We are the greatest!

September 2, 2007 - 15:24:01

“Ты знаешь, мы оба всё понімаем - і это смешно…”

  • Дастаткова было зайсьці паесьці разок марозіва да Наташы на працу, як пасыпаліся бы з рогу багацьця прапановы: у госьці (гы, на працу), паабедаць ну і г.д. Блін. Гэта было паўгады таму!..
  • Навіна ад Наталькі прыйшла ну зусім ужо запаздалая. Але тым ня меней нечаканая - і таму прыемная… Бо прыемна, што без заказу. І што пра мяне ўзгадвалі. Толькі ўсё адно не разумею, навошта так было рабіць, каб цяпер цераз перадаста
  • Ну што ж, сам вінаваты - ня трэба было цягнуць за язык і слухаць абяцанкі-цацанкі: усё з часам скажацца само сабой. Проста трэба чакаць. А я ж словам - бальней, чым кіем. А яна ж - мне нічым не абавязаная (дзякуй яшчэ раз, сп.М.Казлоў).

June 28, 2007 - 13:13:23

Засталося хіба маліцца

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі, эгаізм

Аладкаўна згадзілася быць маёй насіль зьезьдзіць са мной на "Фестиваль надії". emoticon

June 25, 2007 - 17:40:31

Справаздачу няма як напісаць

Цэтлікі запісу: эгаізм

…А ўжо падведзеныя вынікі ЦТ па беларускай мове.

78 баляў - на такі вынік я ня тое што не чакаў, а нават і не спадзяваўся. emoticon

June 24, 2007 - 18:12:19

Адмоўны ўплыў

Чытаньне майго блёгу (ды ўвогуле зносіны), высьвятляецца, нэгатыўна ўплывае на несфармаваную дзіцячую псыхіку… emoticon

Нават Наталька пачала думаць, што пЫва - то фішка ня ўласна мая, а беларускае мовы ў цэлым.

Ды ўжо нават Аладка лічыць тое месца, дзе нядаўна наводзіла меншы бардак, чым ён быў дагэтуль, лаянкай…

Што тады казаць пра залётных чытачоў. У іх, пэўна, склалася ўражаньне, што на Беларусі Бог жыве ёсьць места, дзе па вуліцах ходзяць шабачкі з хвастамі вусамі, якія п’юць пЫва! Ну і, натуральна, слухаюць, слухаюць…

June 13, 2007 - 14:08:46

Вось цяпер у самы час…

…альбо адзін хвакт пра мой эгаізм.
Мне бывае нецікава распавядаць пасьля ў сваім блёгу тое, што я ўжо распавёў раней каму-небудзь. Асабліва ў тым выпадку, калі я распавядаю пра гэта БелАладцы ці Натальцы, бо акурат яны і ёсьць адзінымі сталымі наведвальнікамі майго блёгу. Астатнія ж - так, залётныя птушкі.
То я ня ведаю, як рабіць лепей - самому пасьля нецікава паўтараць для сябе тое ж такімі самымі словамі (а іншымі словамі ўжо ня так прыгожа атрымаецца); а ім - мяркую - нецікава яшчэ раз пачытаць тое самае ў тых сама выразах.
Астатніх жа гэта ня тычыцца ўвогуле.

June 1, 2007 - 14:19:03

Усё адно усё ў адну…

Цэтлікі запісу: photo, чалавечкі, мабіло, эгаізм

…смс-ку ня зьмесьціцца (на калямбуры пацягнула).

