Спаму - бой
Адпісаўся ад МТС-аўскіх рассылак.
Знайшоў інтэрнэт-краму, якая, відаць, прынцыпова гандлюе кітайскім г***ом. Прынамсі, паглядзеў у іх на шырачэзны выбар мабілак вельмі вядомых брэндаў…
Алег Волчак, былы сьледчы, цяпер праваабаронца і кінаактор:
— Мне распавядалі, што нашы спэцслужбы маюць тэхніку, якая рэагуе на канкрэтныя словы, прозьвішчы. Колькі захоўваецца інфармацыя, зьнятая зь нечага мабільніка, дакладна невядома. Але за прыкладамі далёка хадзіць не трэба: ня так даўно майму сябру, які раней быў суддзём, а цяпер проста юрыст, прадэманстравалі раздрукоўку яго размоў з прадстаўніком адной прыватнай фірмы…
Праслухваньне можа быць санкцыянаваным і несанкцыянаваным. Так, адзін з апэратараў мабільнай сувязі, які працуе на беларускім рынку, мае ня вельмі добрую рэпутацыю ў гэтым сэнсе. Кажуць, што там нярэдка здаюць кліентаў спэцслужбам.
Валеры Костка, падпалкоўнік запасу КДБ:
— У 2001 годзе палітыкі Міхаіл Марыніч і Ўладзімер Ярмошын разам гулялі па лесе, і нікога вакол не было. А стэнаграма іх размовы ляжала на тым стале, дзе трэба! Вось і ўвесь адказ на ваша пытаньне. І тэлефоны разьбіраюць, і сім-карты хаваюць пад нейкія магнітныя палі, а ўсё роўна, калі спэцслужбе неабходна атрымаць інфармацыю, яна яе атрымае. Таму ня трэба спрабаваць непрафэсыйна працаваць супраць прафэсыяналаў. Варта рабіць так, каб у гэтых прафэсыяналаў не было падстаў прыкалупацца да цябе.
— Як лічыце, ці выпадкова пасаду кіраўніка службы бясьпекі адной з кампаній, якая працуе на рынку мабільнай сувязі, займаюць адстаўныя генэралы: спачатку генэрал Віктар Басалыга, цяпер — былы міністар унутраных спраў Валянцін Агалец?
— Па-першае, няпыльная пасада, а па-другое, з генэраламі заўсёды можна вырашыць любое пытаньне. Калі ж прызначыць на гэтую пасаду дылетанта, яму давядзецца тлумачыць нейкія нюансы. І спэцслужбы зацікаўлены мець на такіх пасадах людзей, якім доўга ня трэба тлумачыць, што да чаго.
Цяжка высьветліць, што тут праўда, а што лухта, але асьцярожнасьць ніколі не зашкодзіць.

Я-то не задумляўся, што такое Veon і з чым яго есьці, пакуль сёньня не даведаўся, адкуль у нашым краі ўзяўся АПСОС life
. Мне здавалася, што ва Ўкраіне прынамсі гэта пэўная частка МТСу, то я ж думаў тое самае і пра беларускі ляйф. Ажно высьветлілася, што гэты ляйф - тое, што сталася з БэСТам пасьля ягонай прадажы туркам.
А цяпер вернемся да нашых баранаў Veon’аў. Увасьлед за вытворчасьцю супэр-пупэр-радыё-і-мабільнікаў у адным фляконе плянуецца выпускаць (ці ўжо выпускаецца) прадукцыю кітайскага вытворцы Gionee ў Беларусі.
Асабліва "парадавала" навіна пра "сэртыфікацыю гэтых мабілафонаў у Кітаі". Ну ўсё, цяпер мы дакладна ўсе павыміраем ад радыяцыі.
А ў Беларусі ўжо пачалі дапамагаць кітайцам у нялёгкай справе зборкі гаўнамабільнікаў. Зьбіраць будуць з кітайскіх складнікаў, а тое, што з гэтага атрымаецца, будзе звацца "камбінаваны мабільны/радыётэлефон", альбо "камплект тэлефоннае сыстэмы GSM/WLAN Эўратэф-М". Так-так, мадэль будзе прызначацца для выхаду на эўрапейскія рынкі.
