We are the greatest!

May 14, 2009 - 22:04:13

Зорачкі

Цэтлікі запісу: верш, слуханка

Зоркі

Зоркі нашыя ў небе бяз нас
Пазнаёміліся выпадкова.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Прашапталі спрадвечныя словы.

Зоркі нашыя ў небе бяз нас
Шчырасьцю незямной пакляліся
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Зазірнулі ў прадонныя высі.

Зоркі нашыя ў небе бяз нас
Весьці нас па зямлі захацелі.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Думалі аб патайным вясельлі.

Зоркі нашыя, толькі б ня згас
Позірк ваш і ў начы, і ў блакіце!
I апошнюю сьцежку для нас
Велікодным сьвятлом асьвяціце.

————————————————

© Рыгор Барадулін

Дайшоў да мяне дзякуючы Зьмітру Вайцюшкевічу

May 4, 2009 - 20:19:06

«Амаль хрысьціянскі тост за ворагаў»

Цэтлікі запісу: верш, слуханка

Ворагам

Гіене - баяцца, сабаку - вішчаць,
Сьвіньні - рыцца ў гноі сваім,
А льву патрэбны калючы гушчар,
Родны край і Свабода ў ім.

П’ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
Бо ўсе мы тут не з гіен і ня з псоў,
Бо мы - сапраўднай крыві.

І таму давайце за ворагаў піць
І за імі сатканую сець,
Бо ім ня дадзена нас палюбіць
І ня дадзена нас зразумець.

Бедалагі! Ня ўцяміць іх бедным мазгам,
Пакуль не праб’е ім канец,
Як добра быць другам і братам нам,
І яму, і табе, і мне.

Божа, дай ім даўжэй пражыць,
Хай спаўна аттрубяць свой час,
Хай да апошняй нашай мяжы
Будуць яны у нас.

Божа, ты скінуў іх нам, як дары,
І мы славім мудрасьць тваю,
Бо яны нас будзяць яшчэ на зары
І рана заснуць не даюць.

І ўстаем і арэм мы нашы палі,
Пакуль не апусьціцца змрок,
І мы ўстаем, і зброю сталім,
Слова сталім і радок.

Ім няма з кім ісьці плячо да пляча,
З кім любіць, з кім стаяць у баі,
З кім сьмяяцца, спрачацца і нават маўчаць.
А памруць - хто паплача па іх?

Даруй ім. Яны пакараныя й так
(Даруй хоць на гэты раз),
Бо розуму ў іх, як сьлёз у ката,
І ня могуць пазычыць у нас.

І даруй нам, што сеем мы ў душы ім жах,
Як скачком бяром частакол,
Што даводзіцца ім дрыжаць у дамах,
Калі гойсае леў вакол.

Твой закон, што вазіць ня вартыя гной
Чалавек такі і народ,
Калі вораг ад назвы іхняй адной
Не бялее, як сьнег і як лёд.

————————————————

© Уладзімер Караткевіч

Дайшоў да мяне дзякуючы Лявону Вольскаму

February 22, 2009 - 22:35:06

А Шалкевічу ўжо 50

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, слуханка

Напачатку канцэртуШалкевіч, як заўжды, у сваім рэпэртуары. Дакладней, слова "рэпэртуар" у дадзеным кантэксьце азначае толькі ягоныя паводзіны. Віктар Шалкевіч як заўжды, крыўляўся (строіў жывыя грымасы), распавядаў плёткі-байкі, узгадваў жыцьцёвыя эпізоды са свайго ўласнага вопыту.

Звыклы твар Шалкевіча ;)А вось ягоны выбар песьняў для канцэрту напачатку зьдзівіў. Стаў разважаць, чаму ж ён выконвае зусім ня тое, чаго чакаеш? І зразумеў, што не ўлічыў розьніцу ва ўзросьце. Відавочна ў 50 год маеш больш мудрасьці за плячыма, каб укладаць у свае творы нейкі сэнс, яшчэ незразумелы большасьці аўдыторыі (але ў першую чаргу маю на ўвазе сябе).

