Ну добра. Пазаўчора езьдзілі зь Michel’ем здуру здавацца на тэсьціраваньне. Ехалі, праўда, паасобку, дык ён на гадзіну пазьней прыяжджаў, а я за гэты час аббегаў ужо ўсе вакол пушкінскага ўнівэру, пад’еў (бо халадно было зраньня), адагрэўся крыху дзякуючы гэтаму і ўжо пасьпеў папускаць сьлінкі, натрапіўшы на проста-такі “мабільны Клёндайк” у “Спорце й турызьме”.
Надалей ужо грэліся зь Мішэлем самым лепшым берасьцейскім напоем
на сьвежым паветры, і вось тут… Такіх нахабных вераб’ёў яшчэ не сустракаў, аднак шанцу ўпускаць было нельга. Хавалі майго смажня і з рукі, і тыя кавалачкі, што я ім накрышыў побач; сам я баяўся паварушыць рукой, а фоцік аддаў у поўнае карыстаньне Мішэлю. Мдзя… Што ўжо ў параўнаньні з гэтым нейкія там галубы?..
Пасьля ўліваньня Мішэлю стала абыякава, куды мы пойдзем, дык я звадзіў яго таксама паказаў сьмешныя цэны на мабілкі; ён, праўда, не адразу дапёр, што ў краме не абавязкова могуць прадавацца новыя тэлефоны; галоўнае, што попыт ёсьць відавочна; ды яшчэ хоць нейкую гарантыю даюць; сапраўды можна было б набраць штучак так 5-6 Нокій-8800 (калі б яны па сутнасьці сваёй не былі… ммм… фуфлыжнай мадэльлю, але ж нехта іх набывае!). Так-к… Добра, што ва ўнівэры ёсьць бясплатны клязэт; а пасьля яшчэ доўга сядзелі пад дзьвярыма ў чарзе й тупілі, пакуль не зразумелі, што трэба ісьці назад у калідор запаўняць блянкі; пакуль іх запаўнялі і яшчэ раз праведалі… хммм… ну, адно халяўнае цікавае месцайка, дык паперад нас у чаргу паналазілі нейкія гандурасы. Але мы-ткі ўперліся, і адразу за мной зачыніліся дзьверы на абед. Сядзімо, пакуль нас афармляюць, а жанчына, якая прыйшла на перазьменку, папрасіла (нас траёх было ў пакоі такіх), паколькі мы хлапцы, адчыніць ім вакно. Я дык па дабраце душэўнай узяў і адкрыў, а Мішэль пастаяў побач, рукой патрымаўся, і выпрасіў за гэта ў цёткі… правесьці нас без чаргі ў іншую аўдыторыю.
Бо ў гэтай усе былі з тэхнічнага ўнівэру і прымалі заявы толькі на тыя тэсты, якія будуць у іх здавацца; а нам яшчэ пасьля гэтага трэ’ было прабівацца ў іншую аўдыторыю, на іспыты, што здаюца ва ўласна т.зв. пэдагагічным унівэры. Карацей, цётка да тых людзей, канечне, ніякога дачыненьня ня мела, але пагадзілася нам дапамагчы.
Ня ведаю, як бы яна гэта зьдзейсьніла, але на шчасьце, ў тую аўдыторыю чаргі зусім не было. Праўда, там мае дакуманты, запоўненыя па-беларуску (ізноў жа ў адрозьненьне ад “тэхнікаў”) прымаць адмовіліся…
Ну вось нарэшце праграма-мінімум скончаная, але ж мяне чакаў… дакладней, гэта сюрпрыз чакаў сустрэчы з Алесем; а па дарозе яшчэ паказаў Мішэлю, што такое “Успех”. Я прыкладна разумею – у самога былі такія самыя ўражаньні, калі ўпершыню пабываў у іх: “І гэта ўсё?.. А як жа ж… Дык яны не займаюць цэлы супермаркет?..” – ну і г.д. Але мяне гэтым разам вельмі зьдзівіў Юрась. Яшчэ раз нагадаю сабе, што зь ім мы выйшлі за рамкі проста адносінаў кшталту “пакупнік-пастаўшчык”; але я дагэтуль нават уяўленьня ня маю, чым яго аддзячыць хаця б за ўсё тое, што ён зьдзейсьніў для мяне ўчора.
Пакуль ішлі дахаты да Алеся – паказаў Мішэлю, дзе месьціцца такі родны
тэхнічны ўнівэрсытэт. Яму там яшчэ тэст здаваць, у рэшце рэшт.
Алесь сюрпрыз мой раскрытыкаваў (канструктыўна) уздоўж і ўпоперак у тым, пра што я нат не задумваўся. Выдатна, будзе яшчэ адна прычына наведаць гурток “Юны скульптар”. Ну, а пакуль даядалі ўсухую чыпсы (закускі аказалася занадта, ці то пЫва ўзялі замала), дык Алесь паказваў Мішэлю сваю калекцыю. А напрыканцы – на дэсэрт – натуральна, фоткі.

І ўсю дарогу назад Мішэль ня мог супакоіцца з прычыны прывабнасьці халасьцяцкага жыцьця.

Але я спаў сабе ціхенька. Праўда, сьпярша усё-ткі пад’елі (і падпілі), і нарэшце пабачыў жанчыну зь мяккімі цацкамі, якая была так патрэбная, калі іх было каму дарыць… Але ў яе шабачак ужо не засталося, дык абралі для Мішэлевае
Насты ката. Ну, канечне, ня я выбіраў, бо ў такім разе гэты кот быў бы болей падобны да якога-небудзь сланяняткі ці прынамсі зайца. Адным словам, вярнуўся (як заўжды) поўны рукі сумак (Юра ж яшчэ аддаў заадно й наш заказ) і ўшчэнт задаўбаўшыся: у асноўным пешкі ўсюды хадзілі. На “Ойру” ізноў не было сілаў ісьці; ды й
Аладцы ня даў выгаварыцца, бо так яшчэ б хутчэй заснуў…