We are the greatest!

August 15, 2008 - 20:56:48

«Дзень Волі»: беларуская прэм’ера

Цэтлікі запісу: Беларусь, Наша Ніва

Неназваны рэжысэр (зь невядомых прычынаў) і Ўладзімер Арлоў на замову тэлеканалу "Белсат" зьнялі дакумэнтальны фільм "Дзень Волі". У стужцы паказаная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменьніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы, журналіста “Радыё Свабода” Сяргея Навумчыка.

Менская прэзэнтацыя будзе 26 жніўня а 19-й у сядзібе БНФ (былая вул.Варвашэні, 8) ; у Гомелі “Дзень Волі” пакажуць 31 жніўня а 19-й па адрасе: вул.Палеская, 52; у Магілёве – 2 верасня ў 18:00 у сядзібе МГА "Кола сяброў". Паказы фільма адбудуцца таксама ў Віцебску і Горадні.

via "Наша Ніва"

January 23, 2008 - 19:57:39

Дзякуй Богу

Цэтлікі запісу: Беларусь, Наша Ніва

Зьміцер Дашкевіч вызвалены. На тле паўсотні іншых асуджаных за гэтыя 15 дзён абсалютна ні за што. Здаецца, я пасьпеў яго павіншаваць з Калядамі, як і (вызваленага тыдзень таму) сп.Мікалая Аўтуховіча.

October 12, 2007 - 2:32:41

Пахвалюся

Ну вось хіба можа быць проста супадзеньнем тое, што пакуль Аладка ўпрыгожвала сваёй прысутнасьцю адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менску, мне прысьпічыла зайсьці ў гэтую краму пад сьветлафорам з красамоўнай назвай "Зялёнае сьвятло" (назва крамы, а не сьветлафору emoticon), з усяго асартымэнту тавараў спыніцца не на заварцы, не на каве якой, нават не на печанюжках, а на чакалятцы. І чамусьці менавіта тае маркі… Ну, значыцца, у добры шлях ёй да Кыеву (ня толькі чакалятцы, а й Аладцы emoticon).

Так-с… Паштоўку Вадзіму Каленчуку набыў; добра, што зайшоў-такі ў ДзУМ - цяпер будзе чым гастрыць нажы, а Вадзіку - з чым частаваць нас гарбатай з цукрам emoticon; нават натрапіў на апытаньне сп.Алеся Дашчынскага наконт "Эўрапейскага маршу" (учора, дарэчы, падчас прагляду статыстыкі наведаньняў даведаўся, што яны зьмясьцілі спасылку на мой блёг на сваёй бачыне - прыемна… emoticon); а вось жа найдаўжэй заставаўся ў няведаньні наконт таго, ці знайду "Сталічную" чакаляду. Хех, куды яна дзенецца ў такі цудоўны дзень!..

На сцэне Лявон ВольскіДаўно ня быў у клюбах. Дык узгадаў усе іхнія плюсы (ці не ўзгадаў?) і мінусы. Стаялі ў чарзе на ўваход прынамсі паўгадзіны, а за намі людзей заставалася яшчэ болей, чым увайшло, здаецца… Нягледзячы на адсутнасьць якое б то ні было рэклямы - моладзь масава прыйшла на Н.Р.М. emoticon На гэтым канцэрце варта было б пабываць проста таму, каб пасьля ўзгадваць, што вось я, маўляў, быў на прэзэнтацыі альбому "06". Так, яна ўсё-ткі адбылася. Як сказаў чалавек, які нам павінен быў прадаваць квіткі: "Пакуль мы жывыя - канцэрты будуць!" Гэх, і што б я рабіў, каб не чытаў "Нашу Ніву"… А так цяпер маю да таго ж і CD-кружэлку з гэтым альбомам. Не памятаю, пасьля якой песьні я вырашыўся канчаткова яго набыць, але абавязкова ўзгадаю. emoticon

Канцэрт прайшоў без нацыянальных сьцягоўШто ж да клюбу - то я разумею, што тут выбіраць не даводзілася, але ты ня меней… Відаць, у іх ніколі не праводзілі такія людныя мерапрыемствы: арганізатары аказаліся зусім не падрыхтаваныя да такога наплыву людзей. Канцэрт пачаўся на гадзіну пазьней - гэта яшчэ нічога, але мне невядомы лёс тых людзей, якія яшчэ заставаліся на вуліцы пасьля таго, як гардэроб адмовіўся прымаць верхнюю вопратку з прычыны сканчэньня вольнага месцу (і гэта здарылася акурат пасьля таго, як мы яго прайшлі… emoticon) Да таго ж яшчэ сюды дадаць вялізную колькасьць курцоў проста ў памяшканьні - ну і пастаянныя перамяшчэньні натоўпу ў процілеглых кірунках, і шалёныя кошты, атрымаем… Буду ведаць, карацей, куды ня трэба болей цягнуць Аладку. emoticon