У разгары канцэртуА як вядома, аўтарскія песьні трэба слухаць. І разумець. Стаў засяроджвацца на гэтым. Дзякуючы яшчэ й таму, што перадгісторыя песьняў апісвалася В. Шалкевічам падрабязна -дзе ж яшчэ такое пачуеш, як не на жывым канцэрце.

Ну а брат застаўся незадаволеным з тае прычыны, што чакаў большага шоў. Ага, таго, чаго і прызвычаіліся ўсе чакацуь ад Шалкевіча. І не зьвярнулі ўвагу на ягоныя словы напачатку канцэрту: "ня маю жаданьня сьпяваць дзеля грошай".

Дык добра, што ва ўзросьце 50 год і 1 тыдзень Віктар Шалкевіч мае шчасьце сьпяваць дзеля сябе.

December 6, 2008 - 12:42:31

“Народны альбом” у КаЗе!

Ну каб падмацаваць свае ранейшыя словы пра знаёмства з КаЗой, толькі дзьве яшчэ фоткі - унутры і звонку, праз дарогу ад КЗ "Мінск".

І навошта тут чырвона-зялёны арнамант? Ведаюць, чым прывабіць кліентаў
Піхаюць гэтыя чырвона-зялёныя куды толькі можна Літаральна праз дарогу - зусім іншы сьвет
Зьміцер ВайцюшкевічАле ўсе гэтыя «местачковыя асаблівасьці» КаЗы забыліся, як толькі мы ўвайшлі ў залю канцэрту. Ці мог хто яшчэ паўгады таму ўявіць сабе такое? Акрамя таго, цягам усяго канцэрту Міхал Анемпадыстаў (складальнік альбому і аўтар тэкстаў) рэклямаваў ініцыятыву «Будзьма», а кпіны усіх іншых удзельнікаў з сучаснага дзяржаўнага ладу дык і не пераказаць. emoticon

Зьміцер Вайцюшкевіч ды Юлія ГлушыцкаяНам пашчасьціла сядзець у першым шэрагу, але я ня ведаў, што такое «малая заля». Там няма ніякага ўзвышэньня, і мы маглі пры жаданьні дацягнуцца рукой да музыкаў! Насупраць нас сядзелі (як потым высьветлілася) З.Вайцюшкевіч і Ю.Глушыцкая. Гэххх, ня дзіва, што квіткі на канцэрт Вайцюшкевіча разабралі значна хутчэй, чым на «Народны альбом» - яны апынуліся самымі ўражвальнымі для мяне музыкамі, самым сапраўдным адкрыцьцём. Хоць Вайцюшкевіча я слухаў раней і таксама ўпадабаў, аднак жа запісы і жывы выступ - гэта дзьве вялікія розьніцы…

Аляксандар ПамідораўДарэчы, і сам «Народны альбом» ўжывую - гэта зусім іншае. Да таго ж ён не стаіць на месцы, як запісы, а ўвесь час разьвіваецца. Гэта яскрава было бачна на песьнях, дзе Л.Вольскі чытаў рэп. З дапамогаю А.Памідорава ды В.Кругловай гэта ператварылася ў самы што ні на ёсьць гардкор (ну, і праз музыку таксама, натуральна).

