Жоўта-блакітная
Такая ў мяне цяпер новая банкаўская плястыкавая картка пасьля таго, як у першае падышоў да сканчэньня тэрмін дзеяньня, а тут якраз на працы нам усім прапанавалі «абка́рціцца», каб пералічваць на іх заробкі. То я й ня стаў ужо пераафармляць тую сваю, першую, зь якой у мяне зьвязана столькі ўспамінаў… Успамінаў пра тое, як мне давялося яе літаральна зубамі вырываць у супрацоўнікаў «Беларусбанку» ў нашым горадзе, якія не хацелі прымаць маю заяву, запоўненую па-беларуску. Нават самому ня верыцца, што ўжо ў той час я быў настолькі цьвёрды, што картку-ткі атрымаў. Тады, праўда, у анкеце я ўсё-ткі тры палі (прозьвішча, імя, імя па бацьку) запоўніў па-маскальску, патасна перапісаўшы літару ў літару іх з пашпарту. Гэтым разам банк ня стаў прад’яўляць нават і па гэтых палёх прэтэнзыяў. Праўда, адзін раз яны-ткі мне патэлефанавалі. Наколькі я зразумеў, хацелі ўдакладніць, ці праўда тое, што ў мяне і ангельскі варыянт майго поўнага імя напісаны ў пашпарце па-беларуску. Вось дзівакі, няўжо першы раз бачаць беларускі пашпарт? Болей ніякіх праблемаў з атрыманьнем уласна карткі ад банку не было.
Праблема нечакана прыйшла адкуль не чакалі: з працы. На ўжо аформленую (засталося толькі забраць) картку мне адмаўляліся пералічваць грошы, бо аформленая яна на маё прозьвішча, ці бачыце, па-беларуску, а ў бугальтэрыі маё імя напісаць па-беларуску нібыта не дазваляе праграмнае забесьпячэньне. Такім чынам, я ведаў, што картка ў мяне ёсьць, а значыцца, да банку прэтэнзыяў быць ніякіх ня можа. Хаця нашая бугальтарка і запрапанавала мне перапісаць заяву на картку па-расейску, я ў гэтым сэнсу ня бачыў: картка-то ўжо зробленая. Тады бугальтарка прапанавала мне яшчэ адно выйсьце: прыяжджаць штомесяц да іх у бугальтэрыю і забіраць наяўныя грошы там. Зразумеўшы, што гэтая пэрспэктыва мяне зусім не спужала, мая суразмоўца кінула слухаўку.
Гэтая размова адбывалася на мінулым тыдні, і шчыра кажучы, я крыху хваляваўся пра тое, як жа вырашыць гэтае пытаньне як найлепей і так, каб усё-ткі картку скарыстоўваць дзеля таго, дзеля чаго яна й задуманая была. Праўда, сам бы я класьці грошы на яе мог, як і здымаць, натуральна. Але тым ня меней езьдзіць на край гораду ня надта хацелася. І вось сёньня праблема вырашылася, як высьветлілася, сама сабой: мне прыйшоў разьліковы лісток, які заўсёды прыходзіць перад выплатай заробку. Але прыйшоў з адным адрозьненьнем: цяпер маё імя там напісанае па-беларуску. Такім чынам, праграмнае забесьпячэньне ўсё-ткі «дазволіла» выканаць патрабаваньні Закону аб мовах. Вось каб жа толькі гэта быў не адзінкавы выпадак… Бо да канчатковага разварушваньня «балота» яшчэ вой як далёка.
). Назаўтра пэрсанальны канцэрт у гонар мяне зладзіла
Ну вось як можна вярнуцца з абеду, убачыць мяне на "чужым" месцы і аніяк не адрэагаваць? Толькі калі Яна ўвайшла і села туды, дзе раней быў я, Сяргею дайшло, што мы памяняліся месцамі. Прычым, здаецца, тут ня столькі Янава жаданьне да
Найпершая прычына - гэта нагода патэлефанаваць у такі дзень чалавечку і нагаварыцца. Вось жа і Віцяня выгаварыўся за ўсе тыя - хм?.. - паўгады, што прайшлі зь мінулае размовы. Ну а я калі пачуў пра ягонае працоўнае месца ў банку, дык адразу выцягнуў яго на тэматычную гутарку.
Як я і здагадваўся, пра нас ён таксама чуў, і ня проста чуў.
Вядомасьць фірмы проста бязьмежная.

бураком.
Адкуль i калi ён узяўся - ня вем.

(асьлі незразумела - гэта я пра крэкі і г.д.);
;
Толькі вяртаўся з абеду, як асноўныя дзеяньні на Пляцы ўжо скончыліся, так і не пасьпеўшы распачацца… Тым ня меней, у мяне быў шанец не пасьпець на працу, бо тупарылыя касманаўты нікога не прапускалі на выхадзе зь пераходу. Такі шанец мяне ня надта задавальняў, таму пайшоў у абыход, па дарозе перасекшыся з купкай ВЦ у чорным і атрымаўшы ад аднаго зь іх у пах. Не зразумеў за што, да таго ж яшчэ выслухаў ягоныя гнілыя базары.

Гэх, будзе два амаль ідэнтычных у сетцы…
Што ж, даводзіцца прызвычайвацца падымацца а 7-й раніцы. Дакладней, пасьля 7-й. Ну хоць крышачкууу… 

І ён ня можа ня быць. А таксама тое, што мала тупа ўтыкаць ва ўсялякія апостальскія пасланьні - трэба яшчэ й галавой думаць. Іначай можна прыносіць партнэру не задавальненьне, а галаўны, зубны боль і ўвогуле сардэчныя раны. А яшчэ добра, што я магу дзеля разуменьня інтэрпаляваць гэты сэмінар на свой… на сваю рэчаіснасьць. І пры гэтым ня кідацца ў крайнасьці.
На абедзе мала таго, што сытна і смачна пад’еў, каб адразу ўжо і на вечар хапіла, бо трэба было пасьпець на валяйбол пасьля працы; дык акрамя таго, ужо адабедаўшы, знайшоў проста на дарозе бельгійскі франк 1989 году. 