We are the greatest!

November 20, 2007 - 15:11:16

Новыя і старыя традыцыі

Цэтлікі запісу: праца

А, яшчэ ж паколькі праломы, што здарыліся ў нашым працоўным каляктыве, трэба нечым было залепваць, то ў нас цяпер навічкі ў двух аддзелах. І калі пра набор у салён МТС вядома стала даўно, то ў суседні аддзел чалавек зьявіўся, відаць, за некалькі дзён да майго прыходу. Цяпер тамака ў Сяргеяў глыбокія працоўныя традыцыі. emoticon

Учора па доўгу службы зьвязаўся з пастаўшчыкамі і атрымаў у адказ "віншаваньні" з выхадам на працу. emoticon А ад аднаго зь іх - нават шкадаваньні з прычыны такога непрацяглага, але плённага супрацоўніцтва. Супакоіў яго як мог абяцаньнямі бываць у Менску як мага часьцей. emoticon

November 18, 2007 - 23:21:20

Пасьляадпускное, альбо Усё адно па-хэмінгўэйску не атрымаецца

Лепшыя тэр'еры выставыНа наступныя выходныя пасьля паездкі ў Берасьце былі шабачкі, шмат шабачак. І за гэта ніхто ня думаў іх ані біць нажом, ані кідаць галавой аб сьценку, ані марыць голадам. Наадварот - іх узнагароджвалі. Хаця тут, несумненна, нельга забывацца і пра іхніх гаспадароў. Праўда, яны былі не такія заўважныя, як іхнія гадаванцы: тут і пухлікі, і замухрышачкі, і кракадэлечкі… дакладней, цэлыя кракадэлі пацучыныя, гарцуны, пажмяклікі… Вось толькі пажмякаць да іх не пускалі самі гаспадары. emoticon

Гэта яшчэ не тэатарТолькі другі раз за паўгады пабачыліся з Жонкаю. І яна нават паводзіла сябе па-даросламу, хоць і гуляючыся з малой, хоць такая яшчэ маленькая… Абедзьве. emoticon Хоць і радыя былі нас бачыць. І нават кот. emoticon Праўда, мы зь ім не паразумеліся. Аднак вось у тэатры… ну, непрыгожа так рабіць - прасілі ж мабільныя тэлефоны адлучыць. Праўда, мы там былі толькі кропляй у моры (шкаляроў - тэатар-то быў юнага гледача). Надалей - альбо Жонка бяз мабілкі ў тэатар, альбо мабілка бяз Жонкі.

На наступны дзень было яшчэ больш знаёмстваў, новых і розных. Аднак сьпярша я усё-ткі пабачыўся (усяго толькі трэці раз за… хм… за год пяць знаёмства? emoticon) з Гражынкай. Але ўсё-ткі слухаць асабліва многа не давялося - бо ў нас дзеля росказьняў ёсьць яшчэ й далькажыкі. emoticon Па хатах нам было гэтым разам па дарозе, а па дарозе яшчэ нарэшце разьвіртуаліліся яны й зь БелАнёлкай.

Абедзьве відавочна атрымліваюць задавальненьнеНарэшце ўсе перазнаёміліся з усімі, пазапрашалі ўсіх куды ня позна, памарылі пра што-небудзь, паразважалі пра тое, што ў жыцьці бачылі… emoticon Я нарэшце пабачыў чорную трусіху Грымзу… і маму. emoticon А таксама пачуў колькі нечаканых (і прыемных) словаў у свой адрас ад сяброўкі. На тым і разышліся, а мяне нават падвезьлі да вакзалу на машыне ўсёй (дружнай) сямейкай. Відаць, за тое, што паўсталу зьеў. Каб астатняе не даеў ад граху падалей. emoticon

Назаўтра прыпёрся здуру зраньня на працу - ніхто ні слыхам, ні дыхам, чаго я тамака забыўся. Каб ведаў, на ехаў бы на ноч гледзячы дахаты… Выслухаў нярадасныя навіны ад калег, пачакаў прыезду начальніка, апісаў сваё гледжаньне праблемы і пайшоў далей дасыпаць. Ды толькі дзе там - сон ужо перабіў.