Зьміцер ВайцюшкевічАле вернемся да Вайцюшкевіча. Большасьць часу ён быў на падпеўках, на подыгрышы, але ўжо там зь яго проста выпірала творчасьць, крыятыўнасьць. І вось - «Аргентынскае танга». Так, гэта ён выконвае гэтую песьню. Ня ведаю, ці так было раней, але зь ягонай прадмовы вынікала, што ён сам толькі нядаўна ўцяміў, што ён сьпявае. Таму - падчас гэтага ягонага выкананьня можна было ўзмакрэць самому ня меней, чым Зьмітру разам з аб’ектам ягоных прыцязаньняў - Юляй. emoticon

Лявон ВольскіДля поўнага шчасьця не хапала толькі мажлівасьці патанчыць. Ды нешта і ззаду ніхто не спрабаваў… А альбом, што ні кажы, усё ж танцавальны. emoticon І - на яго можна хадзіць зноў і зноў. Бо некаторыя песьні нават пазабываўся быў. А яшчэ хаця б таму, што не ва ўсіх музыкаў здолеў аўтографы ўзяць. Так што будзе плякат вісець як напамін пра наступную сустрэчу. А кружэлка З.Вайцюшкевіча зь ягоным уласнаручным подпісам - як напамін пра страчаную мажлівасьць наведаць ягоны канцэрт…

August 31, 2008 - 1:28:14

Што зьвязана са словам “Зацень” на дадзены момант

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, слуханка, гітара

Ну хіба ж яна не цудоўнінка?

Праўда, пагаварыць з Рысяняткай толкам не атрымалася, бо на кватэрнік сабралася даволі шмат, як па мне, людзей. І ім усім трэ’ было аддаць часьцінку ўвагі і забаўляць, а Рысянятка (для якой гэта стаўся першы выступ) стушавалася і ўвогуле хацела схавацца куды падалей ад усяго гэтага гармідару.

У рэшце рэшт усё атрымалася выдатна. Але выкажуся ў духу тамтэйшае аўдыторыі: крытычна. Усё магло б быць яшчэ крышачку лепей, калі б:

а) Маргольд надзяліў папярэдне зусім крышачку часу дзеля рэпетаваньня ўласных песьняў. Ды і ўвогуле склаў талкова іхні сьпіс, бо паўзы між выкананьнямі з прычыны роздумаў "што б яшчэ сыграць?.." Ці гэта так задумана было? Усё адно - гэты момант раздражняў (але зусім крышачку);

б) Рысяняткаў голас не перакрываўся гукам гітары/барабану/флейты. Але ж зразумела, што гэта ўсё праз хваляваньне. Значыцца, усё яшчэ наперадзе.

Тым ня меней, Рысянятка спадабалася больш і ў выкананьні, і па тэкстах песьняў. Ды й проста прыемна было на яе паглядзець. І паўсьміхацца, падбадзёрваючы. Цікава, ці пачую калі, што ж там на ейнай кружэлцы?.. І злавіць позірк у адказ. Ды ёлкі, там увогуле ў яе нельга было не закахацца!

Невялічкі кавалачак афтэпаты ў выглядзе вагнявога шоў мы засталі. А вось рыцарскі шалом па сымбалічным кошце - пакінулі. Гэххх, не пасьпею сабраць касьцюм жантальмэна да даты В. emoticon

June 23, 2007 - 0:20:50

Канфлікцікі

Во, і зьбіраўся ж пасьля другога тэсту пра гэта распавесьці, ды забыўся; а тут і нагода падвярнулася: сам жа ўдзельнічаў у гэтым апытаньні, хоць ужо й пра гэта забыўся… emoticon Дык вось: на матэматыцы адзін з экзамэнатараў (ці як іх назваць лепей) увесь час спрабаваў зьверыць з намі свой гадзіньнік, каб удакладніць, колькі часу засталося да пачатку гадзіны ікс. Уся аўдыторыя глядзіць на яго зьдзіўленымі вачыма – маўляў, ненармальны, сам жа загадаў нам усе мабільнікі паскладваць да яго на стол выключанымі, а цяпер пра час пытаецца – а яму не даходзіла, чаму адказу ня можа дабіцца ад нас ніякога. Цікавы прыклад канфлікту «бацькі» - «дзеці».

