We are the greatest!

January 7, 2012 - 8:50:20

Калядныя зоркі з намі

Цэтлікі запісу: абвесткі

7 студзеня адбудзецца сьвяточны канцэрт на сьвята Божага нараджэньня і прэзэнтацыя кружэлкі «Калядныя песьні Данчыка» з удзелам зорак акустычнай музыкі Тацяны Беланогай, Зьмітра Бартосіка, Андрэя Хадановіча, Эдуарда Акуліна, Андрэя Плясанава, Аляксея Галіча.

У фае канцэртнай залі можна будзе таксама паглядзець поўную дыскаграфію ўсіх гэтых артыстаў, а нешта і набыць на памяць пра цудоўнае сьвята. А ўсім дзеткам арганізатары абяцаюць падарункі ад Сьвятога Мікалая, заўсёднага патрона Калядаў!

Канцэрт адбудзецца ў менскім Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21) а 19:00. Кошт квіткоў ад 25 000 да 45 000. Даведкі па тэл. (029) 649-08-88.

 

December 15, 2011 - 7:57:36

Напішы палітвязьню

Цэтлікі запісу: Uncategorized, Беларусь, абвесткі
  1. Ігар Аліневіч: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10;
  2. Мікалай Аўтуховіч: 225293, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ПК-5;
  3. Дзмітрый Бандарэнка: 213105 г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15;
  4. Алесь Бяляцкі: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8;
  5. Яўген Васьковіч: 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4;
  6. Зміцер Дашкевіч: 211791, Віцебская вобл., г.Глыбокае, вул. Савецкая, 205, ПК № 13;
  7. Мікалай Дзядок: 213105 г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15;
  8. Эдуард Лобаў: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, ПК № 22;
  9. Арцём Пракапенка: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17;
  10. Андрэй Саннікаў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, ПК №3;
  11. Павел Севярынец: 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7;
  12. Мікалай Статкевіч: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17;
  13. Павел Сырамалотаў: 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км, ПК №19.
  14. Аляксандр Францкевіч: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, ПК № 22.

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=64581

October 9, 2011 - 21:53:18

Напішы палітвязьню

Павал Севярынец. ПУАТ№7, в. Куплін, 225143, п.а. Смаляны, Пружанскі раён, Берасьцейская вобл.

October 7, 2011 - 20:00:28

Напішы кандыдату

  1. Андрэй Саньнікаў. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ВК-2, атрад «каранцін».
  2. Мікалай Статкевіч. 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, ВК-17, атрад 3.

July 29, 2011 - 20:58:26

Грунвальд — 601!

Цэтлікі запісу: абвесткі

На выходныя 30-31 ліпеня ў Дудутках пройдзе фэст «Наш Грунвальд», прысьвечаны 601-й гадавіне Грунвальдзкай бітвы.

 

May 28, 2011 - 15:17:48

Дзень адсылкі паштовак на Галоўпаштамце

Цэтлікі запісу: абвесткі

31 траўня (у аўторак) а 19:00 на менскім Галоўпаштамце (пр. Ф. Скарыны, цяпер «Незалежнасьці») зьбіраюцца ахвочыя адаслаць паштоўкі новым і старым палітвязьням. Прыходзьце!

February 7, 2011 - 19:27:22

Першыя «Ў»годкі кнігарні «ЛогвінаЎ»

Цэтлікі запісу: абвесткі

Грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і выдавецтва «Логвінаў» 12 лютага (субота) сьвяткуюць першыя ўгодкі існаваньня кнігарні «ЛогвінаЎ» (або проста «Ў»).

Што нас чакае ў гэты дзень?

1. Візыт знакамітасьцяў. У Менску на Незалежнасьці, 37А прадаўцоў, дырэктараў і касавы апарат кнігарні цэлы дзень будуць віншаваць сябры-літаратары:

Ігар Бабкоў
Валянцін Акудовіч
Адам Глобус
Андрэй Хадановіч
Севярын Квяткоўскі

Марыйка Мартысевіч
Вольга Гапеева
Артур Клінаў
Наталка Харытанюк
Уладзімер Арлоў

2. Раздача сланоў (напалову задарма). У гэты дзень уладальнік крамы Ігар Логвінаў ня будзе кантраляваць сябе ад радасьці і прадасьць вам любую кнігу ўласнага выдавецтва за 50% кошту, а кнігі ад «Будзьмы» — са зьніжкай у 70%.

