У працяг папярэдняга запісу пра эўрапейскі здабытак Беларусі. У Беларусі ёсьць копія варшаўскага палаца.
August 25, 2009 - 22:25:05
August 16, 2009 - 9:05:29
June 27, 2009 - 0:22:05
May 24, 2009 - 21:32:17
Часта карыстаўся, ды ня ведаў, як правільна завецца
Чыгунная патэльня (з высокімі сьценкамі, цяжкая) - брытван.
May 23, 2009 - 20:47:34
Гукаперайманьні
Гаворым з жывёламі па-беларуску
|
Кот |
мяў-мяў, курняў; вур-вур |
мяўкае, курняўкае, курню пяе; вуркоча |
|
Сабака |
гаў-гаў, ууу |
брэша, вые, вяхае |
|
Мыш |
пі-пі-пі |
пішчыць |
|
Пацук |
|
|
|
Сьвіня |
рох-рох |
рохкае |
|
Карова |
муу |
рыка́е, мычыць |
|
Конь |
і-го-го, тпррр |
іржэ, сапе |
|
Каза |
меее |
мекае |
|
Авечка |
беее |
бекае, бляе |
|
Воўк |
ууу |
вые |
|
Ліса |
дзяў-дзяў |
дзяўгае |
|
Мядзьведзь |
ррр |
рычыць, раве |
|
Алень |
|
трубіць |
|
Лось |
|
трубіць |
|
Жаба |
ква |
кумкае |
|
Зьмяя |
шшш, сссс |
шыпіць, сыкае |
|
Пугач |
уфф, ку-га, угу |
ухае, кугае, угукае |
|
Бусел |
клёк |
клёкае, клякоча |
|
Журавель |
курлы |
курлыкае, курлыча |
|
Голуб |
уррр, врр |
буркуе, буркоча, варкуе |
|
Гусь |
го-го-го |
гагоча, га́гае |
|
Качка |
кра-кра |
крача |
|
Курка |
кудах-кудах, ко-ко-ко, квох-квох |
квокча, сакоча, кудахча |
|
Певень |
кукарэку |
кукарэкае |
|
Зязюля |
ку-ку, ку-ва |
кувае |
|
Салавей |
шчоўк-шчоўк |
шчоўкае, заліваецца |
|
Верабей |
чык-чырык |
чырыкае |
|
Жаўрук |
|
цьвіркае, зьвініць, сьпявае |
|
Дзяцел |
тук-тук |
стукае, грукае, доўбіць, дзяўбе |
|
Драч |
дзярэ горла |
крычыць |
|
Дрозд |
|
|
|
Крумкач |
крум-крум |
крумкае |
|
Варона |
кар-кар |
каркае |
|
Шпак |
|
|
|
Бугай |
|
скрыпіць |
|
Сініца |
ціў-ціў, цінь-цінь |
ціўкае, цінькае |
|
Глушэц |
тук-тук |
такуе |
|
Цецярук |
тук-тук |
такуе |
|
Кнігаўка |
кі-гі |
кігікае |
|
Каня |
піць |
канькае |
|
Перапёлка |
|
плача |
|
Чмель |
бом-бом |
бомкае, гудзе |
|
Жук |
жжж |
жужжыць |
|
Камар |
ззз, пі-пі |
зьвініць, пішчыць |
|
Конік |
|
стракоча |
|
Цвыркун |
цвыр-цвыр |
цвыркае |
|
Муха |
зум-зум |
зумкае |
May 22, 2009 - 20:18:10
- 19:58:11
May 17, 2009 - 21:59:49
Пост – дзень блогера-4
Гэта маецца на ўвазе, што дзень блёгера праводзіцца ў чацьверты раз, ажно я ніводнага разу пастоў з такім назовам не ствараў. Зрэшты, і ў чацьвертай акцыі «Дзень блогера» таксама не паўдзельнічаў, бо гэты запіс зроблены на наступны дзень пасьля сканчэньня акцыі. Таму і завецца адпаведна: «пост – дзень…»
- Буду ў скароце. Эканамічны крызіс толькі багатых закране. А нам, бедным, сынку, гамон.
- Вайна – гэта зло.
- Дарэчы, хто такія бэнгальцы? А то надоечы мне з Новай Зэляндыі прыгожую марачку з паштовачкай даслалі…
- Ды пофіг мне ваш Менск.
- У, дзеўкі – гэта добра. Паэткі – гэта горш. Ці аніяк.