Ну, яшчэ калі верыць адыёзнаму апісаньню "перадавых магчымасьцяў" спаруды, то там нават будзе e-mail, wap(!), sms і нават mms, ня кажучы ўжо пра ўсялякія там вібравыклікі, гучную сувязь, паліфанію(!) і камэру. З гэтага ўсяго на афіцыйнай бачыне атрымалася спраўдзіць, што камэра 0,3Мп, дысплэй 65К колераў, флэш-памяць нейкая 16+8Мб(!). Хіба што акумулятар заяўлены 1050mAh.
Ну-ну, калі яшчэ цераз пару годзікаў ён можа дойдзе да Эўропы, то хай там раскажуць, што гэта такое і куды яго трэба падзець.
Учора нам прыйшла абвестка з рэклямай "беларускага мабільнага тэлефону". Ваняшаў скепсыс з нагоды таго, што ён, відаць, "пераносны на калясцы", дапоўніўся маім пасьля азнаямленьня з прысутнымі ў ім функцыямі: 262К экран 176х220 пікс., mp3, камэра 1.3Мп, сэнсарны дысплэй 2.4′’, MicroSD 128Мб + 64Мб ўласнае памяці, дызайн корпусу падобны да Sony Ericsson K750i… Адначасовая праца з двума SIM-карткамі!!! Апошняя фіча, канечне, зацікавіла найбольш, а вось падабенства да дызайну абсалютна іншае мадэлі выклікала дадатковыя падозраньні. І я палез шукаць інфармацыю далей…
Чаго й варта было чакаць. Ну хіба хто яшчэ ўмее так перадзіраць дызайны, як не кітайцы? Высьветлілася, што тэлефон вырабляецца швэдзка-кітайскай кампаніяй (?) Beijing Wancom Communication and Network Technology Ltd. на грунце Philips Dragonfly Platform па замове канадзкае QiiQ Communications Inc. І завецца "правільна" адпаведна Airello™Q-DualSIM-GSM-TSKP™.Чаму Airello, спытаецеся вы? І будзеце правыя: я знайшоў яго ў сьпісе тэлефонаў, што распаўсюджваюцца й аднайменнай канадзкай кампаніяй таксама.
Сапраўды, для адказу на званкі існуе нават 2 кнопкі - для кожнае сотавае сеткі асобна, можна нават размаўляць з двума абанэнтамі розных сотавых апэратараў у рэжыме канфэрэнцыі. На розных бакох экрану паказваюцца ўзроўні прыему сыгналу розных сотавых сетак. У камплекце адразу дзьве АКБ (не нагадвае ZTE?
) , стылус (само сабой), флэшка (паўтаруся). Памяць на апошнія 50 званкоў. Фонавае прайграваньне mp3 і (проста) прайграваньне mpeg4 і да ўсяго гэтага яшчэ й гарантыя ў менскім сэрвісным цэнтры зь непісьменнай назвай "Digital Servise" (хаця гэта, хутчэй за ўсё, непісьменны рэклямадаўца - у яго шмат недарэчных памылак) і ня меней дзіўнай афіцыйнай (?) бачынай (?).
Па водгуках тых, хто ўжо карыстаецца гэтай мадэльлю, яна нават працуе. Праўда, ёсьць праблемы з прашыўкай, але, калі верыць прадаўцу, яны вырашаныя ў яе другой вэрсыі, а перашыўка праводзіцца сэрвісным цэнтрам бясплатна (як і павінна быць). Хммм… Ну што ж, значыцца, на беларусаў і канадцаў звалілася шчасьце і мы ўрэшце ўперадзі планеты ўсей. 
Цікава, а ці хацела б Нехта вось такога СонЭрыка… У ім жа таксама ё тачскрын. (Адказваць паклаўшы… нагу на ногу) 
І яшчэ вось такое здараецца: ляжаў пярсьцёнак сабе на дне, ляжаў, а пасьля - гоп! - і знайшоўся. Аба што гэта я? А, вось ляжалі ў нас паўгады гэтыя няшчасныя два тэлефоны, а пасьля ў адзін дзень - хрысь! - і зьніклі. Што б гэта азначала? А! Відаць, сёньня быў ня СонЭрыкаў дзень…
Разьбіраю кучу (абое два) новых мадэляў Банкаў. Усе ажно цэлыя два разы чытаў па іх інструкцыі.
Во дажыліся.
P.S. А яшчэ… Ну як з такімі мадэлямі тэлефонаў па такой цане Бэнкю-Сымэнсы ўмудрыліся збанкрутаваць?
