We are the greatest!

November 27, 2007 - 13:44:09

А ў нас сьнег

Цэтлікі запісу: праца, сон, мроі, Бог

А ўчора я меў заплянаваную размову з кіраўніцтвам. Ну, мала таго, што з моманту майго выхаду з адпачынку яны мяне амаль не зачэпаюць, дык учора быў амаль верх галянтнасьці. Начальнік хацеў падвезьці мяне да хаты, спытаўся мяне дазволу на паленьне, папрасіў прабачэньня за свае паводзіны і словы ў мой бок, сказаныя за некалькі дзён да адпачынку… Але гэта ўсё я чакаў і прадбачыў. Я чакаў нават болей, ды так і не дачакаўся. Выслухаў, падзяліўся сваім бачаньнем разьвязаньня іхніх праблемаў. Карацей, далікатна адмовіўся перадумаць. У той вечар усё было спакойна. Дай Бог, каб ужо і дарабіць так атрымалася. Баяўся, што гэта ня спраўдзіцца ўжо сёньня. Пакуль што ўсё ціха, як і раней. А, не, ня ўсё: сьнег парыпвае пад нагамі.

А яшчэ выцыганіў-ткі у Вадзіка мядзьвядзяняціка. emoticon Ужо недарма на малую групу схадзіў. Хаця там і акрамя гэтага ёсьць дзеля чаго хадзіць, канечне. Напрыклад, папіць кавы пасьля цяжкое размовы. Вой, паглядзець сэмінар пра сэкс. Праўда, сэмінар датычыўся толькі адносінаў у шлюбе, а таму пакуль што карыснага мала прынёс. Акрамя таго, што сэкс ёсьць. emoticon І ён ня можа ня быць. А таксама тое, што мала тупа ўтыкаць ва ўсялякія апостальскія пасланьні - трэба яшчэ й галавой думаць. Іначай можна прыносіць партнэру не задавальненьне, а галаўны, зубны боль і ўвогуле сардэчныя раны. А яшчэ добра, што я магу дзеля разуменьня інтэрпаляваць гэты сэмінар на свой… на сваю рэчаіснасьць. І пры гэтым ня кідацца ў крайнасьці. emoticon

А яшчэ добра, што там можна падзяліцца сваімі патрэбамі зь людзямі, якія будуць прасіць за іх Бога на працягу наступнага тыдню. То вось чаму сёньня ўсё так спакойна… Вось бы яшчэ навучыцца й самому не забывацца маліцца пра патрэбы іншых людзей, бо падчас супольнага сходу на "дамашцы" столькі імпэту і жаданьня гэта рабіць, аднак назаўтра яно ўжо некуды зьнікае. Відаць, мне трэба болей агульных сабраньняў цягам тыдню, чым адно. Сёньня пасьля валяйболу трапім на братняе.

Добра, што нарэшце сёньня ідзе на валяйбол і Алік. Людзей усё большае й большае. Магчыма, хутка я стану там лішні, але пакуль са мной Баранчык ды Алег - каго мне баяцца? emoticon

А яшчэ сёньня ўначы, відаць, пасьля вышэйназваных думак сьніў сон… Ну і пасьля нядаўняе сустрэчы, зразумела (як і ў некаторых emoticon). Перагрэўся, відаць… emoticon

June 5, 2007 - 16:05:50

Мары й ява

Цэтлікі запісу: сон, мроі, Наша Ніва

Як заўсёды - усё ня ў час… Усё няма як… Ужо нібыта й прыкіпеў да сюль… І нібыта ж бацькам дапамагаць трэба… І дасуг жа займеў хоць які… А вось яшчэ год таму быў амаль гатовы… Праўда, не ў такую далячынь… Але ж усьляпую… А тут - ёсьць мажлівасьць…

У снах цяпер і пра Дружка, і пра брата сьніцца ну-ўжо-лухта-далей-няма-куды… Альбо нічога - альбо такое вось…

October 10, 2006 - 19:57:49

Я сёньня ледзь не звар’яцеў. А я ж ня гэтага хацеў…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй

Я ведаў i чакаў гэтага. Болей нават, чым летась, калi мне спаўнялася круглая дата. Тады мне было яшчэ раўналежна. Не, канешне ж, прыемна, але тады Ты была проста адной з тых, хто павiншаваў. Таму - той дзень варэньня запомнiўся хiба што першай сустрэчай у рэале. Ты павiнна памятаць: я прыехаў, а Ты, як заўжды, лётала. Таму - гэта было нядоўга.

Сёлёта - мне было яшчэ не раўналежна. Болей за тое - я верыў. Нягледзячы нi на што, я веру Табе. Хоць i не магу бачыць болей, анi чуць. Я баяўся, што не змагу гэтага перажыць… I ня змог бы, калi б… Ты не пачала мне iзноў сьнiцца.

Тое, што гэтыя сны нiчога ня зьменяць значаць - неiстотна. Я ведаю, што Ты ня зможаш… ммм… зьдзейсьнiць ўсе гэтыя мары. Хаця б таму, што ня хочаш. Але мне дастатне i сноў.

Проста будзь. 

October 3, 2006 - 14:40:55

Гэта музыка будзе вечнай…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон

 

Позвони мне, позвони
Позвони мне, ради Бога!
Через время протяни
Голос тихий и глубокий…

© Ірына Мураў’ёва

Я даслухаў усю песьню. Можа, гэта і нічога не азначала. Але калі-небудзь Ты павінна была зразумець сваё глупства (а я і не лічыў той учынак нічым іншым, як глупствам).

Але далей маўчаць ня мог. Хоць Ты так тады гэтага хацела.

