Дзень смутку
![]() |
| Альбом: Тэракт у мэтро. Смутак |
«Перавалачным» пунктам на нашым шляху была Варшава. Але глядзець на яе асабліва не было калі, тым болей гэта было прыкладна а 7-й раніцы. Мы накіраваліся адразу на вакзал.
Чыгуначны вакзал Варшава-Цэнтральная сустрэў нас касмэтычным рамонтам. Пачакаўшы крыху на пэроне, зьехалі бліжэйшым цягніком. Нарэшце можна было ў дарозе выспацца: на адлегласьць паміж Варшавай і Уроцлавам (350 км) цягніку TLK патрабавалася 6 гадзінаў.
Чыгуначны вакзал Уроцлаў-Галоўны сустрэў нас рэканструкцыяй. Але мы пра гэта былі папярэджаныя і хутка знайшлі часовы будынак, дзе месьцяцца касы і аўтаматычныя камэры захаваньня. Вызваліўшыся (часова, вядома) ад багажу, пайшлі вывучаць места.
Ужо першае, што кінулася ў вочы па выхадзе з пэрону — гэта вялізныя зьніжкі на кніжкі (да 70%) непасрэдна ля вакзалу. Потым яшчэ некалькі разоў сустракалі такія самыя зьніжкі ў кнігарнях. Кнігарню бяз зьніжак увогуле бачылі толькі адну. Чаму менавіта ў ёй я вырашыў набыць мапу Ўроцлава — ня ведаю. Але такую самую мапу са зьніжкай можна было без праблемаў набыць у 4 разы таньней!
Прайшоўшыся па цэнтры Ўроцлава праз усялякія закуткі, я знайшоў вялікае падабенства Ўроцлава да Львіва. Ва ўсім. І другое, што кідаецца ў вочы там (а для беларусаў у параўнаньні са сваімі гарадамі — дык і першае) — гэта, прабачце, вялізны срач. Усё ніяк не магу звыкнуцца з гэтым відовішчам, калі прыяжджаю ў якія іншыя краіны. Да гэтага, відаць, ужо прызвычаіліся і самі палякі, ды нават і ўкраінцы, якія не маглі зразумець, чаму я называю сьмецьце на вуліцах і дварох гэткім словам.
Такім чынам, у першы дзень нашае азнаямленьне зь местам зьвялося выключна да ўласных шпацыраў: першы раз ад вакзалу куды вочы бачаць, і гэтым разам мы, самі таго ня ведаючы, амаль не дайшлі да гатэлю, дзе адбывалася ўсё мерапрыемства; другі раз ужо па наўпроставай дарозе з вакзалу да аднайменных выспы і гатэлю Тумскіх. Машынаў там меней, чым, напрыклад, у Менску, але для іх сьветлафорныя «прэфэрэнцыі»: пешаходам даводзіцца вельмі доўга чакаць, пакуль для іх нарэшце запаліцца зялёнае сьвятло. Грамадзкі транспарт — аўтобусы і тыя ж трамвайчыкі, калеі для якіх таксама, бы ў Празе, могуць займаць усю праезную частку (і адпаведна машыны па рэльсах таксама рухаюцца); дзе-нідзе можна пабачыць і брукаванку. Адно што ў адрозьненьне ад Прагі іхні трамвайны парк збольшага стары (а можа і ў Празе так было? добра, у адрозьненьне ад Менску).
У другой палове суботы была зладжаная пешаходная, пасьля аглядная экскурсія трамвайчыкам па цэнтры і ваколіцах. Калі пешкі яшчэ можна было прынамсі пахадзіць папстрыкаць свабодна, пакуль экскурсавод нешта распавядае (усё было, зразумела, па-польску, і іншамоўныя госьці мала што разумелі), дык у трамвайчыку даводзілася проста азірацца на бакі, спрабуючы здагадацца, пра што ж цяпер вядзецца гаворка. Значна цікавей было, калі мы (беларусы), маючы яшчэ колькі гадзінаў вольнага часу да вячэры, вырашылі самі прайсьціся крывымі нязьведанымі сьцежкамі. Спалучылі прыемнае з карысным: нацэльваючыся на паштовыя аддзяленьні, я прыдбаў крыху марачак (што праўда, зусім крыху, бо галоўпаштамт быў зачынены, і выратавала толькі іншае паштовае аддзяленьне), а па дарозе зьведалі парк імя Юльюша Славацкага (ганаруюць урацлавякі ягонае імя), дзе помнік ня толькі яму, але й абаронцам Канстытуцыі 3 траўня, і расстраляным у 1940-м у Катыні, Медным і Харкаве польскім палонным…
Вось вяртаючыся ўжо назад у гатэль, пабачылі Ўроцлаў у цемры. Гэта зусім іншае места. Вось такім ён мне больш спадабаўся. Так і застанецца: дзённы Ўроцлаў — гэта бруд, дождж і сьнег (такім ён нас сустрэў з цягніку); наведваць яго варта ўвечары.

Нядзеля — сумны дзень разьвітаньня… Падзяліўшыся з астатнімі прыежджымі сваім досьведам пра тое, што вакзал тут зусім непадалёк, рушылі да яго ў апошні паход у поўным узбраеньні. Апошні раз па крамах, апошні «спайманы» гномік (іх тут безьліч, ёсьць адмысловыя мапы гномаў) — і мы ў цягніку. Бывай, Уроцлаў! Да наступных сустрэчаў!..
Учора пабачыў, што гэта такое. Адразу бачны недахоп вопыту (!) ў параўнаньні зь іншымі ўдзельнікамі. Вядома ж, там прысутнічаў сам кіраўнік расейскае філіі фундацыі Вікімэдыя, пару адмінаў Вікіпэдый, неаднаразовыя ўдзельнікі Вікіманій і г.д., і да т.п. Але ўсё ня так страшна - яны адэкватныя людзі, бы мы з вамі.

Паколькі зь іншых падзелаў ведаю/знаёмы толькі з Васькам, разьвіртуаліўся са «сваімі» zedlik-ам, Wizardist-ам ды Яўгеніям. Ну і, як слушна заўважыла Гомелька (якая сябе - вядома ж, няслушна
- называе Хамелькай), зь ёй мы ўжо перасякаліся на абшарах посткросынгу. Дакладней, форуму.
Ну, пра Вікіманію-2010. Вікторыя выступала там з дакладам «From Russia with love and squalor: an overview of Russian Wikipedia». А яе аповед прыблізна паходзіў на «нам бы праблемы буржуяў». Цікавыя факты: самыя якасныя неабходныя артыкулы - у каталёнскім разьдзеле. Іншымі словамі, Вікіпэдыя на каталёнскай мове - самая якасная!
Дарэчы, у гэтым годзе Вікіманія адбывалася ў польскім Гданьску пад дэвізам «Free knowledge in the city of freedom». Як падумаў, дзе б такое гучала да месца ў Беларусі, стала
сьмешна нудна. Асабліва пасьля пачутага пра пэрспэктывы беларускага… зрэшты, пра гэта крыху пазьней. А вось у Польшчы, напрыклад, узровень разьвіцьця Вікіпэдыі такі, што там арганізацыі маюць права аддаваць 1% свайго падатку не дзяржаве, а… цяжка паверыць - фундацыі Вікімэдыя!
З нашай Вікімэдыяй ўсё будзе ня так… Расейцы доўга зьдзіўляліся нашай рэальнасьці, а нешта і для мяне дзікавата выглядала. Напрыклад, я нейк і не задумляўся, што дзякуючы дэбільнаму закону пра дазвол цэнзуры інтэрнэту ў нас цяпер няма Wi-Fi як такое - бо гэта ж бяз пашпарту можна было б выходзіць!
Даведаўся пра цяжкасьці рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і пра тое, што ў нашых рэаліях прасьцей арганізаваць менавіта міжнародную арганізацыю, бо для яе дастаткова, здаецца, 10 чалавек зь Беларусі і 4 зь якое іншае краіны. Шкада толькі, што давядзецца каапэравацца з расейскай філіяй, удзельнікі якой чамусьці называюць нашую краіну Белоруссіей. З усімі выцякаючымі. Дастаткова зазначыць тое, што міжсобку ўдзельнікі розных разьдзелаў стасаваліся па-маскальску. Ужо пасьля, пабачыўшы на мяне-пафігіста, да нашае шчырае кампаніі беларусаў далучыўся Wizardist. А то б і слова не пачулі па-беларуску.
Wizardist, дарэчы, паведаміў цікавую навіну пра Picas-у. Аказваецца, там ёсьць магчымасьць прастаўляць ліцэнзыю на выпадак, калі хто схоча скарыстацца выявамі з майго альбому. То я ўжо паставіў у сябе ліцэнзыю Creative Commons - Attribution-NonCommercial-ShareAlike 3.0 Unported. Праўда, незразумела, якім чынам можна скарыстацца маім фотаздымкам, калі ён сам адлюстроўвае творы мастацтва, што ахоўваюцца аўтарскімі правамі? Ну вось нават гэты самы помнік, які я знайшоў непадалёк ад месца ўчорашняе сустрэчы. Мабыць жа, не прайшло яшчэ 50 год са сьмерці аўтара?