- А вось уяўляеце сытуацыю: кліент тэлефануе ў арганізацыю, дзе яму адказваюць на незразумелай мове. Альбо калі прыходзіш у краму і спрабуеш растлумачыць прадавачцы, што хочаш набыць, без тыканьня пальцам у вітрыну і кіраваньня пальцам «лявей!.. ніжэй!..». У першым і другім выпадках чалавеку адмаўляюць ў абслугоўваньні на дзяржаўнай мове. Адпаведна, службовая асоба (альбо прадавачка, альбо арганізацыя, альбо прадстаўнік паслуг) не застаецца без пакараньня ў выглядзе прынамсі запісу ў кнізе скаргаў. Вы ж атрымоўваеце з боем тое, што павінны былі мець па першым патрабаваньні. Цяпер самае цікавае. Калі вы гэта падаяце ў якасьці прыкладу, як трэба адстойваць свае правы, людзі не асуджаюць аўтара, а пераймаюць яго прыклад сабе на ўзбраеньне. Вось тады і паўстане доўбаны беларускі нацыяналізм!
- А таму што не паўстаў доўбаны беларускі нацыяналізм. Мне ўвогуле незразумела, як у дзясятыя-дваццатыя гады здолелі вылучыцца ў асобныя краіны пасьля развалу Расейскае імпэрыі, напрыклад, прыбалтыйскія краіны, і як яны нагрэліся «паміж Польшчай і Расеяй», у той час як цяпер мала хто ведае пра такую выдатную магчымасьць для Беларусі, як Сярэдняя Літва. Можа, і ва ўкраінцаў Украінская Народная Рэспубліка мела свае адгалоскі ў 20-х гадох, ды мне таксама пра гэта нічога не вядома…
- І нарэшце – пазаўчора чарговы раз ніхто не падтрымаў дзень ганьбаваньня дзяржаўнага сьцягу акупантамі-калхозьнікамі…
А яшчэ падзівіла тое, што ці ня ўсе ўдзельнікі «дзён блогераў» «месьцяцца» на ЖЖ. Мдзяяя, адстаем ад цывілізаванага сьвету (маецца на ўвазе не азіяцкая краіна, якой прыналежаць правы на жж з даўніх пор) на некалькі год…
P.S. «Правільныя» пытаньні (і, магчыма, адказы) глядзець на маёўцы блогераў на «Свабодзе».May 13, 2009 - 21:45:23
Паразважаць можна
- Трэба ў цырку бываць часьцей.
- Зямля пад бамбёжкай.
- Або пан, або пані.
- Малая і дурная яшчэ кніжка.
- Тысяча пяцьсот дваццаць дзевяць, тысяча пяцьсот шэсцьдзесят шэсьць — няма дзе прылегчы, і нават прысесьць.
- Ворагам прыйдзе трындзец.
- Агульная млявасьць і гэта не валчанка.
- Узяўся за яйца і пачасаў.
- Закапаць кроплі вам у вочы.
- Ты не чакай, кіна ня будзе, кіншчык сьпіўся.
- Разумнаму гадасьць - дурню радасьць.
- А можа вас яшчэ і марозівам пачаставаць?
- Паміж Польшчай і Расеяй ня ходзіць мэтро.
- Не пакідайце ж недапалкі міма сьметніц.
- Грантасос-паравоз.
- Сын за бацьку, бацька за рэпку, цягнуць-пацягнуць, і не выцягнуць.
- Каго любіш? Таго і чубіш!
- Не разьбіць, не спыніць нашых вялікіх баявых чалавекападобных робатаў.
- Мёртвым можна без чаргі.
- Мой родны вечна галодны.
- Не хачу разуць, бо вы шкарпэткі даўно не пралі.
- Абое на габое.
- Саша і прастакваша.
- Зьявілася вада гарачая ў душы.
- Намацаць у майтках сонца.
- Пане ня ў стане.
- Ідзіце ў дупу, калі ласка.
- Асьцярожна, яны кусаюцца.
- Ні Богу сьвечка, ні ў войска не возьмуць.
- Дзьве дзюркі ў носе і тыя з казяўкамі.
- Трэба дома бываць часьцей - верш Барадуліна
- Зямля пад белымі крыламі - кніга Караткевіча
- Або пан, або прапаў - прыказка
- Малая падарожная кніжка - Біблія, выдадзеная Скарынам
- 1529, 1566, 1588 - гады выданьня Статуту ВКЛ
- Ворагам Беларушчыны - верш Янкі Купалы
- Агульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця - устойлівы выраз
- Толькі ўзяўся за яйца, дык малако (масла, сьмятана) прапала - адна з пэрлінаў лукі
- Хрэн вам у вочы - прымаўка з п’есы "Пінская шляхта"
- Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе - з песьні Лявона Вольскага "Тры чарапахі"
- Цацанкі-абяцанкі - дурню радасьць - прыказка
- А, можа, вас яшчэ і пучыць? - рэкляма Альмагель-нэа на трасянцы
- Паміж Польшчай і Расеяй полька беларуская - песьня на верш Дранько-Майсюка
- Не пакідайце ж мовы беларускай, каб ня ўмёрлі - афарызм Багушэвіча з прадмовы да "Дудкі беларускай"
- Міколка-паравоз - аповесьць Лынькова
- Сын за бацьку не адказвае - канцэптуальныя словы Сталіна, якія гучаць у шмат якіх творах кшталту "Вязьмо" Зарэцкага або "Аблава" Быкава
- Каго любіш? - Люблю Беларусь! - Дык узаемна. Пароль паўстанцаў 1863 года
- Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць - цытата з "Пагоні" Багдановіча
- Мёртвым не баліць - аповесьць Быкава
- Мой родны кут, як ты мне мілы - цытата з "Новай зямлі" Якуба Коласа
- Не хачу разуць рабыніча - словы Рагнеды, якая не хацела замуж за сына рабыні Уладзіміра, Яраполка ёй падавай!