Як ні дзіўна, але мабыць, ці не ўпершыню ўлетку сабраліся-ткі на моладзевае. Валера даўно зьбіраўся паказаць фільм «Дзе ты, шчасьце?» Хоць у ім і паказана гісторыя жыцьця даволі ўтрыравана, аднак паколькі ўсе супадзеньні з рэальнымі людзямі невыпадковыя – то хаця б дзеля гэтага варта задумацца было. На працягу ж усяго фільму эмоцыі кідаліся з аднае крайнасьці ў другую. Думаю, што найбліжэй я ў гэтым быў да Валеры, які, відаць, ня проста так сеў з процілеглага краю ў цемрачцы. Праўда, ня ведаю, ці зьвярнуў бы я ўвагу пры другім праглядзе на тыя дробязі, на якія ён нам засяроджваў увагу. А Баранчык, які таксама глядзеў зь ім раней ужо гэты фільм, у найбольш пікавыя моманты сачыў за рэакцыяй астатніх. А яшчэ – д’ябал у прыкідзе а-ля адзін з чальцоў «Рамштайну» - гэта, канечне, выглядала сьмешна. emoticon

Спрабуючы ўпарадкаваць сваю ўкраінскую музыку, сутыкаюся з праблемай, у якіх выпадках трэба ўжыць «и», а дзе «і». Крыху пачынаю шкадаваць, што няма там хаця б віртуальных знаёмых (пажадана патрыётаў), у якіх можна апэратыўна гэта высьветліць пры наяўнасьці аські. Інѓу (гэта ён мне параіў спампаваць Тартак, гад! emoticon) зьяўляецца ў ёй рэдка (хаваецца ад майго гневу, пэўна emoticon), а Аліска дык і зусім мяне выключыла з іЛЖэ-сяброў пасьля таго, як мне самому стала нецікава чытаць ейны дзёньнік. Ды яшчэ добра каб толькі фрэндстужкай усё абышлося – то ж яна не адказвае і ў асьцы таксама. Ну й нафіг. Ды й увогуле нешта я нічога апошнім часам ня чуў, што ва Ўкраіне дзеецца, нават блёг таго ж Інгу лянуюся чытаць. А мо прыдасца неўзабаве… emoticon

Прадастаўленую Валерам стужку данёс у лічбавым выглядзе дахаты пахваліцца тату сваім новым абавязкам архіварыюса нашае царквы ЭХБ, ну й заадно можа ён зацікавіўся б гістарычнымі фоткамі. Гы, тата іх называе новымі, хоць я ўжо не памятаю тых часоў, як узводзілі нядзельную школку. Такое вось непаразуменьне пакаленьняў…

І куды ўсё-ткі падзеліся спампаваныя «ВВ»? emoticon І чаму flv-відэа павінна звацца авішкай?..

June 7, 2007 - 0:26:15

Супакойваючыся

Добра, што нарэшце рукi дайшлi падлучыць да кампа сваю акустыку. Бо яшчэ крышачку - i забыўся б увогуле, што такое якасны Гук. А як пачуў басы ад саба ў выкананьнi Ляксея Шадзька - дык увогуле задаволены аж да хваста …наколькi можна быць здаволеным у сытуацыi, пакуль жывы яшчэ галоўны маразматык. Трэ’ будзе паспрабаваць яшчэ фiльматэрапию. Калi стужка пра Чарнобыль здатная дапамагчы, канечне…

May 14, 2007 - 12:42:02

Вах, ажно пачуць прыемна :)

Цэтлікі запісу: слуханка

Бо закалупалі калегі са сваім новым модным трэндам aka Пушной; дык учора ўзгадаў, што ёсьць яшчэ такі Майстар, як БоніНеМ. Сёньня першая навіна на ягонай бачыне - тры дні таму выйшаў новы альбом! emoticon

March 17, 2007 - 11:05:13

люблю дзевачак :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, слуханка

Уффф, разгробся пасьля выходнага з кіпай электронных пісьмаў (ўперамежку з працай). Найперш - гэта, канечне, куча камэнтаў ад ImageНаталькі з ImageБелАнёлкам. emoticon Як вы мне, дзяўчаткі, дарагія (у сэнсе - як я вас люблю!)

