора? Вы вымяраеце, якая колькасьць сьвятла прадстаўленая. Хіба ня так? Цемра - гэта панятак, якім чалавек карыстаецца, каб апісаць, што адбываецца пры адсутнасьці сьвятла.
Нарэшце малады чалавек спытаўся прафэсара:
- Сэр, ці зло існуе?
Гэтым разам прафэсар няўпэўнена адказаў:
- Канечне, як я ўжо сказаў. Мы бачым яго штодзень. Жорсткасьць між людзей, мноства злачынстваў і гвалт па ўсім сьвеце. Гэта ёсьць нічым іншым, як праявамі зла.
На гэта студэнт адказаў:
- Не, зла не існуе, сэр, ці, прынамсі, яго не існуе для яго самога. Зло - гэта проста адсутнасьць Бога. Яно падобнае на цемру і холад — слова, што стварыў чалавек, каб апісаць адсутнасьць Бога. Бог не ствараў зло. Зло - то ня вера ці любоў, што існуюць як сьвятло й цеплыня. Зло - гэта вынік адсутнасьці ў серцы чалавека Боскае любові. Гэта нешта накшталт холаду, які надыходзіць, калі няма цеплыні, ці кшталту цемры, якая надыходзіць, калі няма сьвятла.
Прафэсар сеў. Імя маладога студэнта было — Альбэрт Айнштайн.

via ImageKvini






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design