Наконт нярадасных навін. Гэххх, ня думаў я, што перажыву каго-небудзь з нашых на гэтай фірме… Ажно вось увасьлед за Алегам сышоў і другі прадавец таго аддзелу. Значыцца, гэты ўрок іх нічому гэтых "капіталістаў" нічому не навучыў. У першы дзень выйшаў і атрымаў так, нібы мімаходзь, прапанову стаць кладаўшчыком на ўсе аддзелы. emoticon Сёньня да гэтага дадалася яшчэ й пэрспэктыва сядзець друкаваць фотаздымкі. Цікава, што-то будзе заўтра. emoticon Але самага істотнага-то я так і не пачуў. І не пачую…

А яшчэ проста так супала, што ў першы дзень працы быў яшчэ й нібыта дзень студэнта. То Алянятка палічыла гэта нагодай для размовы. Я ж нібыта таксама цяпер студэнт. Ізноў… 

October 29, 2007 - 20:13:13

Першыя страты

Цэтлікі запісу: праца, shit happens

…Раздаўся званок з працы. Нічога добрага несьці ня мог, тым больш што ад начальніка. Значыцца, мяне чакаў візыт туды, куды я спадзяваўся з часе адпачынку ніводнага разу ніводнай лапай ні рукой, ні нагой.

Заадно зайшоў ужо і ў стаматалёгію (бррр, яшчэ чакаць давялося!). Пасьля яе - перапісаў кантракт з БайФляем.

На працы высьветлілі ўсё хутка й нечакана, а да гэтага Ваняшы даводзілася два дні выслухваць нудзеньне начальства з гэтае прычыны. Вось і Алег (як мне пасьля распавялі калегі апошнія навіны) ня вытрымаў такога стаўленьня і… з учарашняга дню ў нашым дружным калектыве паменела… emoticon

October 12, 2007 - 1:31:38

Імкнуцца трэба да лепшага

Цэтлікі запісу: праца, тэхналёгіі

Некалькі дзён таму мая Мірандачка ласкава папярэдзіла пра тое, што ўжо не яна "на сьвеце ўсіх мілей…" выйшла новая яе вэрсыя. Натуральна, што ў той самы дзень яна апынулася ўсталяваная. emoticon Заадно давялося высьветліць, што акрамя прыгажосьці і (пакуль невядомых мне) новых фічаў, якія заўжды суправаджаюць выхад новае вэрсыі, абнавіліся і новыя вэрсыі плягінаў для яе. Са старымі яна адмаўлялася запускацца катэгарычна. Давялося пачынаць новую зборку…

Нарэшце ў ёй з учарашняга дню запрацаваў "прынцып аднаго вакна". emoticon Гэтага я так і ня здолеў дабіцца ад 6-е вэрсыі. Затое замест гэтага цяперака не працуюе плягін з аднайменным назовам, што адказвае за popups. emoticon Ня тое каб безь яго нельга было пражыць, але проста прывыкшы.

Гэххх… Так ня хочацца карыстацца зборкай, зробленай чужымі рукамі…

* * *

А сёньня прыйшоў адказ ад рэвізораў са StopBadWare з вынікамі праверкі майго standalone-блёгу (як гэта было). Гы, ну яны дзіўныя: не знайшлі, кажуць, нічога на ім шкоднага. Натуральна - тая спасылка, якую я ім падаваў, ужо два тыдні як не працуе. emoticon Абяцалі выдаліць сайт са сьпісу шкодных і ўсё такое, але я ўжо ведаю, у чым была прычына. Дакладней, ня ведаю, але сутнасьць канфлікту ў тым, што тая адрэса, а таксама аф-бачына майго хостару не адчыняецца толькі на адным кампе - маім працоўным. Так што гэта можа быць проста нейкі cookie прабраўся…

October 8, 2007 - 12:33:10

Гэта круцей любога баш.орг’у

Цэтлікі запісу: праца

…Я пра нашу працу.