Аб’явілася нарэшце Інсомнія (дзякуй за гэта Валькірыі, і мне крышачку). Апошні пункт у запісной кніжцы (недаставала ейнага тэлефончыка) запоўнены.

Не даводзілася чуць яшчэ прыемны жаночы вакал ад Alatyr. Нічога не знайшоў пра іх, акрамя таго, што гэта горад і рака ў Чувашыі, Расея. Няўжо сапраўды расейцы сьпяваюць па-беларуску?

September 20, 2006 - 13:45:36

Мары збываюцца?..

Колькі хвактаў пра выходны.
  • Басаножкі. Ня здолеў учора хадзіць у пантофлях. І ня столькі з тае прычыны, што яны гумно, а таму што цёпла было.
  • Здох урэшце мой гроб. Першы трывожны званочак прагучэў яшчэ ў нядзелю, калі ён некалькі сэкундаў працаваў ухаластую, а толькі пасьля пачаў заводзіцца. А ў панядзелак - проста не завёўся ўвогуле. Адна з трох прычынаў можа быць: а) засілковач (усё адно трэба было шукаць новы - ATX-форм-фактару); б) мамка (ёсьць запасная, якая будзе працаваць толькі з новым засілковачам ATX-форм-фактару emoticon); в) проц (вось гэта жопа, бо я не хачу памяншаць градус частаты працэсара; тым ня меней, новы купляць не выпадае, бо яшчэ трэба разьлічыцца за скутар - пра які ніжэй; а вось як перажыць тое, што цяпер я не змагу бачыць штодня Тваю мордачку на маніторы-ы-ы-ы-ы-ы-у-у-у…). Але ў нядзелю яшчэ пасьпеў зрабіць дурасьць emoticon і цяпер у мяне ў мабіле ужо дзьве фоткі рэальных людзей на рынгтонах.
  • Зайшоў у Палац Культуры. Ведаю расклад заняткаў (ці як гэта абазваць) "Ойры". Мяне задавальняе. Вось толькі чаму той Саша не сказаў мне нічога? emoticon Так бы я там быў (хутчэй за ўсё) ужо ў панядзелак.
  • На радасьцях пасьля гэтага візыту апрабаваў свой новы адкарковач для пЫва. Гы, працуе! emoticon
  • Танька мне даўно казала пра курсы гітары. Аказваецца, яны афіцыйна адчыняюцца ў музычнай школе. Нядаўна туды запісаліся мае (ня вельмі) знаёмыя. Да таго ж адна з выкладчыцаў - мая аднаклясьніца. Праўда, я яе ня бачыў нармалёва з 9-е клясы. Расклад па папярэдніх прыкідках можа мяне задаволіць.
  • Наша Ніва. Яшчэ колькі цікавых (і пэўна добрых) чалавечкаў пачулі ад мяне матчыну мову: у паштовым адзьдзяленьні, дзе ImageРысянятку ледзь не зрабілі румынкай emoticon; у Белінвэстбанку, дзе кліентка сьпярша утрапёна глядзела на значак "Я за свабоду", а пасьля ня менш, відаць, агаломшана, слухала, што я намагаўся зрабіць ахвяраваньне, але мне не далі emoticon; ахвяраваньне я-ткі зрабіў, толькі ў іншым банку, спадзяюся, гэты чалавечык ацэніць учынак іначай, чым Ты…
  • Нарэшце набыў 92-га бэнзыну (няўжо каму цяжка было зрабіць гэта раней, калі я скруціў склееныя абломкі скутару emoticon) - і Ямаха завялася! мама сьпярша харахорылася перад мамай (то бок маёй бабуляй), але сесьці ёй аказалася даволі складана. Нічога, відаць, што жаданьне ёсьць. Адзін круг за Палацам на першы раз дастатне. Навучаньне будзе доўгае і цяжкае. Адна справа езьдзіць па завулку, і зусім іншая - гальмаваць, уключаць павароты і г.д. у гарадзкім руху. А вось па пЫва езьдзіць цяжкавата :) У сэнсе - трэба прыкруціць кошыка будзе. emoticon
  • Кэнан. Юрась прынёс буклецік, зроблены таварыствам "Гай" пасьля нашае паездкі. Я не адразу заўважыў, што на пярэднім баку вокладкі мой фотаздымак! Дакладней, я зусім не заўважыў быў, пакуль мне ня тыкнуў пальцам Юрась. emoticon Там, дзе Бэтлах, а да яго ўнізе ідуць яны траёх. А разгарнуўшы пабачыў яшчэ колькі здымкаў, вось толькі не памятаю, дзе там Юрасёвы, а дзе мае. Прыемна, што дапамог "гаёвым" стварыць адчот ад прадзеланай рабоце.
  • Слухай сваё. Спадабалася ліцэнзыйная копія пірацкае кружэлкі "Чарнобыльскі вецер", зробленая сваімі рукамі. emoticon Вось толькі працяг завіс: не магу знайсьці нідзе ў сэціве задняга боку вокладкі "Песьняў Свабоды-2", чапляўся да ўсіх асечнікаў, каго спаймаў - ніхто ня мае. emoticon А ICQ statusВалькірыя чамусьці маўчыць… Пайду прыставаць разьбірацца. emoticon
  • Алянятка. Ну і - шкада, што пра Цябе няма чаго тут напісаць. Ніводнага пункту. Зрабі што-небудзь…

