We are the greatest!

May 5, 2009 - 22:54:20

Беларусы радуюцца самай хуткай шайбе на Чэмпiянатах сьвету на фоне «Пагонi»…

Цэтлікі запісу: photo, спорт, Беларусь
Матч Беларусь-Фінляндыя, гооооол!
…забітай на 5-й сэкундзе ў вароты зборнае Фінляндыі 2 траўня. Мы перамаглі 2-1. emoticon

April 23, 2009 - 20:26:05

Пабілі-ткі луку

Цэтлікі запісу: спорт, Беларусь

Перадгісторыя: у Беларусі звольнены трэнер, каманда якога абыграла Лукашэнку.

Аба***ліся: пасьля выбухлага скандалу трэнера, які абыграў Лукашэнку, вырашылі не звальняць.

July 19, 2008 - 18:11:29

Чалавек дажджу-у-у-у-у-у-аў!

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, спорт

Ух, даўно я так не расьсякаў - прамок весь ушчэнт, яшчэ й пырскі ж ва ўсе бакі ляцелі! Даімчаў назад прыблізна за столькі ж, колькі й "туды" дабіраўся грамадзкім транспартам, але затое экалягічней наколькі й эканамічней! Ну сапраўдны Шумахер (ад слова спалучэньня "бясшумны пад дажджом" emoticon). Прыляцеў дахаты і адразу гарачае гарбаткі.

А ўсё гэта дзякуючы таму, што…

Ну, пра такія дробязі, як запэцканая падлога, зьдзіўленыя позіркі жывёлаў на новага суседа і тое, што ў ліфт ледзь-ледзь ровар улазіць сам, а яшчэ б я хацеў скласьці яму кампанію, апавядаць ня буду. emoticon Цікава, цераз колькі часу мне будзе лягчэй скінуць яго з гаўбцу, чым спускаць сваім ходам? Ну не, фігушкі - ёсьць яшчэ ягады ў ягадзіцах!

А яшчэ сёньня прайшлі тэхагляд… Не, для равароў пакуль што гэта не патрабуецца. emoticon Але якім чынам мы яго прайшлі - аднаму Богу ведама. Затое цяпер на аб’екце хваляваньняў столькіх дзён Аладка катаець у дадзены момант украінскіх гасьцей недзе ў прасторы між Мірам ды Нясьвіжам. Не разумею, праўда, што там цікавага можа быць у такое надвор’е (яны ж схаваныя ў салёне, нават прамокнуць ня могуць нармалёва! emoticon) і бяз фоціку emoticon.

Ну а пакуль мы там-сям, тут такое дзеецца!.. Віншаваньні прымаюцца ці пра гэта рана казаць?

June 27, 2008 - 1:08:27

І яшчэ для тых, хто нічога не чытае

 
Ну і, нагадаю, гэтая спасылка на зборнік смайлікаў ёсьць проста дапаўненьнем для тых, каму мала вось гэтага

May 9, 2008 - 22:17:14

Затое на ўласныя вочы пабачыў Ваўрынку

Цэтлікі запісу: canon, спорт

Швайцарская група падтрымкіТэніс. Кубак Дэвіса. Беларусь - Швайцарыя. Добра, што да трэцяга дню яшчэ нічога не было вядома, і таму Ваўчкоў падтрымваў інтрыгу да апошняга моманту. Запомнілася, што “сымулянт” М.Мірны пасьля амаль кожнага выйгранага намі мячу стоячы апладзіраваў, як і ўся каманда, зрэшты.

Ваўчкоў на падачы Ня ўсё йшло па пляне ВаўрынкіНя ўсё йшло па пляне Ваўрынкі

У гэтай частцы футбольнага (ці ўсё ж тэнісна-выставачнага) манэжу яшчэ ня быў. Пакуль да пачатку матчу, прыняўся наварочваць колы вакол пляцоўкі. Хто піў пЫва, хто фоткаўся зь непамерна вялікай ракеткай на памяць, хто ў чарговы раз запаўняў нейкія дурацкія паперкі з надзеяй выйграць паездку на дваіх-не-памятаю-куды (я пра сябе). Ну ўсё зроблена дзеля таго, каб не па аднаму прыходзіць… Шкада, што хаджэньні на глядацкія лаўкі працягваліся і пасьля пачатку матчу.