Учора прыходзіў дзядуля, што набыў у нас тры месяцы таму лічбавую фотакамэру. Ну, зь ягонай праблемай мы хутка разабраліся - нежаданьне чытаць інструкцыю. На жаль, так паступае большасьць казлоў кліентаў. Таму давялося яму паказваць, у які бок правільна круціць пімпачку, каб уключыць фоцік.

І ў гэты момант, калі я вырашыў паглядзець, ці ня ў тым ягоная праблема, што селі акумулятары… Адчыніў заслонку, дзе яны утрымваюцца і ўбачыў… алькаляйнавыя батарэйкі, якія ішлі з фоцікам у камплекце. emoticon Адразу ў галаву палезьлі ўсялякія нехарошыя думкі пра тое, што ці тое я нічога не разумею ў фоціках ад Кодаку (а можа яны й праўда столькі могуць ад звычайных батарэек працаваць), ці то… можа я проста адстаў ад жыцьця?..

Усё аказалася значна прасьцей (дзякуй Богу!). Дзядуля ўсе гэтыя тры месяцы не карыстаўся камэрай увогуле. emoticon

Уфффф…

October 2, 2007 - 17:09:31

Канструктывізм і рацыяналізатарства

Цэтлікі запісу: праца

Лянота афармляць крэдыты натхніла мяне на рацыяналізатарства ў афармленьні крэдытных дамоваў.

Як назло, калі трэба, дык ніхто ў крэдыт не купляе (няма на кім патэсьціць, як працуе храновіна).

Вой, баюся, зараз наклікаю бяду на нашыя задніцы…

 

Upd(17:30). Ёсьць! emoticon

September 14, 2007 - 18:24:31

Ліставаньне рассылкамі

Цэтлікі запісу: праца

Ну шо, страшна стала бяз нас? Гы-гы, даўно мы забілі на адну менскую кантору, бо ў іх трэба было яшчэ ледзь не на каленях прасіць, каб яны хаця б сказалі, дзе прайс ляжыць і як працуюць. То на днях рассылка прайсу пачалася зноў. emoticon Аднак мне ўсё адно не падабаецца гэтая фірма за залішнюю фанабэрыстасьць, і прычым неадпаведную месцу, якое яны займаюць. Аднак прынамсі аднойчы да іх давядзецца яшчэ зьвяртацца па заказ, каб заадно забраць нашыя рэчы зь іхняе гарантыі, каб ужо ўпустую ня ехаць.

September 11, 2007 - 18:15:23

Хутка ноўты буду сьніць

Вось гэта дык апісалаваДругі дзень - другі ноўтбук, ізноў вінда, праўда, дровы ўжо ёсьць. І сёньня, відаць, цэлы дзень мне наканавана зь імі пратыркацца. Прыцягнуў свайго на працу разам з мадэмам - працуе АДСЛ без праблемаў, хоць ты плач.

Аэраграфія па ноўцеХацелася б, каб мой ноўт выглядаў якім-небудзь непаўторным, непадобным да іншых чынам. Толькі вось у Піцер дзеля гэтага ехаць неахвота…

Гэта я да таго, што знайшоў новы блёг па ўсялякіх модных гаджатах (бррр, ну і слова!)

Ну, а ніжэй тое, што атрымалася ў мяне, калі зацікавіўся словам "аэраграфія".

Хм, арыгінальна, толькі балотнага колеру нейкага 

Гы, у іх можна і СонЭрык забацаць! 

Ну як жа бяз дзевачак. Вой, ну у іх там яшчэ шмат усяго, карацей. 

А гэта для той можна было б, у каго ёсьць машынка 

Вой, гэта ўжо крыху зь іншае вопэры. emoticon

September 10, 2007 - 15:48:54

Праблему лепей вырашыць, а прасьцей - перакласьці на плечы іншых

Цэтлікі запісу: праца, жалезьзе

Падумалася, што калі ёсьць мажлівасьць праверыць дома яшчэ, як будзе падлучацца да гробанага АДСЛ-ю іншы кампутар. Праўда, на ім не аказалася жоднае гробанае вінды, як чакалася, а толькі фрыДОС, натуральна. Хаця я гэта падазраваў і кружэлку зь віндой меў.

