R. I. P.
У пачатку месяцу езьдзілі дахаты, як звычайна, абодвума сем’ямі. На «пянькох», дзе прыпыніліся перакусіць па трасе, целяпаўся туды-сюды маленькі жвавы шабачка ды дахаты відавочна не сьпяшаўся. Найхутчэй яму не было куды сьпяшацца…
Але бачна было па ўсім, што да людзей ён прывыкшы, бо сьмела падыходзіў да ўсіх, хто там прыпыняўся адпачыць. Ды шукаў ён у іх ня ежы: мы прапанавалі і хлеба, і кавалак цеста – усё засталося на зямлі. Па ягонай дагледжанай поўсьці таксама можна было здагадацца, што ён прывык жыць у людзей. Таньцы стала вельмі ўжо шкада шабачку…
Цяпер ён жыве ў нашых бацькоў. Астатні кавалак дарогі ён ляжаў ці спаў ля маіх ног. А я думаў пра ягонае новае імя. Так ці іначай мы ніколі не даведаемся, да якога імя ён прызвычаіўся ў ранейшых гаспадароў і чаму яны вырашылі ад яго (шабачкі) адмовіцца. Дык можна, напрыклад, назваць паводле мясьціны, дзе яго падабралі – добрая памяць будзе пра паходжаньне. Неўзабаве пасьля працягу нашае паездкі мы прамінулі зубра, што на мяжы Менскай ды Берасьцейскай абласьцей. Так зьявіўся Зубік…
Нейкія памкненьні перайначыць імя Зубіка на свой лад былі ў той вечар, ды ўсё-ткі я ягоны прыёмны бацька, ці хто?!
Так усё і засталося, і назаўтра Зубік пацьвердзіў трапнасьць свайго новага імя, ператварыўшыся з такога спакойнага шчанючка на трасе ў сапраўднага гаспадара двару дома. Абгаўкаў усіх гасьцей, абкусаў тату.
Адным словам, усім спадабаўся…
* * *
На наступны ўік-энд меў супэрмаратон ва ўнівэры. Гадаўцы пачалі мерапрыемства на гадзіну пазьней, чым напісалі ў запрашэньні, і паўдня адвялі на напышлівыя прамовы і прапаганду маскальскамоўнай культуры ўнівэру. Праз гэта давялося правесьці тамака ўвесь дзень замест плянаванае паловы. Ну і два выходныя дні таксама…
Ці ня ўсе выкладчыкі ўпэўненыя, што частка завочнікаў кантрольныя працы будзе выконваць… скажам так, з дапамогай іншых людзей. Таму адразу папярэдзілі, каб хаця б разумелі сутнасьць таго, што ў кантрольнай напісана, і маглі яе пасьля абараніць. Кантрольных гэткіх проста нейкая навала. Ну і, як заўсёды, кожны выкладчык лічыць свой прадмет самым неабходным. Карацей, унівэр ад унівэру мала чым адрозьніваецца.
Хаця ўзровень тэхнічнай аснашчанасьці апошняга вышэйшы, канечне. Але можа ўжо і ў Берасьці тое самае, бо столькі ж часу прайшло…
Хоць і цяжка паверыць, што гэта ўсё даступна й нам, завочнікам: тут і басэйн, і інтэрнэт-бібліятэка, і шматлікія «гурткі па інтарэсах». Толькі пасьпявай іх наведваць у перапынках між працай, вучобай ды сном. Альбо замест яго. 
Некаторыя выкладчыкі яскрава выказвалі сваё стаўленьне да існуючага рэжыму. Дакладней, у тым сэнсе, што ўсе ўсё разумеюць. Але зьмяніць нічога не могуць, таму даводзіцца існаваць у такіх умовах, выжываць. Відаць, лёс наш такі на дадзеным этапе: выжыць, каб пасьля адрадзіць заняпалую культуру. Таму і беларускую мову і ад студэнтаў, і ад выкладчыкаў можна пачуць хіба што на ўроку беларускай мовы, ды й тое – ад выкладчыкаў збольшага трасянку, а ад студэнтаў – толькі некаторых. Во, вельмі прыгожае імя мае адзін з аднагрупнікаў: Алесь.