Ваўрынка на падачы Ваўчкоў на ўздыме
Найстрашней стала ў чацьвёртым сэце, калі дастаткова было выйграць адну чужую падачу, але Ваўчкову не хапіла зусім крышачку. Але якая ўжо цяпер розьніца? Гульня забудзецца, вынік - застанецца. Таму маю на памяць фотку зь неверагодным для нас вынікам па ходу матчу.
Адзін крок
Ну і вось яны - салодкія моманты канчатковай перамогі. Бо пасьля гэтага матчу лік у цэлым стаў 3-1 на карысьць швайцарцаў, і далей ужо заставацца глядзець “малышоў” не хацелася.
Апошні крок зроблены Апошні крок зроблены

Ну а толькі што за маёй сьпінай нашыя калхозьнікі вучылі гуляць маскалёў у хакей. Але так і не навучылі. А шчасьце было так мажліва. Вой, недзе я ўжо гэта чуў…

April 8, 2008 - 22:00:45

Прыдумаў флэш-моб

Цэтлікі запісу: shit happens, спорт

Залаты мядаль за прыгнётЯ не паеду на алімпіяду ў Пэкін на знак пратэсту супраць таго, што ў Тыбеце нахабна парушаюцца правы чалавека.

April 3, 2008 - 20:53:58

Усё, мяне на 13-га красавіка не займаць!

Цэтлікі запісу: спорт, мроі
Flag of BLR Беларусь
Афіцыйная заяўка каманды
Макс Мірны  Макс Мірны (BLR)
Уладзімер Ваўчкоў  Ваўчкоў (BLR)
Андрэй Каратчэня  Каратчэня (BLR)
Уладзімер Ігнацік  Ігнацік (BLR)
Капітан каманды
Dmitri TATUR
Эўраафрыканская зона, I група 2008
2-гі круг
Футбольны манэж, Менск
Зьмяшчальнасьць арэны: 4769 месцаў
11 - 13 красавіка 2008 г.
1-ы дзень: 15:00 (12:00 GMT)
2-і дзень: 15:00 (12:00 GMT)
3-і дзень: 13:00 (10:00 GMT)
Пакрыцьцё: сынтэтыка (Play-turf) - у памяшканьні
Мячы: Wilson US Open Regular Duty

Ticket Information

1-я катэгорыя: 80,000 руб./дзень
2-я катэгорыя: 60,000 руб./дзень
3-я катэгорыя: 30,000 руб./дзень

Моладзь: 10,000 руб./дзень

Тэл: +375 17 210 23 84
Факс: +375 17 210 23 84

All Time Team Head to Head
0 Total 1
0 Clay 0
0 Grass 0
0 Hard 0
0 Carpet 1
0 Unknown 0
0 Indoors 0
0 Outdoors 1
Болей статыстыкі па ранейшых сустрэчах
Switzerland Flag of SUI
Official Team Nominations
Stanislas Wawrinka (SUI) Stanislas Wawrinka
Stephane Bohli (SUI) Stephane Bohli
Michael Lammer (SUI) Michael Lammer
Yves Allegro (SUI) Yves Allegro
Team Captain
Severin LUTHI

Аднаго толькі не разумею: асьлі ёсьць рэспубліканскі цэнтар тэнісу, то чаму трэба выганяць футбалістаў, каб пасьцяліць новае супэркрутое пакрыцьцё дзеля тэніснага матчу? emoticon

November 21, 2007 - 4:20:43

А ў нас учора…

Цэтлікі запісу: праца, canon, спорт, цікавосткі

Ось гэты самы франкНа абедзе мала таго, што сытна і смачна пад’еў, каб адразу ўжо і на вечар хапіла, бо трэба было пасьпець на валяйбол пасьля працы; дык акрамя таго, ужо адабедаўшы, знайшоў проста на дарозе бельгійскі франк 1989 году. emoticon Сьпярша нават не паглядзеў на год і зьдзівіўся, чаму гэта ў іх дагэтуль эўра не ўвялі. А то б ужо абагаціўся б… emoticon Затое даведаўся, што ў іх існавалі адначасна франка- і галяндзкамоўныя манэты. Напрыклад, знойдзенаму мной асобніку ёсьць аналяг з напісаньнем па-галяндзку назвы краіны і імя караля Бэльгіі Будэўайна (які стаў вядомы тым, што прыпыніў на два дні свае паўнамоцтвы, калі ў 1990 годзе парлямант Бэльгіі прыняў закон, што дазваляў аборты. Закон замест яго зацьвярдзіў урад). Ну а яшчэ пазнаёміўся з цікавай галярэей манет сьвету ад нейкага Дона. Міколцы спадабалася б. Праўда, зь беларускіх манэтаў там толькі памятныя (а зрэшты, і правільна - гэта ж каталёг манэт, а не папяровых купюр). Затое бэльгійскіх - пэўна, поўны збор за ўсе гады. emoticon