Як справа дайшла да дроваў - сьпярша адклаў іх усталяваньне на потым, заняўшыся апрабаваньнем вядомых і ня вельмі прогаў. Нават спадабалася. Праўда, у працэсе перакіданьня хвайлаў з майго ноўта на гэты здохла працоўная флэшка ад гнусмаСу. Туды ёй і дарога. І тое - не зусім здохла, а так, у канвульсыях яшчэ.

Дровы, што меліся пад рукой, не падышлі ані на гук, ані на відэа, ані на (што самае галоўнае)  сетку. На гэта сьпісаў сваю няўдачу падлучыцца і на гэтым ноўце да БайФляю. Хацеў тыркнуцца праверыць хоць дайл-ап, але ж узгадаў, што чорта лысага я дзе ў сябе знайду дровы й на мадэм таксама, бо нават ня ведаю, на якім ён там чыпсэце.

Але сама дабіў зранку пастаўшчык. Пакорпаўшыся ў каробцы, я не знайшоў у камплекце дроваў і рызонна стаў патрабаваць у яго. Гы, ён мне даказваў, што ў камплекце ні ў водным з усіх ягоных тысяч мабільнікаў дровы ня йшлі ніколі і пампаваць іх людзі павінны самі. Блін. За сёньня не пасьпею.

September 3, 2007 - 18:16:36

Калі ў адным месцы менее інэту, то ў іншым яго станае болей?

Цэтлікі запісу: праца, мроі, тэхналёгіі

Сёньня пачалася другая хваля закупкі кліентамі adsl-мадэмаў. Ня здолеўшы вытрымаць такое лухты (колькі ўжо можна чакаць!), асьвятліў сваім наведаньнем офіс "белтэлекаму". Пабачыў свой будучы мадэм і паслухаў абяцанку на днях мне ўжо яго зрабіць. Спадзеючыся заўтра быць на выходным, запрасіў іх наведаць мяне ў сераду. Але Ваняша, блін, і тут уставіў свае пяць палак у колы. emoticon Выходны пераносіцца на сераду. Так што - заўтра альбо ніколі. emoticon

August 1, 2007 - 17:52:36

Засвоіў яшчэ спэцыяльнасьць мэнэджара па маркетынгу :)

Цэтлікі запісу: праца

Начальнік паслухаўся-ткі мяне і забраў тавар у нашых новых партнэраў. Як гэта час ад часу бывае, адразу ж мне зранку паведамілі пра тое, што недадалі па абмылцы. А пакуль разгробся з таварам - яшчэ колькі недарэчнасьцяў зь іхняга боку знайшоў. Але гэта прыціркі, усё тут жа на месцы з дырэктарам іхнім вырашылі і - відаць, што мы зь імі спрацуемся.

Праўда, начальнік мне яшчэ не выказваў сваё пра іх меркаваньне. Бо так ужо скэптычна ставіўся да гэтае мае зацеі ў цэлым…

- 13:57:16

15 год - шкляное вясельле

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца

Можа быць, таму Наташка частавала нас шампанскім са шкляное бутэлькі. emoticon

July 23, 2007 - 18:59:50

Даўно не чытаў Міколкавых Doom’ак

Цэтлікі запісу: photo, праца, мабіло

Цікава, а ці хацела б Нехта вось такога СонЭрыка… У ім жа таксама ё тачскрын. (Адказваць паклаўшы… нагу на ногу) emoticon

Чорны дыямант коштам $300,000 

 

І яшчэ вось такое здараецца: ляжаў пярсьцёнак сабе на дне, ляжаў, а пасьля - гоп! - і знайшоўся. Аба што гэта я? А, вось ляжалі ў нас паўгады гэтыя няшчасныя два тэлефоны, а пасьля ў адзін дзень - хрысь! - і зьніклі. Што б гэта азначала? А! Відаць, сёньня быў ня СонЭрыкаў дзень…

- 11:59:16

“і вновь продолжается бой…”

Цэтлікі запісу: праца

Так-с… З аддзелам па барацьбе з кантрафактнай (ці кантрабанднай?) прадукцыяй яшчэ не сутыкаліся.