А, яшчэ - ну не наша гэта ўжо пакаленьне, таму са знаёмых твараў магу назваць толькі хіба Літоту ды Нярэйшу, дый тое толькі таму, што ведаю іх з фотаздымкаў. А яшчэ калі ўявіць, колькі чалавек з жж я мог бачыць, але проста ня ведаць, што гэта яны… Хаця… Наконт Літоты я мог памыліцца, але ж нешта знаёмае, значыцца, проста нік пераблытаў (старэчы скляроз…). Вось гэта можа й не ўзгадаю… Фух, ну хаця б наконт Нярэйшы не падмануўся

Яшчэ па дарозе на вакзал спаткаў сп.Балашова, які зусім ужо стаў аброслы далей няма куды. Ён таксама ня чуў анічога пра канцэрт, ды сам, відаць, хацеў мне давесьці, што грае ў нейкім гурце. І, мажліва, яны нават некуды таксама ехалі на выступ. Аднак мне ўжо гэта было ўсё да аднаго месца… Хр-р-р-р…

P.S. Сам сябе не пахваліў бы… Не дачакаўся б прыемнага слаўца ад Барабулькі. Ну нарэшце. emoticon

October 1, 2007 - 14:52:20

Яшчэ пра сёньня

Цэтлікі запісу: photo, shit happens, Наша Ніва

Правасудзьдзе прыйдзе да вас, ліхадзеіУ Іслямабадзе арыштаваныя тры паліцэйскія чыны пасьля разгону апазыцыйнае дэманстрацыі з ужыцьцём спэцсродкаў у суботу, 29 верасьня. Дэманстранты патрабавалі забараніць цяперашняму прэзыдэнту Пярвэзу Мушарафу ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у мінулую нядзелю.

Пасьля прагляду відэаматэрыялаў пра суботнія сутычкі ў Іслямабадзе Вярхоўны Суд Пакістану на чале з Іфтыхарам Шодхры запатрабавалі ад ураду рэакцыі на дзеяньні паліцыі. Міністар унутраных спраў Пакістану Афтаб Шэрпао пацьвердзіў БіБіСы, што затрыманыя начальнікі паліцыі Іслямабаду й раёну, а таксама галава гарадзкое адміністрацыі, але больш не падаў аніякіх дэталяў.

Па сьведчаньнях у судзе мэдыкаў, было паранена больш за 80 чалавек, большасьць зь якіх мелі траўмы галавы. Пратэсты мелі адбыцца мірнымі, аднак па словах дэманстрантаў, выліліся ў бойку з прычыны надзвычайнае вялікай колькасьці прысутных паліцыянтаў.

Баяцца ўласнага народуТысячы цяжкаўзброеных салдатаў запаланілі вуліцы сталіцы М’янмы - Янгуну, пасьля разгону шматлікіх дэманстрацыяў будысцкіх манахаў і разрабаваньняў іхніх манастыроў - недатыкальных сьвятыняў. Заблякаваныя інтэрнэт-бачыны, не працуе мабільная сувязь, таму вельмі цяжка атрымоўваць дакладныя зьвесткі пра падзеі. Але відавочна, што кіруючая хунта ня стала на шлях служэньня ўласнаму народу.

У апошнія дні арыштаваныя блізу тысячы манахаў, на акцыях грамадзянскага падпарадкаваньня апошнія два тыдні трымалася хваля палітычнага ўздыму апазыцыі ў краіне. У М’янме ці ня кожная сям’я мае родных між манахаў, і былі спадзяваньні на пераход часткі вайсковых падразьдзяленьняў на бок пратэстантаў. Аднак чаканьні ня спраўдзіліся.

Забойства японскага фотажурналістаПасол ААН Ібрагім Джамбары пасьля сустрэчы з дысыдэнткай Аунг Сан Су Чжы (якая знаходзілася пад хатнім арыштам 12 год) вярнуўся ў Янгун дзеля перамоваў зь кіраўніком хунты Цхянь Шуэ (Than Shwe). Вядома толькі, што ён не зьбіраецца пакідаць краіну без спробы перамоваў. Таксама ў М’янму прыбыў японскі пасол дзеля высьвятленьня абставін забойства японскага журналіста Кэнджы Нагаі. Акрамя таго, паведамляецца пра 10 забітых, але гэта толькі па афіцыйных зьвестках таталітарнага ўраду краіны… Заходнія ўрады сьцьвярджаюць, што сапраўдная колькасьць забітых значна большая, чым паведамляецца.

Нягледзячы на тое, што кадры забойства японскага карэспандэнта абляцелі ўвесь сьвет, улады М’янмы нават не вярнулі японскаму паслу камэру, якая ў рукох Кэнджы Нагаі на здымку справа.