Павінна быць відна нешта, прынамсі туманНу, хопіць пра гэта. Яшчэ пад вечар наваліўся такі туман на горад, што нічога не было відно за некалькі мэтраў. ДАІшнікі езьдзілі па вуліцах і ласкава запрашалі раварыстаў сысьці на ходнікі і весьці равары ў рукох , а на пешаходаў складалі пратаколы за адсутнасьць флікераў.

Калі мы ўжо разыходзіліся (нарэшце, бо не хацелася спазьняцца), другі начальнік намякнуў, што ўсё ня мае часу са мной пра нешта там пагаварыць. Ну а я ў адказ - што таксама. Праўда, я пра тое, што яшчэ на гэтыя выходныя не адпрошваўся, меў на ўвазе, а ён - ведаю, што наўрад ці мяне якой новай прапановай зьдзівіць…

Алік ня здолеў прыйсьці на першую сходку валейбалістаў свайго заводу. Але затое Баранчык абяцаўся, бо надта мне схацелася прымазацца да іх… Недзе каля гадзіны, праўда, толькі пагуляць пасьпелі, але затое як! Без усялякіх прыдуркаватасьцяў, толькі гулялі й больш нічога. Пасьпелі толькі 5 партый правесьці, а як я (прыемна) стаміўся!.. У іх таксама ня менш эмоцыяў пасьля гульні засталося. Плянуюць пашыраць сьпіс удзельнікаў (бо на першы раз гулялі 4х4), а таксама ехаць куды-небудзь на спаборніцтвы ўжо (па настольным тэнісе, напрыклад, бо, зь іхніх словаў, у валяйбол яны гуляць ня ўмеюць emoticon). То я адсядзеў яшчэ братэрскае сабраньне, прыйшоў дахаты й адрубіўся. Буду спадзявацца на працяг заняткаў.

October 17, 2007 - 2:53:58

Новая замарочка

Цэтлікі запісу: спорт

Чапурушачку ўзяў А я вось з учарашняга дню падсеў на тое, што даўно ўжо шукаў. Праўда, знайшоў не ў якасьці лякальнае гульні для свайго кампутару, а нешта кшталту mmorpg. Кампутар неяк можна было падмануць - перайграць гульню, дабіваючыся прывабнага для сябе выніку, а тут такога ўжо не атрымаецца…

А, дык пра што гэта я? Анляйнавы футбольны мэнэджарemoticonНямераная колькасьць дзейных чэмпіянатаў (у якіх такім зас…ланцам, як я, няма чаго пакуль што рабіць), але пакуль што для мяне сьвецяць толькі таварыскія гульні. Выклікаць на бойку які-небудзь "Мілян" з-пад Сэвастопалю emoticon нескладана, а вось выйграць… Бо толькі ў гэтым выпадку гульцы павышаюць свае навыкі. Дарэчы, гульцоў можна прыняць "як ёсьць", то бок, як прапануе сэрвіс, а можна… прысвоіць ім уласныя імёны! Такім чынам у маёй камандзе гуляе брат, цэлая пляяда снукарыстаў і парачка прадстаўнікоў топ-тэнісу (мужчынскага). emoticon Але я, высьвятляецца, яшчэ ня надта губу раскатаў у параўнаньні зь іншымі мэнэджарамі…

Ня ведаю, наколькі даўно існуе сэрвіс, але пастаянна абяцаюць дадаваць новыя мажлівасьці (трэніроўкі гульцоў і г.д.). Гэхх, мне хаця б сьпярша з усім гэтым разабрацца: распараджацца ўмела грашыма (па жыцьці прыдасца emoticon); раўнамернае разьмеркаваньне нагрузкі між гульцамі з той мэтай, каб яны не праседжвалі лаву; здольнасьць апэратыўна мяняць тактыку і стратэгію каманды ў залежнасьці ад бягучага выніку матчу; зацікаўленьне гледачоў і як першы крок - пабудова стадыёну… Хочаш-ня хочаш, лідарам станеш.