Хаця: "маўчаць" - як сказаць… Я маўчаў… Даўно мы так не маўчалі пра ўсё. Дакладней, пра ўсё ўжо не атрымоўваецца. Як заўсёды, ні-пра-што.

Ты не казала, што ў Ты ўжо быў свой блёг. Ты не казала, што ўжо выступала ізноў з "Берасьцейскім замкам".

Я ня ведаю, што сказаць. Што пасьля гэтага можна яшчэ казаць?

 

Ай, нейкім злым атрымаўся гэты запіс. Даўно я Цябе ня сьніў. А так, як учора - і ўвогуле ні-ко-лі. Аааааааааааааааааа!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! emoticon

September 6, 2006 - 12:40:22

Я не хачу, каб гэта сканчалася

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй, растаньне

Уначы зразумеў, за што Ты зможаш пачаць мяне ненавідзець. Ці я самога сябе. Але другое - ня мае абсалютна аніякага значэньня.

Не магу прыдумаць іншых варыянтаў працягу.

Але так - нельга. Дабра ад гэтага на Зямлі не дадасца.

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

Перачытваў сёньня усё тое, што засталося ў гісторыі аські. Тое нямногае, што засталося ад Цябе.

Гэта было дзівосна. Увесну.

Гэта быў абалдзенны сон. Дзякуй. 

September 1, 2006 - 15:45:38

У сувязі з надыходам восені

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke, настальгія, сон

Аб’явілася прапажа-ImageБарабулька. Была бліжэй, ніж можна было ўявіць. Так блізка, што можна было і папярэдзіць. :)

З прычыны вучобы падцягнуцца яшчэ й астатнія. Мо й на irc.by павесялее.

Але нічога не заменіць мне хоць аднае вестачкі. Ад аднае.

У першым сьне зь Ёй маўчаў. Нічога добрага. Нібыта як захаваўшыся і загрузіўшыся наноў, прысьніў яшчэ раз. Праўда, сон быў зусім пра іншае. Але ўсё адно Нічога Не Зьмянілася. І ўвогуле - лепей бы я маўчаў.

August 10, 2006 - 11:52:57

Жыцьцё не такое кароткае, каб людзям не ставала часу на ўдзячнасьць.

Цэтлікі запісу: праца, Alenyhke, shit happens, сон

Згарэла працоўная флэшка. За месяц зьніклі ўсе прадажы тэлефонаў і наяўнасьць.

Астатняе ўдалося выратаваць.

Але я сьніў Цябе сёньня ўночы. Не памятаю ніводзін з трох сноў. Адно памятаю - пра Цябе я прысьніў першы зь іх.

August 2, 2006 - 17:37:29

Берасьцейскі замак

Цэтлікі запісу: настальгія, сон

Усё-ткі суботы было недастатне…

Сьніў гэты дзень яшчэ раз. Толькі нерэальны. Пра ўнівэр… пра пагулянкі басіком… пра фастфуд апоўначы… пра выступ у лядовым палацы… пра падтанцоўку Літуусу… і пра Растаньне. emoticon

July 29, 2006 - 13:01:14

Пад уплывам ЗьміЛа

Цэтлікі запісу: сон

Таксама запомніўся ўчарашні сон. Праўда, страшны.

Я ўзарваў Чарнобыльскую АЭСemoticon Не, не тады, калі мне было… хм… n год. А зараз, паўторна. Нечаму я ёй камандаваў (ну там, ручкі круціў) - і нешта не даглядзеў.

Папярэдзіў увесь пэрсанал пра аварыю. Яны мірна спалі. Страшна, калі гэта далёка. А я - быў там. Я не хацеў паміраць…

July 23, 2006 - 13:40:09

Толькі задрамаў пад ранак…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон

Патэлефанавала Ты і перадала трубку некаму другому, каб сказаць… Што? Прачнуўся - тэлефон адключаны, як і мае быць.

Казанова, Казанова - зови меня так:
Мне нравится слово
В этом городе женщин,
Ищущих старость.
Мне нужна его кровь,
Нужна его шалость.
Казанова, Казанова -
Зачем делать сложным
То, что проще простого?
Ты - моя женщина,
Я - твой мужчина.
Если надо причину,
То это причина...

Аба што гэта я? А, БУСЬлік… Калі хочаш нешта сказаць - проста скажы. Ня трэба болей гэтых гульняў. Каб потым не прыйшлося шкадаваць. Падумай і так - ці зможам мы калі-небудзь гаварыць пра ўсё так, як раней?…

June 28, 2006 - 11:39:26

Другі дзень запар…

Цэтлікі запісу: шабачкі, shit happens, сон

Ізноў бачын СОН. Справа ў тым, што Дружок ужо тры дні (і сёньня чацьвёрты пайшоў) хэкае і хэкае, бы нешта праглынуў і яно стала папярок горла. emoticon
Ня ведаю, што рабіць. І - пакуль што толькі ва сьне - вадзіў яго ў нашую паліклініку (хех) на рэнтген. Там прасьвяцілі і знайшлі нібыта вялізны кавалак шкла пасярод страўніку. Як ён туды залез?.. emoticon

June 27, 2006 - 18:10:44

І яшчэ раз дзякуй…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон

Учора нарэшце бачыў сон. Упершыню за доўгі час. Калі нарэшце заснуў. Пад ранак.

Нават сны я не магу нармалёва пабачыць ні пра што іншае… У сэнсе - ні пра каго.

І скончыўся сон нічым. Як і павінна было быць. Усё як заўжды. 

 

Иди через лес, иди через ягоды, сосновые иголки

К радуге на сердце.

Я пойду за Тобой,

Я буду искать Тебя всюду до самой

До смерти…

——————————————–

© Сплин






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design