Натуральна, супраць М’янмы адразу ж уведзеныя больш жорсткія эканамічныя санкцыі (хоць яны і так зь пераменным посьпехам прымяняюцца ўвесь час кіраваньня хунты), але ня ведаю, якія меры былі б насамрэч дзейсныя дзеля таго, каб іншым дыктатарам, асабліва ў Эўропе, стала зразумела, што пакараньне абавязкова прыйдзе.

P.S. Болей пра М’янму тутака.

August 27, 2007 - 10:40:26

Вастрасловы

Цэтлікі запісу: прышпіл, Наша Ніва

Камунізм ёсьць савецкая ўлада плюс электрыфікацыя ўсяе краіны! (ура, таварышчы, трам-пам-пам і іншыя дыфірамбы.)

А капіталізм ёсьць электрыфікацыя ўсяе краіны мінус савецкая ўлада.

June 5, 2007 - 16:05:50

Мары й ява

Цэтлікі запісу: сон, мроі, Наша Ніва

Як заўсёды - усё ня ў час… Усё няма як… Ужо нібыта й прыкіпеў да сюль… І нібыта ж бацькам дапамагаць трэба… І дасуг жа займеў хоць які… А вось яшчэ год таму быў амаль гатовы… Праўда, не ў такую далячынь… Але ж усьляпую… А тут - ёсьць мажлівасьць…

У снах цяпер і пра Дружка, і пра брата сьніцца ну-ўжо-лухта-далей-няма-куды… Альбо нічога - альбо такое вось…

April 23, 2007 - 10:54:23

Дзеля двух апошніх радкоў

Цэтлікі запісу: верш, Наша Ніва

Дзяўчына, якая так шчыра з табою гуляе

Зрэдку ў размовы

                       і значна часьцей у маўчанку,

І ежу гатуе, і чэша грабеньчыкам косы якая,

А болей за сэкс марыць выспацца ранкам.

 

Сьляпую, якую вядуць у кавярню, каб потым

Абавязкова абрынуць на дол,

                        ці на стол, ці на ложак,

Якая так шчодра за гэта падзеліцца потам

І фантастычнымі ўздрыгамі вуснаў,

                        а можа і ножак.

 

Якую ты да і пазьней, а яшчэ на сьвітаньні

Так ненавідзіш, што чуеш,

                        як крышацца зубы,

За тое, што дорыць яна

                       бессаромна каханьне,

Дарэчы, якое таксама звычайная згуба.

 

Якая аднойчы зарэжа цябе нечакана

Банальным іржавым нажом,

                       безь ніякай нагоды,

Якая сама – не жыцьцё, а крывавая рана,

Глыбокая плынь, дзе сядаюць на мель параходы.

 

Што больш за кадэтаў загады твае паважае

Без аніякай надзеі ім павінавацца,

Якая жыве недзе там, паміж пеклам і раем,

Ці, болей дакладна,

                       паміж не тваіх мастурбацый.

 

Якой невядомы экстаз ад фатэльнай самоты

І розьніца ў слове распуста

                        і ў слове нявіннасьць,

Якая і брэндзі, і півам напоўніць употай

Венаў аб’ём, захаваны для марачных вінаў.

 

Зацята якая шукае ў мужчынскіх кішэнях

Сьведкаў твайго верагоднага кроку налева,

Якая на вершы плявала ды на летуценьні

І непрытомнела ўраз ад няхітрых напеваў.

 

Якой аніколі ніхто не даўмеўся тлумачыць,

Што ціхая здрада

                       ня можа быць зьявай прыстойнай

І асабліва тады, калі ты не мужчына, а мачо,

Здатны на самыя крывапралітныя войны.

 

Дзяўчына, якая народзіць

                        дзіцятка, падобнае Богу,

І ён будзе ты, а сама –

                        а сама застанецца дзяўчынай –

Дзяўчына, ня ведай ніколі, што кажа паэта нябогі:

Цябе не кахаць і ня жыць –

                       як і жыць і кахаць – немагчыма.

—————————————-

© Сяржук Сыс

December 21, 2006 - 14:19:59

Беларуская салідарнасьць

Абнавіў зьвесткі пра палітвязьняў. Дадалася Кацярына Садоўская, 60-гадовая праваабаронца. І некаторых вязьняў перавялі - дык адрэсы зьмяніліся. Спадзяюся, нікога яшчэ не павёў па ілжывых сьлядох.

- 13:53:02

А Новы год - каму трэба, адсьвяткуе й так

Цэтлікі запісу: Беларусь, Наша Ніва

Не магу сказаць, каб мяне засмуціла сьмерць Сапармурата Ніязава. Спадзяюся, у Туркмэністане цяпер людзі разбяруцца (ці хаця б паспрабуюць), як жыць далей.

Па вэрсыях некаторых людзей, сканаў ён пэўна ж не сваёй сьмерцю. Значыцца, няхай дрыжыць апошні дыктатар Эўропы.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design