August 20, 2006 - 14:35:05

Рэфлексыі на тэму… адзіную, якая тут можа быць

Слухаў заўчора Норзэраў. Божа ж мой, як я умудрыўся з натоўпу кружэлак з добрай музыкай выбраць менавіта гэты гурт! Там жа ўсе песьні пра Яе! Дакладней, ня ведаю, ці ўсе, але з альбому "Dreams Of Endless War" - дакладна ўсе (за выняткам, канешне, кавэру на "Адваротны адлік" Эўропы).

* * * 

Victorius One

Again I see the shadows crawling in my mind
I try to run but I can’t hide
This endless war inside me has torn my heart apart
My mind’s vengeance will be so sweet

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

I’m free ‘cause you chose to die
but it won’t change a thing
The fire in our souls has died away
My heart is evil and I have this lust to kill you
We are together in death and so it shall be

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

 

With my heart I see the flames again they are there for me
With my evil memories I burn in misery
I know there’s a sorrow around you but time will heal
I told you a lie that I could never die

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

* * *

Канешне, ніхто не памрэ. І хоць самай доўгай дарогай была дарога якраз ад тралейбуснага прыпынку да Ейнае хаты - дарога на Галгофу - я гэта зьдзейсьніў. І Ты ня зможаш сказаць, як у мінулы раз: "Пайшоў нафіг. Не звані болей," - таму, што я не званіў. emoticon

З усіх фотак (тае іх мааааленечкае колькасьці) палова аказалася не Твае. Навошта яны мне?! Да таго ж яшчэ на палове Ты непадобная на… хм… дзеўку. Але вось там, дзе ўся чорная… Абалдзець… За тое, каб паглядзець на такія фоткі яшчэ раз, я гатовы… хм… перажыць тое, што Ты скажаш, разоў пяць! І - вы цудоўна глядзіцеся зь Ім побач ва ўсім чорным. Падумай - Ты можаш зьмяніць Тое, Што Адбылося.

У мяне ніколі ня будзе, відаць, такіх валасоў… І - хутка - у Цябе таксама… 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design