P.S. Акрамя таго, там ёсьць такая фіча, як чат, якая адымае шмат часу… і трафіку. emoticon Але ў ім можна пазнаёміцца з цікавымі чалавечкамі, пачапляцца да іх з дурацкімі ньюбаўскімі пытаньнямі (гэххх, дзе мой Байцоўскі клюб…) - і сёньня я ўжо пазмагаўся такім чынам з цікавым чалавечкам, каторы і сам пракачаўся, і мне даў мажлівасьць яго дагнаць. Ну, у сэрыі да 5-і перамог я яму саступіў, натуральна (усё ж ягоная каманда клясай вышэй), але ж зь лікам 4-5. emoticon Мне ўжо пачынае падабацца мая каманда.

October 14, 2007 - 18:49:53

Далей няма куды

Цэтлікі запісу: shit happens, спорт

Гэта трэба было бачыць, таму што паверыць у такое немагчыма. Тое, што завецца беларускай зборнай па футболе, а насамрэч зьяўляецца зборнай Гандурасу па гандурасізьме, учора змагалася супраць усіх што ні на ёсьць набыткаў беларускага футболу на міжнароднай арэне. Змагалася, праўда, ня сам-насам. У гэтым змаганьні ім дапамагала футбольная зборная Люксэмбургу. Так-так, тая самая, у якой гуляюць цырульнікі, дворнікі і іншыя грузчыкі; якім у прынцыпе ня сьвеціць нічога ў адборачных турнірах і ніколі ня будзе сьвяціць; якія гуляюць дзеля свайго задавальненьня і мажлівасьці спаткацца з сусьветнымі зоркамі (я не пра беларусаў, канечне); якія за гонар сваёй краіны ня сорамна прапусьціць энную колькасьць мячоў, калі пры гэтым яны заб’юць хоць аднаго; якія ў гэтым адборачным туры дагэтуль забівалі толькі аднойчы - Гандурасу беларусам; якія апошні раз ачкі ў міжнародных спаборніцтвах бралі 7 год таму - у сустрэчы з Гандурасам (даруйце, канечне ж, зь беларусамі) - згулялі ўнічыю… Сьпіс далёка няпоўны, але тут я хацеў распавесьці зусім не пра люксэмбуржцаў…

Учора зборная Гандурасу калхозьнікаў паказала, што іхнія магчымасьці практычна бязьмежныя. Люксэмбург па сутнасьці забіў нам двойчы (першы мяч не залічаны праз судзейскую памылку; ну й пашкадавалі нашага брамніка, які, выштурхваючы шпурляка з сеткі, атрымаў траўму і вымушаны быў сысьці з поля; ды й самі госьці ня надта спрачаліся зь няслушным рашэньнем судзьдзі), аднак канчатковага ліку 0:1 таксама хапае зь ліхвой. Госьці ўвесь матч тыкалі: а) шпурляка ў накірунку нашае брамы; б) нашых сьвіньняў худбалістаў лычом тварам у гной газон; пераўзышлі нас у колькасьці жоўтых картак у некалькі разоў, а перад самым сьвістком канчаткова ўтапталі нашых у неадмыўны бруд гэтым мячом… Так што яго нават цяжка й назваць незаслужаным(!). Бо нашыя не патрапілі аніводнага разу хаця б у штангу. А выйграць, калі ня б’еш па варотах, прынцыпова немажліва.

Ня ведаю, да чаго рыхтуе сваіх падначаленых сп.Штанге (ну відавочна ж, што ў штангі таксама трэба падцягнуць навыкі ўдараў), але ці ня час ужо біць па Штанге? Мне па шчырасьці імпанаваў і заўжды будзе імпанаваць сп.Пунтус, і мне шкада было, што такі спэцыяліст пакідае пост галоўнага трэнэру - ды яго проста аблілі крытыкай, пасьля якое апускаюцца рукі. Але які сэнс было ў разгары сэзону мяняць коней на пераправе, асьлі нам усё адно нічога ня сьвеціць?.. Колькі яшчэ трэба матчаў прайграць Штанге, каб яго турнулі так сама, як і ўсіх астатніх, не разумеючы, што ў адзін дзень нічога ня зьменіцца.

P.S. А раўналежна ў гэты самы час на іншым канале французы ў гасьцёх абыйгравалі каманду Фарэрскіх выспаў зь лікам 6:0…

September 10, 2007 - 13:06:14

Словам, мы ўсе бальны гандболам…

Цэтлікі запісу: спорт

Відаць, час зьмяняць стаўленьне.

Лепей абраць найпапулярнейшым гульнявым відам спорту ў нашай краіне не футбол, а той, у якім ёсьць істотныя посьпехі.

Так няблага працягваўся пасьля працы дзень суботні: Берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова абыграваў у гасьцёх Црвену Звезду.

Пасьля, праўда, я ўзгадаў, што сербы пагадзіліся правесьці абодва матчы на гасьцявой пляцоўцы, але тым ня меней прыемна было паглядзець, як у другім тайме берасьцейцы парвалі неаднаразовых крыўдзіцеляў менскага клюбу. Тое, праўда, было даўно… Тым ня меней - гэтая перамога азначала, што да выступу ў Кубку Чампіёнаў па гандболе БГК засталося паўкроку…

А вось пасьля глядзеў гульні моладзевае і нацыянальнае зборнае Беларусі па футболе… emoticon  Чамусьці яны гулялі ў адзін дзень, і згулялі з аднолькавым вынікам. Праўда, маладзёжку я даглядзець нават ня здолеў. Гэта - ня зборныя. Як правільна прачытала думкі Танька, гэта зборышчы.

А на наступны дзень БГК выйграў яшчэ больш упэўнена.

September 2, 2007 - 19:02:23

“Ювэнтус” вярнуўся, Глеб ізноў забівае

Цэтлікі запісу: спорт

Ну вось і распачаў новы футбольны сэзон… з прагляду матчу ка́льча. А цяпер перапынак між таймамі ў матчы ангельскае прэм’ер-лігі. Гэххх, узгадаў старыя добрыя dos-аўскія часы і зноў схацелася самому пагуляць… Не, ня ў нейкі там футбольны сымулятар, а стаць мэнэджарам футбольнага клюбу, пажадана, натуральна, у premiership. Вось толькі з сучасных гульняў, што маю, нічога талковага: ці тое глючныя, ці тое нейкія зусім нязручныя. Як толькі знайду што-небудзь па душы - адразу колькасьць усталяваных гулек павялічыцца ў паўтары разы.

June 11, 2007 - 15:14:56

Учорашняе

Цэтлікі запісу: чалавечкі, shit happens, спорт

Ну вось, паглядзеў, называецца, у якія гады трансьляцыю этапу гонак «формулы-1»: 4 рыстарты, толькі палова пілётаў дайшла да фінішу і паламаная нага Ку́біцы – і гэта ён яшчэ лёгка выкруціўся, б калі б зь ім зрабілася тое самае, што з балідам, то толькі нагу і можна было б знайсьці… emoticon Затое Гамільтан уцёр нос сваім босам, якія ў папярэдняй гонцы не далі яму абагнаць першага нумара каманды Алёнсу, ізноў спарадзіўшы навалу абурэньня відавочным ужываньнем «каманднае тактыкі». Зрэшты, суд-то не знайшоў, канечне, ніякага злачынства ў тым, што Гамільтану забаранілі абганяць напарніка (не адзін толькі савецкі лукашысцкі суд найгуманны ў сьвеце). Ну і дзе цяпер быў той Фэрнанда? Добра хоць, што ўвогуле да фінішу прыйшоў «у ачках» - за некалькі кругоў да сканчэньня гонкі яго бы стаячага абганялі. Пажадаем маладому Льюісу першага нумару каманды (пакуль што ён, адпаведна, у заліку абагнаў Фэрнанду), а нашаму суседу Кубіцы - доўгае спартовае кар’еры, калі ён яшчэ зьбіраецца вярнуцца.

Апрабаваў нарэшце электрамясарубку на прыкладзе клубніцаў.Ня ведаю, чаму мама ня хоча ёй карыстацца. Дакладней, ведаю – таму што новае. Трэба будзе куды выкінуць ручную. Гэх, моладзь, моладзь – усяму яе вучыць трэба… emoticon

Аб’явілася ўрэшце рэшту Танька.  Праўда, ужо падвечар, зьбіраючыся да сябе. А я ўвесь дзень шукаў, з кім бы пайсьці, каб у выпадку чаго мог мяне з возера выцягваць. emoticon Ну і сама вінаватая - цэлі ўік-энд у лесе прасядзела. emoticon

June 10, 2007 - 9:34:25

Гэта мну на лірыку прабіла

Цэтлікі запісу: чалавечкі, шабачкі, canon, спорт

За гадзіну да сканчэньня працы распачаўся невялічкі дожджык, і ўжо падумалася, што наш плянаваны валяйбол на возеры адбудзецца ў царкве ў выглядзе прагляду нейкага фільму. Але прыехалі на возера – і акурат зьявілася сонца.

