We are the greatest!

January 14, 2012 - 16:10:55

Беларускае сьвята ў Косаве

Цэтлікі запісу: чалавечкі, творцы

Гэты артыкул мусіў быў зьявіцца ўжо гадзіны дзьве таму на пружанскім моладзевым партале. Што ж, пакуль яны «сьпяць у шапку», канкурэнты ня дрэмлюць. Таму перапошчваю, пакуль гэта ня стала «баянам».

* * *

Алесь Зайка і пуд мёду13 студзеня ў Косаве, што на Івацэвіччыне, адбылося чарговае ўручэньне «Берасьцейскай мядовай літаратурнай прэміі». Прэмію за 2011 рок з рук пчаляра-паэта Міколы Папекі за кнігу «Дым з коміна» атрымаў пісьменьнік-краязнаўца Алесь Зайка зь вёскі Запольле Івацэвіцкага раёну.

Апошнія гады ўсё часьцей уручэньне Мядовай прэміі адбываецца «на выезьдзе», так бы мовіць — яна сама прыяжджае да ляўрэата. Сёлетняя імпрэза прайшла 13 студзеня на Івацэвіччыне, адкуль родам і Алесь Зайка, і сам Мікола Папека.

Ці не ўпершыню ў арганізацыі ўрачыстасьці прынялі ўдзел мясцовыя ўлады: у прадастаўленым памяшканьні косаўскай бібліятэкі сьпяваў фальклёрны калектыў Мілейкаўскага Дому культуры, прысутнічаў намесьнік старшыні райвыканкаму, які прамаўляў на чысьцюткай беларускай мове. Ну а аздабленьнем залі займаўся ўласна заснавальнік прэміі. Сярод вядомых гасьцей былі таксама літаратары Алесь Каско (першы ляўрэат Мядовай прэміі), Мікола Пракаповіч, Аляксей Філатаў (яшчэ адзін ляўрэат), Вінцэсь Вашэка (таксама з Івацэвіччыны)…

Цікава, што прэмію Алесь Зайка атрымаў нават не за грунтоўную 35-рочную працу па зьбіраньні матэрыялу для выдадзенага напрыканцы 2011 року «Дыялектнага слоўніку Косаўшчыны». Некалькімі месяцамі раней у менскім выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга мініятураў, абразкоў, апавяданьняў Зайкі «Дым з коміна». Свой выбар Мікола Папека абгрунтоўвае «шчырасьцю, лёгкасьцю, зь якой напісаны гэты твор».

Віншаваньні ад: ужо згаданага раней намесьніка старшыні райвыканкаму Аляксандра Велікасельца; даўняга Зайкавага знаёмага Міколы Пракаповіча, зь якім яны разам ладзілі і запісвалі праграму «Вячоркі»; сяброў; пісьменьнікаў; і ад шмат, шмат якіх іншых людзей гучалі чыста па-беларуску. Косаўшчына даўно не памятала падобнай беларускай імпрэзы! Самая смачная літаратурная прэмія знайшла свайго чарговага ляўрэата.

Ну а ён на дасягнутым спыняцца не зьбіраецца. У плянах Алеся Зайкі выданьне «Мікратапанімікі Косаўшчыны», «Паселішчаў Івацэвіччыны», «Фразэалягічнага слоўніку Косаўшчыны», «Прымавак і прыказак Косаўшчыны»… Хочацца пажадаць яму доўгіх гадоў жыцьця дзеля зьдзяйсьненьня ўсіх гэтых жаданьняў, а таксама зьяўленьня (альбо праяўленьня, калі ўжо ёсьць) падобнага рупліўца ў нас, на Пружаншчыне.

January 13, 2012 - 3:03:36

Мядовая прэмія-2k+11

Цэтлікі запісу: чалавечкі, творцы

Сёньня ў Косаве, што на Івацэвіччыне, адбудзецца чарговае ўручэньне «Мядовай прэміі». Прэмію за 2010 рок з рук Міколы Папекі гэтым разам атрымае пісьменьнік Алесь Зайка зь вёскі Запольле Івацэвіцкага раёну.

Цікава, што прэмія дадзеная нават не за цудоўную 35-рочную працу па зьбіраньні матэрыялу для выдадзенага некалькі месяцаў таму «Дыялектнага слоўніку Косаўшчыны». Яшчэ крыху раней у тым сама року ў менскім выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга мініятураў, абразкоў, апавяданьняў Зайкі «Дым з коміна», на якую і прапануе зьвярнуць увагу заснавальнік Берасьцейскай літаратурнай мядовай прэміі Мікола Папека.

У плянах будучага ляўрэата выданьне «Мікратапаніміі Івацэвіччыны», «Паселішчаў Івацэвіччыны», «Фразэалягічнага слоўніку Косаўшчыны», «Прымавак і прыказак Косаўшчыны»… Хочацца пажадаць яму доўгіх гадоў жыцьця дзеля зьдзяйсьненьня ўсіх гэтых жаданьняў, а таксама падобнага чалавека ў нас, на Пружаншчыне. emoticon

November 10, 2010 - 1:09:27

«Песьня кракадзіла Гены» па-беларуску

Цэтлікі запісу: верш, пераклад, творцы

Спампаваць (папярэдне прачытаўшы словы) тут.

November 8, 2010 - 1:07:16

Гэтую песьню Тараса Чубая варта паслухаць

Цэтлікі запісу: верш, пераклад, творцы
у арыгінале па-беларуску

 

Коли до губ твоїх лишається півподиху,

Коли до губ твоїх лишається півкроку —

Зіниці твої виткані із подиву,

В очах у тебе синьо і широко.

 

Щось шепчеш зачаровано і тихо ти,

Той шепіт мою душу синьо крає.

І забуваю я, що вмію дихати,

І що ходити вмію, забуваю.

 

А чорний птах повік твоїх здіймається

І впевненість мою кудись відмає.

Неступленим півкроку залишається,

Півподиху у горлі застряває.

 

Зіниці твої виткані із подиву,

В очах у тебе синьо і широко,

Але до губ твоїх лишається півподиху,

До губ твоїх лишається півкроку.

 

Калі да губ тваіх ня далей, чым паўподыху,

Калі да губ тваіх ня далей, чым паўкроку –

Твой позірк, нібы вытканы са сполахаў,

Ў вачах тваіх так сіне і шырока.

 

Штось шэпчаш заварожана і ціха ты,

Той шэпт мне сіньню сэрца спавівае.

І мне здаецца, што паветра выпіта,

І як хадзіць, здаецца, забываю.

 

А чорны птах павек тваіх узрушаны

Упэўненасьць маю нараз скрадае.

Паўкроку застаецца неадужаным,

Паўподыху мне ў горле захрасае.

 

Твой позірк, нібы вытканы са сполахаў,

Ў вачах тваіх так сіне і шырока.

Але да губ тваіх ня далей, чым паўподыху,

Да губ тваіх ня далей, чым паўкроку.

via Сяргей Балахонаў

August 5, 2010 - 23:10:23

Grunwald na wesolo

Цэтлікі запісу: творцы, абвесткі

Палякі ўжо дайшлі да такога ўзроўню сьвяткаваньня Грунвальдзкай перамогі, што могуць і паіранізаваць. Сёлета зладзілі міжнародны конкурс карыкатураў. Пераможцы былі ўганараваныя ў Мальбарку. Ну а працы ўдзельнікаў (і пераможцаў) можна паглядзець на бачыне конкурсу.

June 12, 2010 - 2:00:52

Конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову

Цэтлікі запісу: творцы, абвесткі

У межах Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by разам з брэндынгавай кампаніяй A.I.D.A Pioneer абвяшчаюць конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову.

Удзел у конкурсе можа ўзяць кожны ахвотны, як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку, так і маладыя крэатыўныя людзі. Ніякіх абмежаванняў не існуе. Што менавіта трэба зрабіць?

1. Перакласці на беларускую мову слоганы міжнародных кампаній, што прапанавалі арганізатары конкурсу.
2. Даслаць свой варыянт на паштовую скрыню info@adnak.by разам з кантактнай інфармацыяй.
3. Перамагчы і атрымаць каштоўныя прызы ад арганізатараў конкурсу.

Пераможца конкурсу атрымае квартальную падпіску на вядомы часопіс "Рекламные идеи".

У межах конкурсу арганізатары прапануюць наступны спіс слоганаў міжнародных брэндаў:

Слоган Брэнд
Get More out of Now Dell Computer
The make-up of make-up artists Max Factor
Crowdstopper Durex Condoms
Grace…. space… pace Jaguar
The Passionate Pursuit of Perfection Lexus

Свае пераклады дасылайце на паштовую скрыню info@adnak.by да 23 чэрвеня.

Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787 альбо па адрасе info@adnak.by.

May 22, 2010 - 10:41:11

Ну гугаль малайцы :)

Цэтлікі запісу: творцы

Сёньня на галоўнай старонцы, там, дзе некалі быў лягатып гуглю, можна пагуляцца ў пэкмэн хоча есьці пэкмэна!

Флэш-гульня pacman

Пасьля чаго адбываецца аўтаматычны пераход на бачыну пошуку  «30 год pac-man». Як можна здагадацца, гэткім чынам гугаль адзначае вялізарную папулярнасьць легендарнай гульні, якой, выяўляецца, ужо 30 год.

February 27, 2010 - 22:38:47

Падары суседзям… радасьць

Цэтлікі запісу: прышпіл, творцы

Няхай выходзіць з хаты будзе прыемна.

Акцыя «Хачу выйсьці з хаты»

Працяг

December 28, 2009 - 11:56:32

Чым «елка» адрозьніваецца ад «ёлкі»?

Паводле народнай легенды Зюзя напачатку зімы пакінуў пад елкай у лесе гляк зь нейкім напоем. Вярнуўшыся туды на Каляды, ён выявіў, што напой зьялчэў, стаў ёлкім. "Ёлка", - усклікнуў ён і распырскаў вадкасьць вакол сябе (так, дарэчы, зьявіўся й аўтэнтычны беларускі звычай распрыскваць на зімовыя сьвяты шампанскае).

via ПыскаБывай, мова

Паштоўка ад студыі А. Лебедзева

August 17, 2009 - 9:09:53

Не - Чарнобылю

Цэтлікі запісу: photo, творцы
І заўтра ня будзе тваім
via Глеб Лабадзенка

May 12, 2009 - 18:41:18

Тканыя паясы

Цэтлікі запісу: photo, творцы

Пояс - гэта агароджа

January 16, 2009 - 20:58:57

Паштаваньне

Цэтлікі запісу: photo, заняткі, творцы

Люблю атрымоўваць лісты з усяго сьвету.

Кожнага разу, як бываю на пошце, зазіраць у скрынку і бачыць яе не пустую.

Хаця б з-за гэтага варта было далучацца да посткросынгу (для несьвядомых emoticon).

У якога, дарэчы, нядаўна здарыўся невялічкі юбілей: 1000 атрыманых адным чалавекам паштовак!

1000 адасланых ім жа было крыху раней. Відаць, прапусьціў гэты момант.

Але памятаю, што сярод тае тысячы адна дасталася й мне. Узгадваем.

Самаробная паштовачка, здаецца, фотаздымак

November 28, 2008 - 21:26:04

Новая вэрсыя самай маленькай у сьвеце шахматнай праграмы

Цэтлікі запісу: творцы

/***************************************************************************/

/* micro-Max, */
/* A chess program smaller than 2KB (of non-blank source), by H.G. Muller */
/***************************************************************************/
/* version 4.8 (1953 characters) features: */
/* - recursive negamax search */
/* - all-capture MVV/LVA quiescence search */
/* - (internal) iterative deepening */
/* - best-move-first ’sorting’ */
/* - a hash table storing score and best move */
/* - futility pruning */
/* - king safety through magnetic, frozen king in middle-game */
/* - R=2 null-move pruning */
/* - keep hash and repetition-draw detection */
/* - better defense against passers through gradual promotion */
/* - extend check evasions in inner nodes */
/* - reduction of all non-Pawn, non-capture moves except hash move (LMR) */
/* - full FIDE rules (expt under-promotion) and move-legality checking */

#define W while
#define K(A,B) *(int*)(T+A+(B&8)+S*(B&7))
#define J(A) K(y+A,b[y])-K(x+A,u)-K(H+A,t)

#define U (1<<24)
struct _ {int K,V;char X,Y,D;} A[U]; /* hash table, 16M+8 entries*/

int M=136,S=128,I=8e3,Q,O,K,N,R,J,Z,k=16,*p,c[9]; /* M=0x88 */

char L,
w[]={0,2,2,7,-1,8,12,23}, /* relative piece values */
o[]={-16,-15,-17,0,1,16,0,1,16,15,17,0,14,18,31,33,0, /* step-vector lists */
7,-1,11,6,8,3,6, /* 1st dir. in o[] per piece*/
6,3,5,7,4,5,3,6}, /* initial piece setup */
b[129], /* board: half of 16x8+dummy*/
T[1035]; /* hash translation table */

D(q,l,e,E,z,n) /* recursive minimax search, k=moving side, n=depth*/
int q,l,e,E,z,n; /* (q,l)=window, e=current eval. score, E=e.p. sqr.*/
{ /* e=score, z=prev.dest; J,Z=hashkeys; return score*/
int j,r,m,v,d,h,i,F,G,V,P,f=J,g=Z,C,s;
char t,p,u,x,y,X,Y,H,B;
struct _*a=A+(J+k*E&U-1); /* lookup pos. in hash table*/

q–; /* adj. window: delay bonus */
k^=24; /* change sides */
d=a->D;m=a->V;X=a->X;Y=a->Y; /* resume at stored depth */
if(a->K-Z|z| /* miss: other pos. or empty*/
!(m<=q|X&8&&m>=l|X&S)) /* or window incompatible */
d=Y=0; /* start iter. from scratch */
X&=~M; /* start at best-move hint */

W(d++<n||d<3|| /* iterative deepening loop */
z&K==I&&(N<1e6&d<98|| /* root: deepen upto time */
(K=X,L=Y&~M,d=3))) /* time’s up: go do best */
{x=B=X; /* start scan at prev. best */
h=Y&S; /* request try noncastl. 1st*/
P=d<3?I:D(-l,1-l,-e,S,0,d-3); /* Search null move */
m=-P<l|R>35?d>2?-I:e:-P; /* Prune or stand-pat */
N++; /* node count (for timing) */
do{u=b[x]; /* scan board looking for */
if(u&k) /* own piece (inefficient!)*/
{r=p=u&7; /* p = piece type (set r>0) */
j=o[p+16]; /* first step vector f.piece*/
W(r=p>2&r<0?-r:-o[++j]) /* loop over directions o[] */
{A: /* resume normal after best */
y=x;F=G=S; /* (x,y)=move, (F,G)=castl.R*/
do{ /* y traverses ray, or: */
H=y=h?Y^h:y+r; /* sneak in prev. best move */
if(y&M)break; /* board edge hit */
m=E-S&b[E]&&y-E<2&E-y<2?I:m; /* bad castling */
if(p<3&y==E)H^=16; /* shift capt.sqr. H if e.p.*/
t=b[H];if(t&k|p<3&!(y-x&7)-!t)break; /* capt. own, bad pawn mode */
i=37*w[t&7]+(t&192); /* value of capt. piece t */
m=i<0?I:m; /* K capture */
if(m>=l&d>1)goto C; /* abort on fail high */

v=d-1?e:i-p; /* MVV/LVA scoring */
if(d-!t>1) /* remaining depth */
{v=p<6?b[x+8]-b[y+8]:0; /* center positional pts. */
b[G]=b[H]=b[x]=0;b[y]=u|32; /* do move, set non-virgin */
if(!(G&M))b[F]=k+6,v+=50; /* castling: put R & score */
v-=p-4|R>29?0:20; /* penalize mid-game K move */
if(p<3) /* pawns: */
{v-=9*((x-2&M||b[x-2]-u)+ /* structure, undefended */
(x+2&M||b[x+2]-u)-1 /* squares plus bias */
+(b[x^16]==k+36)) /* kling to non-virgin King */
-(R>>2); /* end-game Pawn-push bonus */
V=y+r+1&S?647-p:2*(u&y+16&32); /* promotion or 6/7th bonus */
b[y]+=V;i+=V; /* change piece, add score */
}
v+=e+i;V=m>q?m:q; /* new eval and alpha */
J+=J(0);Z+=J(8)+G-S; /* update hash key */
C=d-1-(d>5&p>2&!t&!h);
C=R>29|d<3|P-I?C:d; /* extend 1 ply if in check */
do
s=C>2|v>V?-D(-l,-V,-v, /* recursive eval. of reply */
F,0,C):v; /* or fail low if futile */
W(s>q&++C<d);v=s;
if(z&&K-I&&v+I&&x==K&y==L) /* move pending & in root: */
{Q=-e-i;O=F; /* exit if legal & found */
a->D=99;a->V=0; /* lock game in hash as draw*/
R+=i>>7;return l; /* captured non-P material */
}
J=f;Z=g; /* restore hash key */
b[G]=k+6;b[F]=b[y]=0;b[x]=u;b[H]=t; /* undo move,G can be dummy */
}
if(v>m) /* new best, update max,best*/
m=v,X=x,Y=y|S&F; /* mark double move with S */
if(h){h=0;goto A;} /* redo after doing old best*/
if(x+r-y|u&32| /* not 1st step,moved before*/
p>2&(p-4|j-7|| /* no P & no lateral K move,*/
b[G=x+3^r>>1&7]-k-6 /* no virgin R in corner G, */
||b[G^1]|b[G^2]) /* no 2 empty sq. next to R */
)t+=p<5; /* fake capt. for nonsliding*/
else F=y; /* enable e.p. */
}W(!t); /* if not capt. continue ray*/
}}}W((x=x+9&~M)-B); /* next sqr. of board, wrap */
C:if(m>I-M|m<M-I)d=98; /* mate holds to any depth */
m=m+I|P==I?m:0; /* best loses K: (stale)mate*/
if(a->D<99) /* protect game history */
a->K=Z,a->V=m,a->D=d, /* always store in hash tab */
a->X=X|8*(m>q)|S*(m<l),a->Y=Y; /* move, type (bound/exact),*/
/*if(z)printf("%2d ply, %9d searched, score=%6d by %c%c%c%c\n",d-1,N-S,m,
‘a’+(X&7),’8′-(X>>4),’a'+(Y&7),’8′-(Y>>4&7)); /* uncomment for Kibitz */
} /* encoded in X S,8 bits */
k^=24; /* change sides back */
return m+=m<e; /* delayed-loss bonus */
}

main()
{
K=8;W(K–)
{b[K]=(b[K+112]=o[K+24]+8)+8;b[K+16]=18;b[K+96]=9; /* initial board setup*/
L=8;W(L–)b[16*L+K+8]=(K-4)*(K-4)+(L-3.5)*(L-3.5); /* center-pts table */
} /*(in unused half b[])*/
N=1035;W(N–>M)T[N]=rand()>>9;

W(1) /* play loop */
{N=-1;W(++N<121)
printf("%c",N&8&&(N+=7)?10:".?+nkbrq?*?NKBRQ"[b[N]&15]); /* print board */
p=c;W((*p++=getchar())>10); /* read input line */
K=I; /* invalid move */
if(*c-10)K=*c-16*c[1]+799,L=c[2]-16*c[3]+799; /* parse entered move */
D(-I,I,Q,O,1,3); /* think or check & do*/
}
}

November 27, 2008 - 20:10:50

Дзеля гэтага варта ведаць Сі

Цэтлікі запісу: творцы

/***************************************************************************/
/* micro-Max, */
/* A chess program smaller than 2KB (of non-blank source), by H.G. Muller */
/***************************************************************************/
/* version 1.6 (1433 non-blank characters) features: */
/* - recursive negamax search */
/* - quiescence search with recaptures */
/* - recapture extensions */
/* - (internal) iterative deepening */
/* - best-move-first ’sorting’ */
/* - full FIDE rules and move-legality checking */

/* accepts under-promotions: type 1,2,3 (=R,B,N) after input move */
/* (input buffer c[] & *P made global, K and N encoding swapped for this) */

#define W while

int M=136,S=128,I=8e3,C=799,Q,O,K,N;

char L,*P,
w[]={0,1,1,-1,3,3,5,9},
o[]={-16,-15,-17,0,1,16,0,1,16,15,17,0,14,18,31,33,0,
7,-1,6,11,8,3,6,
6,4,5,7,3,5,4,6},
b[129],

n[]=".?+knbrq?*?KNBRQ",

c[9];

D(k,q,l,e,E,z,n)
int k,q,l,e,E,z,n;
{
int j,r,m,v,d,h,i,F,G,s;
char t,p,u,x,y,X,Y,H,B;

q–;
d=X=Y=0;

W(d++<n||
z==8&K==I&&(N<1e6&d<98||
(K=X,L=Y&~M,d=2)))
{x=B=X;
h=Y&S;
m=d>1?-I:e;
N++;
do{u=b[x];
if(u&k)
{r=p=u&7;
j=o[p+16];
W(r=p>2&r<0?-r:-o[++j])
{A:
y=x;F=G=S;
do{
H=y=h?Y^h:y+r;
if(y&M)break;
m=E-S&&b[E]&&y-E<2&E-y<2?I:m; /* castling-on-Pawn-check bug fixed */
if(p<3&y==E)H^=16;
t=b[H];if(t&k|p<3&!(y-x&7)-!t)break;
i=99*w[t&7];
m=i<0?I:m; /* castling-on-Pawn-check bug fixed */
if(m>=l)goto C;

if(s=d-(y!=z))
{v=p<6?b[x+8]-b[y+8]:0;
b[G]=b[H]=b[x]=0;b[y]=u|32;
if(!(G&M))b[F]=k+6,v+=30;
if(p<3)
{v-=9*((x-2&M||b[x-2]-u)+
(x+2&M||b[x+2]-u)-1);
if(y+r+1&S)b[y]|=7,i+=C;
}
v=-D(24-k,-l,m>q?-m:-q,-e-v-i,F,y,s);
if(K-I)
{if(v+I&&x==K&y==L&z==8)
{Q=-e-i;O=F;
if(b[y]-u&7&&P-c>5)b[y]-=c[4]&3; /* under-promotions */
return l;
}v=m;
}
b[G]=k+6;b[F]=b[y]=0;b[x]=u;b[H]=t;
if(v>m)
m=v,X=x,Y=y|S&F;
if(h){h=0;goto A;}
}
if(x+r-y|u&32|
p>2&(p-3|j-7||
b[G=x+3^r>>1&7]-k-6
||b[G^1]|b[G^2])
)t+=p<5;
else F=y;
}W(!t);
}}}W((x=x+9&~M)-B);
C:if(m>I-M|m<M-I)d=98;
m=m+I?m:-D(24-k,-I,I,0,S,S,1);
}
return m+=m<e;
}

main()
{
int k=8;

K=8;W(K–)
{b[K]=(b[K+112]=o[K+24]+8)+8;b[K+16]=18;b[K+96]=9;
L=8;W(L–)b[16*L+K+8]=(K-4)*(K-4)+(L-3.5)*(L-3.5);
}

W(1)
{N=-1;W(++N<121)
printf(" %c",N&8&&(N+=7)?10:n[b[N]&15]);
P=c;W((*P++=getchar())>10);
K=I;
if(*c-10)K=*c-16*c[1]+C,L=c[2]-16*c[3]+C;
k^=D(k,-I,I,Q,O,8,2)-I?0:24;
}
}

via Фіал_

November 24, 2008 - 9:55:50

Па-ЖэЖэ

Цэтлікі запісу: photo, творцы
Рукамыйнік-акварыюм
дзякуючы Тату ў канце знайшоў блёг пра такія штучкі.
 
Што-небудзь падобнае можна й самім спарудзціь
via Гуру.Ру
 
Хто рана ўстае, таму хлеба стае
 Думаеце, фаташоп? А куды ж безь яго. emoticon Ні фіга падобнага! Ну, зразумела, фоташопам карыстаўся для рэзкасьці/балянсу/колеракарэкцыі, а яшчэ накладаньня слаёў… Але пра гэта падрабязьней распавядае сам мастак:
«Вам спатрэбіцца карымат, маленькая прыгожая кветачка дыямэтрам 2-3 см, і кроплі расы раніцою. emoticon
Падсьцілаеце мат на зямлю, станаеце на яго каленьмі і шукаеце падыходзячыя расінкі (можна пачаць з аднае) - пажадана дыямэтрам да 2 мм. Асьцярожна падносіце кветачку за расінку на адлегласьць сантымэтры два і факусуецеся. Калі вам трэба паправіць становішча кветачкі, запомніце, што ў расінцы яна адбіваецца дагары нагамі. Камэра зьмяшчаецца на адной далоні як мага бліжэй да зямлі. Робіце некалькі здымкаў, ледзь (!!!) набліжаючы ці аддаляючы камэру так, каб кожная з расінак і адбіткаў у ёй пачаргова станалі рэзкія.
Камэру пры гэтым варочаць нельга, і адлегласьць да плоскасьці здымку ва ўсіх пазыцыях павінна быць адна й тая ж.»
Здымак 1
Першы здымак
Здымак 2
Другі здымак
Здымак 3
Трэці здымак
 
Надалей аўтар прапануе карыстацца ўжо «заточанай» адмыслова для такіх мэтаў праграмай CombineZM. Што ж, можа са зьліцьцём трох фотак у адно яна справіцца хутчэй, чым фоташоп. Як ёй карыстацца, разабрацца будзе прасьцей, таму проста чытаем туторыял па ёй і глядзім наш вынік.
Складаньне трох фотаздымкаў
Выніковы здымак
© Lord V is a group administratorLordV Нейкі тытул Про

November 15, 2008 - 23:36:05

Адфатажопленыя

Цэтлікі запісу: прышпіл, творцы

«отредактируйте, пожалуйста, фотографию, чтоб поярче было, вообщем чтобы прикольно было и если можно фон смените))))))!!!! симпу даю каждому))) заранее спасибо!!!»

Арыгінал Фотажаба

«Привет))) Можно на этом фото сделать фон из облаков(мрачных) и что нить еще в виде молнии))) Зарание спасибо)))»

Арыгінал Фотажаба

via Іруська

October 21, 2008 - 16:39:37

Адгадайце, што гэта?

Цэтлікі запісу: шабачкі, творцы
Pebble Animals
 
Pebble animals
 
Pebble animals
 
Pebble animals
 
Ізя
і астатнія малюнкі на камянях.

October 20, 2008 - 10:50:56

Купляйце беларускае (гіранічна)

Цэтлікі запісу: canon, shit happens, Беларусь, творцы

Ёсьць майстры на ПружаншчынеПасьля таго, як пабачыш кошты на гэтую прадукцыю, выраз "ну яны ж дарагія - тысяч 150-200 будзе…" - падаецца насамрэч сьмешны. Зразумела, што гэтая ручная праца, таму й каштуе адпаведна. Але ці хто яе набывае па такіх коштах?

Высьветлілася, што ў Беларусі прамысловай вытворчасьцю плеценае мэблі з лазы займаецца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднаньне "Белмастацпромыслы". Прычым менавіта аб’яднаньне, бо гэты панятак месьціць у сабе 20 прадпрыемстваў мастацкай прамысловасьці Рэспублікі Беларусь, якія вырабляюць сталовую і пасьцельную бялізну, швейныя і трыкатажныя вырабы; сувэніры з лазы, саломкі, льновалакну, дрэва, керамікі. У склад аб’яднаньня ўваходзяць фабрыкі мастацкіх вырабаў, што разьмешчаныя ў Баранавічах, Бешанковічах, Барысаве, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Мазыры, Воршы, Пінску, Берасьці, Полацку, Слоніме, Слуцку, Сьветлагорску, Хойніках. Што праўда, у гэтай характарыстыцы няма ні слова пра менавіта плеценую мэблю, але болей ніякіх карысных зьвестак пра гэтае аб’яднаньне мне знайсьці не ўдалося. Магчыма, таму, што іхні поўны назоў Дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне "Белмастацпромыслы" Кіраўніцтва спраў прэзідэнта падразумявае тое, што яны ня любяць беларускую мову, а як перакласьці назву на расейскую, я не прыдумаў. А можа ў іх проста няма свае анляйнавае бачыны.

Апошняе, што атрымалася нагугліць, перш чым зьвярнуцца да беларускага пашуковіку, дык гэта тое, што:

  • плеценая мэбля плеценай мэблі розьнь;
  • ня ўсё так страшна яшчэ ў нашым каралеўстве лазы.

Ратангавая мэбля дарагая па вызначэньні, бо імпартуецца з паўднёвай і ўсходняй Азіі (зрэшты, чаму кітайская мэбля павінна быць дарагая? emoticon). Але нашто той ратанг нейкі, калі ў нас ёсьць сваё! І па ідэі, таньнейшае. Сьпіс спэцыялізаваных крамаў прыдаецца…

P.S. А, вось знайшоў на гэтым інтэрфаксе маскальскую назву "адзінага ў Беларусі аб’яднаньня пад кіраўніцтвам…" - "Белхудожпромыслы". Як я й здагадваўся, беларускую мову яны не паважаюць (хоць там і ёсьць адпаведная кнопка, ды яна не працуе). emoticon Таму спасылку падаваць ня буду. Вой мамачкі, там усе спасылкі крыва працуюць!

P.P.S. А беларускі пашуковік на маю спробу пошуку выдаў такую памылку, што ён не працуе ў прынцыпе. Таму спасылку падаваць ня буду… Не карыстайцеся беларускім, калі ёсьць лепшае.

September 16, 2008 - 15:37:03

Неадназначна

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл, творцы
Усе ведалі, што гэтая сумачка яму не пасуе, але баяліся сказаць...
Фотажабы з конкурсу "гістарычных вычварэнцаў і вычварэньняў".
Да таго, як выратавацца, Езус некалькі разоў трапляў у рукі правасудзьдзя...
У асноўным у конкурсе абыграецца тэма сэксу, таму гэтыя выявы выбраў як адныя з самых прыстойных.