  • Учора дадаваў новых фотак/пераглядаў свой фотальбом. Той, што апошняе вэрсыі. Нават сьмяяўся быў са сваіх жа раней зробленых камэнтароў подпісаў. На радасьцях пачаў падпісваць далей. Мне падабаецца мой фотаальбом! Толькі, блін, зусім з галавы выляцеў генэральны спонсар "Сваёй гульні"… emoticon
  • Учора дачакаўся-ткі аповеду пра сустрэчу двух харошых чалавечкаў, дык мог спаць са спакойнай душой і нават бяз сноў. І хоць ніхто не будзіў - прачнуўся сам за паўгадзіны да працы. Сёньня чуў, што чамусьці ўначы зваліўся некуды мабільнік, а зраньня яшчэ паўгадзіны яго шукаў, пакуль Michelle, тэлефануючы пад дзьвярыма, спрабаваў улезьці ў хату. emoticon  Пакуль улез - заставалася мала часу. Хапіла толькі на знаёмства з маім нованабыткам. Таму пасьнедаць атрымалася ўжо толькі ў абед. emoticon
  • Ну і яшчэ раз напамін, прыйшоў па пошце. Хоць і нічога не заслужыў - а ўсё адно прыемна.

     

    "Шаноўны сябар!

    Сёння, 1 чэрвеня, у 18.00 у офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (Мінск, пл. Свабоды, 17-304) адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў акцыі  "ФотаPositive".
    Запрашаем Вас на імпрэзу.
    "

    А можа й добра, што нічога не выйграў, а то нават не было б каму й прыза забраць. emoticon

  • А сёньня, панаставіўшы нейкіх (сам ужо не памятаю якіх) прымочак, з дапамогаю РэпГету дабіваўся першае запампоўкі з РапідШарыemoticon
  • Ну і яшчэ абнавіў нарэшце тэму аздабленьня на сваёй (любімай) мабілцы. Завецца яна "Нокія_Н60_сырыэс_фо_М600". Ну а якую ж яшчэ: болей жа нармалёвых вытворцаў тэлефонаў, акрамя гэтых двух, і не засталося. emoticon

April 9, 2007 - 12:00:53

1 хвакт пра сябе

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, эгаізм

Больш за ўсіх мне падабаецца мой блёг.

Калі я задумваю пісаць чарнавік - я ня ведаю, што ён будзе ўяўляць, у якім выглядзе.

Калі я пачынаю пісаць пост - ён атрымоўваецца неардынарны, непаўторны, нечаканы. 

March 31, 2007 - 8:44:45

Заканамернасьці

Цэтлікі запісу: праца, shit happens, эгаізм

Сабж першы. Чаму, калі я прыходжу на працу заранёў, там ужо хто-небудзь сядзіць заўжды? А калі прыходжу… ммм, скажам так, своечасова ;) , то ключа ні ў кога няма і ўсе чакаюць мяне? emoticon Не зусім задаволеныя… Апошнім разам яшчэ й начальнік прыпёрся зраньня. Але ані слова не сказаў. Увогуле апошнім часам неяк зьмяніліся, паспакайнелі што да мяне. Аднак іншых маіх калегаў гэта, на жаль, ня тычыцца.

Сабж другі. А можа, ну яго нафіг мець у хаце кампутар? Ну добра, яшчэ калі, скажам, лячэньне зубоў плянавалася заранёў і комп тут ні пры чым, дык чаму пасьля зубарваньня павінна расколвацца галава? emoticon Але гэта было на другі дзень…

У першы ж дзень увечары забіў на ўсё/ўся і ўсеўся асвойваць новы стары софт, зь якім давядзецца працаваць. Гэта вось набіраю ўжо ў 2007-м вордзе, туды яго ў качэльemoticon Маштабаваньне з дапамогаю паўзунка – гэта, канечне, арыгінальна. Ну і гэтак далей, каб нам, дурням юзэрам, трэба было ня думаць, а тыркаць пімпачкі. Адзін калега, дарэчы, на новамодным офісе ўжо быў апёкся: прынёс на працу зробленыя ў хаце на ім вордаўскія дакуманты, а яны ў новым сваім фармаце *.docx. Цяпер дакуманты да 2003-га ворду ўлучна ў гэтым завуцца ўжо ўбогімі “абмежаванае функцыянальнасьці”. emoticon Канчаткова ўпэўніўся, што лязэрная галяндзкая мышка крывая, нязручная для фоташопы аніякім бокам, пастаянна націскаў на левую бакавую клявішу…