Сьвета вучыла мяне называць «блін» «мячом», а я спрабаваў навучыць некаторых, што спалі на пляцоўцы, хоць крыху рухацца. Мдзя… ну тупыя... Прасьцей мне вывучыцца казаць замест бліна мяч. Але ўсё адно мяне даводзілася ўвесь час папраўляць.

З Наставым шабачкам Рэксам так і не пасябраваў – ён відавочна саромеўся такое ўвагі і хаваўся адразу за сьпіну, як толькі я спрабаваў наладзіць кантакт. Цікава, а калі іх зьвесьці з Дружком?.. Яны нават росту прыблізна аднолькавага. Ня лічачы таго, канечне, што Дружок прыгажэйшы. emoticon Але ў адсутнасьць апошняга я і ў Рэксіка закахаўся б.

Ня ведаю – відаць, яны паехалі дахаты машынаю. А я пакуль з Баранчыкам разьвітаўся і памачыў сапагі ў Індыйскім акіяне ногі ў возеры (бо пакупацца так ніхто й не пайшоў), дык прагуляўся назад па сьвежым паветры. Затое паспрабаваў другі раз у жыцьці марозіва «Аленка». Першы раз… гэххх… файны быў час…

Дружок з рамонкам... ці наадваротРамонак данёс-ткі дахаты. Хоць бачыў, што такі сама незнаёмай дзяўчыне прыемна было атрымаць ад хлапцоў-мінакоў. А мне проста па дарозе, значыцца, ня трапіліся вартыя. emoticon Падараваў яго Дружку – няхай гадае на «кахае – не кахае» доўгімі начамі.

Новы тэлефон тату відавочна спадабаўся, ды й шрыфт у «Нокіі» вялікшы. Яму ж усю ноч ехаць, а як ізноў старая мабілка адключылася б – то ўсё, да ранку недасяжны быў бы. А для гэтае і чахол падышоў з пэўнымі ўмоўнасьцямі. Але трэба браць. Бо мама хоць і ўспрыняла новае ў штыкі (як заўжды), але пасьля ацэніць перавагі, як прызвычаіцца – яна ж маленькая яшчэ ў мяне, ня ўсё да канца разумее. emoticon

Вось такая песьня для ўсіх пакаленьняў.

May 21, 2007 - 10:53:49

Валерава новаўвядзеньне дапамагло?

Цэтлікі запісу: спорт

Нарэшце мне спадабаўся апошні валяйбол. Людзей паменшала, аднак засталіся самыя стойкія. Праўда, калі й яны пачалі прыдурвацца, як заўжды, хацеў ужо было сысьці. Ды добра, што застаўся. Калі сышлі й яны ўсе, мы правялі сапраўдную трэніроўку. emoticon Г.зн. вучыліся атакаваць/блякаваць/навешваць/падаваць/прымаць і г.д. Калі перайшлі да прыёму з атакі - Іра мяне дык нават зусім ледзь не заганяла сваімі пасамі ў нікуды.

Шкада, што ў нас толькі адзін мяч. Нават для чацьвярых гэтага мала было, а як будзе болей людзей ахвотных заняцца ўсур’ёз?.. 

May 9, 2007 - 10:36:58

Сьвязанныя адной цэп’ю…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, спорт

Пра бацькоў 

Нарэшце выбраліся яны на вясельле ўдваіх. Тата там за доўгі час удосталь нафоткаўся (хоць фоткі атрымаліся, мякка кажучы, як заўжды; да таго ж доўга бяз практыкі быў і “забыўся”, што фотаздымач можна трымаць ня толькі гарызантальна – партрэты значна лепей атрымоўваліся б), а мама натаньчылася. Было відно, што спадабалася – прыйшлі акрыленыя, доўга дзяліліся ўражаньнямі. Добра, што шчасьлівыя; і павінна ж быць шчасьце нібыта, што вясельле… Аднак жа – Дытмар нарэшце заваяваў руку нашае суседкі (сэрца зваяваў, думаю, даўно) і цяпер забірае яе да сябе ў Нямеччыну. Яшчэ адных добрых людзей нам будзе не ставаць…