Раблю апісаньне новага фоціку, што да нас прыехаў. У фірмовай краме чытаю: "інтэграваная памяць 24Мб, што дазваляе доўга здымаць".
, даўно я так ня ржаў.
Ну і яшчэ па ходу сёньня перашыў нарэшце анляйн… Не, ня свой, але таксама СонЭрык - К750i - у якім чамусьці не было маскальскае мовы. Праўда, пасьля перашыўкі яна не зьявілася, але прыемна, што прайшло ўсё гладка й проста. Можна будзе за свой ня так баяцца, калі дабяруся.
Памяняў любімы нумар. На тую, пасьля смс-ак якое хочацца прыдушыць Мікіцёнка (у абдымках). На якую цяпер да таго ж рынгтон, які я ніколі не пачую яшчэ толькі ад двух чалавечкаў. Хаця… Не - ужо ад аднаго. Хаця ня ведаю, ці пачую й так.
Учора дзякуючы
Некаму
пачуў, што са зьменай тэмы памяняліся й рынгтоны, у тым ліку на смс-кі. А на званок увогуле стандартовая нокіяўская пішчалка. Ну добра, замест аднаго смс-чнага "пік" абнавіў мэлёдыю на воплі з калгаснага двару. А сёньня паслухаў Ваняшаву "Нокія цьюн" (ён раней ужо паставіў сабе яе на званок) і спампаваў яе сабе таксама.
Цяпер ня ведаю ўжо, як свой тэлефон правільна й называць.
…смс-ку ня зьмесьціцца (на калямбуры пацягнула).

Пакуль улез - заставалася мала часу. Хапіла толькі на знаёмства з маім нованабыткам. Таму пасьнедаць атрымалася ўжо толькі ў абед. 
"Шаноўны сябар!
Сёння, 1 чэрвеня, у 18.00 у офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (Мінск, пл. Свабоды, 17-304) адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў акцыі "ФотаPositive".
Запрашаем Вас на імпрэзу."
А можа й добра, што нічога не выйграў, а то нават не было б каму й прыза забраць.

Прагрэс-індыкатар быў спыніўшыся на 58%. За ўсю ноч не прашыўся? Болей чакаць не было сэнсу. Адключыў. "Завёўся" толькі з другога разу, як дастаў батарэю. Вэрсыя прашыўкі не памянялася, дадзеныя нікуды ня зьніклі.
Без тэлефону было цяжка: якраз трэба б пагаварыць было. Буду чакаць зручнейшага моманту.
Upd. 10:40. Патэлефанавалі. Шыт. Наладкі мэлёдыяў усё-ткі зьбіліся. Аднаўляць няма сэнсу - усё адно я не адступлюся ад вар’яцкае ідэі абнавіць прашыўку.


Даўненька ня быў на ірц.бай. А ўчора ж паставіў сабе на мабілку нарэшце кліента для іркі.
Просьценькі, але ўсе вядомыя мне (
) каманды падтрымоўвае, і што галоўнае - трафіку ня так шмат жарэ, як я баяўся…
Але галоўнае падчас інсталяцыяў/пераінсталяцыяў розных гульняў/перабору_кліентаў зразумеў, чаму ўсе інсталяваныя мной праграмы "зьлятаюць" назад у адну тэчку. Ня буду чакаць зьяўленьня новае флэшкі, відаць - калі-небудзь і прашыўка свайго тэлефона бывае ўпершыню… 
Вось ня думаў, што можа быць цiкава “вешаць” выявы людзей на адпаведныя кантакты. Але пакапаўся ў архiвах, знайшоў прышпiльныя фоткi i… Будзе прыемна ўжо проста ўбачыць iх на экране.
Калi толькi яны будуць тэлефанаваць…
Я вельмі люблю атрымоўваць на сваім тэлефоне смс-кі. Гэтае стандартовае апавешчаньне… Яно так цудоўна прадуманае некім, што пілікае так, што гук чуваць не з кішэні, а нібыта вакол… Нават не пілікае, а цілі-мілі-трамкае… Шкада, што гэта здараецца так рэдка… Шкада, калі чаканьні падманваюцца спамам ад МТСу…
А ўчора прысьніў такі дзівосны міраж у выглядзе смс-кі…
Прывезьлі мне чахла для майго любімага мабілафончыку!