- Абое рабое - прымаўка
- Саша і Сірожа - дуэт, сьпяваюць Калыханку на трасянцы
- Дзьве душы - аповесьць Гарэцкага
- Намацаць галінамі сонца - канцэпт-цытата з трылогіі "На ростанях" Якуба Коласа
- Пане Каханку - каларытны пэрсанаж беларускай гісторыі, з Радзівілаў
- Выбачайце, калі ласка - п’еса Макаёнка
- Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца - фраза зь менскага мэтро
- Ні Богу сьвечка, ні чорту качарга - прыказка, якая фігуруе ў п’есе Купалы "Тутэйшыя"
- Дзьве дзюркі ў носе - і сканчылося - фінал п’есы "Паўлінка" Янкі Купалы
May 11, 2009 - 0:00:11
Ня варта недаацэньваць ворага
Алег Волчак, былы сьледчы, цяпер праваабаронца і кінаактор:
— Мне распавядалі, што нашы спэцслужбы маюць тэхніку, якая рэагуе на канкрэтныя словы, прозьвішчы. Колькі захоўваецца інфармацыя, зьнятая зь нечага мабільніка, дакладна невядома. Але за прыкладамі далёка хадзіць не трэба: ня так даўно майму сябру, які раней быў суддзём, а цяпер проста юрыст, прадэманстравалі раздрукоўку яго размоў з прадстаўніком адной прыватнай фірмы…
Праслухваньне можа быць санкцыянаваным і несанкцыянаваным. Так, адзін з апэратараў мабільнай сувязі, які працуе на беларускім рынку, мае ня вельмі добрую рэпутацыю ў гэтым сэнсе. Кажуць, што там нярэдка здаюць кліентаў спэцслужбам.
Валеры Костка, падпалкоўнік запасу КДБ:
— У 2001 годзе палітыкі Міхаіл Марыніч і Ўладзімер Ярмошын разам гулялі па лесе, і нікога вакол не было. А стэнаграма іх размовы ляжала на тым стале, дзе трэба! Вось і ўвесь адказ на ваша пытаньне. І тэлефоны разьбіраюць, і сім-карты хаваюць пад нейкія магнітныя палі, а ўсё роўна, калі спэцслужбе неабходна атрымаць інфармацыю, яна яе атрымае. Таму ня трэба спрабаваць непрафэсыйна працаваць супраць прафэсыяналаў. Варта рабіць так, каб у гэтых прафэсыяналаў не было падстаў прыкалупацца да цябе.
— Як лічыце, ці выпадкова пасаду кіраўніка службы бясьпекі адной з кампаній, якая працуе на рынку мабільнай сувязі, займаюць адстаўныя генэралы: спачатку генэрал Віктар Басалыга, цяпер — былы міністар унутраных спраў Валянцін Агалец?
— Па-першае, няпыльная пасада, а па-другое, з генэраламі заўсёды можна вырашыць любое пытаньне. Калі ж прызначыць на гэтую пасаду дылетанта, яму давядзецца тлумачыць нейкія нюансы. І спэцслужбы зацікаўлены мець на такіх пасадах людзей, якім доўга ня трэба тлумачыць, што да чаго.
Цяжка высьветліць, што тут праўда, а што лухта, але асьцярожнасьць ніколі не зашкодзіць.

May 10, 2009 - 20:10:01
May 3, 2009 - 17:17:03
Што, чарговая саўковая п’янка набліжаецца
- А почему у вас нет ленточки, щас мы вам ее на зеркало…
- Отойди от машины.
- Вы что?! Это же память! О великой победе!!!
- Кто был командующим 2-м Белорусским фронтом в 1945-м году?
- Ээээ… мммм… А! Жуков!!!
- Рокоссовский. На х@й себе ленточку намотай на память.
Далей чалавек тлумачыць, што чорна-аранжавая стужка - гэта знак пашаны, прыраўнаны да ордэну. Апранаючы яго дзявятага траўня, вы самі сябе ўзнагароджваеце ордэнам за перамогу над нацызмам. Дзе, вы кажаце, ваявалі?
