We are the greatest!

February 21, 2011 - 20:10:43

З чорнага белае

Цэтлікі запісу: прышпіл

«Вырабы» прайшлі, бясплатны праезд скасавалі. Але ж як пра гэта паведаміць? Усе ж скажуць: «ага, пад выбары рабілася». А цяпер вось менскім уладам прыйшлося выкручвацца праз заходы аднаго псыхапата. Выкруціліся арыгінальным чынам.

У грамадзкім транспарце паведамляюць (чамусьці па-маскальску), што «бісплатны праезд для учашчыхся школ і спецыальных учэбных завідзеній арганізован с 30 сінцябра» (чаму, дарэчы? навучальны год 1 верасьня пачынаецца. Такое адчуваньне, што ў Менгарвыканкаме працуюць людзі, якія ня ведаюць гэтага/не вучыліся ў школе). Але яшчэ адна «замарочка»: «бесплатный праезд толька для праезда ат места жыцельства к месту учобы і назад». Для гэтага «для пацьверждзенія права на бісплатный праезд нада прэяд’яўляць спраўку с учрежденія с указаніем места пражыванія і места учобы».

Да мазаічнасьці геніяльна? Пра скасаваньне бясплатнага праезду паведаміць так, нібыта пра яго магчымасьць. А там, глядзіш, да 30 верасьня і забудзецца…

February 19, 2011 - 9:02:10

iWater

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл

Калі б Apple вырабляла пітную ваду

January 2, 2011 - 20:15:38

Брат пазнаецца ў бядзе

Цэтлікі запісу: прышпіл

Навагоднія паштоўкі ад «Газэты выборчай».

December 31, 2010 - 0:32:00

2011

Цэтлікі запісу: прышпіл, Беларусь

December 28, 2010 - 0:51:41

Білярюскія шахматы

Цэтлікі запісу: прышпіл, Беларусь
Чорныя зараз памруць... са сьмеху
via Таварыш У

December 8, 2010 - 22:39:13

Факты пра Вікі-стваральніка

Цэтлікі запісу: прышпіл
  • Джымі Ўэйлз ніколі ня сьпіць. Ён чакае на вашыя грошы.
  • Сьлёзы Джымбы Ўэйлза лечаць ад безграшоўя, але плача ён толькі ў лістападзе і сьнежні.
  • У Джымбы Ўэйлза няма падбародку. Там ёсьць адно чарговая кнопка «ахвяраваць».
  • Калі Бугімэн кладзецца спаць, ён штовечар раздрукоўвае доказ таго, што ўжо унёс фундуш Вікіпэдыі, і правярае, ці няма Джымбы ў ягонай шафе.
  • Джымба Ўэйлз не палюе, бо слова «паляваньне» падразумявае мажлівасьць няўдачы. Джымба Ўэйлз рыскае ў пошуках ахвяраваньняў.
  • Джымба Ўэйлз прадаў сваю душу д’яблу за стабільна добры выгляд і беспрэцэдэнтную мажлівасьць збору ахвяраваньняў. Калі тэрмін дамовы скончыўся, Джымба ласкава паглядзеў у д’яблавы вочы і атрымаў сваю душу назад у якасьці ахвяраваньня.
  • Фундацыя «Вікімэдыя» можа пабудаваць збор ахвяраваньняў з жасьцянак, гумак і сашчэпак. І робіць гэта штогод.
  • Калі вы можаце бачыць Джымбу Ўэйлза, ён можа бачыць вас. Калі вы ня можаце бачыць Джымба, вы ўсяго ў некалькіх хвілінах ад ахвяраваньня.
via Львова

November 6, 2010 - 15:28:50

Пачатак нізкі вершаў

Цэтлікі запісу: верш, прышпіл
Верш «Зпочаткуй королевскую моц», які мог бы быць датаваны мяжой XVII — XVIII стст.
 
Молвишь, иж шизое злото шляхетских свобод
Комом у горле або чым подобным костцы?
Мыслю, иж марно руками розводишь — розвод
Ног твоих станеть початком кролевской моцы.