Праўду сказала Наташка: "на працу як на вайну - ніколі ня ведаеш, што цябе можа чакаць". 

July 22, 2007 - 13:39:36

Дні СонЭрыкаў вярнуліся

Цэтлікі запісу: праца

Цяпер даводзіцца лётаць празь іх бы ср*** венік. emoticon

July 5, 2007 - 16:02:20

Калісьці ў нас былі СонЭрыкі…

Цэтлікі запісу: праца

…і адпаведна іхнія дні здараліся. Самыя файныя тэлефоны пазьнікалі, але попыт застаўся…

Цяпер разумных кліентаў кормім абяцанкамі, што калі-небудзь яны ў нас абавязкова зьявяцца.

А астатнія ў гэты момант арганізуюць дні Банка-Сымэнсаў. emoticon 

June 26, 2007 - 14:00:47

Нешта я сёньня пэрлы выдаю

Цэтлікі запісу: праца, прышпіл

Дастаў флэшку з фоціку, закінуў на яе музыку, каб перанесьці на іншы комп:

- Хм, цікава, а калі флэшку з запісанай музыкай уставіць у фоцік, то ён пачне кліпы прайграваць?.. emoticon

 

П’ючы за 39-годзьдзе аднаго з нашых сталых (і добрых) кліентаў, а працуе ён у моргу:

- Ну, паболей яму здаровых і жывых кліентаў.

- Адным словам, каб работы ў яго было меней. emoticon (гэта ўжо мая сабутэльніца)

Нічога ня скажаш, з усіх бакоў выдатны тост.

June 24, 2007 - 22:50:57

Быць або ня быць - вось у чым пытаньнне.

Цэтлікі запісу: праца, мроі

Раніцай абудзіла смс-ка, нават дзве. Жадала была пацешыцца, але не выйшла, гэта ўсяго толькі мтс спамiць усякімі прапановамі непатрэбнымі.emoticon

У другі раз абудзіў тэлефон. Патэлефанавала жанчына, якая з’яўляецца адным з заснавальнікаў фірмы, у якой я, магчыма, буду працаваць. emoticon Прыемная жанчына, распавяла ўсё сцісла - ха, мне нават падумалася, што за мяне ўжо ўсё вырашылі і зараз справа за малым - угаварыць мяне.emoticon

Страшна.emoticon У маіх планах была змена дзейнасці, а ў іх планах узяць мяне простым бухгалтарам з разлікам, што праз 2-3 месяцы я буду галоўным бухгалтарам. Ну чаму мяне ўсюды суправаджае гэтае слова?! Можа "хтосьці" занадта шмат жартаваў па гэтай падставе?! emoticonАд слова "падатковая" мне ўжо становіцца страшна. І рашэнні ў бухгалтэрыі будуць заставацца за мной - а гэта адказна.

У выніку заўтра іду на гутарку а 12 гадзіне.emoticon Няма ўпэўненасці, што я змагу здужаць гэты немалы кавалак працы, але чаму бы і не? Чаму бы не паспрабаваць? Тады трэба будзе кідаць дурасці і цалкам прысвячаць сябе працы, чытаць часопісы, вучыць, шукаць, пазнаваць…і, о, Божа мой! гэтая дурная падатковая. P.S. Так не жадаю памыляцца. Ведаць бы, што на перадзе…за паваротам…
Калі я заўтра пагаджуся, то гэта будзе стромкі паварот у маім жыцці. Толькі бы не занесла.

P.S. Так не жадаю памыляцца. Ведаць бы, што наперадзе…за паваротам…

 

Арыгінальны фантан

Шмат кветак!

Прагулялася трохі пасля служэння  - прыгажосць emoticon

 

Няўжо ня цуд?! А гэта? І гэта!