Вой, давядзецца, відаць, яшчэ пазмагацца за права вучыцца на роднай мове…
Ну што, можна засылаць чарговую партыю паштовак цераз посткросынг. У маім дэбеце цьфу, блін, у прыходзе адна прыгожая паштовачка з Аўстрыі; другая (спадзяюся, таксама прыгожая) чакацьме дома чыйго-небудзь прыезду. Некалькі маіх яшчэ вандруюць, відаць, таму што далёка; і дзьве з пяці адасланых ужо ў Фінляндыю - чамусьці надта шмат там зарэгістравана прадстаўнікоў гэтага скандынаўскага народу…
Але пакуль што галоўны здабытак з усяе гэтае забаўкі той, што зусім выпадкова атрымалася пазнаёміцца з калекцыянэрам-філятэлістам зь Нідэрляндаў. Калі не зьвяртаць увагі на ягонае таямнічае зьнікненьне, то на гэты ўік-энд зь ягонае краіны ў нашую паляціць (ці паедзе) капэрцік з эннай колькасьцю тамтэйшых марачак. Цудоўна - дагэтуль галяндзкіх я ня меў, калі не памыляюся. Цяпер, праўда, уяўляю, наколькі цяжка будзе абменьвацца ўсьляпую, бо, напрыклад, ён склаў велізарны сьпіс краінаў, маркі якіх можа прапанаваць, але, відаць, яго, як і мяне, ня надта асабліва цікавіць нейкая канкрэтная тэматыка. Давядзецца арыентавацца на ўласны густ і інтуіцыю.
Пошук тупым пераборам больш чалавечкаў з падобным захапленьнем не прынёс. У асноўным усе заганяюцца па паштоўках, а хто маладзей - яшчэ й па знаёмстве й ліставаньні. Ліставаньне добра, канечне, але ўсё добрае калі-небудзь сканчаецца, а марачкі застаюцца… 
Ды, зрэшты, чаму толькі марачкі? Вось хлапак, напрыклад, атрыманыя паштоўкі выкладае на сваім блёгу. (Гэх, колькі марачак прападае) …маўчу, маўчу.
…хаця б таму, што гэта іхні адзіны прыстойны пост за апошнія дзьве старонкі.
Але такога я ня мог прапусьціць.



Ну і яшчэ вялікая колькасьць малюнкаў.
Дарэчы, ужо ж некалькі дзён як пайшоў другі год. Я памятаю. Успамінаю хай будуць прыемныя. Трэба было б гэты цэтлік назваць ня "мары", а як-небудзь іначай. Гэта найхутчэй мроі, летуценьні, а ня мары. Маю яшчэ "напамін" з паездкі ў Маладзечна: па дарозе набыў слоўнік сынонімаў - тое, чаго так даўно не хапала для слоўнага запасу. Пакуль ня позна, трэба яшчэ парачку сынонімаў да "мары" успомніць. Каб пасьля не было сорамна зазіраць у слоўнік. Прымружыцца - толькі ня ведаю, ці ёсьць ад яго назоўнік. А ў Маладзечне жыве шабачка з такі-і-і-і-мі вачыма!.. Што нават парачка зайцоў ня йдзе ні ў якое параўнаньне.
А ў нашым мікрараёне жыве такі шабачка разумны, што нават шкада, што бяздомны…
Што ж, даводзіцца прызвычайвацца падымацца а 7-й раніцы. Дакладней, пасьля 7-й. Ну хоць крышачкууу… 
Яшчэ няблага б навучыцца. Дакладней, неяк пераразьмеркаваць свой час. Каб яго ставала яшчэ й на жыцьцё пасьля працы.
Жытло нечым нагадвае часы інтэрнату. Але цяпер сам сабе гаспадар. Ну, праўда, не зусім сам. 
Вось ня думаў, што зьнікне жаданьне адсыпацца па выходных. Дакладней, жаданьне-то яшчэ не зусім зьнікла. Але час не чакае.
А яшчэ пачынаю прыблізна разумець, што значыць жыць па сродках. У сэнсе - гэта-то зразумела. Вось як жыць у адсутнасьць сродкаў?..
Ну, гэта, зрэшты, усё не сьмяротна. Заўсёды ёсьць да каго зьвярнуцца. Усё з часам раскладзецца па палічках. Справа ў часе.
P.S. І столькі чэскага пЫва пастаянна мігціць перад вачыма… Калі я ўжо буду мець магчымасьць бачыць яго на сваім стале? 