Молвишь, иж либерум вето ку пропости мост?
Болести ждеш? Зпочаткуй королевскую моц.

Молви собе: «Чым я горш за монаршию матку?»
И зпочаткуй.

Зродиш и вскормиш по бозе, и озметь он меч —
Шляхту згамуеть, а зло посечеть на капусту.
Папеж возсядеть з им близко, а голуб од плеч
Не одорвется, кролевны ж протягнуть усты.

Гонор тобе, белоглова, за твой майстерштук
Зараз все будеть во имя Отца и Сына,
На небеси дешпотыи ся вскружить коршук,
А Посполитая Реч преодолить руину.

Яко причина великих знамений меж пущ
Будеш по родах прыймати ты летописцев
Замок французкий не взалчешь, маслиновых кущ
Тож не захочеш, волоки озмеш коло Плиссы.

Змусиш прыгонных ростити конопли а мак.
Ножкой биется корольчик — то есть добрый знак.

Чуешь, иж в лоне створюются тысящи слонц?
Зпочаткуй королевскую моц.

————————————————–
via Сяргей Балахонаў
 
«Нарадзі прэзыдэнта»
Ты кажаш, голкай цэнзуры зашыты твой рот,
і ванітоўней, чым сёньня, ужо ня будзе.
А па мне, ўсё ў тваіх руках, пакладзеных на жывот:
нарадзі прэзыдэнта, якога хочаш, — сабе і людзям.

Ты кажаш, Народ і Мова заняпалі дашчэнту.
Дык за чым затрымка? Нарадзі прэзыдэнта.

Скажы сабе: «Як спадарыні Лінкальн і Кенэдзі», —
і нарадзі.

І ён вырасьце й зможа ўсё зло на сьвеце змагчы:
Папа Рымскі будзе сядзець ля яго зьлева,
Голуб Міру будзе сядзець у яго на плячы,
а ля ног яго — Брытанская каралева, —

бо вы малайцом, мамаша, усё зрабілі, як трэба,
і цяпер усё будзе іменем Айца і Сына,
І арол дэмакратыі будзе лунаць над тваёй краінай,
хоць, магчыма, там будзе банальнае мірнае неба.

І ты — прычына таго, што здохла нешта вялікае ў лесе —
прымаючы ў пасьляродавым журналістаў маленькімі групкамі,
адмовішся ад вілы ў Ніцы й на радасьць кансэрватыўнай прэсе
аддасі перавагу хутару недзе пад Крупкамі.

Ты пасадзіш ля хаты півоні, флоксы і мак.
Ён штурхаецца ножкай — гэта харошы знак.

Адчуваеш — ва ўлоньні віруе плацэнта?
Нарадзі прэзідэнта.

————————————————–
© Марыйка Мартысевіч

October 6, 2010 - 20:53:22

Во загнуў

Цэтлікі запісу: прышпіл

CDEx і mp3DirectCut мінімальны набор, неабходны для таго, каб не плаціць АПСОСам за рынгтоны ў сваім тэлефоне. emoticon

September 19, 2010 - 11:33:43

Самая ідыёцкая беларуская рэклама - Наша Ніва: першая беларуская газэта

Цэтлікі запісу: прышпіл, Наша Ніва

Самая ідыёцкая беларуская рэклама - Наша Ніва: першая беларуская газэта

September 18, 2010 - 10:33:38

Бясплатная ідэя

Цэтлікі запісу: прышпіл

Дарэчы, ня ўсё так і кепска ў раптоўным адзінагалосным прызначэньні чарговых выбараў на канец 2010 году. Выдатны лёзунг можна прыдумаць на тэму кшталту «ў новы год — з новым прэзікам». Карыстайцеся бясплатна! emoticon

June 1, 2010 - 10:39:44

Кухні народаў сьвету

Цэтлікі запісу: прышпіл

Грузінская: прыгатуйце што-небудзь, засыпце кінзой, заліце кінзмараўлі, дадайце сулугуні.