Пераглядзеў нарэшце ўсе фоткі, з такой цяжкасьцю адабраныя ў… тае, кім жыў апошнія паўтары гады… Цяпер гэта нашмат лягчэй. Тым болей што цешыла адно: хоць у нечым я застануся лепшым. Я не кажу, што фоткі іншых зусім нягодныя, нават і з мабілкі… Ды пры чым тут мабілка, справа ня ў гэтым… Мае фотаздымкі ўсё адно самыя лепшыя… й цнатлівыя. emoticon

Але ж фонавы малюнак будзе цяпер новы. Гэтыя вочкі застануцца хай надалей толькі для мяне… Можа быць, таму ўпершыню з тае пары, як дамовіліся з ImageАладкай, не зрабіў зарадку… Ці мо’ галава пачала балець ужо тады?..

Чым запомніўся наступны дзень…

Я теряю корни-и-и

И улетаю в небо-о-о-ррррррррРРРРРРР

Карані я губляў з дапамогаю кусачак, малатка й зубіла. А вось не “адляцеў” ні разу.

Сілы на исходзе,

І кговоточат ганы.

І жіць ещё не поздно,

А умігать так гано…

Гэтак працягвалася (наконт ран) да самага вечара, аднак можа й лепш, што галаўны боль не даваў адчуць боль зубны. Праваляўся бяз сэнсу, а калі надумаў сабрацца пайсьці спаць… Гэх, лепей бы нічога ня еў у гэты дзень.

Только дождзь і вецег

Со мной осталісь гядом

І с ночі до гассвета

Я напіваюсь ядом.

Добра, што няшмат зусім падсілкаваўся.

Остался безответным

І этот вдох последній

Его унёс дождзь с ветгом

І не пгінёс спасенья…

Выратаваньне прыйшло пасьля ванны. Якраз украінцы фільм пра д’Артаньяна й трох мушкэтэраў падагналі, было з кім яго абмеркаваць (і шмат іншых фільмаў, і ня толькі іх, дзякуй, ImageБелАнёлак); вырашыў не адкладаць працу на заўтра; высьвятляецца, далучэньне да сэціва праз фірмовы СонЭрыксанаўскі софт і мабілку настрайваецца усяго некалькімі пстрычкамі мышкі. Паважаю. Але як паглядзеў на трафік… Відаць, Касьперскі палез адразу абнаўляцца! emoticon Праз маю мабілку! Без папярэджаньня! emoticon Цярпець такога ненавіжу! Хех, а Касьпер, відаць, не пераносіць, калі яму не даюць усю ноч пампаваць антывірусныя базы: як толькі я зрабіў дысканэкт ад граху падалей – комп перагрузіўся. emoticon Ня стаў болей абломваць Кашпіроўскага й да аські так і не дабраўся. Непрыгожае атрымалася б разьвітаньне… Калі б не… мабілкі. emoticon

P.S. Усе цытаты (ня лічачы рыка́ньня) – з творчасьці дуэту “Піва ўдваёх”.

P.P.S. Гэх, так не хацеў жа сынхранізаваць дату/час на тэлефоне з кампом… Павёўся ў рэшце рэшт на "правільны" рэжым летняга часу. У выніку сёньня прачнуўся - і зразумеў, што нібыта спазьніўся на працу… emoticon Мяне спыніла мама, якая якраз вярталася з начное зьмены. Комп перавёў гадзіньнік тэлефона на гадзіну наперад…

March 24, 2007 - 9:35:16

Тэзы пра памяркоўнасьць

Цэтлікі запісу: чалавечкі, эгаізм

Пакінуў вісець аську на ноч на працы. Дома заходзіць у яе ня мае сэнсу - да панядзелку ImageБелАнёлка зьнікла. Ці можа знайсьці якога іншага суразмоўцу?.. Гадаць пра прычыны ня варта - трэба ж будзе ёй хоць пра нешта распавядаць у жывым дзёньніку. emoticon

Нямаў (і астатнія елі таксама, натуральна) учора ў Валеры вішні. Зрабіць нацюрморт ужо не пасьпеў.