Цікавая ночка пачалася яшчэ ўвечары ў пятніцу. Дзьве шабачкі грэліся ў памяшканьні вакзалу, бы ўсе нармалёвыя людзі, а трэцяя - найболей зашуганая - прасілася да іх звонку. Бо там, звонку, было значна халадней, ніж унутры. Ніхто яе не ўпускаў (як яна ні скуголіла), бо як толькі хто падыходзіў адчыніць дзьверы - яна ўцякала. І так цікава перабягала ад аднаго ўваходу да іншага.
А потым недзе зьнікла. Аказалася, што падперла сабой дзьверы здуру (і звонку), і калі я выходзіў, крыху яе прыдушыў… 
Далей сядзеньне працягвалася ўжо на менскім вакзале: чакалі прыезду гасьцей адусюль. Вырашыў наведаць тое нашае месца, дзе між такога гармідару можна пабыць у цішы… І адкрыў для сябе заадно й чацьверты паверх вакзалу. Ну прынамсі адзін більярдны клюб ужо ведаю. А яшчэ ведаю, што на гэты паверх зь іншымі ягонымі забавамі нецікава хадзіць аднаму…
Ай, бегам. Як і ўся атмасфэра тых дзён Гэта - на выкупе нявесты.

Апошні пацалунак перад свабодай (ці ўжо пасьля яе?).

Цётка не без памылак, але ж усё-ткі па-беларуску правяла цырымонію (якую?). Памятаю, што падчас яе высьветлілася, што Волька будзе выдатнай гаспадыняй. А таксама што гаршчок унікальны хаця б тым, што дагэтуль ніхто такім чынам яго не падпісваў (і па-беларуску ў тым ліку таксама, цікава?). Ма-лай-цы!

Канвэер, між іншым, быў ня толькі ў аддзеле ЗАГС, але й паўсюль, дзе традыцыйна фоткаюцца маладыя пасьля яго. Але нам спакойнае месца ў Траецкім адшукаць удалося.

А гэта ўжо ў сталоўцы, дзе, абпіўшыся ліманаду, утварылася яшчэ адна прыгожая парачка. Праўда, ненадоўга - Арцём захварэў…

Прышпільна зрабілі расповед пра тое, як жылі дагэтуль і як пазнаёміліся, зь ілюстрацыямі, зразумела. А яшчэ ні ў кога не сустракаў такое брамы, як падчас наразаньня пірагу ў выглядзе торту.


P.S. (папярэджваючы пытаньні зласьліўцаў) "Фамілія" - то ня ў вузкім сэнсе сям’я; гэта род. У гэты дзень род пашырыўся; дзеля таго, каб у будучыні працягвацца.
P.P.S. Як і паўсюль, Нехта ізноў жа спадабаўся ўсім…
Пытаньні ў духу вясельля і ўсё такое ліліся адно за адным. Але гэта - другаснае. Галоўнае, што ты - малайчынка.
На наступныя выходныя пасьля паездкі ў Берасьце былі шабачкі, шмат шабачак. І за гэта ніхто ня думаў іх ані біць нажом, ані кідаць галавой аб сьценку, ані марыць голадам. Наадварот - іх узнагароджвалі. Хаця тут, несумненна, нельга забывацца і пра іхніх гаспадароў. Праўда, яны былі не такія заўважныя, як іхнія гадаванцы: тут і пухлікі, і замухрышачкі, і кракадэлечкі… дакладней, цэлыя кракадэлі пацучыныя, гарцуны, пажмяклікі… Вось толькі пажмякаць да іх не пускалі самі гаспадары. 
Толькі другі раз за паўгады пабачыліся з
Жонкаю. І яна нават паводзіла сябе па-даросламу, хоць і гуляючыся з малой, хоць такая яшчэ маленькая… Абедзьве.
Хоць і радыя былі нас бачыць. І нават кот.
Праўда, мы зь ім не паразумеліся. Аднак вось у тэатры… ну, непрыгожа так рабіць - прасілі ж мабільныя тэлефоны адлучыць. Праўда, мы там былі толькі кропляй у моры (шкаляроў - тэатар-то быў юнага гледача). Надалей - альбо Жонка бяз мабілкі ў тэатар, альбо мабілка бяз Жонкі.
На наступны дзень было яшчэ больш знаёмстваў, новых і розных. Аднак сьпярша я усё-ткі пабачыўся (усяго толькі трэці раз за… хм… за год пяць знаёмства?
