We are the greatest!

November 14, 2009 - 11:41:27

Не, ну гэта трэба запомніць

Цэтлікі запісу: мроі, заняткі

Ад замочваньня гэтае капэрты мяне спыніў апошні погляд на яе ўжо перад ванначкай.

Капэрта з Кітаю

Колькі раней падобных капэртаў прайшло цераз мае рукі!.. emoticon А на гэтым спыніўся. Хоць і кітайскі, але яму лепей будзе ў новапачатай калекцыі, ніж у сьметніку.

Цікава, няўжо гэта пачатак прасьвятленьня? emoticon

September 6, 2009 - 22:50:39

Наступствы «вопытаў» над чалавекамі

Цэтлікі запісу: мроі

Таргі падыходзяць да завяршэньня. Калі нічога ня зьменіцца ў лепшы бок, то прадам 22 лоты. Даволі няблага для першага… ну добра, для другога разу. Для першага - у сэнсе, калі ўзяўся з галавой за гэтую справу. Так, прадаваць таксама трэба ўмець.

Як я й баяўся, вельмі зашкодзіў большай эфэктыўнасьці, то бок аддачы ад продажу, нязручны час сканчэньня мноства аўкцыёнаў. Людзі ня ўсе могуць мець досяг у працоўны час да сэціва. То максымальная колькасьць ставак дасягнула толькі сямі па адным з лотаў. Што таксама няблага. Але магло быць і нашмат болей.

Тым разам я змаўчаў пра яшчэ адзін свой дальнабачны ход. Змаўчаў мо таму, што зрабіў яго зусім не дальнабачна, але ўсё атрымалася так, як мне хацелася б. Здарылася вось што: я зрабіў стаўку на лот з маркамі шабачак, якіх у мяне не было. А потым заадно падумаў, што гэты чалавечак (які ў мяне раней ужо купляў маркі) можа паглядзець на тое, хто зрабіў стаўку, ды таксама ў сваю чаргу зацікавіцца маімі прапановамі. А паколькі прапановы гэтыя якраз па ягонай тэматыцы, то я займею яшчэ аднаго патэнцыйнага пакупніка, а значыцца, ён зможа скласьці канкурэнцыю іншым. Канкурэнцыя ў дадзеным выпадку выгадная якраз мне, прадаўцу. emoticon

Так і атрымалася. Праўда, ён вытрымаў такую паўзу, што я нават пачаў сумнявацца ў слушнасьці сваіх разьлікаў. А вось жа й не: ён проста чакаў сканчэньня таргоў па адным з аўкцыёнаў. Выйграць яго яму ня склала цяжкасьцяў (ізноў жа з-за нязручнаша для іншых часу, блін).

September 2, 2009 - 4:41:53

Шышкі на сацыяльным інжынірынгу

Цэтлікі запісу: мроі, заняткі, тэхналёгіі

Увесь набор лотаў «папярэдняга выданьня» адстаяў моўчкі і так сама моўчкі скончыўся безпасьпяхова. Перавыставіў некалькі штук наноў «проста так, каб было». Ну і некалькі новых марачак адсканаваў яшчэ, бо ў гэты дзень атрымаў неверагодную іх колькасьць ад чалавечка з Аўстраліі, імігранта з Украіны.

На наступны дзень зайшоў праверыць лёс «навічкоў» - не, ні фіга, усё глуха пакуль. Ну, карацей, усё як і мае быць. Але ж стаў глядзець маркі іншых… Бачу: нехта мэтанакіравана ставіць стаўкі на фаўну, ці нешта кшталту гэтага (ну, усё-такое-што-прыгожае-і-ўвогуле-дзяўчынкам-падабаецца). Ёлкі, а вось гэта ўжо сьвінства, спадарства!

Але разважыўшы цьвяроза, падумаў, што маіх лотаў яшчэ проста не заўважылі, бо яны далёка ў канцы. І тады ўключыў сацыяльны інжынірынг… emoticon

Не, я ня стаў «гуляць коштамі» ці «рэклямаваць», як тое прапануе аўкцыён як парады, калі таргі сканчаюцца безвынікова. Я… дадаў яшчэ больш лотаў. Што гэта дасьць? А дык я паставіў на іх меншы тэрмін, чым у тых, што ўжо былі. У агульным сьпісе, такім чынам, яны зьявіліся бліжэй да пачатку. А гэта трэба было, каб «засьвяціцца», пакуль яшчэ ня зьніклі патрэбныя мне пакупнікі (дзеля якіх усё й стваралася, зразумела). Заставалася толькі чакаць выніку…

І вось ён! 20 лотаў са стаўкамі (~ 41%), і яшчэ адзін выкуплены. emoticon Справа ж уся ў тым, што галоўнае, каб цябе твае лоты заўважылі, а далей ужо каму трэба - той знойдзе й усё астатняе.

Але вось ужо заўважыў першую (і пакуль што апошнюю) сваю памылку. Канечне, дагэтуль у мяне не здаралася, каб на лоце было больш за адну стаўку (цяпер такіх лотаў нават некалькі!). І вось час іх сканчэньня атрымаўся ня надта зручны для аднаго з патэнцыйных пакупнікоў. Найхутчэй ён не пасьпее пазмагацца за іх. Вось каб я іх выставіў на некалькі гадзін пазьней, выніковы кошт прадажы мог бы быць некалькі вышэй…

August 30, 2009 - 16:49:10

Пра ліст да Санты

Цэтлікі запісу: мроі, заняткі

У першы дзень мінулай зімы я напісаў Санце ліст…

Як я ўжо паведамляў раней, Санта абяцаў адказаць кожнаму, хто напіша яму ліст, неістотна, якім чынам: ці то на паперы, ці электронны. Але ж я хацеў марачку з месца жыхарства Санты і таму стаў чакаць капэрты ў адказ…

Думаю, што больш чакаць няма куды: ужо ня тое што паўгады, а 9 месяцаў амаль прайшло…

Усё, я болей ня веру ў Санту. emoticon

Ды мне ўжо лістоў хапае і ад шчырых людзей. Філятэлістычнага матэрыялу столькі, што не пасьпяваю проста разгрэсьціся, ня кажучы ўжо пра тое, каб вывучаць. Вось учора, прыкладам, атрымаў сярод завалаў аўстралійскіх марак аднаго (а мо’ й некалькі, толькі яшчэ ня ведаю) Нобэлеўскага ляўрэата-урача…

100-годзьдзе Моладзевае хрысьціянскае асацыяцыіА таксама марку ў гонар 100-годзьдзя нейкае Y•M•C•A (так надрукавана на марцы). Як… ммм… чымсьці чуў, вырашыў даведацца пра яе паболей…

А гэта грамадзкая арганізацыя, што ўвасябляе хрысьціянскія прынцыпы ў жыцьцё праз разнастайныя аздараўляльныя праграмы для духу, душы і цела. Во як. Сто год ужо споўнілася ў 1955, значыцца, на цяперашні момант YMCA існуе ўжо 154 гады. Як далёка нам яшчэ да цывілізацыі…

July 28, 2009 - 21:47:23

Мытарствы

Цэтлікі запісу: Беларусь, мроі

Скончаныя тры «цяганьні катоў за хвост».

  1. Усю ўступную кампанію мяне суправаджала маскальшчына, як я ні спрабаваў ад яе адбіцца. Прыемна было бачыць на стэндах сваё беларускае прозьвішча між шэрага натоўпу… А прыйшоў час атрымоўваць сэртыфікаты - і шок. Па-беларуску толькі прозьвішча мне і засталося… Можна было б зьвязацца з гэтым ідыёцкім «інсьцітутам кантроля знаній», можна было б наехаць, патрабаваць перарабіць… Не заставалася часу, не было жаданьня, не ставала ўпартасьці… Маўчым, гледзячы як акупанты гаспадараць. Самі яны не заварушацца…
  2. Самыя вялікія чэргі - у нашай паліклініцы… Самыя даўгія чэргі з усіх кабінэтаў - у той, у які стаіш ты… Добра хоць, што пасьпеў у час. Амаль месяц на няшчасную даведку… Неўзабаве трэба ізноў гэта ўсё паўтараць…
  3. Найхутчэй праляцеў збор-падача дакумантаў на зямельны надзел. Настолькі хутка, што нават ачомацца не пасьпеў, як усё скончылася. Гэта таму што Танька ўсё ў свае лапкі ўзяла… Але вось мая заява ў перакладзе, і да таго ж пісьменным, нашмат лепшая, чым прапанаваная выканкамам, так і засталася ў электронным варыянце… Таму што нікому гэта нецікава і ня трэба. Саромеемся чагось, маўчым… Гледзячы, як акупанты гаспадараць…

July 11, 2009 - 11:57:35

OMG, у іх нават няма беларускамоўнае вэрсыі!

Цэтлікі запісу: мроі, абвесткі

Добра, няхай выставу, прысьвечаную 1000-годзьдзю першага ўпамінаньня Літвы (не Летувы!) не пусьцілі ў беларускія музэі.

Добра, што выставу кожны жадаючы можа ўбачыць у амбасадзе Летувы (не Літвы!), папярэдне даслаўшы заяўку па факсе +375 17 285 3337 ці па электронцы amb.by@urm.lt.

Але якога х…віга няма на бачыне летувіскай амбасады беларускамоўнае вэрсыі?

Што ж, пасьля такога не зьдзіўляесься, чытаючы, як яны глыбока заблыталіся ў панятках… Адно атаясамленьне тэрмінаў «Русь» і «Расея» чаго вартае. emoticon

* * *

May 21, 2009 - 22:24:49

Парэклямую «Аўтарадыё»

Цэтлікі запісу: мроі

Слухаў тут праграму ці то Алега Хаменкі (па сумяшчальніцтве лідар «Палацу»), ці то яшчэ каго. Відаць, усё ж гэта была «Брама існасьці», запрошаным госьцем зьяўляўся Ўладзімер Пугач (па сумяшчальніцтве лідар «J:морс-у»). Заўважна, што абодва чалавекі інтэлігентныя, адукаваныя, дасьціпныя. Заўважна нават з таго кавалачку праграмы, які давялося пачуць.

Вынес асноўныя «пастуляты»:

  1. Што ж такое ёсьць беларуская нацыянальная ідэя? Гэта альбо цэнтральнаатлянтычная дыктатура, альбо ядзернае праваслаўе. emoticon
  2. Гаворка зайшла пра нацыянальны гонар, пра талярантнасьць; пра тое, што варта ганарыцца хаця б тым, што Беларусь - краіна 30.000 азёраў - сінявокая. «А зараз паслухаем Дэвіда Боўі» - «Дарэчы, вочы ў яго даволі талярантныя. І адно зь іх сінявокае». emoticon
  3. Сэксуальная разбэшчанасьць вядзе да заняпаду нацыі. І ўрэшце рэшт мы дойдзем да таго, што здарылася праз оргіі ды сымпозыюмы з Вялікай Рымскай імпэрыяй. То бок, нас заваюе які-небудзь барбар…

February 24, 2009 - 20:19:03

Неплянавы перапынак шмат чаго зьмяніў

Ну што ж, нечакана.

Прыйшоўшы крыху са спазьненьнем на "Беларускі дух", думаў, што там ужо скончаныя арганізацыйныя і падрыхтоўчыя апэрацыі, малітва, і ўсе сядзяць і гамоняць, папіваючы гарбату. Але гэтым разам усё было не як заўжды. У чаканьні мяне сядзелі… тры чалавекі.

Значыцца, засталіся самыя стойкія. Што ж, у рэшце рэшта сходка прайшла як звычайна, а па колькасьці людзей мне нават болей спадабалася. Бо трох чалавек перакрычэць прасьцей, чым большы натоўп. Дык нават нягледзячы на тое, што тэма была не асабліва цікавая (пра гарады), дык і я здолеў уставіць свае пяць капеек да аповеду кожнага з разказьнікаў, грунтуючыся на ведах з галіны агульных ведаў (даруйце за калямбур), прыдбаных, у сваю чаргу, апошнім часам.

Астатнія проста ня ведаюць, што яны губляюць. Вось толькі б гэтых людзей, што ходзяць стала, неяк яшчэ болей зьяднаць…

January 13, 2009 - 22:03:00

Ну што, раз нехта гэта чытае…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Да Новага году, калі я меўся напісаць гэты пост, я амаль штодня сустракаў па дарозе на працу гэтую цётку.

У яе такі злы выгляд твару, што можна падумаць, што яна працуе выхавацелькай ці вучыцелькай.

Але ж не - яна працуе ў будынку дзяржаўнага экспэртна-крымiналiстычнага цэнтру. У будынку - таму што там разьмешчаная прынамсі яшчэ адна нейкая ўстанова. Але ж…

* * *

А гэтую цётку я сустракаў як летась, так і ў новым годзе. Праўда, у гэтым сэзоне яна настолькі закутваецца ў цёплую шубу, што яе выраз твару мне пакуль што невядомы. Як невядома і тое, куды яна накіроўваецца шторанку.

Можа быць, калі-небудзь я іх сфатаграфую. На памяць.

December 2, 2008 - 20:19:05

Цяперашняе перацякло ў заўтрашняе

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Надзвычай хутка для мяне скончыўся сэанс паказу "Над зязюльчыным гняздом". Квіткі скончыліся праз 18 хвілін пасьля пачатку раздачы. Яно й зразумела: на халяву чаму б і не паглядзець. Ну я дык хоць кнігу чытаў, а Зьміцер так і застанецца невукам. Жартаўлівы смайлік

Волька тлумачыла, што дабірацца да КЗ-Менску трэба ня мятро. Але я б пасьпеў пры жаданьні яшчэ трапіць і канцэрт, а за час абеду можна схадзіць павольнай хадой туды і вярнуцца назад, так што пакінуў усё як заплянавана. КЗ-Менск… Даруйце, усё-ткі гэта КЗ-Мінск у самых горшых традыцыях гэтага слова. Пачынаючы ад таго, што невядома чаму паўсюль у касах можна набыць квіткі у любыя тэатры і на любыя канцэрты, нават у той самай "КаЗе", а на "Народны альбом" трэба ісьці толькі ў іх набываць. Ну зразумела дзеля чаго - каб зьменшыць колькасьць прысутных, а то чаго добрага ўзарвуць усё навокал. Жартаўлівы смайлік

Калі сур’ёзна, дык у гэты ж момант мусіў быць канцэрт нейкага маскаля, ды яго скасавалі праз благі распаўсюд квіткоў. Таму ацаніць колькасьць тых, хто прыйшоў уласна на "Народны альбом", цяжка - у касах адначасна прымалі назад прададзеныя квіткі на скасаваны канцэрт. Але затое пазнаць "нашых" наведнікаў вельмі проста празь іхнюю няшэрасьць і сям-там беларускасьць. Тую беларускасьць, якое ні каліўца няма ў іхнім КЗ-Мінск. Каб ужо не дарма хадзіў, зазірнуў у іхнюю нейкую мастацкую галярэю. Мдзя, якое ўбоства гэтыя ўсе псэўданародныя творчасьці з надпісамі па-маскальску… Карацей кажучы, адно - гарачка, а другое - балячка. Жартаўлівы смайлік Жартаўлівы смайлік

Але цяпер высьветліў хоць, дзе тое мятро "Першамайская" (о Госпадзе, ну й назвы ж! Жартаўлівы смайлік І гэта на адзінай станцыі, аздобленай бел-чырвона-белымі колерамі!)

Па дарозе дахаты разважаў над тым хвактам, што сёньня проста прыняў да ведама. А вось жа не - тое, што дамашка адмяняецца гэым разам, гэта зроблена ня проста так. Ёсьць спадзеў, што на Сідаровічаву дуду я пайду не адзін…

December 1, 2008 - 23:53:53

Галяктыконебясьпецы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Мне толькі нядаўна стукнула ў галаву, што на «Беларускім духу» ва ўсіх непаўторныя імёны. І якія! Адам, Руфіна, Хрысьціна, Натальля, Раман, Сяргей, Юля, Ювяналь, Антон, Марына… Мы ўсе такія розныя, але ў нас ёсьць цяпер Добра, абыдземся баз гучных словаў. Ня хочацца верыць, што гэта скончыцца праз два заняткі…

А яшчэ шкада, што няма там імёнаў Тацяны, Зьмітра ды Волькі.

* * *

Сёньня сустрэліся нейкім дзівам нарэшце ў асьцы са Стасам. Цяжка было сьпярша знайсьці агульную мову пасьля столькіх год. Ды ўрэшце размова пацякла лягчэй (прасьцей трэба быць - Стас прызнаўся, што застаўся такім сама ра… - ну, карацей, нефармальная абстаноўка спрыяе). А вось дарэчы наконт матаў - дык непрыемна. А яшчэ тое, што ягонае пустое жыцьцё праця ізноў патэтыка. Ня ведаць, чым сябе заняць? Тут? Акрамя толькі каб зьнішчаць запасы алькаголю з сябрамі?..

Сябры, дарэчы, па сумяшчальніцтве і мае аднагрупнікі, Шняпс ды Кацап. emoticon Во, і імёны не абавязкова запамінаць (а я іх і не ўзгадаю, мабыць), але з клічак узгадаў. А калі будзе жаданьне папіць - то і ўбачыць змагу. Ды вось нешта няма ў мяне вялікае ахвоты сустракацца са Стасам пасьля сёньня.

Дарэчы, іхніх імёнаў таксама няма на «Беларускім духу». Але можа гэта й да лепшага.

November 26, 2008 - 0:03:21

Да чыво ж ано хітро, да чыво ж ано ўсё здорава прыдумана…

Цэтлікі запісу: мроі

Мяне заўжды цікавіла, чаго можна чакаць на пяроне з ранку? Ну яшчэ магу зразумець людзей, якія, калі электрычка ўжо стаіць і гатовая адправіцца ў шлях, ідуць уздоўж яе каб ўлезьці туды, адкуль потым бліжэй будзе выходзіць у свой бок. Але вось чаму не заходзяць у яе людзі, якія ўжо стаяць на пяроне каля яе? Месца ж яшчэ даволі. Ці яны думаюць, што наступная электрычка будзе свабаднейшай?

А што чытаюць у нас у мятро? Зацікавіўся гэтым не дзеля бязьдзейнае цікавасьці, а таму, што пабачыў побач сябе адразу двух чытаючых цётак. emoticon Прычым чыталі відавочна не «стандартны кішэнны» фармат, а нешта больш сур’ёзнае. У аднае зь іх прачытаў толькі аўтара – Джэральд Дарэл – і паняцьця ня меў, хто такі (трэ’ пагугліць). А вось другая, маладзейшая, чытала разьдзел кнігі з назвай нешта кшталту «Фармалізаванае апісаньне стымулаў і абмежаваньняў… тра-та-та… няўлічанай гатоўкі для ўхіленьня ад сплаты падаткаў». Цікава, кім яна працуе? emoticon А потым яшчэ «запаліў» і аўтара – Якаўлеў Андрэй Аляксандравіч. Трэ’ пагугліць…

October 22, 2008 - 23:35:47

Падрыхтавальнае

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

У панядзелак мелі генэральную рэпетыцыю сьвяткаваньня. Прычым зь меншай колькасьцю гасьцей, але я яшчэ раз для сябе сьцвердзіў, што шумныя кампаніі - не па мне…

Цікава, а што думаюць у аптэцы, калі набываеш 4 шпрыцы і 3 прэзэрватывы?..

Вой як цяжка атрымоўваць фінансавую дапамогу з-за мяжы! Паперак запаўняць трэба болей, чым важаць самі грошы…

Сёньня забралі пашпарты, бо далей трымаць ужо не было як. Забралі ня ў тым стане, у якім здалі - у іх дадаліся візы. Мы едзем у падарожжа!..

За дзень сустрэў трох старых знаёмых: дваёх з унівэру, аднаго з Пружанаў. Стаса пабачылі на пэроне, дзе сустракалі Жывы дзёньнікНатальку. Пагаварыць не пасьпелі: яму да свайго вагону, нам - да Наталькі аддаць бакальчыкі. Вось так і сустракаюцца людзі з аднаго гораду - на вакзалах.

October 18, 2008 - 19:21:50

Што такое добра, а што такое блага

Цэтлікі запісу: мроі

Найаўтарытэтныя аўтамабільныя брэнды не заганяюцца на выдумленьні кучы ўнікальных найменьняў для сваіх новых мадэляў аўтамабіляў (скорпіё-мяганы-лянсэры-пасаты-ібіцы-прымэры-карызмы і да т.п.).

Ім дастаткова весьці пасьлядоўную нумарацыю сваёй лінейкі мадэляў. Вось і атрымоўваем, што як ні круці, а немцы - лідары: гэтага правіла прытрымваюцца хіба Mercedes-Benz, BMW ды Audi, ну і зь іншых Volvo, Peugeot, ВАЗ, ГАЗ, МАЗemoticon

September 14, 2008 - 13:52:00

Рэфлексыі на тэму вясельляў. Не, сем’яў.

Цэтлікі запісу: чалавечкі, настальгія, мроі

Некалі ў дзяцінстве трапляўся такі тэст-апытаньне: "Што вы будзеце рабіць, даведаўшыся, што ваш лепшы сябар ўжывае наркотыкі?" Не памятаю, што я тады лічыў для сябе і што рабіў бы на самой справе.

А вось цяпер - ведаю. Ну, тут справа не пра наркотыкі вядзецца, дзякуй Богу. І хоць учынак Андруся я ўхваліць не магу, тым ня меней, зараз ужо ня стану яго папракаць гэтым і тым болей пераконваць яго адмовіцца. Бачна, што яму й так зараз цяжка. А хоць і лічу гэты ўчынак няправільным, усё адно ён добры чалавечык і застанецца маім добрым знаёмым. І ня толькі за тое, што ён калісьці зрабіў нешта добрае ці быў іншы. А таму, што такія людзі на дарозе не валяюцца.

Радуе, што Валера незалежна ад мяне сышоўся ў разуменьні гэтае праблемы і так сама ставіцца да Андруся. І перажывае. Хоць царква, канечне, павінна ў любым разе больш строга ставіцца да падобных грахоў. Аднак Валера разумее, што на гэтым адносіны парываць ні ў якім разе нельга: калі чалавек адрынае чалавека, дык гэта ня так страшна, калі праз гэтую крыўду чалавек пачне адрынаць яшчэ й Бога.

 

Але ж гэта не галоўнае ўражаньне ад Віцянявага вясельля. Больш за тое, галоўнае ўражаньне - гэта нават ня тое, што ўласна Віцяня ажаніўся. А самае цудоўнае - гэта тое, што такія падзеі дазваляюць сустрэцца ўсім разам з добрымі знаёмымі. І вось гэта ёсьць вялізным плюсам вялікіх вясельляў з мноствам людзей. Шкада, што па зразумелай прычыне такіх нагодаў сустрэцца штораз станае ўсё менш… emoticon

Апошнім разам так пабачыць шмат каго з унівэрсытэцкіх знаёмых давялося на вясельлі ВіКа й Лілі. Хоць пасьля гэтага быў яшчэ на такім сама вялізным вясельлі ў Кацішчы , аднак там ужо чамусьці са знаёмых сустрэў хіба Базыліска

September 12, 2008 - 22:29:17

Карацелькі з натуры

Цэтлікі запісу: мроі
  • Sms-ліставаньне ў мятро. Ён даслаў: "Добрай раніцы, Бусік!" Яна адказвае: "Толькі пра цябе падумала." Далей мусіў выйсьці. Прыемна, што жанчыне на выгляд было год 45. Ейнаму каханку, значыцца, прыблізна столькі ж.
  • Абмяркоўваем з калегамі праблему вызначэньня полу. "Калі ў кліента пол адзін, значыцца, у супруга/супругі павінен быць процілеглы?" Сышліся, што не. Такія часы, такія норавы.
  • Па дарозе да працы назіраю карціну: маладзёны драяць плітку. Выкалупваюць між швоў сьмецьце ці траву. Разьліваюць мыйныя сродкі для кухні. Назаўтра лукавы адчыняе побач новы кінатэатар…
  • 3 хвіліны прастаяў на сьветлафоры: дзьве зь іх у чаканьні, пакуль праедзе нейкі хрэн на джыпе з сіняй ды чырвонай мігалкамі (мігалкі былі выключаныя), і яшчэ хвіліну - пасьля.
  • І сьмешна, і агідна глядзець на надзьмутыя храпы кагэбэшнікаў.
  • Патэлефанаваў брат, папрасіў афіцыйным тонам паклікаць каляжанку. Не пазналі адзін аднаго, потым у асьцы пасьмяяліся.

August 26, 2008 - 22:25:25

Хоць нешта вырашылася

Цэтлікі запісу: мроі

Да нашае дылемы з выбарам пярсьцёнкаў дадалася, відаць, яшчэ й дылема наконт рэстарану. Што ж, дылемы таксама павінна быць дзьве.

А затое фатограф зьдзівіў нас абодвух. Гэта было нешта такое, пасьля чаго можна было на месцы выпасьці ў асадак.

Забягаючы наперад, хачу паведаміць, што ніхто нічога падобнага ня бачыў і ня ўбачыць да тае пары, пакуль фоткі ня будуць у нашых рукох. Ну і заадно каб Нехта не пасьпяшаўся расказаць. emoticon

August 19, 2008 - 23:58:02

Ну чаму было не зрабіць гэта раней?..

Цэтлікі запісу: мроі

Цяпер застаецца толькі маліцца, каб у бліжэйшыя паўтары гады € не абвалілася.

August 7, 2008 - 0:09:23

Я ўсмоктваў іхнюю размову, бы губка

Цэтлікі запісу: мроі
 

…Я сжёг их жизнь, как ворох газет -
Остался только грязный асфальт…

© БГ

Яны ўжо ехалі траёх, калі я толькі ўвайшоў. Размаўлялі пра тое, што давялося пабачыць на ўласныя вочы. Першы распавёў, як на час візыту лукі ўсіх рабочых іхняга прадпрыемства загналі ў баракі. А чакалася, што будзе звычайная працоўная атмасфэра і прагулка па цахох. А вось жа не. Рукі падняць было нельга: па цэнтры сядзелі снайпэры. "Сьпісалі б, нібы жывёлу якую."

Другога падобная сытуацыя зусім не зьдзівіла. Пачалі ўзгадваць Машэрава. Першы быў у яго зь візытам у тыя часы. Зайшоў у будынак, спакойна падняўся на трэці паверх. "Прыме?" - да міліцыянта. "Пачакайце" - адказ. "Можна запаліць?" - "Без праблемаў". Цераз пяць хвілінаў: "Праходзьце, калі ласка". Другі згадзіўся, што за Машэравым "усё было па-чалавечы, для чалавека". І Мазураў такі сама быў [да гэтага моманту я й не задумляўся, хто такі Мазураў]. А Машэрава таму й забілі, бо йначай бы ў Маскву прабіўся.

Адзін зь іх адарваўся на размову па мабілцы. У размову ўключыўся трэці. Усе гэтыя мікрасхемы надзвычай небясьпечныя для здароўя, бо пры іхняй вытворчасьці парушанае правіла залатога перасеку. Тэхналёгія іхняй вытворчасьці на ўсіх беларускіх прадпрыемствах ад пачатку таму дэфэктная. Я хоць і ня фізык, але мне цяжка было стрымаць усьмешку. Зрабіў рэпліку, што ў мабілцы, на якой размаўляе адзін з гэтых паважаных спадароў, мікрасхемы не беларускія, а кітайскія. Канечне ж, гэта яшчэ больш пераканала суразмоўцу ў тым, што мікрасхемы небясьпечныя для здароўя.

Яны выйшлі ўсе разам на адным прыпынку і разышліся кожны ў свой бок. Ніхто зь іх ня ведаў адно аднаго. Аднак апынуліся ў пэўным месцы ў адзін час і неяк знайшлі агульную тэму гутаркі. Паскардзіліся на тое, што ўсе й так ведаюць, ды разышліся далей. Quo vadis?

А наступны прыпынак быў маім. Цяпер у дзяржаўную ўстанову проста так на трэці паверх не патрапіш. Ня кажучы ўжо пра адзінаццаты. Дзе так блізка да нябёсаў. Адкуль лацьвей бачна, для каго адзінага штодня "зялёнае сьвятло" на праспэкце туды, увечары - назад.

P.S. Адзін з прыкладаў, "чаго дабілася краіна за гады незалежнасьці".

August 5, 2008 - 22:09:11

24.10.2k+8

Цэтлікі запісу: photo, мроі

Уж! Замуж! Неўцярпёж!

July 28, 2008 - 17:41:13

Палятаем яшчэ “ў аблоках”

Цэтлікі запісу: мроі

Так-так-так… Вельмі падобная дызайнам да папярэдне разрэклямаванае мной бачыны аднае дысконтнае авіякампаніі бачына WizzAir. Але галоўнае адрозьненьне апошніх - што ў іх ёсьць аддзяленьні ва ўкраінскіх гарадох. На жаль, пакуль што зь іх можна лётаць хіба ўнутры краіны. Але, відавочна, з уступленьнем Украіны да Эўразьвязу сытуацыя значна спросьціцца (калі не раней).

Ну добра, параўнаем прапановы з Польшчы. З Познані да Данкастару/Шэфілду - за 79 zł (~€24,7). Найменшы кошт, які атрымалася адшукаць - 49 zł (~€15,3). За такі кошт можна патрапіць у Скандынавію. Праўда, навігацыя там ўсё-ткі адрозьніваецца ад Ryan-аўскай, і таму я не знайшоў, на якіх канкрэтна рэйсах яны прапануюць такія кошты у мяне атрымалася мінімум 264 zł (€82,5).

Шукаць, шукаць і не здавацца.

July 7, 2008 - 22:53:19

Усё ў іх атрымаецца! І ў нас.

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца, мроі

Не такое рэакцыі чакаў я ад Сяргея. emoticon Ну вось як можна вярнуцца з абеду, убачыць мяне на "чужым" месцы і аніяк не адрэагаваць? Толькі калі Яна ўвайшла і села туды, дзе раней быў я, Сяргею дайшло, што мы памяняліся месцамі. Прычым, здаецца, тут ня столькі Янава жаданьне да перасоўваньня мэблі перамены абстаноўкі, колькі хацела адсунуцца падалей ад вакна, дзе яе ўсю наскрозь прадула, бедненькую. emoticon А мне гэта навошта? Хм, значыцца, не адным дзяўчынкам патрэбныя перамены ў навакольным асяродку…

Добра ўсё-ткі, што існуюць дні народзінаў. Не, не таму, што можна на халяву паесьці смачняшак. emoticon Найпершая прычына - гэта нагода патэлефанаваць у такі дзень чалавечку і нагаварыцца. Вось жа і Віцяня выгаварыўся за ўсе тыя - хм?.. - паўгады, што прайшлі зь мінулае размовы. Ну а я калі пачуў пра ягонае працоўнае месца ў банку, дык адразу выцягнуў яго на тэматычную гутарку. emoticon Як я і здагадваўся, пра нас ён таксама чуў, і ня проста чуў. emoticon Вядомасьць фірмы проста бязьмежная.

Ну а яшчэ ён абагнаў і нас, і Натальку з Жэнькай па хуткасьці пачатку сумеснага жыцьця. Вось. І я напрасіўся разьдзяліць зь ім гэтую радасьць. Не, ня ў ложку! emoticon 

April 3, 2008 - 20:53:58

Усё, мяне на 13-га красавіка не займаць!

Цэтлікі запісу: спорт, мроі
Flag of BLR Беларусь
Афіцыйная заяўка каманды
Макс Мірны  Макс Мірны (BLR)
Уладзімер Ваўчкоў  Ваўчкоў (BLR)
Андрэй Каратчэня  Каратчэня (BLR)
Уладзімер Ігнацік  Ігнацік (BLR)
Капітан каманды
Dmitri TATUR
Эўраафрыканская зона, I група 2008
2-гі круг
Футбольны манэж, Менск
Зьмяшчальнасьць арэны: 4769 месцаў
11 - 13 красавіка 2008 г.
1-ы дзень: 15:00 (12:00 GMT)
2-і дзень: 15:00 (12:00 GMT)
3-і дзень: 13:00 (10:00 GMT)
Пакрыцьцё: сынтэтыка (Play-turf) - у памяшканьні
Мячы: Wilson US Open Regular Duty

Ticket Information

1-я катэгорыя: 80,000 руб./дзень
2-я катэгорыя: 60,000 руб./дзень
3-я катэгорыя: 30,000 руб./дзень

Моладзь: 10,000 руб./дзень

Тэл: +375 17 210 23 84
Факс: +375 17 210 23 84

All Time Team Head to Head
0 Total 1
0 Clay 0
0 Grass 0
0 Hard 0
0 Carpet 1
0 Unknown 0
0 Indoors 0
0 Outdoors 1
Болей статыстыкі па ранейшых сустрэчах
Switzerland Flag of SUI
Official Team Nominations
Stanislas Wawrinka (SUI) Stanislas Wawrinka
Stephane Bohli (SUI) Stephane Bohli
Michael Lammer (SUI) Michael Lammer
Yves Allegro (SUI) Yves Allegro
Team Captain
Severin LUTHI

Аднаго толькі не разумею: асьлі ёсьць рэспубліканскі цэнтар тэнісу, то чаму трэба выганяць футбалістаў, каб пасьцяліць новае супэркрутое пакрыцьцё дзеля тэніснага матчу? emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design