Грэцкая: падайце на стол танныя прадукты, проста нарэзаныя кавалкамі і нават не перамяшаныя. Годна паўтарайце: «Натур прадукт!»

Індыйская: зьмешайце кары зь перцам, перцам і перцам. Дадайце да кары. Упрыгожце гарошкам.

Італійская: зьбярыце ўсе астаткі ежы зь лядоўні, разагрэйце, пасыпце мацарэлай. Падаваць на бліне ці з макаронамі.

Кітайская: зьбярыце дохлых мух і прусакоў, нарвіце травы ва двары, абсмажце на хуткім агні з купай сьпецый і літрам соевага соўсу.

Ліванская: намазаць кунжутным алеем, заліць лімонным сокам. Падаць да стала праз 20 хвілін, каб ня ўсе зразумелі, што там было напачатку.

Мэксыканская: дадайце перцу. Усё астатняе можаце не дадаваць.

Расейская: прыгатуйце абы-што, абы выйшла закуска. Заліце маянэзам.

Украінская: у якасьці начыньня да торту вазьміце дзьве сьвіныя адбіўныя і шкваркі.

Француская: як-небудзь пасмажце мяса, заліце яго соўсам, з якім вы напарыліся 3, 5 гадзіны, упрыгожце шалотам.

Японская: спаймайце што-небудзь жывое ў моры, неадкладна раздзяліце на кавалкі, падайце на стол трапяткім і з васабі.

via Форум ФішТур.Бай

May 26, 2010 - 9:51:12

Замахі на янука

Цэтлікі запісу: прышпіл
З праху зьявіўся і ў прах вернецца
 
Калі ўжо з сіпатым такое? 
фэтэліці
Болей - тут.

April 22, 2010 - 20:24:20

Дыялёг тыдня

Цэтлікі запісу: прышпіл

Толькі ўвайшоўшы ў аўтобус, дзяўчынка год пяці задае маме пытаньне:

- А нам доўга ехаць?

- Тры прыпынкі.

- На наступным выходзім? emoticon

April 5, 2010 - 20:02:46

Пра цяжкасьці ў зносінах

Цэтлікі запісу: прышпіл

Вузкаспэцыялізаваная паэзія. Цяжкія працадні (і выхадні) IT-лігентаў. emoticon

О наборе молодых специалистов:
В «Макдональдс» не прошёл, к примеру?
«Епам» — начни свою карьеру!

О планках:
Мне пятнадцать будет скоро,
Можно сразу на сеньора!

О скиллах:
DPI? Конечно, триста!
Ставим скилл полиграфиста!

О буднях:
Работай, ньюкамер, с утра и до вечера —
Зарплату дают, взять с тебя пока нечего!

О призвании:
На интервью сломал я стол,
Без теста в тестеры прошёл.

Об ожиданиях:
Я работаю полгода.
Где мой «Бентли», вы, уроды?!

О «Бентли»:
«Бентли» твой имеет босс,
Ты до «Бентли» не дорос.

О преимуществах:
Каждый здесь знает, что в мире IT
С пятым размером открыты пути!

О молоке:
Чтоб без зарплаты трудилось легко,
В юните каждом дают молоко.
Если по кофе комочки плывут,
Значит, из пачки давно уже пьют.
Если же выпил из пачки такой
Иллнесс… бегом до сортира домой!

О буднях:
Маша сегодня в «Епам» ни ногой!
Сильно смущает PM молодой…

Тим-лидер смотрит хмуро в код:
Нагадил там один урод…

О тим-билдинге:
Тим-билдинг будет ровно в семь -
Кому пожрать, кому 0.7!

О кафедрах, выпускающих IT-шников без записи в дипломе про IT:
Завкафа в сад, где ходят кони.
IT — в душе, а не в дипломе!

О праздниках:
Пиво, водка, смеха взрыв:
Нас зовёт корпоратив!

О суровых буднях программистов:
Есть привычка на Руси
Ночью код писать на Си.

О Summer Party:
Твой тим проектный бочки катит?
Крась их в пейнтбол на самэпати.

