We are the greatest!

October 24, 2006 - 11:51:24

Што ж гэта са мной робіцца?..

Цэтлікі запісу: Alenyhke

…На адной ножцы і падпіраючы дуб…

…Закрыўшы твар і схаваўшы напалам…

У лісьці і з-пад галінак…

…З жалем і шчасьлівая…

…Сьмешная і таямнічая…

Пра што гэта я? А, учора мой альбом патлусьцеў на 10 БУСЬлінак. emoticon 

October 22, 2006 - 14:53:20

Лічба - гэта клясна, канешне…

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Учора перад сном вельмі схацеў убачыць Цябе. Палез у сумку.

Толькі тады заўважыў, што фоцік забыўся на працы. emoticon

Усё-ткі варта мець фотаальбом. 

October 20, 2006 - 11:46:11

Адгалоскі фотасэсыі

Цэтлікі запісу: Alenyhke, цытаты
  А тут, у гушчарах, у балаціне,
Ціш і бязьлюдзьдзе. Я
Брудны, няголены, толькі ў мяне
Ёсьць фотакартка Твая…

Ломка - гэта жахліва. emoticon Лепей бы не тэлефанаваў.

October 17, 2006 - 17:56:19

Ціпа канцэрт “Спасенцаў”, Патліса і Дэні Плэта

Доўга думаў, што ж тут ужыць у якасьці эпіграфу. У выніку - гара сама прыйшла да Магамэту.

Не люблю рэклямныя шыльды ;)

Цудоўна, што з самага пачатку ўсё пайшло абсалютна ня так, як плянавалася. Арганізатары канцэрту, пабачыўшы, што жадаючых значна болей, чым квіткоў, вырашылі зладзіць ўвечары ў той жа дзень дадатковы канцэрт. Я ведаў, што амаль ніхто з маіх знаёмых, хто зьбіраўся на першы канцэрт, квіткі набыць не пасьпелі. Такім чынам, пабачыцца не выпадала.

А практыка паказвае, што найшчасьлівейшыя дні ў гэтым годзе: тыя, у якія я альбо бачуся з Табой, альбо перастаю думаць зусім… хоць на пару гадзіначак. emoticon Таму - другі варыянт адпадаў. А да першага… падштурхнула тое, што Андрусь, як сказала Алеська, не знайшоў пятага чалавека. Што заставалася рабіць? Мабілку Андрусь пакінуў дома, да ад’езду заставалася паўгадзінкі… Я патэлефанаваў. Ты, канечне, была агаломшаная, але ня стала гуляць у гульні. Проста прыйшла. Але пра гэта - наперадзе…

Вярнуўся з футболу Андрусь… Зь пятым чалавекам. emoticon Я ледзь не паслухаўся Алеськавае парады "даць Табе адбой". Паслухай жанчыну - і зрабі наадварот. © Ня я. Андрусь прапанаваў ахвяраваць сваім квітком, а сам ціпа канцэрт перасядзіць у машыне. Канешне, гэта ня выйсьце, і я яго адрынуў. Выехалі. Алеська адчапілася, толькі зразумеўшы, што я не зьбіраюся ператэлефаноўваць ні ў якім разе.

Вось дзе быў Бог. Калі праехалі Відамлю, патэлефанаваў (Алесьцы) Валера. Ён таксама зьбіраўся на канцэрт на 16 гадзін, але нехта там у іх памёр, таму яны вырашылі ня ехаць. Для нас гэта азначала тое, што чатыры (!) зарэзэрваваныя квіткі можна было забраць сабе. З намі ехала яшчэ й Сьветка, якая мела квіток на 19 гадзін. Такім чынам, цяпер яна змагла пайсьці на канцэрт разам з намі, а свой аддаць сяброўцы. Ну, а яшчэ адзін квіток я ведаў куды прыдасца. emoticon

Падчас выступу Аляксандра ПатлісаПра сам канцэрт тут нічога ня будзе. Я ехаў не дзеля гэтага, нічога ня бачыў і ня чуў (акрамя двух суседачак з абодвух бакоў emoticon). Але - не наглядзеўся. Таму - у аўтобусе ледзь не працёр дзірку (а я папярэджваў). Каб ехаць было далей - далібог, працёр бы. emoticon

Пасьля канцэрту разьвітаўся з нашай пружанскай экспэдыцыяй (дзякуй, Андрусь!), вяртаючыся да палацу Прафсаюзаў - спаткаў Лілю зь ImageВіКам (я ж казаў, што ўсе пойдуць на 19 гадзінаў). Ліля на восьмым месяцы. І менавіта цяжарнасьць перашкодзіла ім прыехаць у госьці да мяне. Але яны - зьбіраліся. Значыцца, на гэты раз да гары паедзе Магамэт. emoticon

Аленчынай дачцэ ўжо наадварот - 8 месяцаў. Але гэта я пачуў выпадкова: ня ведаў, пра што гаварыць. Шкада. Дарэчы, яны з мужам вельмі падобныя. emoticon

СК-ІСа пабачыў бяз жонкі (а жонка ў яго, дарэчы, таксама прыгожая emoticon). Але заставацца глядзець няведама на каго, калі…

 

Далей - я не зразумеў, дзе быў сон, а дзе ява. Але рухавіком майго прагрэсу ёсьць… эгаізм. Менавіта ён выцягнуў Цябе сонную на канцэрт, а пасьля сканчэньня яго - не адпускаў вучыцца і прымушаў мёрзнуць. Але - Табе спадабалася.

Алянятка падпірае дрэва

А, яшчэ па дарозе дахаты пабачылі ImageKatalize‘а. Ён якраз вяртаўся зь "лямпачкі", дзе працуе. Праехалі разам толькі адзін прыпынак, пагаварыць ізноўку ж не атрымалася. І добра. Не да таго было. emoticon

…Залезьці да Цябе на плячо, ткнуцца носікам ў валасы, закапацца ў іх і нічога ня чуць… Толькі назіраць, як Табе самой падабаюцца Твае сьлівова-каштанавыя космы, усё ж даўгія, хоць і не да поясу, як былі тыдзень таму… Вой, чаго гэта я? Збольшага трымаўся, хоць падчас разьвітаньня… Ледзьве не аддаў кіраваньне сваім мозгам свайму… хм… эмоцыям?

Я ня ведаю, што гэта азначала з Твайго боку.

Я ведаю, што так ты яшчэ не рашалася разьвітвацца раней.

Я ня ведаю, калі будзе наступны раз.

Я ведаю, што ён мусіць быць.

October 14, 2006 - 23:55:21

Дарэчы, сёньня роўна год…

Цэтлікі запісу: canon, Alenyhke, настальгія

…з даты, якая не азначае абсалютна анічога выключна ні для кога. Акрамя мяне.

Тады я нарэшце наважыўся патэлефанаваць, калі Ты ўжо зьбіралася класьціся спаць. Гы, гаворачы, абышоў паўгораду.

Рэдка калі пасьля я не адпускаў Цябе спаць так доўга. emoticon

Нічога Не Зьмянілася

У парку ўсё засталося так, як і тады.

October 10, 2006 - 19:57:49

Я сёньня ледзь не звар’яцеў. А я ж ня гэтага хацеў…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй

Я ведаў i чакаў гэтага. Болей нават, чым летась, калi мне спаўнялася круглая дата. Тады мне было яшчэ раўналежна. Не, канешне ж, прыемна, але тады Ты была проста адной з тых, хто павiншаваў. Таму - той дзень варэньня запомнiўся хiба што першай сустрэчай у рэале. Ты павiнна памятаць: я прыехаў, а Ты, як заўжды, лётала. Таму - гэта было нядоўга.

Сёлёта - мне было яшчэ не раўналежна. Болей за тое - я верыў. Нягледзячы нi на што, я веру Табе. Хоць i не магу бачыць болей, анi чуць. Я баяўся, што не змагу гэтага перажыць… I ня змог бы, калi б… Ты не пачала мне iзноў сьнiцца.

Тое, што гэтыя сны нiчога ня зьменяць значаць - неiстотна. Я ведаю, што Ты ня зможаш… ммм… зьдзейсьнiць ўсе гэтыя мары. Хаця б таму, што ня хочаш. Але мне дастатне i сноў.

Проста будзь. 

October 3, 2006 - 14:40:55

Гэта музыка будзе вечнай…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон

 

Позвони мне, позвони
Позвони мне, ради Бога!
Через время протяни
Голос тихий и глубокий…

© Ірына Мураў’ёва

Я даслухаў усю песьню. Можа, гэта і нічога не азначала. Але калі-небудзь Ты павінна была зразумець сваё глупства (а я і не лічыў той учынак нічым іншым, як глупствам).

Але далей маўчаць ня мог. Хоць Ты так тады гэтага хацела.

Хаця: "маўчаць" - як сказаць… Я маўчаў… Даўно мы так не маўчалі пра ўсё. Дакладней, пра ўсё ўжо не атрымоўваецца. Як заўсёды, ні-пра-што.

Ты не казала, што ў Ты ўжо быў свой блёг. Ты не казала, што ўжо выступала ізноў з "Берасьцейскім замкам".

Я ня ведаю, што сказаць. Што пасьля гэтага можна яшчэ казаць?

 

Ай, нейкім злым атрымаўся гэты запіс. Даўно я Цябе ня сьніў. А так, як учора - і ўвогуле ні-ко-лі. Аааааааааааааааааа!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! emoticon

September 23, 2006 - 9:50:37

Мне нічога ня трэба

Цэтлікі запісу: photo, шабачкі, Alenyhke
Я буду чакаць...

September 17, 2006 - 10:08:53

Адносна папярэдняга запісу

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Гэта была проста чарговая праява эгаізму. Нічога болей.

September 15, 2006 - 14:32:13

Чаго ты хацела дабіцца?

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Учора быў на irc.by. Заходзіў, каб даведацца шмат чаго новага. Але гаворка не пра тое.

Гэта глупства, што зараз, каб даведацца што-небудзь пра Цябе, мне даводзіцца пытаць іншых людзей, а не зьвярнуцца наўпрост і пачуць нарэшце Твой клёкат. Да таго ж Ratty бачыў Цябе даволі даўно, і сказаў ён мне толькі тое, пра што я ўжо даўно даведаўся зь іншых крыніцаў.

Але што рабіць, калі цяпер я зразумеў, чаму так адбылося. Гэта магло быць толькі з аднае прычыны. Але я хацеў бы памыліцца. І мець магчымасьць гэта праверыць. Застаецца толькі чакаць. 

September 12, 2006 - 12:56:48

А памятаеш, як усё пачыналася?..

Цэтлікі запісу: Alenyhke, настальгія

Недзе прыблізна год таму ў гэты час: "А если будет грустно - пиши, с радостью прочитаю и отвечу! emoticon"

September 9, 2006 - 12:51:30

Добра ўсё, што добра сканчаецца.

Дзякуй Богу, знайшоў праз аську ImageВаўчанятку і высьветліў усе непаразуменьні. Усё аказалася прасьцей, чым можна было падумаць. Дастатне было толькі атрымаць мажлівасьць пагаварыць.

—————————————————————————————————————————–

Шкада, што з Табою такое магчымасьці пакуль не адшукаў. Тэлефанаваць - ня тое, бо мне ж патрэбна будзе толькі маўчаць. І слухаць. І - паглядзець. 

September 7, 2006 - 10:50:02

Лезе лухта ўсялякая ў галаву

Цэтлікі запісу: Alenyhke, растаньне

Ты не магла быць тады п’яная. Ні - нават - нападпітку.

September 6, 2006 - 12:40:22

Я не хачу, каб гэта сканчалася

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй, растаньне

Уначы зразумеў, за што Ты зможаш пачаць мяне ненавідзець. Ці я самога сябе. Але другое - ня мае абсалютна аніякага значэньня.

Не магу прыдумаць іншых варыянтаў працягу.

Але так - нельга. Дабра ад гэтага на Зямлі не дадасца.

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

Перачытваў сёньня усё тое, што засталося ў гісторыі аські. Тое нямногае, што засталося ад Цябе.

Гэта было дзівосна. Увесну.

Гэта быў абалдзенны сон. Дзякуй. 

September 1, 2006 - 16:49:05

У сувязі ўсё з той жа, адной…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, мабіло, цікавосткі
  а маё сэрца ціха б’ецца,
а маё сэрца не здаецца,
а маё сэрца яшчэ б’ецца, -
то маё сэрца, то маё сэрца…

© Partyzone

Самы прыгожы рынгтон у мну павешаны на брата. У прынцыпе - на ўсю радню, але часьцей за ўсё рынгтон улучаецца, калі тэлефануе, натуральна, брат.

У пошуках тэксту гэтае песьні знайшоў заадно і афіцыйную бачыну Вежы Багоў. Хай сабе яны і разваліліся - паглядзець проста прыемна.

А яшчэ буду чакаць званка тае, чый рынгтон я ні зь якім іншым ня зблытаю - на іншых я проста яго на ставіў…

 

 

Ай, ізноў усё зьвялося да аднае тэмы. 

- 15:45:38

У сувязі з надыходам восені

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke, настальгія, сон

Аб’явілася прапажа-ImageБарабулька. Была бліжэй, ніж можна было ўявіць. Так блізка, што можна было і папярэдзіць. :)

З прычыны вучобы падцягнуцца яшчэ й астатнія. Мо й на irc.by павесялее.

Але нічога не заменіць мне хоць аднае вестачкі. Ад аднае.

У першым сьне зь Ёй маўчаў. Нічога добрага. Нібыта як захаваўшыся і загрузіўшыся наноў, прысьніў яшчэ раз. Праўда, сон быў зусім пра іншае. Але ўсё адно Нічога Не Зьмянілася. І ўвогуле - лепей бы я маўчаў.

August 28, 2006 - 13:27:17

Тое, што не зьмясьцілася ў папярэднім запісе

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Даўно не блукаў бяз фоціку. Пачуваўся ніякавата. Птушка на дроце над галавой насьміхаецца… дзе ж вы былі раней, як было чым страляць?.. ледзьве не ўгаварыў шабачку аднае дзевачкі… дэльтаплян кружыць паблізе, а ня недзе ля Сланімцоў… дарадцы-кліенты ў выбары пЫва… з лужыны п’е кот… ці я гэтага не заўважаю, калі бяру сваю (фота)стрэльбу з сабой?..

Да надыходу восені засталося колькі дзён… Але пацяплела – здаецца, гэты час завецца бабіным летам. І бабы ўвесь учарашні дзень заходзілі паглядзець… І не абы-якія, а такія, на якіх хочацца глядзець… І заскавытаць «чаго я тут раблю!!!», я ж ня толькі ад даўгіх валасоў балдзю!.. ;) Але па ідэі ў гэтым сэмэстры, як я разумею, Ты будзеш у першую зьмену вучыцца, а значыцца, наўрад ці ўжо будуць вячэрнія пасядзелкі на форуме… Так што гісторыя паўтараецца…

Гісторыя паўтараецца – у мну ізноў няма Радасьцяў… Можа і добра, што іх не бывае шмат… Чым вышэй – тым бальней падаць.

У часы… рэдкія часы азарэньня адчуваю, што ўва мне дрэмле нянавісьць. Не, гэта яшчэ не зусім аформленае пачуцьцё. Хутчэй кволыя парасткі. Маленькія, раскіданыя па нязначных эпізодах перажываньняў. Пакуль што іх глушыць вокліч «за што?!» Але яны не раствараюцца ў прамянёх Сьвятла_якога_болей_няма. Толькі хаваюцца. Не прывядзі Божа ім зьліцца разам. Таму – я буду лепей маўчаць. І слухаць. І глядзець (мажліва пратру дзірку, таму надоўга не затрымлівайся). І ўдыхаць… Каб не захлынуцца гэтым… чалавечым…

 

ТЫ ГЭТАГА ХАЦЕЛА ДАБІЦЦА??!

 

August 24, 2006 - 16:25:51

Сёньня роўна тыдзень…

Цэтлікі запісу: canon, Alenyhke, вандроўка, растаньне

…як нічога ня чуў і ня ведаю пра Цябе.

Затое было пра што (то бок каго) падумаць учора, ля Ружанскага палігону, у грыбах. Перасьпяваў усе песьні, якія толькі лезьлі ў галаву. Але яны не маглі заглушыць усё адно думак пра… Высновы - несуцяшальныя. Для мяне. Прагнозы?.. Пакуль што ня ведаю, ці можна што-небудзь зьмяніць. І як.

Грыбоў шмат. Але і грыбнікоў - ці ня болей, чым грыбоў. Прычым я да іх не адношуся. Ну так, назьбіраў тое-сёе. Затое ня толькі грыбалоўляй займаўся, але й паляваньнем (ну, на кэнан, натуральна emoticon). Нарэшце уламаў коніка папазіраваць.

А вакол - цьвіце верас...

З дапамогаю Міколу справа пайшла хутчэй (я пра грыбы). Увесь час дождж то пачынаў марасіць, то выходзіла сонейка ізноў. Потым пайшлі грымоты. Але без дажджу. А раптам пачуліся адзін за адным два глухія выбухі, і мы ўзгадалі, што шрубалёты лётаюць вакол нас ня проста так, а грыміць гэта ня толькі маланка… Але тады мы ўжо былі адышлі на пару кілямэтраў ад палігону…

Задаўбаліся ўшчэнт па дарозе назад. Хадзілі разгружацца, бо ўжо ўся тара была забітая грыбамі. emoticon Мікола нават заблукаў (я нават і не прэтэндаваў на тое, што дарогу ведаю), але неяк выблыталіся. Прыпёрліся позна, я бяз задніх ног адразу брыкнуўся на бок і нічога не хацеў усьведамляць. Грыбоў паеў толькі сёньня.

August 20, 2006 - 14:35:05

Рэфлексыі на тэму… адзіную, якая тут можа быць

Слухаў заўчора Норзэраў. Божа ж мой, як я умудрыўся з натоўпу кружэлак з добрай музыкай выбраць менавіта гэты гурт! Там жа ўсе песьні пра Яе! Дакладней, ня ведаю, ці ўсе, але з альбому "Dreams Of Endless War" - дакладна ўсе (за выняткам, канешне, кавэру на "Адваротны адлік" Эўропы).

* * * 

Victorius One

Again I see the shadows crawling in my mind
I try to run but I can’t hide
This endless war inside me has torn my heart apart
My mind’s vengeance will be so sweet

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

I’m free ‘cause you chose to die
but it won’t change a thing
The fire in our souls has died away
My heart is evil and I have this lust to kill you
We are together in death and so it shall be

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

 

With my heart I see the flames again they are there for me
With my evil memories I burn in misery
I know there’s a sorrow around you but time will heal
I told you a lie that I could never die

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

* * *

Канешне, ніхто не памрэ. І хоць самай доўгай дарогай была дарога якраз ад тралейбуснага прыпынку да Ейнае хаты - дарога на Галгофу - я гэта зьдзейсьніў. І Ты ня зможаш сказаць, як у мінулы раз: "Пайшоў нафіг. Не звані болей," - таму, што я не званіў. emoticon

З усіх фотак (тае іх мааааленечкае колькасьці) палова аказалася не Твае. Навошта яны мне?! Да таго ж яшчэ на палове Ты непадобная на… хм… дзеўку. Але вось там, дзе ўся чорная… Абалдзець… За тое, каб паглядзець на такія фоткі яшчэ раз, я гатовы… хм… перажыць тое, што Ты скажаш, разоў пяць! І - вы цудоўна глядзіцеся зь Ім побач ва ўсім чорным. Падумай - Ты можаш зьмяніць Тое, Што Адбылося.

У мяне ніколі ня будзе, відаць, такіх валасоў… І - хутка - у Цябе таксама… 

August 18, 2006 - 16:12:58

Уффф… Разабраўся з бардаком

Учора зьездзіў нарэшце ў Берасьце.

Набыў кружэлку з альбомамі і відэа Norther. Алянятку ня ўставіла (канешне, пасьля такое папсы абслухаўшыся emoticon).

Пабачыў Вазялінку Васілінку. Зьбіраецца ўвосень у адпачынак у Чарнагорыю з маім стрыечным братам, І.Дземідовічам, Crem’ам (з каналу #brest) і яшчэ адным хлапаком - нейкім дызайнэрам. Ну і кампанія падабралася. Адным словам, з пяці чалавек ведаю чатырох альбо вельмі добра, альбо па віртуале. Ууу… Хнык…

Папіў нармалёвага украінскага пЫва. Але недастаткова, каб здзейсьніць тое, чаго баялася Радасьць. Назаву Яе так, бо аказваецца, можа, калі хоча, гаварыць пра ўсё. Як раней. Шкада, што у асьцы замест яе сядзіць іншы зусім чалавек. Кожны раз, калі схочацца пагаварыць, не наезьдзісься ў госьці. А сяброўка прагаварылася, што прыйшла, каб мы не засталіся адныя. emoticon Ізноў гульні… Усё яшчэ такая ж маленькая, наіўная і бездапаможная…

Нарэшце з Зеням наведалі ImageНатальку ў больніцы. Толькі там, зусім выпадкова, Зеня "прызнаўся", што ўжо месяц як жанаты. Жонка жыве і працуе ў Менску. І будуць жыць паасобку яшчэ год, пакуль ня скончыцца тэрмін абавязковага разьмеркаваньня. Што ж, можна пачакаць…

Наталька сёньня ўжо напісала, што яе выпісалі. Пасьпеў, значыцца, у апошні дзень. emoticon

Сбледчы, які тэлефанаваў у той час, як я праехаў Відамлю і набліжаўся да Берасьця, увечары не патурбаваў. І сёньня ўжо не прыставалі. Што ж там з гэтай казой з ІМПЗ? 

August 15, 2006 - 12:21:59

Падсумоўваючы

Цэтлікі запісу: Alenyhke, цытаты, вандроўка

Беларусь - гэта ня толькі месца на мапе! Гэта тое, што ў цябе у душы, у сэрцы! Беларусь у табе самім. Пашукай яе там!

© ImageБарабулька (відаць, для тых, у каго ёсьць сэрца)

Прыемна зьдзівілі новыя акумулятары. Першы цыкль зарадкі пратрымаўся ўсю Польшчу і разрадзіліся толькі сёньня. Ды вось турбуе мяне гук майго Ultrasonic Motor’у. Раней было ня так. Мо каму ўжо варта яго прадаваць? emoticon

Як толькі пакінулі Польшчу і трапілі ў Беларусь - Беларусь скончылася. Я мог зразумець, што ў Польшчы, хоць там і жывуць беларусы, усе надпісы і рэкляма (рэклямы, між іншым, шмат) - па-польску. Але ў Беларусі - па-расейску?..

Калі побач з хатай Морданя з машыны гучыць беларуская музыка - гэта нармалёва. Але дзе ў нас яе можна пачуць і не падзівіцца гэтаму?..

І… Я не паддаўся, не ажаніўся (ані з кабетай, ані з Польшчай), не памёр ні ад пераяданьня, ні ад нядосыпу… Вярнуўся… Хіба ж я не змагу пабачыць Цябе яшчэ раз?.. Інакш не магу…

August 12, 2006 - 10:31:17

Хіба я падобны да чалавека, якога хвалюе прагноз надвор’я?

Цэтлікі запісу: праца, Alenyhke, даўгія валасы

Ну, Ваньяша, халяўшчык, адмазаўся! Кампа павёз ставіць я. Сра паважаныя раварысты-ганцы! Якога х… чорта вам не сядзіцца дома ў такое надвор’е? Перакрылі ўвесь цэнтар гораду, і мы паўгадзіны кружылі вакол, каб праехаць на вуліцу 60 год кастрычніка.

Справа зробленая – парушыў дадому. Я не люблю дождж (у сэнсе – хадзіць мокрым), але і трагедыі зь яго рабіць не зьбіраюся. Халодна толькі першыя пяць хвілін, пакуль увесь не прамокнеш дашчэнту.

Хіба ж гэта істотна, што порткі белыя? Галоўнае, што я дабяруся жывы дахаты. Ці да Кастуся. Не, няма дома. Ну вунь тады прыпынак пад навесам. Прапанаваў кабеце, што чакала аўтобуса, прайсьціся пад адным парасонам. Прапусьціце аўтобус? А што, лепей прапусьціць усё жыцьцё? Я проста хацеў прайсьціся пад парасонам і нічога болей…

Адно цешыць: я ня быў такі адзін. Але тым ня меней я быў адзінокі. Халодна не было. Але калі б Ты была побач (думкамі), мне было б яшчэ і цёпла. Гэта і ёсьць, відаць, самае цяжкае: быць заўсёды побач.

P.S. Ведаю, чаму Belita Revivor удвая таньнейшы, чым замежныя аналягі: ягоны расход удвая большы. Адным словам, “пакупайце беларюскае”.

P.P.S. Мне падабаецца, калі нязмушана атрымоўваецца эфэкт "мокрых валасоў".

P.P.P.S. Не люблю дождж. Ужо другую пятніцу запар ён псуе нам усе пляны… 

August 10, 2006 - 11:52:57

Жыцьцё не такое кароткае, каб людзям не ставала часу на ўдзячнасьць.

Цэтлікі запісу: праца, Alenyhke, shit happens, сон

Згарэла працоўная флэшка. За месяц зьніклі ўсе прадажы тэлефонаў і наяўнасьць.

Астатняе ўдалося выратаваць.

Але я сьніў Цябе сёньня ўночы. Не памятаю ніводзін з трох сноў. Адно памятаю - пра Цябе я прысьніў першы зь іх.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design