У нядзелю звадзіў іх (дзякуй, Юрась, за запрашэньне) ў музэй на выставу гіганцкіх казюрак. Праўда, казюркамі іх назваць цяжка, бо яны ў дамамантавы пэрыяд былі насамрэч гіганцкія (і добра, што паздыхалі emoticon ), а яшчэ як пачала гід нам расказваць пра тое, якія гэтыя скарпіёны з павукамі ўсе страшэнна ядавітыя, дык ня ведаю, як бацькам, а мне крышачку было паблажэла – але потым перайшлі да ўсялякіх там жучкоў са стрыказулямі, дык яны хоць і дажылі да нашых часоў, але ўжо не такія злыябякі. Ну падумаеш там: першыя, напрыклад, рагамі ўвапруцца ва што-небудзь і пхаюцца, а другія жаруць ня ў меру, - але абы не кусаліся, як пчала ў 10 см ростам emoticon. Карацей, я не пашкадаваў, што даведаўся пра тое, што фатаграфаваць нам не забаронена, толькі на наступнай экспазыцыі. Вось там сапраўды было што паглядзець – і набыць. Выстава дэманстравала дасягненьні тутэйшага цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі (ці як там зараз завуцца дамы піянэраў). Хм, і саломка, і роспіс па шкле, і вырабы з гліны абпальваюць неяк, і мяккая цацка… З такімі сувэнірамі ня сорамна ўжо й у госьці да замежнікаў паказвацца. Вось толькі што хіба па-беларуску мэдальён толькі адзін быў аздоблены; і я ведаў, што Алесю спадабаецца… emoticon

Ну вось цяпер яшчэ й Шнідар emoticon

Ня ведаю, як было раней, але цяперашняя тэндэнцыя мне зусім не падабаецца. Усё часьцей на экранах адна супраць аднае выходзяць гуляць розныя ці то кракадэлі, ці то нейкія недабітыя калекі, ці вось нядаўна чарнажопыя ізноў вярнуліся… Зразумела, гэта ад таго, што вышэйшыя месцы рэйтынгу ўсё болей імі акупуюцца. Таму рэдка сустракаюцца матчы, на абодвух удзельніц каторых з задавальненьем можна было б паглядзець. Да таго ж вось цяпер яшчэ Паці Шнідар абвясьціла пра свой сыход з тэнісу ў сувязі з падрыхтоўкай да свайго шлюбу. Вясельле ж нібыта шчасьце, аднак яе будзе не ставаць…

February 19, 2007 - 9:17:28

Лёс гэтага посту (і ня толькі) залежаў ад учарашняе размовы

Пра суботні валяйбол магу сказаць адно: прыдуркі. emoticon

Фоткаў ня я     Можа гэткая ідэя й добрая была

Прыяжджала Танька. Шкада, што ў час працы, а пасьля ёй не было як. Яна ўсё-ткі зьдзейсьніла гэты круты паварот ў сваім жыцьці, а хутка, мажліва, зьменіць і месца працы, а разам зь ім - і горад. Тады што будзе іх лучыць з Сашам? Блін, гэта страшна, калі хочацца выгаварыцца, а няма каму (яна і так ледзь не расплакалася проста ў мяне на працы). Калі я здолею ў госьці вырвацца?.. emoticon

Пытаньняў усё болей і болей, адказаў няма. Ды я і не спадзяваўся пачуць іх па тэлефоне.

З такой хярнёй перажываньнямі прытупляюцца ўсе астатнія пачуцьці. Я аніяк не паставіўся да таго, што ад суботы мне болей ня трэба будзе даіць Белку. Аніколі болей.

Фінал Welsh Open, ідзе апошняя вырашальная партыя, а я… задрых, мля. emoticon

February 12, 2007 - 11:45:53

Гэх, людзі, людзі…

Цэтлікі запісу: photo, спорт, эгаізм

Учора скончыўся Кубак Палесься.

Урачы абодвух камандаў аказваюць дапамогу Мэту Дзедушыцкаму 

Сьпярша я і сам радаваўся быў, як беларус швырнуў гэтага канадца аб борт. Бо ўжо дасталі і мяне нават, ня кажучы ўжо пра нашых хакяістых. Аднак калі яго вынесьлі на насілках… Узгадалася наступная фотка.