September 5, 2008 - 22:06:17

Для профіляў

Цэтлікі запісу: Беларусь, творцы

Вішасы!!!

Слава Беларусі

Жыве вечна!

Здохні, мразь

Наша Ніва

Здохні, сволач!

Жыве Беларусь!

Вось імчыць Пагоня...

Жыве вечна!

Здохні, урод!

Long live вечна!

August 28, 2008 - 0:24:22

Што здараецца, калі хадзіць бяз фоціку

Цэтлікі запісу: глядзелка, творцы
  1. У мэтро бачыў такууую рэкляму (ад макдональдзаў)! Першыя пяць хвілін, пакуль ліпіздрычка стаяла на прыпынку хвіліны дзьве emoticon, шкадаваў, што такі зручны момант быў бы сфоткаць на памяць для нашчадкаў. Наступныя пяць хвілінаў спрабаваў пераварыць сэнс выявы і адначасна не пазбавіцца ўласных мазгоў. Да канцу дарогі, застаўшыся-такі з мазгамі, спрабаваў пераварыць дызайнэрскую задуму. Ух, там бы Цёма разагнаўся! emoticon

    Дарэчы, сп.Лебедзеў умее пісаць правільна назву нашай краіны
  2. Ў якіх я ўчора быў месцах! Я й ня ведаў, што дастаткова прайсьці пару крокаў ад працы, каб адкрыць невядомы сьвет. Сьвет недарэчнасьцяў і анахранізмаў.
  3. Пакуль ня позна, раю ўсім схадзіць на фэстываль міжнародных (чаму гэта акцэнтуецца, будзе крыху ніжэй) сацыяльных ролікаў (уваход бясплатны), якія круцяць зараз штовечар у "Цэнтральным". Узбагачэньне беларускамоўным лексыконам гарантаванае, бо такі пераклад нельга было зьдзейсьніць - яго можна толькі прыдумаць. Што не зьдзіўляе, дык гэта тое, што адзіныя ролікі, якія былі па-маскальску на гэтым паказе, зьнятыя - правільна, беларусамі. Асабліва пацешыў "наш" двухсэнсоўны ролік пад назовам "Прышчэпка" (у сэнсе, відаць, калі прышчэпваюць не за што, а ад чаго-небудзь). У ім сьпярша фігуруе напаўаголены бэнээфавец хлапак, пасьля якога ў кадры зьяўляецца мент у поўным камуфляжы. Яго амуніцыю паказваюць ва ўсіх падрабязнасьцях: шалом касманаўта, берцы, бронекамізэльку, пальчаткі з кастэтамі, шчыт. Напрыканцы роліку - рытарычнае пытаньне: "Хто лепей абаронены, маўляў. Прышчапляйцеся ад хваробы". Поўны абзац.

На жаль, ад гэтае хваробы прышчэпка не дапаможа…

Ну ды гэта зусім пра іншае. Галоўнае, што я паржаў. Сёньня з Алікам (і фоцікам) ідзем на паўторны (спадзяюся) сэанс. Такое мастацтва не павінна загінуць для нашчадкаў.

July 31, 2008 - 17:52:36

Пазабаўляцца

Цэтлікі запісу: прышпіл, творцы

Надзвычай аптымізаваная ў памерах аркада. Выратуйма іконку сайту ад іншаплянэтных прыхадняў! Стваральнік заадно й памераў (чарговы раз) браўзэры на "вашывасьць". Без праблемаў працуе пад Опэрамі і 2-й Мазілкай; Файяфокс 3-і нібыта мае нейкія праблемы, хаця я не знайшоў да чаго дачапіцца. Праблемы Сафары нікога надта не цікавяць, думаю, а вось як праграмэр выказаўся пра "восьліка" ад "дробнамяккіх": "Працуе на іншаплянэтных заваёўнікаў. Больш няма чаго сказаць."

via Нататкі некаторых людзей
1С: Памешчык адтуль жа. У нас не з 2000, а нават крыху ранейофісны папкорн.
Офісны папкорн ч.2

July 22, 2008 - 12:50:20

Дапаможнік па вывучэньні сямі сьмяротных грахоў

Цэтлікі запісу: photo, цікавосткі, творцы
Ну мне болей гэтая фотка спадабалася
via Neatorama





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design