Хоць і ня тое, што я хацеў, але навошта пераплачваць шалёныя грошы. Хай яму будзе прыемна. І на поясе вешаць можна, а то ў кішэні зусм зацягаў бы канчаткова… І экрану спакайней бяз пальцаў.
Адным словам - я задаволены. Хоць сьпярша ставіўся да гэтае ідэі са скептыцізмам.
На працы, як трапна выразіўся начальнік, новая "замарочка". У сувязі з маёй распухлай шчакой калегі прапануюць мне падзяліцца "цукеркай". Доўга (паўвыходнага) думаў, як ім адпомсьціць. Накупіў і сапраўды цукерак ("Залатога ключыку", каб даўжэй жаваліся) і ўсім, хто нагадваў пра гэта, яго раздаваў.
Шкада, што калі на працу прыйшоў - а пра гэта ўжо не ўспаміналі. Відаць таму, што пасьля лячэньня пайшоў на папраўку…
Так старалася Наташка - нашая бугальтарка - дапамагчы зьняць мой боль, што схацелася, каб ён і не праходзіў.
"Прыгразіў" ёй, што як на працу выйду і зьменаў відно ня будзе - будзе ізноўку паўтараць лячэньне. Дык можа гэта не паляпшэньне насамрэч, а проста яна ня хоча лячыць?..
А ў суботу Танька прывезла фоткі з нашае апошняе гулянкі. Аднак настолькі ня мог нікога бачыць, што ледзь яе не пакрыўдзіў быў… І тут зьявіліся
Аладушка і сусед Алесь. Пад’ехалі з Танькай да аўтастанцыі, а ўжо перад самым ад’ездам яна ўзгадала, што яшчэ ж забылася мне пахваліцца сваім фотаальбомам. Ну што ж, давялося яго сканфіскаваць да наступнага прыезду. 
А яшчэ даўно ня бачыліся з Наташай, зь якой раней давялося працаваць… Хех, магла й падзяліцца пра свой удзел у гульні - тады б фоткі атрымала.
А яшчэ неяк пабачылі з Дружком аднаклясьніка (майго), зь якім пасварыліся мінулым летам і з тае пары болей не сустракаліся. Але й шкадаваньня ніякага няма. Павіталіся й пайшлі далей самі сабе.
А вось для шабачак на вуліцах я хутка, відаць, буду насіць з сабой жрачку. Праўда, ня ведаю, ці не разаўецца ў мяне нездаровае пачуцьцё непаўнавартасьці ў гэтым разе, што нібыта шабачкі тады будуць цягнуцца да мяне не з прычыны ўзаемнага каханьня, а з пачуцьця банальнага голаду. 
У сувязі зь днём дурня асечнікі пакінулі маю мабілку ў дурнях - давялося пайсьці ў інтэрнэт. Ледзь не здурнеў.
Адразу ў галаву палезла Крысьціна Шацікава і "ўсе мы там будзем"… Карацей, лухта ўсялякая. Але вось такога просыпу ну аніяк не чакаў… Без абсалютна аніякае дапамогі з майго боку.
На наступны дзень пасьпяхова правялі апэрацыю "паўстань, аўганістан Аладка!" Ня ведаю, як доўга гэта працягнецца.
Сёньня паўдня перапраўляў цэны. Ну, як заўжды, пасьля выходнага праца мая найперш заключаная ў разграбаньні бардаку. Усё ідзе сваім шляхам.
Кінулі ўчора спасылкі на гульні пад 320*240.
Запускаў у сябе Call of Duty абедзьве часткі. Я што, развучыўся зусім гуляць у гульні? Ну першая частка то яшчэ хай сабе - яна апынулася пад 176*220. А ў CoD 2 мяне забівалі адразу на пачатку місыі. 
Сёньня круціў, каб пабачыць, што ж такое гэты ZTE. Мэню й функцыянальнасьць - ад Сямёна, дызайн - з Нокіі, паліфанія - ад гнусмаСаў з ЛыЖамі (пра іх нават казаць ня хоЦЦа)… Акрамя перадзёртых у карэйцаў мэлёдыяў ёсьць таксама свае кітайскія, ёсьць перадзіраньне і з "Місыя невыканальная"… Карацей, справа кітайцаў расьце й квітнее. 
Хвілін дзесяць ён яго тыркаў ва ўсіх месцах, а я як разблякаваў - сам абамлеў. Пайшоў ад нас у поўным замяшаньні і з вачыма 9х12.
Прыблізна вось так. Ці так: 
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve