We are the greatest!

December 18, 2011 - 23:52:07

За што Карлюкевіч звольніў са «Звязды» Яўгена Валошына?

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

Blog Яўгена Валошына » Архив блога » Прычына майго звальнення са “Звязды” – скарга з міфічнага сілавога ведамства ў Мінінфармацыі

- 23:04:14

Тут маглі б быць і іншыя імёны

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

(c) Warwick Logoinkvisitor.

December 15, 2011 - 7:57:36

Напішы палітвязьню

Цэтлікі запісу: Uncategorized, Беларусь, абвесткі
  1. Ігар Аліневіч: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10;
  2. Мікалай Аўтуховіч: 225293, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ПК-5;
  3. Дзмітрый Бандарэнка: 213105 г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15;
  4. Алесь Бяляцкі: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8;
  5. Яўген Васьковіч: 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4;
  6. Зміцер Дашкевіч: 211791, Віцебская вобл., г.Глыбокае, вул. Савецкая, 205, ПК № 13;
  7. Мікалай Дзядок: 213105 г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15;
  8. Эдуард Лобаў: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, ПК № 22;
  9. Арцём Пракапенка: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17;
  10. Андрэй Саннікаў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, ПК №3;
  11. Павел Севярынец: 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7;
  12. Мікалай Статкевіч: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17;
  13. Павел Сырамалотаў: 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км, ПК №19.
  14. Аляксандр Францкевіч: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, ПК № 22.

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=64581

October 9, 2011 - 21:53:18

Напішы палітвязьню

Павал Севярынец. ПУАТ№7, в. Куплін, 225143, п.а. Смаляны, Пружанскі раён, Берасьцейская вобл.

October 7, 2011 - 20:00:28

Напішы кандыдату

  1. Андрэй Саньнікаў. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ВК-2, атрад «каранцін».
  2. Мікалай Статкевіч. 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, ВК-17, атрад 3.

April 13, 2011 - 22:48:42

Дзень смутку

Цэтлікі запісу: canon, shit happens, Беларусь
Альбом: Тэракт у мэтро. Смутак

March 3, 2011 - 23:52:36

Вясельле па-беларуску? Гэта файна

Цэтлікі запісу: цікавосткі, Беларусь

Сьпіс людзей, якія аказваюць паслугі па правядзеньні вясельляў на роднай мове. Стыль — адвольны. Калі з кантактамі — значыцца, людзі самі іх пакідаюць. Карыстайцеся.

  • Наталюга з мужам.
  • Усевалад — беларускамоўны маршалак (вядоўца на вясельлі). Адэкватныя конкурсы, свая апаратура і музыка (ёсьць дэкаратар залі, калі трэба). Прыкладны сцэнар узгаднім папярэдне. +375 (29) 551 93 08.
  • Віктар Шалкевіч
  • Мікола. +375 (29) 612 49 83.
  • Ансамбаль «Янка» — вясёлыя хлопцы, некалі сьпявалі народныя песьні ва ўласнай апрацоўцы на Камароўцы. З хрысьціянскім ухілам.
  • Гузік. Праводзіць любыя сьвяты (юбілеі, вясельлі, дні нараджэньня, карпаратывы) для дарослых і дзяцей. Калі ў Вас няма грошай, каб зрабіць сьвята па-беларуску для дзетак, ўсе адно зьвяртайцеся, бо гэта ж нашы дзеткі. +375 (29) 661 85 00. Вэб-бачына: swjata.narod.ru; e-mail: 7757076@tut.by
  • Настарэкамэндацыі, запрашэньні з Вашым фота; хлапечнік, дзявочнік (можна са стрыптызам); рэстаран, кавярня (можна ў намётах на прыродзе), дэкор памяшканьня; сцэнар, відэё, фота, настаўнік танцаў і г.д. +375 (29) 784 63 13; +375 (29) 9117887.
  • Айцец Андрэй Абламейка. Нечакана. Думаю, імя гаворыць само за сябе.
  • Тацяна Махнач — сьвяточная вопратка пад  мясцовыя строі, сцэнар, вядзеньне. +375 (29) 697 56 30; 241-23-33. Пэрсанальная бачына ў сэціве.
  • Невядомыя — праводзяць беларускае вясельле з элемэнтамі традыцыйнага абраду, народнымі танцамі і дудой. + 375 (29) 704 00 18.
Вясельле па-беларуску? Гэта цудоўна!

January 30, 2011 - 11:50:03

Някляеў: «Там было няпроста. Дзякуй усім!»

Цэтлікі запісу: Беларусь

Някляеў і Халіп амаль што «на волі» (у сэнсе — пад хатнім арыштам)!

December 31, 2010 - 0:32:00

2011

Цэтлікі запісу: прышпіл, Беларусь

December 29, 2010 - 0:58:29

Дзякуй Богу, Някляеў жывы!

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

Тым часам схопленыя яшчэ некалькі чалавек, якія пасьля апынуліся ў КДБ па падазрэньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Такім чынам, агулам цяпер 26 падазраваных. Зь іх 24 — у «амэрыканцы»:

  1. Аляксандар Іванавіч Арастовіч, 1952 г.н. Першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Схоплены невядомымі каля дома.
  2. Аляксандар Сяргеевіч Атрошчанкаў, 1981 г.н. Прэсавы сакратар перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  3. Зьміцер Яўгенавіч Бандарэнка, 1963 г.н. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Забраны а 6-й раніцы 20 сьнежня з уласнай хаты.
  4. Сяргей Вітальевіч Вазьняк, 1962 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Забраны а 5-й раніцы 20 сьнежня з уласнай хаты.
  5. Андрэй Уладзімеравіч Дзьмітрыеў, 1981 г.н. Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Забраны ў ноч з 19 на 20 сьнежня з кватэры жончыных бацькоў.
  6. Аляксандар Аляксандравіч Класкоўскі, 1978 г.н. Сын журналіста Аляксандра Класкоўскага, былы лейтэнант міліцыі. Затрыманы і зьбіты ва ўласнай хаце ўночы з 19 на 20 сьнежня.
  7. Уладзімер Кобец. Кіраўнік перадвыбарнага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Схоплены невядомымі 21 сьнежня прыкладна а 16-й гадзіне на выхадзе з «Акадэмкнігі».
  8. Алег Міхайлавіч Корбан, 1985 г.н. Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі «Маладыя дэмакраты» — моладзевага крыла АГП.
  9. Мікіта Ліхавід. Студэнт. Адбываў 15 сутак у Жодзіне, пераводзіцца ў СІЗА КДБ.
  10. Анатоль Уладзімеравіч Лябедзька, 1961 г.н. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Схоплены на ўласнай кватэры ўночы з 19 на 20 сьнежня, у кватэры былі ўзламаныя дзьверы.
  11. Сяргей Марцалеў. Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Зьняты ўначы на 23 сьнежня з цягніку «Менск–Варшава».
  12. Алесь Анатольевіч Міхалевіч, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты. Схоплены на ўласнай кватэры ўночы з 19 на 20 сьнежня, у кватэры былі ўзламаныя дзьверы.
  13. Зьміцер Новік. Актывіст Партыі БНФ.
  14. Уладзімер Пракопавіч Някляеў, 1946 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Выкрадзены з бальніцы хуткай дапамогі, дзе атрымоўваў першую дапамогу пасьля зьбіцьця невядомымі ў чорным.
  15. Наста Ўладзімераўна Палажанка, 1990 г.н. Намесьніца старшыні «Маладога фронту». Затрыманая ўночы з 19 на 20 сьнежня ва ўласнай хаце.
  16. Анатоль Васільевіч Паўлаў, 1949 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука, старшыня менскай гарадзкой арганізацыі АГП. Затрыманы а 7-й раніцы 20 сьнежня ва ўласнай хаце.
  17. Натальля Валянцінаўна Радзіна, 1979 г.н. Журналістка, рэдактарка сайту «Хартыі-97». Затрыманая раніцай 20 сьнежня ў офісе.
  18. Віталь Анатольевіч Рымашэўскі, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Схоплены людзямі ў цывільным на выхадзе з бальніцы, дзе яму аказвалі дапамогу пасьля зьбіцьця.
  19. Андрэй Алегавіч Саньнікаў, 1954 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Машына, якой яны накіроўваліся з Плошчы, была заблякаваная міліцыянтамі. Саньнікава разам з жонкай выцягнулі і жорстка зьбілі.
  20. Павал Канстантынавіч Севярынец, 1976 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Затрыманы ўночы 19 сьнежня ля офісу БХД.
  21. Мікалай Віктаравіч Статкевіч, 1956 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, старшыня «Беларускай сацыял-дэмакратычнае партыі (Народная Грамада)». Схоплены пры спробе зьехаць з Плошчы і зьвезены ў невядомым кірунку.
  22. Андрэй Федаркевіч. Адбываў 10 сутак у Жодзіне, пераведзены ў СІЗА КДБ.
  23. Аляксандар Ёсіфавіч Фядута, 1964 г.н. Палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Затрыманы а 5-й раніцы 20 сьнежня ва ўласнай хаце.
  24. Ірына Ўладзімераўна Халіп, 1967 г.н. Журналістка, жонка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Затрыманая разам з мужам (гл. вышэй).

Пісаць у «амэрыканку» можна па адрасе: 220050, г. Менск, Галоўпаштамт, а/с 8.

December 28, 2010 - 22:55:45

2011

Цэтлікі запісу: photo, shit happens, Беларусь

Са старым гадам

- 0:51:41

Білярюскія шахматы

Цэтлікі запісу: прышпіл, Беларусь
Чорныя зараз памруць... са сьмеху
via Таварыш У

December 25, 2010 - 12:18:00

Рэчаў для засуджаных дастатне. Патрэбныя сродкі

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

Webmoney:

  • Z342081376622 даляры
  • R741199343044 расейскія рублі

PayPal:

  • masja.platonova@gmail.com кашалёк у эўра і далярах (але лепш у эўра з-за канвэртаваньня)

Банкаўскі пераказ:

IBAN: AT312011128942248700. BIC: GIBAATWW. Банкаўскі рахунак (таксама лепш у эўра з-за канвэртаваньня): ?

Яндэкс-грошы:

  • 41001292814891

EasyPay:

  • № 153562 1933

Westernunion-пераказы:

  • Можна рабіць dasha-lis.livejournal.com, папярэдне дамовіўшыся ў прыват ці скайп.
© «Наша Ніва»

- 10:31:13

Напішы вязьню КДБ

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі

У турме КДБ («амэрыканцы») знаходзяцца:

  1. Ігар Уладзімеравіч Аліневіч. Выкрадзены невядомы 28 лістапада ў Маскве, праз два дні апынуўся ў менскім ізалятары. Падазраецца ў нападзе на расейскую амбасаду.
  2. Аляксандар Іванавіч Арастовіч, 1952 г.н. Першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
  3. Аляксандар Сяргеевіч Атрошчанкаў, 1981 г.н. Прэсавы сакратар перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  4. Зьміцер Яўгенавіч Бандарэнка, 1963 г.н. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  5. Сяргей Вітальевіч Вазьняк, 1962 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».
  6. Андрэй Уладзімеравіч Дзьмітрыеў, 1981 г.н. Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
  7. Аляксандар Аляксандравіч Класкоўскі, 1978 г.н. Сын журналіста Аляксандра Класкоўскага, былы лейтэнант міліцыі.
  8. Алег Міхайлавіч Корбан, 1985 г.н. Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі «Маладыя дэмакраты» — моладзевага крыла АГП.
  9. Анатоль Уладзімеравіч Лябедзька, 1961 г.н. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
  10. Алесь Анатольевіч Міхалевіч, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты.
  11. Уладзімер Пракопавіч Някляеў, 1946 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»
  12. Наста Ўладзімераўна Палажанка, 1990 г.н. Намесьніца старшыні «Маладога фронту».
  13. Анатоль Васільевіч Паўлаў, 1949 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука, старшыня менскай гарадзкой арганізацыі АГП.
  14. Натальля Валянцінаўна Радзіна, 1979 г.н. Журналістка, рэдактарка сайту «Хартыі-97».
  15. Віталь Анатольевіч Рымашэўскі, 1975 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».
  16. Андрэй Алегавіч Саньнікаў, 1954 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
  17. Павал Канстантынавіч Севярынец, 1976 г.н. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».
  18. Мікалай Віктаравіч Статкевіч, 1956 г.н. Кандыдат у прэзыдэнты, старшыня «Беларускай сацыял-дэмакратычнае партыі (Народная Грамада)».
  19. Аляксандар Ёсіфавіч Фядута, 1964 г.н. Палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
  20. Ірына Ўладзімераўна Халіп, 1967 г.н. Журналістка, жонка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Пісаць у «амэрыканку» можна па адрасе: 220050, г. Менск, Галоўпаштамт, а/с 8.

Тамсама знаходзіцца схоплены на вуліцы 21 сьнежня Ўладзімер Кобец — кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Яшчэ тры падазраваныя ў нападзе на расейскую амбасаду сядзяць па наступных адрэсах:

  1. Максім Іванавіч Веткін. Выкрадзены 3 верасьня 2010 году з уласнай кватэры невядомымі ў масках, зьмешчаны ў ізалятар. 220050, г. Менск, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2.
  2. Мікалай Аляксандравіч Дзядок. Некалькі разоў цягам мясацу затрымваўся па розных абвінавачаньняў тэрмінам да трох сутак. 1 кастрычніка 2010 затрыманы па падазрэньні ў нападзе на расейскую амбасаду. 222160, Менская вобл., г. Жодзіна, турма №8, вул. Савецкая, 22а.
  3. Аляксандар Уладзімеравіч Францкевіч. Затрыманы напачатку верасьня 2010 году паводле падазрэньня з датычнасьці да нападу на расейскую амбасаду. Потым абвінавачаны ў некалькіх іншых нападах. 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, к.46, СІЗА-1.
Напішы вязьню КДБ

December 24, 2010 - 20:52:12

Салідарнасьць

Цэтлікі запісу: Беларусь

Зьнічка Свабоды

- 20:10:41

Плошча 2010! Крывавая перамога дыктатара

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, Беларусь

А то нехта ніяк ня можа падзівіцца.

- 11:35:41

Напішы палітвязьню і палітжаўнеру-2010

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі
  1. Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч. 225293, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы-3, ВК-5, атрад 13.
  2. Андрэй Валер’евіч Бандарэнка. 213800, Магілёўская вобл., г. Бaбруйск, вул. Сікорскага, 1а, ВК-2, атрад 7.
  3. Уладзімер Макарэвіч. 224002, г. Брэст-2, Паўднёвы гарадок, в/ч 92616, 1 рота ППВП.
  4. Станіслаў Рамановіч. 222523 Барысаў-13, в/ч 22319 12 ШПС, 4 вучэбная рота.
  5. Яўген Скрабец. 247210, Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Ленінградская, в/ч 83469.
  6. Андрусь Цянюта. 210023, г. Віцебск, вул. Фрунзэ, 41 б, в/ч 52287.

- 0:25:03

Дапамога бязьвінна асуджаным

Цэтлікі запісу: Беларусь, абвесткі
  1. На ўправе БНФ збор сродкаў і прадметаў першай неабходнасьці увязьненым. Менск, вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8. З 10-й да 20-й гадзінаў. Тэлефоны (017) 284 50 12, (029) 669 29 04, (029) 603 73 55, (029) 685 52 39.
  2. Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць». Праваабаронцы на ўсе рукі. Тэлефоны (017) 280 88 63, (029) 620 34 87, (029) 875 15 42.
  3. Электронныя грошы можна адаслаць сюды.
  4. Дар’я Каткоўская каардынуе збор сродкаў і рэчаў.
  5. Грамадзкая кампанія «Анёл-ахоўнік». Магчымасьць зрабіцца (хаця б часова) анёлам для некага з арыштаваных удзельнікаў Плошчы. Адно што сайт надта доўга грузіцца…
  6. «Сьвяточная паштоўка ў няволю». Віншуем з навагоднімі сьвятамі.
Ад сябе. Беларусы, вы — цудоўны народ. Усё, што мы робім для гэтых людзей, таксама змаганьне. Якое дапамагае нам адчувацца ўсім разам.

December 23, 2010 - 23:49:29

«Героі» нашае Плошчы

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

http://ezhimo.livejournal.com/109187.html

December 15, 2010 - 23:50:02

Немагчыма стрымаць сьлязу

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

…Нікому не пажадаю бачыць раней заўсёды шчасьлівага і вясёлага сына, які ляжыць, згарнуўшыся, і не плача нават, проста ціха скуголіць: «татачка, татачка, татачка…», і я не магу яму дапамагчы. Алег быў выдатны муж і самы лепшы тата. Кожны вечар, укладваючыся спаць, Сьцёпа казаў: «Тата, я цябе люблю. Мама, я цябе люблю. Як добра, што вы ў мяне ёсьць». Зараз таты няма, але мы са Сьцёпам па-ранейшаму кажам адзін аднаму, як мы яго любім, і становіцца ледзь-ледзь лягчэй, як быццам тата зноў з намі, проста мы яго не бачым…

Адсюль.

Абстрагуючыся ад усяго, што пісалі пра сьмерць Алега Бябеніна. Што ці хто мог прымусіць такога чалавека сысьці ад такое сям’і? emoticon

December 14, 2010 - 20:46:16

Ад лесьвіцы ў стылі «ампір» да самага «Гарызонту»…

Цэтлікі запісу: Беларусь
Плошча Каліноўскага

December 7, 2010 - 21:27:04

Пашчасьціла пабываць

Цэтлікі запісу: Беларусь

October 28, 2010 - 10:28:51

Спосаб патрапіць у Вікіпэдыю

Цэтлікі запісу: Беларусь

Мабыць, я нечага не разумею, або…

У адказ на пытаньне «Дзе тут на вашым сайце беларускамоўная вэрсыя?» ці лягічным выглядае супрацоўніцы Белпрамбудбанку: «Паводле Канстытуцыі, у Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы»? Дакладней, гэты адказ па-маскальску прагучаў.

Ад Белаграпрамбанку, дарэчы, таксама пакуль не дачакаўся адказу на мове звароту.

Так ці іначай, мне здавалася, што я цікавіўся ня тым, колькі маем дзяржаўных моваў у Беларусі, а нешта іншае…

Можа падтрымаць Случакову капанію?.. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design