Шышкі на сацыяльным інжынірынгу
Увесь набор лотаў «папярэдняга выданьня» адстаяў моўчкі і так сама моўчкі скончыўся безпасьпяхова. Перавыставіў некалькі штук наноў «проста так, каб было». Ну і некалькі новых марачак адсканаваў яшчэ, бо ў гэты дзень атрымаў неверагодную іх колькасьць ад чалавечка з Аўстраліі, імігранта з Украіны.
На наступны дзень зайшоў праверыць лёс «навічкоў» - не, ні фіга, усё глуха пакуль. Ну, карацей, усё як і мае быць. Але ж стаў глядзець маркі іншых… Бачу: нехта мэтанакіравана ставіць стаўкі на фаўну, ці нешта кшталту гэтага (ну, усё-такое-што-прыгожае-і-ўвогуле-дзяўчынкам-падабаецца). Ёлкі, а вось гэта ўжо сьвінства, спадарства!
Але разважыўшы цьвяроза, падумаў, што маіх лотаў яшчэ проста не заўважылі, бо яны далёка ў канцы. І тады ўключыў сацыяльны інжынірынг… 
Не, я ня стаў «гуляць коштамі» ці «рэклямаваць», як тое прапануе аўкцыён як парады, калі таргі сканчаюцца безвынікова. Я… дадаў яшчэ больш лотаў. Што гэта дасьць? А дык я паставіў на іх меншы тэрмін, чым у тых, што ўжо былі. У агульным сьпісе, такім чынам, яны зьявіліся бліжэй да пачатку. А гэта трэба было, каб «засьвяціцца», пакуль яшчэ ня зьніклі патрэбныя мне пакупнікі (дзеля якіх усё й стваралася, зразумела). Заставалася толькі чакаць выніку…
І вось ён! 20 лотаў са стаўкамі (~ 41%), і яшчэ адзін выкуплены.
Справа ж уся ў тым, што галоўнае, каб цябе твае лоты заўважылі, а далей ужо каму трэба - той знойдзе й усё астатняе.
Але вось ужо заўважыў першую (і пакуль што апошнюю) сваю памылку. Канечне, дагэтуль у мяне не здаралася, каб на лоце было больш за адну стаўку (цяпер такіх лотаў нават некалькі!). І вось час іх сканчэньня атрымаўся ня надта зручны для аднаго з патэнцыйных пакупнікоў. Найхутчэй ён не пасьпее пазмагацца за іх. Вось каб я іх выставіў на некалькі гадзін пазьней, выніковы кошт прадажы мог бы быць некалькі вышэй…


, дык церазь іх трапіў на такое пасьмяхоцьце! 



Мужчына нарадзіў-ткі дзіця. Зразумела, што гэта здарылася… Правільна, у Пендастане. Зразумела, мужчына гэты не адэкватны мужчына, а ў мінулым жанчына. Даведаўшыся, што яго (яе?) жонка ня ў стане сама вынасіць дзіцёнка, ён (яна? - усё, далей буду прыводзіць адзін варыянт займеньніку, усё ж мужчынскага роду) перастаў атрымваць штомесячныя ін’екцыі тэстастэрону. Некалькі месяцаў пасьля гэтага ягоны арганізм яшчэ самарэгуляваўся (відаць, ператвараўся назад у жанчыну), пасьля, пэўна, у ягонае лона ўвялі штучна аплоднены зародыш. Ну і ў выніку ўсё абышлося 






Чаго й варта было чакаць. Ну хіба хто яшчэ ўмее так перадзіраць дызайны, як не кітайцы? Высьветлілася, што тэлефон вырабляецца швэдзка-кітайскай кампаніяй (?)
Праўда, большасьць зь іх скончыліся нічыйным вынікам…
А ўчора прыняў удзел у сваім першым
), а пасьля, пакуль разкачагарыўся і нарэшце пачаў выйграваць - турнір ужо скончыўся за яўнай перавагай нашае групы. Ага, вось у чым фішка - хоць я і прасядзеў фактычна на падсосе ў "старэйшых" (а я быў найслабейшы з усіх удзельнікаў), але яны справіліся і за сябе, і за "таго хлопца" (то бок мяне). У выніку ўдвая больш выйграў, чым заплаціў за ўдзел.
А ўжо столькі фічаў адпадзе, каторыя пакрысе зьяўляюцца ў МайнФілдзе.




Ня тое каб безь яго нельга было пражыць, але проста прывыкшы.
Абяцалі выдаліць сайт са сьпісу шкодных і ўсё такое, але я ўжо ведаю, у чым была прычына. Дакладней, ня ведаю, але сутнасьць канфлікту ў тым, што тая адрэса, а таксама аф-бачына майго хостару не адчыняецца толькі на адным кампе - маім працоўным. Так што гэта можа быць проста нейкі cookie прабраўся…

3. На
Але самая навіна нумар нуль - гэта тое, што сёньня мой новы падвопытны ад ўордпрэсу, які я толькі заснаваў і яшчэ не пасьпеў нават як сьлед пакруціць, аказаўся заблякаваны чудзіламі ад
А яшчэ скарыстаўся… Не, пачнем спачатку, як я да такога дайшоў. 