На пахаваньні карабінэра Піліпа Рачыці 

Астатняе дачытаць/даглядзець можна тутака.

Як заўжды, ставіў сябе на ягонае месца. Наўрад ці бы я плакаў з гэтае нагоды. А вось калі нейкі чалавек, якому ты бясконца верыў, як высьвятляецца, усяго толькі кажа табе няпраўду… Гэта ж усяго толькі чалавек, а такія эмоцыі…

February 11, 2007 - 9:52:20

Бог нас чуе!

Цэтлікі запісу: спорт

Гы. Толькі ўспаміналі пра надзвычай доўгую адсутнасьць Іры - а яна ўчора ўжо зьявілася на валяйболе. emoticon

А вось Алік, наадварот, падкачаў. emoticon 

February 5, 2007 - 13:26:28

Паспрабую YouTube

Цэтлікі запісу: спорт, цікавосткі

Найхутчэйшы снукерны брэйк ад Роні О’Салівана. emoticon

December 18, 2006 - 12:52:31

Ebdon wins UK Championship!

Цэтлікі запісу: спорт

Peter Ebdon wins UK Championship'06 

Мне, канечне, нават у нейкі момант стала шкада Сьцівэна. Аднак - хварэў я-ткі за сп.Эбдана. Да такое ступені, што нават калі б знайшоў якую букмэкерскую кантору ў дзярэўні - далібог, паставіў бы. emoticon

December 3, 2006 - 18:59:14

Не ў мяне аднаго падобныя праблемы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, спорт

У гэтую суботу усё атрымоўвалася ня толькi ў мяне. Я атакаваў (нават куды трэба), iншыя падавалi, прымалi падачы, спалi (як заўжды - я пра Iру emoticon). Каго не хацеў бачыць у нашай камандзе (ня буду паказваць пальцам) - вырубiў (але я не хацеў!). Карацей, мы iзноў усiх парвалi.

Затое дадому цяпер ужо вяртаўся (у якiя гэта вякi? emoticon) не адзiн (у сэнсе - не адзiнокiм). I цяпер… хм… Iра ведае, дзе знаходзiцца мая хата. Зрэшты, i не адна яна, чаго гэта я? emoticon Даўно ня бачыў на валяйболе адразу столькi знаёмых. Думаю, што пачнуць зьяўляцца ў нас i надалей.

А, вось. Iра, я зусiм не хацеў сказаць, што незадаволены тваёй гульнёй за каманду. Я проста хачу верыць я веру, што ты можаш гуляць лепей. Не: я ведаю, што ты можаш. Павер дзядзьку. emoticon

Дарэчы, я ж прыгадаў, што ў мяне дагэтуль няма ейных фотак у нефармальных абставінах. 

    *    *    * 

Я ведаю, чаму дагэтуль маiх фотак не было ў wallpapers’ах на якiх-небудзь бачынах. emoticon I ведаю, чаго мне не хапала для гэтага. Хаця сам бы я нiзавошта (па шчырасьцi) не хацеў бы такога штатыву, але ж ад шчырага сэрца прыму на халяву (я нават здагадваюся, зь якое гэта нагоды). Вось дзiва: усё вераць на слова, што такiя фоткi насамрэч мае (хоць яны i не мае), а я магу ствараць падобнае - i не ствараю…

    *    *    *

Жаноцкае непастаянства - не такая i рэдкая ўжо рэч. Я сустракаю яе паўсюль: у жыцьцi (сваiм i чужых), у споведзях (жывых i ў жж)… Дык чаму гэта павiнна турбаваць мяне болей, чым… чым пайсьцi зараз паесьцi, бо яшчэ з працы не патрапiў дахаты. Ня ведаў, што змагу сказаць так. Не, не змагу.

    *    *    *

Дзякуй, спадару Мiкола Казлоў. 

November 26, 2006 - 16:05:59

Працяг і пачатак гульняў

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke, спорт

Высьветлілася, Іра таксама ляўша. emoticon Не заўважыў бы гэтага, мабыць, ніколі, калі б яна ня стала маёй партнэркай. У валяйболе. emoticon Высьветлілася: яна ўмее няблага навешваць мне на падачу. А я навучыўся падаваць ёй нармалёва толькі пад канец учорашняе трэніроўкі. emoticon Затое атакаваў зь ейнае падачы ўсё лепей і лепей. Нам пачынае не ставаць трэнера.

 

 

А Табе - дубчыка. 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design