3. Раздача лічбавых сланоў. Кожнаму, хто зойдзе ў гэты суботні дзень у кнігарню «Ў» (нават без усялякай мэты), кампанія «Будзьма беларусамі!» падорыць СD-складанку. Будзьма з кружэлкай!

4. Дзіцячы літаратурны ранішнік з удзелам Віктара Жыбуля, Веры Бурлак і Андрэя Хадановіча. «Дзіця — разгорнутая кніга» (К. Чукоўскі). Цікавосткі, падрыхтаваныя для дзяцей, дададуць добрага настрою іх бацькам. Без падарункаў ад кампаніі «Будзьма!» не абыдзецца і тут.

Такім чынам, падсумоўваем:

Ў-годная праграма, 12 лютага:

14:30 -16:00 — Дзіцячы літаратурны ранішнік.
16:00 — 17:30 — Выступ літаратурных знакамітасьцяў з віншаваньнямі кнігарні.
17:30 — 18:30 — Бард-канцэрт. Музыкі адцягнуць увагу, калі ў шыбы кнігарні будуць драпацца прыцемкі.
18:30 — 20:00 — Працяг выступу знакамітасьцяў, а таксама прэзэнтацыя новых кніг выдавецтва «Логвінаў», конкурсы з падарункамі.

Будзьма ў кнігарні «Ў»!

Адрэса: Незалежнасьці, 37А, гэта ў двары за домам «Подзьвіг народа» на плошчы Перамогі.

January 18, 2011 - 20:51:24

Выстава салідарнасьці

Цэтлікі запісу: абвесткі

Заўтра а 20-й на Ўправе БНФ у Менску па вул. Варвашэні (цяпер Машэрава), 8 адкрыцьцё выставы, прысьвечанай падзеям месячнай даўніны.

December 29, 2010 - 0:58:29

Дзякуй Богу, Някляеў жывы!

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

Тым часам схопленыя яшчэ некалькі чалавек, якія пасьля апынуліся ў КДБ па падазрэньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Такім чынам, агулам цяпер 26 падазраваных. Зь іх 24 — у «амэрыканцы»:

  1. Аляксандар Іванавіч Арастовіч, 1952 г.н. Першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Схоплены невядомымі каля дома.
  2. Аляксандар Сяргеевіч Атрошчанкаў, 1981 г.н. Прэсавы сакратар перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  3. Зьміцер Яўгенавіч Бандарэнка, 1963 г.н. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Забраны а 6-й раніцы 20 сьнежня з уласнай хаты.
  4. Сяргей Вітальевіч Вазьняк, 1962 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Забраны а 5-й раніцы 20 сьнежня з уласнай хаты.
  5. Андрэй Уладзімеравіч Дзьмітрыеў, 1981 г.н. Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Забраны ў ноч з 19 на 20 сьнежня з кватэры жончыных бацькоў.
  6. Аляксандар Аляксандравіч Класкоўскі, 1978 г.н. Сын журналіста Аляксандра Класкоўскага, былы лейтэнант міліцыі. Затрыманы і зьбіты ва ўласнай хаце ўночы з 19 на 20 сьнежня.
  7. Уладзімер Кобец. Кіраўнік перадвыбарнага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Схоплены невядомымі 21 сьнежня прыкладна а 16-й гадзіне на выхадзе з «Акадэмкнігі».
  8. Алег Міхайлавіч Корбан, 1985 г.н. Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі «Маладыя дэмакраты» — моладзевага крыла АГП.
  9. Мікіта Ліхавід. Студэнт. Адбываў 15 сутак у Жодзіне, пераводзіцца ў СІЗА КДБ.
  10. Анатоль Уладзімеравіч Лябедзька, 1961 г.н. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Схоплены на ўласнай кватэры ўночы з 19 на 20 сьнежня, у кватэры былі ўзламаныя дзьверы.
  11. Сяргей Марцалеў. Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Зьняты ўначы на 23 сьнежня з цягніку «Менск–Варшава».
  12. Алесь Анатольевіч Міхалевіч, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты. Схоплены на ўласнай кватэры ўночы з 19 на 20 сьнежня, у кватэры былі ўзламаныя дзьверы.
  13. Зьміцер Новік. Актывіст Партыі БНФ.
  14. Уладзімер Пракопавіч Някляеў, 1946 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Выкрадзены з бальніцы хуткай дапамогі, дзе атрымоўваў першую дапамогу пасьля зьбіцьця невядомымі ў чорным.
  15. Наста Ўладзімераўна Палажанка, 1990 г.н. Намесьніца старшыні «Маладога фронту». Затрыманая ўночы з 19 на 20 сьнежня ва ўласнай хаце.
  16. Анатоль Васільевіч Паўлаў, 1949 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука, старшыня менскай гарадзкой арганізацыі АГП. Затрыманы а 7-й раніцы 20 сьнежня ва ўласнай хаце.
  17. Натальля Валянцінаўна Радзіна, 1979 г.н. Журналістка, рэдактарка сайту «Хартыі-97». Затрыманая раніцай 20 сьнежня ў офісе.
  18. Віталь Анатольевіч Рымашэўскі, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Схоплены людзямі ў цывільным на выхадзе з бальніцы, дзе яму аказвалі дапамогу пасьля зьбіцьця.
  19. Андрэй Алегавіч Саньнікаў, 1954 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Машына, якой яны накіроўваліся з Плошчы, была заблякаваная міліцыянтамі. Саньнікава разам з жонкай выцягнулі і жорстка зьбілі.
  20. Павал Канстантынавіч Севярынец, 1976 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Затрыманы ўночы 19 сьнежня ля офісу БХД.
  21. Мікалай Віктаравіч Статкевіч, 1956 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, старшыня «Беларускай сацыял-дэмакратычнае партыі (Народная Грамада)». Схоплены пры спробе зьехаць з Плошчы і зьвезены ў невядомым кірунку.
  22. Андрэй Федаркевіч. Адбываў 10 сутак у Жодзіне, пераведзены ў СІЗА КДБ.
  23. Аляксандар Ёсіфавіч Фядута, 1964 г.н. Палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Затрыманы а 5-й раніцы 20 сьнежня ва ўласнай хаце.
  24. Ірына Ўладзімераўна Халіп, 1967 г.н. Журналістка, жонка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Затрыманая разам з мужам (гл. вышэй).

Пісаць у «амэрыканку» можна па адрасе: 220050, г. Менск, Галоўпаштамт, а/с 8.

December 28, 2010 - 23:15:06

З выхадам

Цэтлікі запісу: абвесткі

Заўтра выходзяць з турмы тыя, хто атрымаў па 10 сутак.

  • Менск, 1-ы завулак Акрэсьціна, 36;
  • Менск, Ф. Скарыны, 20;
  • г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а

Прапанавана браць з сабой кветкі (на Скарыны — дзяўчаткі) і бэнгальскія вагні (асабліва актуальна будзе для тых, каму «дасталіся» 12 сутак). Пытаньні па тэлефоне (017) 284 50 12.

 

Вызваленыя запрашаюцца па дапамогу на наступныя адрэсы:

  • Менск, Управа БНФ, пр. Машэрава, 8. Тэл. (8-017) 284-50-12, (8-029) 685-52-39, (8-029) 651-61-27 — грашовая кампэнсацыя аплаты сутак (за ўтрыманьне ў ізалятары), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем і цяжкім становішчам;
  • Праваабарончы цэнтар «Вясна». Тэл. (8-017) 331-08-44, (8-029) 687-51-29 — юрыдычная дапамога, аплата штрафаў, дапамога ў сувязі з крымінальным перасьледам;
  • ГА «Рух за свабоду» і камітэт «Салідарнасьць». Тэл. (8-017) 280-88-63, (8-029) 917-96-26, (8-029) 875-15-42 — дапамога пры адлічэньні студэнтаў, юрыдычная і мэдычная дапамога;
  • Беларускі прафсаюз працаўнікоў РЭП: (8-017) 292-46-51, (8-029) 316-97-24 — юрыдычная дапамога па працоўнаму праву (пры звальненьні з працы, ціску на працы).

December 25, 2010 - 12:18:00

Рэчаў для засуджаных дастатне. Патрэбныя сродкі

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

Webmoney:

  • Z342081376622 даляры
  • R741199343044 расейскія рублі

PayPal:

  • masja.platonova@gmail.com кашалёк у эўра і далярах (але лепш у эўра з-за канвэртаваньня)

Банкаўскі пераказ:

IBAN: AT312011128942248700. BIC: GIBAATWW. Банкаўскі рахунак (таксама лепш у эўра з-за канвэртаваньня): ?

Яндэкс-грошы:

  • 41001292814891

EasyPay:

  • № 153562 1933

Westernunion-пераказы:

  • Можна рабіць dasha-lis.livejournal.com, папярэдне дамовіўшыся ў прыват ці скайп.

- 10:31:13

Напішы вязьню КДБ

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

У турме КДБ («амэрыканцы») знаходзяцца:

  1. Ігар Уладзімеравіч Аліневіч. Выкрадзены невядомы 28 лістапада ў Маскве, праз два дні апынуўся ў менскім ізалятары. Падазраецца ў нападзе на расейскую амбасаду.
  2. Аляксандар Іванавіч Арастовіч, 1952 г.н. Першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
  3. Аляксандар Сяргеевіч Атрошчанкаў, 1981 г.н. Прэсавы сакратар перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  4. Зьміцер Яўгенавіч Бандарэнка, 1963 г.н. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  5. Сяргей Вітальевіч Вазьняк, 1962 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».
  6. Андрэй Уладзімеравіч Дзьмітрыеў, 1981 г.н. Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
  7. Аляксандар Аляксандравіч Класкоўскі, 1978 г.н. Сын журналіста Аляксандра Класкоўскага, былы лейтэнант міліцыі.
  8. Алег Міхайлавіч Корбан, 1985 г.н. Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі «Маладыя дэмакраты» — моладзевага крыла АГП.
  9. Анатоль Уладзімеравіч Лябедзька, 1961 г.н. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
  10. Алесь Анатольевіч Міхалевіч, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты.
  11. Уладзімер Пракопавіч Някляеў, 1946 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»
  12. Наста Ўладзімераўна Палажанка, 1990 г.н. Намесьніца старшыні «Маладога фронту».
  13. Анатоль Васільевіч Паўлаў, 1949 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука, старшыня менскай гарадзкой арганізацыі АГП.
  14. Натальля Валянцінаўна Радзіна, 1979 г.н. Журналістка, рэдактарка сайту «Хартыі-97».
  15. Віталь Анатольевіч Рымашэўскі, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».
  16. Андрэй Алегавіч Саньнікаў, 1954 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  17. Павал Канстантынавіч Севярынец, 1976 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».
  18. Мікалай Віктаравіч Статкевіч, 1956 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, старшыня «Беларускай сацыял-дэмакратычнае партыі (Народная Грамада)».
  19. Аляксандар Ёсіфавіч Фядута, 1964 г.н. Палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
  20. Ірына Ўладзімераўна Халіп, 1967 г.н. Журналістка, жонка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Пісаць у «амэрыканку» можна па адрасе: 220050, г. Менск, Галоўпаштамт, а/с 8.

Тамсама знаходзіцца схоплены на вуліцы 21 сьнежня Ўладзімер Кобец — кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Яшчэ тры падазраваныя ў нападзе на расейскую амбасаду сядзяць па наступных адрэсах:

  1. Максім Іванавіч Веткін. Выкрадзены 3 верасьня 2010 году з уласнай кватэры невядомымі ў масках, зьмешчаны ў ізалятар. 220050, г. Менск, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2.
  2. Мікалай Аляксандравіч Дзядок. Некалькі разоў цягам мясацу затрымваўся па розных абвінавачаньняў тэрмінам да трох сутак. 1 кастрычніка 2010 затрыманы па падазрэньні ў нападзе на расейскую амбасаду. 222160, Менская вобл., г. Жодзіна, турма №8, вул. Савецкая, 22а.
  3. Аляксандар Уладзімеравіч Францкевіч. Затрыманы напачатку верасьня 2010 году паводле падазрэньня з датычнасьці да нападу на расейскую амбасаду. Потым абвінавачаны ў некалькіх іншых нападах. 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, к.46, СІЗА-1.
Напішы вязьню КДБ

December 24, 2010 - 11:35:41

Напішы палітвязьню і палітжаўнеру-2010

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі
  1. Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч. 225293, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы-3, ВК-5, атрад 13.
  2. Андрэй Валер’евіч Бандарэнка. 213800, Магілёўская вобл., г. Бaбруйск, вул. Сікорскага, 1а, ВК-2, атрад 7.
  3. Уладзімер Макарэвіч. 224002, г. Брэст-2, Паўднёвы гарадок, в/ч 92616, 1 рота ППВП.
  4. Станіслаў Рамановіч. 222523 Барысаў-13, в/ч 22319 12 ШПС, 4 вучэбная рота.
  5. Яўген Скрабец. 247210, Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Ленінградская, в/ч 83469.
  6. Андрусь Цянюта. 210023, г. Віцебск, вул. Фрунзэ, 41 б, в/ч 52287.

- 0:25:03

Дапамога бязьвінна асуджаным

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі
  1. На ўправе БНФ збор сродкаў і прадметаў першай неабходнасьці увязьненым. Менск, вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8. З 10-й да 20-й гадзінаў. Тэлефоны (017) 284 50 12, (029) 669 29 04, (029) 603 73 55, (029) 685 52 39.
  2. Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць». Праваабаронцы на ўсе рукі. Тэлефоны (017) 280 88 63, (029) 620 34 87, (029) 875 15 42.
  3. Электронныя грошы можна адаслаць сюды.
  4. Дар’я Каткоўская каардынуе збор сродкаў і рэчаў.
  5. Грамадзкая кампанія «Анёл-ахоўнік». Магчымасьць зрабіцца (хаця б часова) анёлам для некага з арыштаваных удзельнікаў Плошчы. Адно што сайт надта доўга грузіцца…
  6. «Сьвяточная паштоўка ў няволю». Віншуем з навагоднімі сьвятамі.
Ад сябе. Беларусы, вы — цудоўны народ. Усё, што мы робім для гэтых людзей, таксама змаганьне. Якое дапамагае нам адчувацца ўсім разам.

August 28, 2010 - 10:30:42

Камяніца—2010

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

Фолк-фэст «Камяніца» абяцае разнастайную музыку і суцэльны пазітыў.

Абвешчаны сьпіс асноўных удзельнікаў фолк-фэсту «Камяніца», які адбудзецца 4 верасьня ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам. Усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на рахункі музэю.

Да хэдляйнераў, якімі ў гэтым годзе будуць славутыя «Троіца» і «Палац», далучыліся гурты «Маланка Аркестр», Akana, «Бан-Жвірба» і GUDA. Акрамя гэтага плянуюцца выступы маладых калектываў (прапановы прымаюцца на мэйл kamyanitsa@gmail.com), а таксама народныя гульні і забавы.

Патрапіць на фэст можна будзе на ўласным аўто і грамадзкім транспартам. Ад прыпынку «Малінаўка-6» (скрыжаваньне вуліц Громава і Слабадзкой) да музэю і ад яго з 13 да 22 гадзін будзе хадзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго, да музэю і зь яго можна будзе дабірацца аўтобусам № 203 ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя», які ў гэты дзень будзе хадзіць часьцей і пазьней, чым звычайна.

Кошт квіткоў на фэст: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Працягласьць: з 15 да 22 гадзіны. Папярэдні продаж квіткоў — вул. Кальварыйская 17 — 614, тэл. (017) 209 41 63. Папярэдняя рэгістрацыя, відэа ўдзельнікаў і дадатковая інфармацыя на сайце http://fest.kamyanitsa.by. Даведка: (029) 670 13 30.

- 10:09:41

Аршанская бітва—2010

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі
Аршанская бітва—2010

August 5, 2010 - 23:10:23

Grunwald na wesolo

Цэтлікі запісу: творцы, абвесткі

Палякі ўжо дайшлі да такога ўзроўню сьвяткаваньня Грунвальдзкай перамогі, што могуць і паіранізаваць. Сёлета зладзілі міжнародны конкурс карыкатураў. Пераможцы былі ўганараваныя ў Мальбарку. Ну а працы ўдзельнікаў (і пераможцаў) можна паглядзець на бачыне конкурсу.

August 4, 2010 - 22:26:09

Напішы палітвязьню

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі
  • Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
  • Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, Папраўчая ўстанова №22
  • Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
  • Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
  • Зьміцер Хведарук: 222169, Менская вобл., г.Жодзіна, в/ч 18662
  • Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

July 15, 2010 - 7:26:22

600!

Цэтлікі запісу: абвесткі
Сьвяткуйма Грунвальд разам!

June 12, 2010 - 2:00:52

Конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову

Цэтлікі запісу: творцы, абвесткі

У межах Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by разам з брэндынгавай кампаніяй A.I.D.A Pioneer абвяшчаюць конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову.

Удзел у конкурсе можа ўзяць кожны ахвотны, як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку, так і маладыя крэатыўныя людзі. Ніякіх абмежаванняў не існуе. Што менавіта трэба зрабіць?

1. Перакласці на беларускую мову слоганы міжнародных кампаній, што прапанавалі арганізатары конкурсу.
2. Даслаць свой варыянт на паштовую скрыню info@adnak.by разам з кантактнай інфармацыяй.
3. Перамагчы і атрымаць каштоўныя прызы ад арганізатараў конкурсу.

Пераможца конкурсу атрымае квартальную падпіску на вядомы часопіс "Рекламные идеи".

У межах конкурсу арганізатары прапануюць наступны спіс слоганаў міжнародных брэндаў:

Слоган Брэнд
Get More out of Now Dell Computer
The make-up of make-up artists Max Factor
Crowdstopper Durex Condoms
Grace…. space… pace Jaguar
The Passionate Pursuit of Perfection Lexus

Свае пераклады дасылайце на паштовую скрыню info@adnak.by да 23 чэрвеня.

Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787 альбо па адрасе info@adnak.by.

June 4, 2010 - 14:09:14

Фінальнае галасаваньне за лепшыя фотаздымкі-2009 ў Вікіпэдыі

Цэтлікі запісу: цікавосткі, абвесткі

Commons:Picture of the Year/2009/Finalists - Wikimedia Commons

Галасаваць маюць права толькі ўдзельнікі Вікіпэдыі (моўны падзел ня мае значэньня), якія далучыліся да ўдзелу ў Вікіпэдыі да 1 студзеня 2010 году і да таго ж мелі прыблізна на той самы час ня меней за 200 правак у адным моўным падзеле. Але галасаваць не абавязкова, дастаткова проста падзівіцца на фіналістаў, каб атрымаць задавальненьне і ежу для душы.

June 1, 2010 - 14:19:44

Сайты маскальскія, акцыя таксама

Цэтлікі запісу: абвесткі
Маскалі забіваюцца бэнзынам
Паколькі пра беларусаў яны не паклапаціліся, то й ня буду старацца, каб гэтую старонку можна было знайсьці пашуковікамі.

April 10, 2010 - 7:25:50

Хачу ўсё ведаць

Цэтлікі запісу: абвесткі





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design