Павязваючы яго на машыну - узнагароджваеце машыну. Выкідаючы дзясятага траўня ў сьметнік - самі разумееце…
February 23, 2009 - 23:26:18
February 20, 2009 - 22:57:56
Пакорпаўся ў нечай бялізьне…
Дык вось вы якія! Дакалупаўся да
блёгу школы "Green Hills" (хех, ізноў на ЖЖ) і блёгу ейнае кіраўнічкі і па сумяшчальніцтве разумнае дзяўчыны (упэўніўся ў гэтым, толькі паслухаўшы яе два вечары ў цягніку да Кыіву і назад).
Ну зь імі раней сутыкацца на прасторах ЖэЖэ не даводзілася, а вось
Ліўлін… Пачытаўшы ейны жж, яе лёгка цяпер супаставіць яшчэ з адной асобай у нашым вагоне
.
Ну а далей ужо лёгка вышчаміць яшчэ пару невядомых мне (але можа быць каму-небудзь іншаму) удзельніц клюбу:
Лэйла Зіменка,
Беса (таксама езьдзіла ў Кыіў, але не ўяўляю, хто),
Таф_кукі (ці ўжо зь іншага клюбу?..)
February 15, 2009 - 15:37:42
А я хацеў быць там зусім іншым
| Такім чынам, Вы – Канстанцыя Банасье |
| Чароўная рахманая істота, але толькі на першы погляд… Той, хто лічыць Вас лёгкадумнай і простадушнай, памыляецца. Вы дастаткова мудрагелістыя для таго, каб удзельнічаць у прыдворных інтрыгах. І галоўнае, Вы верныя і адданыя сваёй заступніцы. Вашае сэрца чыстае і добрае, Вы захавалі ў ім цеплыню і сьвятло насуперак усеагульнаму хаосу і заганам. |
| Прайсьці тэст |
January 28, 2009 - 18:11:39
Сьведчаньні заядлых (у мінулым) курцоў
- «Як я кінуў паліць з дапамогай малітвы». Няхай сабе і вывучаць малітву, абы дапамагло.
- Як кінуў паліць А. Лебедзеў. Няхай сабе і нецэнзурна, без чаго ён яшчэ не навучыўся абыходзіцца, але ж ягоны спосаб таксама дзейсны.
December 12, 2008 - 23:24:15
Бо ўсе саграшылі
December 2, 2008 - 18:53:30
December 1, 2008 - 9:30:00
Разарвацца можна што дзеецца!
Уваход вольны!!!
Покліч нашых вечарын: «Мы граем для вас, вы п’еце за нас!!!» 
Графік бліжэйшых вечарын:
4 сьнежня – «Testamentum terrae»
18 сьнежня – «Келіх кола»
8 студзеня – «Раcалія»
Даведкі: +375 29 553-03-47 (Юрась Панкевіч), +375 29 66-36-879 (Зьміцер Сасноўскі)
Замова столікаў: +375 29 627-27-21 (Павал)
November 30, 2008 - 18:27:19
November 27, 2008 - 7:26:46
November 25, 2008 - 11:33:17
Машынкі
| Які аўтамабіль Вам падыходзіць? (Трыніксі) |
|
| Volkswagen Passat Ваш ідэальны аўтамабіль - гэта Volkswagen Passat |
November 22, 2008 - 18:20:39
Карысна ведаць мэтады прадаўцоў паласатых палачак
Сігналы рэгуліроўшчыка дарожнага руху, у прынцыпе, простыя і зразумелыя. Іх тры.
Рука ўгару: усім стаяць, страляць буду.
Стаіць проста (зь нязначнымі мадыфікацыямі) — па бакох ехаць можна, з морды і сьпіны не давіць.
Выцягнуў правую руку ўперад (гэта самы складаны сігнал): са сьпіны не давіць; з таго боку, дзе рука (шлагбаўм), нельга ехаць таксама; зь левага боку, дзе няма рукі з чароўнай палачкай можна ехаць, як хочаш; а тыя, на каго ён паказвае палкай — могуць ехаць толькі ўправа (прыцісьніся да абочыны!).
Усялякія дробязі жыцьця кшталту трамваяў і пешаходаў у разьлік можна ня браць. Як што, дык трамвай зьвякне, а пешаход адскокне назад.
Але што ні кажы, а й праўда, ёсьць у рэгуліроўшчыкаў унівярсальны спосаб заблытаць увесь дарожны рух разам зь ягонымі ўдзельнікамі: насіцца па праезнай частцы, адным ротам лаецца, а другой рукой з паласатай палачкай верціць бы прапэлерам. Вось ён-то і застаўся неразгаданы…

