Увесь вечар Тайс спрабаваў дабіцца ад нас "прызнаньня" ў эгаізме. Чаму ж я пачуваўся так, нібыта гэтая праблема ад мяне далёка? Астатнія спрабавалі заснуць пад ягоныя словы ці пад цытаваньне Бібліі. Нядобры знак.

Кепска таксама й тое, што маю прапанову адлучаць назусім тэлефоны падчас моладзевае групы ўспрымаюць у штыкі, але злоўжываньне гэтым пераходзіць усе мажлівыя нормы. Вібравыклік - не панацэя ад бескультур’я і (зноў жа) эгаістычнага стаўленьня да бліжніх. Чым бы гэта ні апраўдвалася.

Наста, калі ты думаеш, што нечага даб’есься гэткімі паводзінамі, то памыляесься. Прынамсі, дабра болей ад гэтага ня стане. Але тут я сам бы хацеў памыляцца: можа, прычына ў цябе зусім іншая. emoticon

March 6, 2007 - 12:57:01

а я ж не памыляўся пра вас кажучы :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, эгаізм

Учора прыходзілі ў госьці. Сьпярша на працу Michelle, праўда, не зразумеў, чаго ён хацеў: патыркаўся, пабачыў, што начальнік сядзіць (і працаваць замінае) і пайшоў сабе. Гы.

Пасьля завітаў Віцяня. Значыцца, прыпёрла яму фоціка ўсё-ткі. Але нарэшце спусьціўся зь нябёсаў на зямлю і зразумеў, што лічбалюстраўку аніяк не пацягне. Праставіўся пЫвам, узяў майго ў карыстаньне.

Увечары ужо атрымаў аддачу ад мяне. Ня ведаю, як ён так даўмеўся зьмерзнуць (бы сабака), але адагрэўся, павесялеў, падзяліўся праблемамі. А праблемы ёсьць. Дык чаго было раней гэтыя псіхі паказваць? emoticon Чым змагу - дапамагу. На жаль, нямногім, канечне… Але можаш ведаць, куды зьвяртацца.

February 27, 2007 - 10:19:34

Сам ня спаў і іншым не даваў :)

Цэтлікі запісу: праца, прышпіл, эгаізм

Прачнуўся без пятнаццаці праца. Ёлкі, Натальля Віктараўна ж прасіла не затрымвацца доўга, каб ёй ня мёрзнуць! emoticon Без пяці быў на месцы. Хоць кавай сагрэўся.

ImageАладка, калі так, то трэба было зранку абудзіць хаця б… Сама нябось жа прачнулася. emoticon А ўвогуле - было чудо́во.

February 22, 2007 - 10:52:05

Нешта ў мяне эгаізм падвышаецца

Цэтлікі запісу: photo, чалавечкі, пЫва, эгаізм

Пазаўчора. Выконваючы ролю паштальёна, схацеў па дарозе нешта перажраць. Дык паха́ваў нейкую эстрэллу з сыра, але бяз пЫва! emoticon Бо сам ня ведаў, чаго хацеў. А вось прыйшоўшы дахаты, зразумеў, што пЫва не зашкодзіла б - гэта ж аднавілася Ліга Чэмпіёнаў! А вось мама лепей ведае, што мне трэба. І таму перад сном паеў-ткі халву. Без гарбаты. emoticon

Дарэчы, у той дзень ноч ImageБелАнёлка вельмі мне дапамагла не заснуць. emoticon Каб даглядзець футбол. Але блін каб я ведаў, што Арсэнал так затупіць… Хаця - не. Я нават амаль не глядзеў тыя матчы, пофіг на іх. Болей слухаў адным вухам тэлевізар і двума вачыма - Аладку. emoticon Канечне, імя ейнае ведаю ўжо, але няхай будзе ідэнтыфікавацца такім чынам.

Глеб заняты паўабаронай 

Учора. Вось гэта дык зіма! Але абавязкі Ніваношы выканаў-ткі напоўніцу. Во, і слова гарнае прыдумаў. emoticon Але ж у такое надвор’е нават шабака гаспадара б ня выпусьціў з хаты. А трэба было Кастусю аднесьці-ткі музыкі крыху. Ну і пЫва заадно пачаставаць. emoticon А, блін, і фільмамі памяняцца (заадно ўзгадаў, што "Плошчу" ўзяць з сабой забыўся; трэба будзе згуртавацца і яго пабачыць па папярэдніх прыкідках на Дзень Волі). Яшчэ заадно забраў у яго "Месяц і Сонца" ад WZ-Orkiestra і перавыданьне "Я ад вас далёка" Даньчыка, каб зрабіць ліцэнзыйныя копіі пірацкіх кружэлак. emoticon

Ну і па дарозе назад ледзь усё-ткі ня зьмерз, бы шабака. А потым адаграваўся ў кампаніі ізноў жа БелАнёлкі пад халву з гарбатай. emoticon  А потым, адагрэўшыся, пакінуў яе адну сам-насам з думкамі, бо спаць схацеў…

February 20, 2007 - 13:13:35

Нешта ў мяне самаацэнка падвышаецца

Цэтлікі запісу: чалавечкі, эгаізм, Бог

Міхалыч, ну я сур’ёзна зьбіраўся пайсьці ўчора на "Ойру"! Аднак жа падчас раздрукаваньня матэрыялаў для запаўненьня альбому зрабіў яшчэ і колькі фотак для царквы раздаць. І тут (як ведаў) прыйшоў Баранчык… Першы, карацей, з тых, хто атрымаў на халяву фотку з апошняга, дурацкага валяйболу. А мне прапанаваў пайсьці да іх на малую групу… Цяпер у некага зь іх зьявілася жаданьне пачытаць Біблію па-беларуску; хто проста будзе рады мяне ўбачыць яшчэ ня раз; а хто абяцаў дапамагаць малітвамі за Аленку й Таньку. Дзякуй, людзі.

А я падзяліўся зь імі сакрэтам, што будзе разыграна ў якасьці прыза на наступным валяйболе заміж гэтых адцісканьняў/прысяданьняў. Маленькія фоткі раздам так, канечне, а групавыя, дзе ўсе разам, няхай стануць прыемным сюрпрызам пераможцам. На тым і вырашылі.

Канечне, прамільгвала эгаістычная думка "вось, хто б мяне за гэта па галаве пагладзіў" (хіба таго, што будуць маліцца ў тым ліку і за мае патрэбы, недастатне). Але! Па дарозе дахаты знайшлі згубленыя некім грошы. Дзіва, але ўсе пагадзіліся з тым, што гэта паслужыць хоць нейкай кампэнсацыяй за дастаўленыя валейбалістым прыемныя хвіліны й сувэніры. А для мяне - яшчэ адным сьведчаньнем таго, што я раблю ўсё правільна. Не чакаў, праўда што гэта адгукнецца настолькі хутка. Дзякуй, Езус. Ну і яшчэ - калі так пойдзе й далей, то я ня буду пасьпяваць заладоўваць акумулятары. А хацелася б дачакацца таго моманту, калі Наста вырашыць разьдзяліць свае праблемы й са мной. А пакуль што пайду выдаляць плён яе намаганьняў у няпростай навуцы фатаграфаваньня. emoticon

February 12, 2007 - 11:45:53

Гэх, людзі, людзі…

Цэтлікі запісу: photo, спорт, эгаізм

Учора скончыўся Кубак Палесься.

Урачы абодвух камандаў аказваюць дапамогу Мэту Дзедушыцкаму 

Сьпярша я і сам радаваўся быў, як беларус швырнуў гэтага канадца аб борт. Бо ўжо дасталі і мяне нават, ня кажучы ўжо пра нашых хакяістых. Аднак калі яго вынесьлі на насілках… Узгадалася наступная фотка.

На пахаваньні карабінэра Піліпа Рачыці 

Астатняе дачытаць/даглядзець можна тутака.

Як заўжды, ставіў сябе на ягонае месца. Наўрад ці бы я плакаў з гэтае нагоды. А вось калі нейкі чалавек, якому ты бясконца верыў, як высьвятляецца, усяго толькі кажа табе няпраўду… Гэта ж усяго толькі чалавек, а такія эмоцыі…

January 29, 2007 - 17:25:14

Я жыў!..

Цэтлікі запісу: Alenyhke, эгаізм

Выпадкова прачытаў Твае адкрыцьці на форуме. Блін, ну колькі можна ўжо сябе (і мяне) мучаць?

January 24, 2007 - 19:40:31

Пагаварыўшы з ImageАхяронам

Цэтлікі запісу: эгаізм

Такім чынам, я ня проста эгаіст. Я ўнікальны. Не, я ня проста ўнікальны - я эгаіст. Не, я ўнікальны эгаіст.

Ай, карацей, ня ведаю хто я. І ня ведаю, нашто ў гэтым блёгу цэтлікі, калі…

И в каждой песне моей

Несколько строчек

Всё равно о Тебе,

Как ни читай…

© Садъ

December 18, 2006 - 19:35:12

І за што вы так мяне любіце?

Цэтлікі запісу: чалавечкі, эгаізм

Юрась жа ўчора заходзіў нарэшце, дык сёньня зранку (я яшчэ не прачнуўся быў) даслаў смс-ку з патрэбнай мне адрэсай. Ян Мардань будзе (прыемна) зьдзіўлены. emoticon

Пасьля аніяк ня здолелі пасварыцца з ImageПалярным, Белым і Пухкім Ваўчаняткам (а і не хацелі). Мне пачынае падабацца (крышачку) імя Наташа. Калі яна вывучыць да ўсіх сваіх моваў яшчэ і беларускую… emoticon

Пасьля прыйшла смс-ка ад ImageБарабулькі (зусім ужо ледзь не забыўся пра існаваньне). Пустая, як заўжды. Але гэта навявае на думкі, што нешта адбылося. Блін, не прывядзі Божа чаго дрэннага, што і так у апошнія дні хапала.

Пасьля патэлефанавала Ты. Гэта можа азначаць альбо тое, што ў Цябе зьявіўся нарэшце новы тэлефон, альбо… што, як заўжды, пачалася ломка ў чаканьні фотак. Ператэлефаноўваць не было як.

І, нарэшце, адказала (таксама смс-кай) Каця з больніцы. Я так разумею, гэта запрашэньне наведаць. emoticon Трэба зьбірацца, пакуль тамсама ляжыць яшчэ й Алесь. Ці мо хто яшчэ зьляжа, каб адразу да ўсіх завітаць? emoticon

December 11, 2006 - 12:17:57

Я - Бог

Цэтлікі запісу: эгаізм

Алесь, блін, я ня ведаю, колькі вам тады ўжо яшчэ форы даваць. emoticon

Учора ў "Бомбэра"… Ну добра, першы раз парваў так, што ўдваёх супраць мяне не змаглі набраць 20-ці ачкоў. А ў другой партыі… Гэта п***ц: прайграваў даваў фору 2:16. У выніку - аба… эээ… перамог 20:19:1. emoticon Ну гэтым разам хоць 20 ачкоў удваёх ледзь-ледзь набралі. І пайшлі з парванымі… эээ… трусамі. emoticon

November 18, 2006 - 10:27:47

Ведаў жа, што ня спацім усю ноч!..

Цэтлікі запісу: цытаты, эгаізм
  Любоў, Уотсан, гэта эмоцыя, якая пярэчыць цьвярозаму сэнсу і сьветламу розуму.

© Шэрлак Холмс

Блін, заракаўся ж не даваць тэлефона болей… Навошта ён табе, калі не зьбіраесься тэлефанаваць?.. 

 

November 4, 2006 - 23:43:15

Ізноў пачынаюцца гульні?..

Цэтлікі запісу: эгаізм

Заўчора Ты была на канцэрце.

Учора Ты хадзіла да сястры ў госьці.

Сёньня ня стаў тэлефанаваць. 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design