) з Гражынкай. Але ўсё-ткі слухаць асабліва многа не давялося - бо ў нас дзеля росказьняў ёсьць яшчэ й далькажыкі.
Па хатах нам было гэтым разам па дарозе, а па дарозе яшчэ нарэшце разьвіртуаліліся яны й зь
БелАнёлкай.
Нарэшце ўсе перазнаёміліся з усімі, пазапрашалі ўсіх куды ня позна, памарылі пра што-небудзь, паразважалі пра тое, што ў жыцьці бачылі…
Я нарэшце пабачыў чорную трусіху Грымзу… і маму.
А таксама пачуў колькі нечаканых (і прыемных) словаў у свой адрас ад сяброўкі. На тым і разышліся, а мяне нават падвезьлі да вакзалу на машыне ўсёй (дружнай) сямейкай. Відаць, за тое, што паўсталу зьеў. Каб астатняе не даеў ад граху падалей. 
Назаўтра прыпёрся здуру зраньня на працу - ніхто ні слыхам, ні дыхам, чаго я тамака забыўся. Каб ведаў, на ехаў бы на ноч гледзячы дахаты… Выслухаў нярадасныя навіны ад калег, пачакаў прыезду начальніка, апісаў сваё гледжаньне праблемы і пайшоў далей дасыпаць. Ды толькі дзе там - сон ужо перабіў.
Наконт нярадасных навін. Гэххх, ня думаў я, што перажыву каго-небудзь з нашых на гэтай фірме… Ажно вось увасьлед за Алегам сышоў і другі прадавец таго аддзелу. Значыцца, гэты ўрок іх нічому гэтых "капіталістаў" нічому не навучыў. У першы дзень выйшаў і атрымаў так, нібы мімаходзь, прапанову стаць кладаўшчыком на ўсе аддзелы.
Сёньня да гэтага дадалася яшчэ й пэрспэктыва сядзець друкаваць фотаздымкі. Цікава, што-то будзе заўтра.
Але самага істотнага-то я так і не пачуў. І не пачую…
А яшчэ проста так супала, што ў першы дзень працы быў яшчэ й нібыта дзень студэнта. То Алянятка палічыла гэта нагодай для размовы. Я ж нібыта таксама цяпер студэнт. Ізноў…





Як толькі тата распаліў печку - адразу вылезла сонейка.
Не, гэта не па законе Мэрфі.
Сонейка вырашыла пагрэцца ля печкі.
А затое ў мяне ёсьць Сонейка, якое грэе ў любое надвор’е. 
Вярнуўшыся ўчора дахаты, застаў Дружка за працэсам бавеньня з… катом!!!
І я зразумеў, што яму даўно пара на прагулянку.
Так і мяне - калі Нехта ня выгуляе, таксама пачну да ўсялякіх котак прычапляцца.
P.S. Да прагуляць Дружка так і ня здолеў прачнуцца.
Трэба ж гэта было такому здарыцца, каб двойчы сустрэцца ў дарозе з Танькай. Першы раз яшчэ на пэроне, дзе яна ўпарта не хацела мяне заўважаць, і калі б я ня стаў прыглядацца спрасонку, дык і не павіталіся б зусім. Ды й ехалі ў розных вагонах, таму й не пагаварылі як сьлед. А другі раз калі спаткаліся ў мэтро - я на ўваходзе ў вагон, яна на выхадзе - дык тым болей не да таго было: мы былі ўжо са сваімі экскурсыямі. Гэххх… Затое ў вагоне гэтым разам (цікава, а ці яны ва ўсім цягніку аднолькавы фільм круцяць?) паказвалі "Кін-дза-дзу".
Узгадаў, што так і не паглядзеў яе цалкам, дык хоць быў у курсе таго, што адбываецца, бо каб пачуць усе дыялёгі пэрсанажаў, трэба было вой як слых напружваць… Ужо другі раз запар фільмы ўлучаюць з ціхім узроўнем гуку. Разумею, што гэта нібыта для таго, каб не абудзіць тых, хто сьпіць, але зь іншага боку пасажыры, якія глядзелі фільм, вельмі мала чаго здолелі разабраць.
Ну добра. Зьезьдзілі з братам патраціць грошы на "Экспабеле", заадно даведаўся, што ў тым жа сама кірунку будуць і Баравая, і Бараўляны, дый нават вадаспад-пра-які-ніхто-зь-менчукоў-ня-ведае
, там паблізу. Менск круглы, ага.
Абедалі ў беларускім аналяге "Пузатай хаты". Гэххх, не аналяг, а так, падабенства невялічкае. Затое пЫва ў ёй (ну не памятаю, як гэтая кавярня завецца, нешта вытворнае ад "біг-маку") таксама даражэйшае, ніж у простых крамах; і наеўся да адвалу - двайную порцыю замовіў жа.
Ды так, што болей цэлы дзень есьці не хацелася, як мяне ні ўгаворвала сонейка (папсаааа!!!
)
Па дарозе да паесьці і на спатканьне, дарэчы, знайшлі офіс "Сляйдару". У такім прэстыжным месцы, ды яшчэ й унутры ўсё прыгожа, і з дырэктарам пагутарылі "па душах". Адным словам, калі б гэта была камандзіроўка, то праграму-мінімум я б ужо выканаў.
Але - наперадзе была праграма-максымум…
Ёсьць-ткі і ў Менску зацішныя мікрараёны. Болей за тое, яны яшчэ й зялёныя (нават у нас іх пасьля марафэту да "дажынак" меней засталося). І яшчэ спадзяюся, што гэта ня ўсе такія спакойныя месцы, у якія мы завіталі. У працэсе азнаямленьня
ТанькАладкі з маім мінулым жыцьцём узгадаў яшчэ столькі чалавечкаў, з якімі варта было б проста пагаварыць, калі б не нагаварыцца… А падчас прагляду фотак у гасьцёх зразумеў шмат чаго новага, пра што раней толькі здагадваўся… Але здагадваўся ў правільным кірунку.
Першае, што запомнілася ў знаёмстве зь Ізяй пасьля таго, як яна крыху сьцішылася гаўтакаць і пачала прыглядацца - гэта ейныя вочы. Большую частку часу яны былі пераляканыя. Пакуль яна не пачала давяраць і прызвычайвацца засынаць пад пагладжваньне маёй нагі.
А праводзілі да траліку ўжо дружнай… эээ… гурбой. І ў прамежку між сном ў гасьцёх і варочаньнем на лаўцы ў электрычцы ўсю ноч я падтрымоўваў свае павекі запалкамі.
На наступны дзень вытрымаць наплыў кліянтуры аказалася недастаткова: паехалі сьвяткаваць перанесены Ваняшаў дзень народзінаў. Пасьля прыроды спалася яшчэ лепей, і добра, што гук у тэлефоне быў адключаны: ўвесь вечар тэлефанаваў брат. А няма чаго карыстацца невядомымі нумарамі. 
Аднойчы, даволі даўно, сустрэліся ў вялізным мітусьлівым сьвеце дзьве самотныя душы - Чалавек і Сабака. Малады пустэльны сьвет быў акутаны начною цемраю, толькі на недасяжнай вышыні велічна маўчалі зоркі, засьвечваючы ўсё наўкол сваім ільдзістым мігценьнем. Сабака блукаў па лесе, зьнянацку ў вочы яму ўдарыла сьвятло. Наблізіўшыся і асьцярожна глянуўшы з-за дрэва, Сабака ўбачыў касьцёр, а каля яго нейкую істоту. То быў Чалавек.
Сабака зьмерз, ён вельмі хацеў падысьці да цёплага полымя, але ён не наважваўся…
Тым часам Чалавеку вельмі хацелася есьці, трэба было ісьці ў лес паляваць, аднак было ўжо зусім цёмна, і ён не наважваўся…
У гэты час з кустоў на ўзьлеску зьявіўся Сабака, у ягоных зубах была дзічына. Сабака павольна падышоў і паклаў здабычу да ног Чалавека. На падзяку Чалавек паклікаў Сабаку бліжэй да вогнішча. Потым яны раздзялілі позьнюю вячэру на дваіх і селі глядзець на зоркі. Чалавеку нясьцерпна схацелася працягнуць руку і закапацца пальцамі ў густой сабачай поўсьці, а Сабака ў гэты момант жадаў адчуць дотык чалавечае рукі… Яны заснулі, прыціснуўшыся адзін да аднаго, і ва сьне дыхалі ва ўнісон. Гэтай ноччу ўпершыню адышлі страх і холад суворага старажытнага сьвету. А ранкам Сабака зразумеў, што ўжо ня здолее сысьці, а Чалавек - што ня хоча яго адпускаць.
Тады Сабака сказаў: «На знак вечнае адданасьці я дару табе адзінае, што маю, - маё жыцьцё. Цяпер яно прыналежыць табе».
І Чалавек адказаў: «На знак вечнае падзякі я абяцаю захоўваць твой Дарунак ў самым надзейным месцы - у сваім сэрцы».
Чалавек працягнуў руку, і Сабака ўклаў туды сваю лапу. Іхнія вочы стрэліся, у іх скакалі языкі полымя, якія сталіся сьведкамі Клятвы. І ў гэтае імгненьне пустэча ў іхніх душах зьнікла…
…З той пары прайшло шмат часу, але ў вачох любога сабакі і дагэтуль жыве сьвятло таго даўняга вогнішча. Яны з надзеяй ўглядаюцца ў людзкія твары, намагаючыся ўбачыць там цёплыя водбліскі з адказ. Але ў вачох Чалавека вагнявыя іскры даўно згасьлі. Ён стаў захоўваць у сваім сэрцы вельмі шмат патрэбных і практычных рэчаў, і неўзабаве Сабачаму Дарунку не засталося ў ім месца. Тады Чалавек кінуў яго Сабаку: «Забірай!» - і пайшоў сваёй дарогай. Але Сабака ня змог узяць свой падарунак: высьветлілася, што ён ня ўмее парушаць Клятвы. Тады ён ціхенька адступіў у цень і незаўважна пайшоў увасьлед за Чалавекам, не адрываючыся гледзячы цёмнымі і вільготнымі ад гора вачмі на ягоную бестурботную і абыякавую сьпіну. А Сабакава жыцьцё так і засталося ляжаць на дарозе. З цягам часу яно зцерабілася ад штуршкоў, запылілася і зараз ужо не здаецца Чалавеку скарбам. Зазвычай ён яго проста не заўважае, але асьлі раптам спатыкаецца аб яго - не задумляючыся змахвае прэч са сваёй дарогі. Яму няма як, Чалавек усё нешта шукае й шукае ў велізарным сьвеце. І знаходзіць шмат усяго, але нішто ня здольнае ўваскрасіць сьвятло ягоных вачэй, а таму ўсярэдзіне холад і змрок.
А Сабакі жывуць і паміраюць у чаканьні цуда. Яны вераць, што аднойчы Чалавек узгадае. І пакліча: «Мне ізноў неабходныя твае любоў і адданасьць, толькі яны могуць выратаваць мяне ад адзіноты і ацаліць счарсьцьвелае сэрца. А я зноўку буду клапаціцца пра цябе, як абяцаў тады… Вярніся, Сябар!» І тады Сабака усьміхнецца і адкажа: «Мне няма чаго вяртацца, я й так заўжды быў побач з табой».
Вы думаеце, што гэта ўсяго толькі казка? Тады зірніце ў вочы стрэчнаму сабаку…
Бо зьбіраўся на фізыку. Але ўжо на чыгуначным вакзале ізноў сустрэў таго ж самага знаёмага Пашу. Мдзя… Цяпер прыйшоў ягоны час падтруньваць зь мяне. Добра, што я гэтым разам узяў з сабой "поўны камплект" у выглядзе сумкі з запасам дакумантаў на ўсе выпадкі жыцьця. А то заехаў бы ў наш унівэр, а адтуль наўрад ці ўжо пасьпеў бы на матэматыку даперціся… Бываюць і ў мяне недарэчныя сытуацыі, але яны, дзякуй Богу, разрульваюцца, пакуль яшчэ нічога страшнага не здарылася.
Такім чынам, ізноў БерДзУ. Як заўжды, сартаваньне па аўдыторыях па альфабэтным прызнаку, і ізноў са мной будуць праходзіць тэст два маіх адна… хм… два чалавекі з такім самым прозьвішчам, толькі на гэты раз гэта будуць прадстаўнікі розных палоў. Ізноў нумаркі, ізноў мой любімы нумар. Толькі гэтым разам ён быў, здаецца, 14ы
… Праўда, гэтым разам у супрацьлеглым баку ад вакна. Шкада, але й на двары ўжо ня надта й сьпякотна. Ізноў паабапал мяне дзяўчынкі, ізноў спадзяюся сьпісаць, і спраўджваю.
А, яшчэ пакуль зайсьці ў аўдыторыю - наведваю адно цікавае туалетнае месца, што месьціцца ў калідоры з катэдрай хіміі. Адразу ўзгадваюцца старыя вядомыя пахі з кабінэту хіміі ў школе… Ён у нас прапах імі да абсалютнага.
На тэставаньні давялося ўзгадаць яшчэ й увесь школьны курс матэматыкі. І ня толькі школьны, і, нажаль, ня толькі алгэбру. Нават узгадаў, што ненавідзеў геамэтрыю з самага нараджэньня! Але таксама падзабыў ужо й трыганамэтрыю таксама, канечне… Дапамагаў чарнавік суседкі справа. 
Першы хлапак здаўся настолькі хутка, што зьдзівіў ня толькі мяне, але й нашых саглядатых таксама. Ці можа я проста ўжо тады неадэкватна ўспрымаў час? Бо за ім зь невялікімі прамежкамі часу пачалі людзі пакрысе сыходзіць. Але як толькі я сабраўся - абвесьцілі, што датэрміновая здача адказаў скончаная, бо засталося 15 хвілінаў. Пасядзеў і выправіў яшчэ адзін адказ; пакруціў галавой і падлічыў, што большасьць тых, хто застаўся - мой варыянт. Відаць, самы цяжкі трапіўся
(хоць насамрэч, канечне ж, яны адрозьніваліся збольшага каэфіцыентамі пры невядомых).
На цэнтральным паштовым аддзяленьні Берасьця на маю прозьбу, ці можна выпісаць у іх "National Geographic", таксама паглядзелі як на дурня. Вернай дарогай ідзёце, таварышчы - чытаць нужна "савецкую білярюсію"…
Цалкам высушаны (то бок опсалютна) мосх атрымалася рэляксыць ня толькі пЫвам, а яшчэ й - па дарозе ўжо да
Наталькі - дождыкам. Канечне ж, па законе Мэрфі ён скончыўся, як толькі я выйшаў зь лесапарку. Але ж мяне ўжо чакала гарачая гарбата, а Натальку, адпаведна, невялічкія сюрпрызыкі, калі можна гэтак сказаць. На прыпынку перад аўтобусам мяне яшчэ правадзіў (і пасібраваў) шабачка…
Дома сюрпрыз чакаў Дружка. Так і не пабачыў, што ў рэшце рэшт ён зрабіў з паўфабрыкаванай косткай, але занятку яму хапіла надоўга.
Ажно пашкадаваць хочацца, што… Вырваўся зь імі на пагулянку - дык горад бы ўпершыню бачыў, як ён зьмяніўся. Лядовы палац-то да адкрыцьця гатовы, але вакол яго што дзеецца… Ну, адным словам, як заўжды, паказуха будзе забясьпечаная ў час, а астатняе яшчэ год пасьля будзе дабудоўвацца.
Выходзілі, калі хмара ўжо набіралася, а дождык пачаў капаць, як былі ўжо ля возера. Схаваўшыся, пад тэнтам па суседзтве з п’янай кампаніяй, мелі прыемнае знаёмства з ангельскім кокер-спаніэлям, здаецца. Жвавенькі - ад роду тры месяцы - ён яшчэ за сваё кароткае жыцьцё не навучыўся так пазіраваць, бы Дружок, і з усіх фотак атрымалася толькі адно відэа. 
Па дарозе назад памерзьлі. Што ж паробіш, калі дожджык у нашых мясьцінах бывае так сама рэдка, як і братаў прыезд. Волька пабачыла зусім іншыя мясьціны, каб не складалася ўражаньне, што горад наш - гэта толькі цэнтральныя вулкі. Нават стала баяцца, што мы яе пакінем тут адну, і яна ня знойдзе шляху. Хех, непрышпільна, мабыць, паміраць у 500 мэтрах ад хаты. 
А ўвогуле я разумею, што б я адчуваў на ейным месцы - трэба ж нібыта і неблагое ўражаньне на бацькоў аказаць; таму болей разьняволена ёй было пагуляць, хоць і стаміліся яны ў той дзень. Мы з Дружком яшчэ й не такія трубы праходзілі…
P.S. Наш (але кітайскі) бінокаль - ні ў… хммм… ну, карацей, ні падглядзець за кім, ні праз фоцік пафоткаць што-небудзь.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve