У Ружанах усё адно не было чаго рабіць. Бо, як распавяла Іра, прыехалі яны - адразу ў царкву, выступілі, пасядзелі - і назад.
А ад запрашэньня на молодёжный сочельнік (гл. топік) адмаўляцца ня стаў. І справа нават не ў ласунках (усё адно Іра цяпер ведае, што шлях да майго… ммм… хвасту лягае дакладна не цераз страўнік
). Дарэчы, а я цяпер таксама ведаю, дзе яна жыве, а то неяк асымэтрычна атрымоўвалася.
Але гэта пазьней было.
Даўно не прымаў удзел у гульнях кшталту "Брэйн рынгу" параскінуць мазгамі. Хоць параскінуць мазгамі насамрэч цяжка было - хоць пытаньні і цікавыя, але ж трэба ведаць хоць крышачку Біблію,
каб да нечага даперці. Тым ня меней тры запар пытаньні, што нам трапіліся з Новага запавету, узяў без абмеркаваньняў і зарабіў для каманды тры дадатковыя хвіліны. Хоць пытаньні насамрэч былі дзіцячыя. 
Прыемна, што гасьцям зь Іванава (адна зь іх, Іра, была ў нашай камандзе) спадабалася ў нас болей, чым там. Шкада, калі нашая каманда не захаваецца ў яе першасным складзе (гэта залежыць ня толькі ад мажлівасьці гасьцей прыяжджаць штомесяц, але і ад маіх ведаў).
…У горадзе елачак, якія б яшчэ сьвяціліся з вокнаў, у такі позьні час пабачыць ужо не атрымалася. Але ж я ведаў, што ў суседзяў яна буде гарэць усю ноч.
А вось пра тое, што тамсама (толькі на бакавой сьценцы) ё яшчэ й Санта-Кляўз… Вось гэта сапраўды прышпільна атрымалася. Праўда, лепей бы гэта быў насамрэч Сьвяты Мікалай. Ва Ўкраіне, наколькі я зразумеў, гэтую традыцыю ўжо аднавілі.
Цікава, а калі б я не патэлефанаваў сам, ці ведаў бы ўвогуле пра тое, што ў Цябе зьявіўся тэлефон? Праўда, лепей было безь яго… Мне так прыемна было (да гэтага лета) чакаць штодня смс-ак… Настолькі ж зараз спакайней было б бяз гэтага… глупства філязофзкіх загонаў. Сьпішам гэта… ммм… на нецьвярозы стан.
Хаця, хутчэй за ўсё, Цябе стрымлівае пакуль што ад паўтарэньня (ужо ў трэці раз) гэтага глупства тое, што фоткі яшчэ не атрымала. Выдатна. Ня буду з гэтым сьпяшацца.