О немецких заказчиках:
Проект немецкий слит в говно:
Забыть войну нам не дано!

О придирчивых бизнес-аналитиках:
Бизнес-анализа сложен процесс:
30 дней месяца там ПМС!

О переработках:
Трудна IT-шников работа:
Мы пашем даже по субботам,
И в коридоре нашем ночью
Коллегу в тапках встретишь точно.

О топ-менеджерах:
Червяков рубил лопаткой,
Мухам крылья отрывал.
Получил образованье
И топ-менеджером стал!

О тестах:
На что же променял я молодость свою?
Кто сдаёт бутылки — а я brainbench сдаю.

Об отпуске:
В ящике утром писем гора?
Значит, пришла отпускная пора!

О Policy:
Кофе пила в офисе.
запишу я в PMC,
как work related correspondence
studying epam policy.

О коммуникации:
Я к вам пишу — чего же боле?
На чём, на Жаве? — На КОБОЛе!

О перекусах:
Печенье, кофе и орешки —
Мы в вечной непрерывной спешке.

О багах:
Тестер с утра новый билд накатил,
С дрожью в руках он его запустил…
…Долго сражался с пожаром админ —
Это была «бага #1».

О таймрепортинге:
И, заполняя свой таймшит,
You have to take the whole damn shit…

Об увлечённости работой:
За жалюзи бушует лето —
Я прочитал в ЖЖ об этом.

О багах:
Часто шепчут родные нам, что хорошего в тех билдах?
Был бы ты гинекологом и купался в деньгах.
Нам претензия их смешна, как всегда, неправа молва.
Ведь вагина — она одна, а билдов дохрена!

О самизнаетекакойкомпании:
Солнышко лучистое светит день за днём.
Скоро мы термометр на стенке разобъём.
Голова чугунная, пот течёт рекой,
Это называется — милый офис мой.
А в соседней комнате другая кутерьма.
Там у них не солнышко, новая беда.
Им в окно повесили кондиционер,
Чтобы каждый первый простудой заболел.
В общем, микроклимат лучше всех у нас,
И производительность любому фору даст.
По стандартам трудимся, умны не по годам,
И это называется — компания «Епам».

О ЖЖ и работе:
На вид я стал совсем хреновый,
Не сплю, почти совсем не ем
С тех пор, как наш тим-лидер новый
Узнал в ЖЖ мой юзернейм.

О командировках:
На места в командировках я без шуток не хожу,
То им в шредер гвоздь засуну, то порнухи загружу.

О воспитании:
Крики «Ура!!!» и удары ноги —
Это тимлид отпускает грехи!

О трудностях:
«Епам» — как много в этом слове.
И этот звук мне не унять.
Анализ, тесты, джава, полис,
Про всё мне это нужно знать?
Веду беседу с программистом,
Мой мозг взорвался раза 3.
Манагер, кодер, UI дизайнер,
Играют в power ball опять.
«Епам» я вижу на заборе,
На майках мёртвых храбрецов.
Ведь тот, кто в дебри лезет в коде,
Переживёт своих отцов.

О переезде в новый офис:
В башорг, ютюб мне путь закрыт —
Манагер рядышком сидит.

О «Qulix»:
В «Qulix» нет перегородок —
Оупен спейс у нас рулит.
У какого-то урода
На звонок Билан забит.

via Жывы дзёньнікФлэшаррр

April 4, 2010 - 21:56:41

Скарачэньні ад праграмоўцаў

Цэтлікі запісу: прышпіл

! — не
&! — і не!
!,!&! — не, не і не!
. — кропка
!&. — не і кропка!
= — pоўна
* — усё
!* — ня ўсё
*= — усё pоўна
!*=? — ці ня ўсё pоўна?
!1!= — ні разу ня роўна
*>&> — усё болей і болей
>< — больш-менш
# — дакладна
!# — пpыблізна
!#* — амаль усё
$? — грошы ёсьць?
>! — болей няма
#!? — дакладна няма?
!4u — не для цябе
&? — і шо?
&!? — і нішо

via УшкіназАнёлы на дахах

March 31, 2010 - 23:48:38

Цямнее край зубчаты бору…

Цэтлікі запісу: верш, прышпіл, Беларусь

…І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж пэрсыдзкага ўзору

Партрэт Зянона Пазьняка.

(падслухана на ліцьвінскім клюбе)

March 1, 2010 - 20:24:40

Працабудні

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца, прышпіл

На працы я кручу музыку «для ўсіх», то бок на ўвесь пакой. Сёньня гэта быў (у тым ліку) Бутусаў. Так спадабалася дзеду Марозу адна з песьняў, што ён пачаў танчыць. Дакладней, проста махаць бязладна рукамі.

Дыяна ўбачыла «танцы» ды сьмяецца. Адзіны з нас, хто прычыны сьмеху не зразумеў, быў Сяргей (за мной ня бачыў «танцаў»). Дык і яму ж цікава, пытаецца Дыяну:

– Ты што, крынічнікі чытаеш? emoticon

February 27, 2010 - 22:38:47

Падары суседзям… радасьць

Цэтлікі запісу: прышпіл, творцы

Няхай выходзіць з хаты будзе прыемна.

Акцыя «Хачу выйсьці з хаты»

Працяг

February 26, 2010 - 22:33:46

Гэта барацьба з паленьнем

Цэтлікі запісу: прышпіл
Антытытунёвая кампанія ва Францыі
via Пакаленьне.бай

February 21, 2010 - 10:45:47

Рэклямуем цікавы рэсурс

Цэтлікі запісу: прышпіл

Турыст пытаецца чабана:
- Дзядзька, вось адкажы, а колькі твае авечкі даюць за сэзон поўсьці?

- Белыя ці чорныя? – пытаецца чабан.
- Ну, чорныя.

- Чорныя – два кіляграмы.
- А белыя?
- І белыя – два кіляграмы.

- А адкажы, бацька, калі ласка, колькі ім патрэбна ежы на дзень?
- Чорным ці белым? – удакладняе чабан.
- Ну, чорным.

- Чорным – адзін кіляграм.
- А белым?
- І белым адзін.

Турыст у шаленстве:
- Ты што мяне раздражняеш? Чаму ўвесь час пытаесься, чорныя ці белыя, як вынік той самы?!
- Ну-у, дык чорныя ж мае… – адказвае чабан.

Турыст, разумеючы:
- А-а-а, тады зразумела… А белыя?
- І белыя маеemoticon

© Казкі беларускія

January 30, 2010 - 9:45:36

Цікавая ідэя

Цэтлікі запісу: прышпіл

Абвестка ў адным з карпусоў БДУІРу

Паліць - гэта крута
Шкада толькі, што чамусьці па-маскальску

December 30, 2009 - 14:26:48

Показкі

Цэтлікі запісу: прышпіл, уласна_блёг_сам

Аднойчы кніжнікі і фарысэі прывялі да Езуса жанчыну, злоўленую на чужаложстве. А Настаўнік кажа людзям:
-Хто з вас бязгрэшны, першы кінь камень у яе.
Неўзабаве камень і сапраўды ляціць у бок жанчыны. Езус перастае пісаць на зямлі, заўважае непадалёку ад жанчыны Панну Марыю, без граху першароднага пачатую, ды ўсклікае:
-Мама! Ну я ж Вас столькі разоў прасіў - калі ласка, ня ўмешвайцеся ў мае справы…

© Агнешка-франьцішканка

Падарыла я свайму праваслаўнаму начальніку іконку з выяваю Найсьвяцейшай Панны Марыі. А ён яе вельмі ўпадабаў і павесіў у сваёй машыне. Аднойчы падвозіў ён сваячніцу-каталічку, а тая заўважыла іконку ды кажа:
-Дарма ты яе павесіў…
Начальнік:
-?
Сваячніца:
Дык ты ж праваслаўны, а гэтая Дзева Марыя - каталічка. Яна цябе ўсё роўна ня бачыць… :)

© Агнешка-франьцішканка

Сёстры распавядаюць, як падчас іхняй размовы з жыхарамі адной з кватэраў у тых згарэлі пакінутыя на пліце макароны.

