Учора нарэшце скантактаваліся за паўтарашкай з Сярогам. Трэба ж было нарэшце адсьвяткаваць перамогу зборнае Аргентыны над Берагам Слановае Косткі, а яму карціла расслабіцца пасьля першага тэставаньня. Але ці тое я даўно ня бачыў, як зьмяніліся Пружаны, ці і сапраўды хутка канец сьвета, але ж вось у парку, дзе мы мірна сядзелі і нікога не чапалі, усе дзеўкі, што да нас прыставалі, жадалі аднаго: цыгарэтаў. 
Добра, што нарэшце ніхто з нас дваіх
аказаўся няпалячы, так што мы ўсіх іх культурна пасылалі далёка. Адкуль яны болей не вярталіся. Пісец, што, дурных знайшлі? А нармалёвыя альбо ўсе павыміралі ў гэтай сранай дзярэўні, альбо (хацелася б верыць) сядзяць па хатах, дзе іх не дастанеш, альбо… ведаю аднаго чалавечка, якому на небе лепей - і спакайней будзе… 
А сёньня яшчэ прачытаў на сваім старым блёгу запіс… Я падазраваў, што ў рэшце рэшт яна мяне адшукае. І здагадваюся, хто падказаў, дзе шукаць. Але ж я перастаў зьяўляцца ў ІРЦ менавіта таму, каб болей не надакучваць ёй сваімі загонамі пра паленьне. Хай ёй будзе спакайней.