| |
The English language is your most versatile scientific instrument. Learn to use it with precision. |
Але гэта будзе карысна і нам…
Замяняючы назоўнікі займеньнікамі, паклапаціцеся пра правільнае яго састыкаваньне.
Між нас кажучы: склон займеньніка таксама істотны.
Калі вы хаціцё ўжыць дзеяслоў, дык спрагаць яго трэба правільна, а ня як таго захочаць аўтар.
Дзеяслоў, акрамя таго, заўсёды павінны дапасавацца ў ліку да назоўнікаў.
Ня трэба нідзе не ўжываць лішніх адмаўленьняў.
Блага ведаючы граматыку, складаныя канструкцыі павінны ўжывацца ўважліва.
Якія зьяўляюцца прыдаткавымі сказамі, складаць трэба правільна.
Хочам заўважыць, што мяняць асобу, ад імя якой вядзецца аповед, аўтар гэтых радкоў ня раіць.
Што да няскончаных сказаў.
Аўтар карыстаючыся дзеепрыметнікавымі зваротамі не павінен забывацца на пунктуацыю.
У лістах артыкулах дакладах стаўце коскі пры пераліку.
Не ўжывайце коскі, там, дзе яны не патрэбныя.
Уводныя словы аднак трэба вылучаць коскамі.
Стаўце дзе трэба апостраф: абём артыкулу ўсё адно надта не зэканоміш.
Не скарач.!
Праверце ў тэксце прапушчаных словаў.
Каб ня хіла выступіць з артыкулам – завязвай з жаргонам.
Калі няпоўныя канструкцыі - блага.
Маленькая заўвага пра паўторы, якія часам сустракаюцца ў артыкулах, якія друкуюцца і ў нас, і за мяжой, якія часам засланяюць думку, якую хацеў выказаць аўтар, пра якіх мы й хацелі зрабіць гэту заўвагу.
На нашае глыбокае перакананьне, мы справядліва мяркуем, што аўтар, калі ён піша артыкул, дакладна ня мусіць ужываць дурную звычку, якая заключаная ў тым, каб выкарыстоўваць надта шмат непатрэбных словаў, якія насамрэч абсалютна не зьяўляюцца неабходнымі для таго, каб выказаць сваю думку.
Ужывайце паралельныя канструкцыі ня толькі для скарачэньня, але і ўдакладненьня.
Няма як спадзявацца, што ўжыціе архаізмаў ў грамаце будзе запабягаць разуменьню онае.
Мэтафара – гэта цьвік у боце, і лепей яе выкарчаваць.
Зьвярайціся са слоўнікам, каб пазьбегнуць памылак.
Недзяліце не падзельнае и не злучайце розна роднае, а што небудзь пішыце праз злучок.
Штампам не павінна быць месца на старонках нашай прэсы.
Не адзін аўтар, які ні адрозьнівае, калі пісаць "не", а калі "ні", ні можа разьлічваць на посьпех.
Нечаканая ўнутраная рыфма адрывае ад лягарыфма.
Нагрувашчаньне назоўнікаў адзін на аднаго прыводзіць да ўскладненьня разуменьня мэтаду разьвязкі раўнаньня.
Скланяць лічэбнікі можна сто дваццаць пяцьцю спосабамі, але толькі адзін зь іх слушны.
У працэсе апісаньня фізычных працэсаў пазьбягайце амонімаў.
Наяўнасьць у тэксьце паўтораных словаў словаў, як правіла, сьведчыць пра няўважлівую праверку.
Уважлліва адсочвайце падвойнныя зычныя.
Ужываньне тэрмінаў, значэньня якіх вы не зусім усьведамляеце, можа спрычыніцца да афэктаваных інсынуацыяў на ваш адрас.
Той, хто займаецца афармленьнем дакладу, сьпярша мусіць вывучыцца правапісаньню пачатковай формы дзеяслова.
Работа павінна быць карпатліва акуратна аздобленая.
Ужывайце такі кегаль, каб тэкст можна было чытаць без мікраскопу.
Адначаснае УЖЫВАНЬНЕ мноства шрыфтоў замінае ч_ы_т_а_ц_ь тэкст.
Ужываньне некірылічнага шрыфту выклікае непрадказальныя вынікі.