 

 

 

June 22, 2007 - 10:32:55

Трэба ж такому здарыцца

Цэтлікі запісу: photo, праца, шабачкі, прышпіл
Вось гэта дык прыліпла
Гляджу, значыцца, на гэтага бегямоціка ціпа гіпапатаму, і тут шабачка выскоквае і садае яму проста на ќарак! Я зайшоўся ў гістэрыцы ад таго, што вось, маўляў, сур’ёзныя фатографы ўжо так нахабна gif-камі карыстаюцца.
Але калі дайшло, што гэта мне прыйшоў ліст у інкрэдзімыла - іржаў яшчэ грамчэй. emoticon

June 21, 2007 - 15:09:29

Гугль-пошук па блёгах

даў на мяне нечаканыя вынікі. Вельмі шмат цікавага пра сябе даведаўся. emoticon

Напрыклад, гэта я 

У мну, высьвятляецца, ё блёг і на МайСпэйсеemoticon

Гэта я быў у Эдеме? 

(Усе спасылкі ўтрымоўваюць старонкі з ужываньнем майго імя ўсуе.) emoticon

А, і яшчэ паламаў нарэшце гэтую доўбаную інкрэдзімылу да ўзроўню прэміюм. Дзіўна, чаму прыдатны да маёй вэрсыі крэк зьявіўся толькі цяпер, хоць карыстаюся я ёй ужо даволі даўно. Цяпер буду паглядзець на іхнюю залатую галярэю, а можа й паказаць каму… emoticon

June 16, 2007 - 11:08:28

Спакой нам і ня сьніцца

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца

Закалябалі ўжо - каторы дзень будзіць у неадпаведную маім плянам рань!!!

Госьці, госьці, госьці - хтосьці ёсьць - няма кагосьці…

Праўда, сёньня ў рэшце рэшт на гэта была важкая прычына.  Брат прывёз пазнаёміць бацькоў з будучай жонкай (ці нявесткай, як каму).

Ну і - яшчэ па тэме - прыйшоўшы сёньня, пабачыў у мірандзе 4-х кантактаў з аднолькавай прапановай схадзіць на нейкую ўэб-бачыну. Дасталі. emoticon Інв́із.

June 14, 2007 - 12:34:12

Напрыдумляюць жа…

Цэтлікі запісу: праца, shit happens, мабіло

Разьбіраю кучу (абое два) новых мадэляў Банкаў.  Усе ажно цэлыя два разы чытаў па іх інструкцыі. emoticon Во дажыліся.

P.S. А яшчэ… Ну як з такімі мадэлямі тэлефонаў па такой цане Бэнкю-Сымэнсы ўмудрыліся збанкрутаваць?

June 10, 2007 - 15:48:29

Уффф, ну і дзянёк быў сёньня…

Цэтлікі запісу: праца

Згарэў другі за тыдзень безперабойнік. Пакуль што за няйменьнем часу Ваняша прапанаваў падключыць наўпрост безь яго, а потым ператыркнуць на новы. Як высьветлілася, дарма… У разгар сплыву пакупнікоў (emoticon) адлучылася ліпіздрычаства. Але пакуль яго не было - паставіў новы безперабойнік - праўда, ён ужо ня мае раздымаў для тэлефоннае лініі emoticon - і памяняў клявіятуру, бо на старой ад тлушчу і пылу ўжо клявішы западалі. emoticon

А яшчэ ўпершыню зьвярнуўся кліент з прозьбай перапісаць яму які-небудзь Лінукс. Я яму, як мог, патлумачыў, што гэта з сябе ўяўляе, бо якраз учора паспрабаваў на ноўтбуку пакарыстацца і ў мну атрымалася ня надта, мякка кажучы… Аднак ён і сам няблага разьбіраецца насамрэч, хоць Убунту яшчэ не юзаў. Вось цікава было б у яго падвучыцца - ён ужо назапіў такі-сякі софт пад лінуксоіды…  Кліент, дарэчы, наш сталы.

Начальнік наш паспрабаваў упершыню, як ЭйСіДзіСі-шка карэктуе чырвоныя вочы, і іржаў на ўсю краму, бы ідыёт.

Добра, што гэты дзень калі-небудзь скончыцца…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design