- Спачатку ўсё было цудоўна, - кажуць яны. - У нас было натхненьне і людзі зь цікавасьцю нас слухалі. Яны не былі абыякавымі. Было заўважна, што ў іхных сэрцах пачаў разгарацца агеньчык Веры. Яны ўжо пачалі задаваць нам пытаньні, і тут - нА табе: дымішча, смурод, сапсаваныя ежа, посуд ды настрой… На нашую думку, ўсё гэта ўчыніў шатан. Гэта былі ягоныя хітрыкі, бо ён не жадаў, каб нашыя суразмоўцы наблізіліся да Бога.

Усе пагаджаюцца зь сёстрамі і спачуваюць ім. І толькі адна легіянэрка ставіць пад сумніў іхнія высновы ды кажа:

-Ну чаму ж адразу шатан?.. А я думаю, што гэта быў Дух Сьвяты! Бо мы ж нават у песьні сьпяваем: "Прыйдзі, Дух Святасьці; прыйдзі, Дух Сьвятла; прыйдзі, Дух Агню; прыйдзі і нас агарні…". Вось Ён і прыйшоў ва ўсёй сваёй моцы, проста і без разьлікаў, і агарнуў сабою ўсіх і ўсё - і кватэру, і вас, і тых людзей, зь якімі вы размаўлялі,… і нават іхнія макароны… :)

© Агнешка-франьцішканка

Ксёндз кажа з амбона:
- Нашы жанчыны часам паводзяць сябе вельмі дзіўна. Зьбіраючыся ісьці на працу, ці ў краму, ці нават проста на вуліцу, яны вельмі прыгожа апранаюцца, і прычоску сабе робяць, і падфарбоўваюцца. А вярнуўшыся дадому, апранаюць які-небудзь стары халат і часам выглядаюць у ім ну проста жахліва. І нават не задумваюцца, а ці прыемна мужу бачыць іх вось у такім выглядзе?… А муж… Ой… :) Здаецца, я занадта захапіўся тэмаю… Ну ўсё… Зараз вернікі пачнуць думаць: а адкуль жа наш ксёндз усё гэта ведае?.. :)

© Агнешка-франьцішканка

Разам з братам А. ляцім пасьля заданьня на цягнік на станцыі мэтро “Інстытут культуры”. Дабягаем да апошняга вагону. Я:
- Давай сюды заскочым, бо зараз мо’ паедзе!
Брат, зазірнуўшы ў вагон:
О-о-о!.. Не-е-е!..
Бяжым далей. Я:
- Мо’ давай у перадапошні?!
Брат, заглядваючы ў адчыненыя дзьверы:
- Сястра Агнешка, прашу цябе, толькі не сюды!… Хапае мяне за руку і цягне далей.
Я, натуральна, нічога не магу зразумець. Нарэшце мы дабягаем да першага вагону і ледзьве пасьпяваем у яго заскочыць, як дзьверы цягніка зачыняюцца. Я, крыху раздражнёна:
- У чым справа? Навошта нам трэба было ляцець праз увесь пэрон?!
Брат, зь вінаватым выразам твару:
- Справа ў тым, што там з усіх вагонаў выглядвалі прыгожыя дзявочыя ногі… Вось… У кароткіх спадніцах і калготах … А я ж мужчына… Агнешка… Я ж мужчына… Мяне гэта спакушае… Ну не магу я спакойна на ўсе гэтыя жахі глядзець! :)

© Агнешка-франьцішканка

December 28, 2009 - 22:38:16

Адным радком

Цэтлікі запісу: прышпіл, Беларусь

У нас сёньня на ўсіх вокнах пазавешвалі жалюзі. Бо ў нейкіх <ВЦ> з камітэту горадабудаўніцтва й архітэктуры, што насупраць, бяз гэтага настрой псуецца.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design