Цікавая практыка існуе ў ру-вікі (дзякуй, Васька). Калі няма вольнае выявы ў Commons, але ў артыкуле яна адзіная і ўяўляе з сябе нешта такое, без чаго артыкул абысьціся ну ніяк ня можа, дык дапускаецца зальціцё гэтага файлу ў саму ру-вікі з ліцэнзыяй fair use. Вось бы й нам было добра ўзяць гэтую ідэю на ўзбраеньне, а не сьпяшацца «адстрэльваць» такія файлы.

Крыху болей стаў разумець, чаму нельга проста ўзяць і тупа скапіяваць інфармацыю з сайту. Інфармацыя, разьмешчаная на ім, ня ёсьць свабоднай, калі гэта не афіцыйныя дакуманты (напрыклад, законы; так, праект закону - гэта яшчэ не афіцыйны дакумант і зьяўляецца аб’ектам аўтарскага права), дзяржаўныя сымбалі і ананімныя творы. Вось і даводзіцца ўсяляк вычварацца. Альбо максымум - прыводзіць як цытату. Зразумела, што цалкам артыкул у энцыкляпэдыі цытатай быць ня можа. Гэта было б непрыгожа.
Ну ў астатнім - усё як заўсёды. Арганізоўваць філію фундацыі ў нашай краіне будуць маскальскамоўныя з усімі адсюль наступствамі. Відаць, атрымаецца яшчэ адна грамадзкая арганізацыя, якіх шмат. Казалі пра тое, што трэба заклікаць грамадзтва да ўдзелу ў абодвух беларускамоўных падзелах, але якім чынам з такім стаўленьнем - невядома. Большасьць усё ж абмяркоўвалі апошнія навіны, плыні і цікавосткі ў маскальскамоўнай Вікі, дзе я пераканаўся, што нічога пра гэта ня ведаю. І гэта мяне зусім не засмучала.
Увогуле - разрыў між Вікіпэдыямі нашых двух краінаў такі самы, бы паміж расейскай і заходнімі, відаць. Бо шмат хто не разумеў нашых рэаліяў, у якіх даводзіцца працаваць. Дый нават Гомелька, якая, здаецца, ня так і далёка адышла (плённа працуе ў бе-вікі), пры аповедзе пра тарашкевіцкі разьдзел апэруе, відаць, нейкімі іхнімі лягендамі. Пра назвы местаў, пра талярантнасьць да вонкавых спасылак і г.д. Беларусы й тут ня могуць дамовіцца. Але пакуль што гэта дае нам магчымасьць не падзяляцца далей, а супрацоўнічаць, як ні дзіўна гэта гучыць.
А ў тым катле тым часам булькаў, чмякаў
Славуты б і г а с - першынец прысмакаў.
Баюся, што не перадам нікому
З гурманаў, а тым болей гарадскому,
Які ён смачны, пах які, бо мова
Не вынайшла ў сваім багацці слова
Для азначэння гэтай нашай стравы.
Каб ацаніць паэзію аблавы
І нашых песень, трэба жыць вясковым
Няхітрым побытам абавязкова,
Без сумятні і марнай беганіны,
Як і жывуць яны ў сябе, ліцвіны.
Калі ўсурё’з сказаць, то саладжава
Яго й хваліць ці трэба - гэта страва
Прыйшлася б нават каралю да густу.
А вараць проста: кіслую капусту,
Якая у сялян, па іх выслоўі,
Найлепшая пажыўнасць у здароўі.
Не менш гадзіны з добрым тлустым мясам
У печы тушаць ці над жарам часам
У сагане, пакуль з вяршка да нізу
Ўсю масу сок і тлустасць не праніжа.
Вось і гатоў ён, бігас наш, - зірніце,
А пах які - язык не праглыніце!
————————————————–
© Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш»Пераклад Язэпа Семяжона
Ніколі раней не зьвяртаў увагі… А можа, і не было столькі татаў з дзіцячымі вазкамі раней 
Карацей, у гэтым сэгменце ашаламляльная перавага мужчынаў. 
Шалкевіч, як заўжды, у сваім рэпэртуары. Дакладней, слова "рэпэртуар" у дадзеным кантэксьце азначае толькі ягоныя паводзіны. Віктар Шалкевіч як заўжды, крыўляўся (строіў жывыя грымасы), распавядаў плёткі-байкі, узгадваў жыцьцёвыя эпізоды са свайго ўласнага вопыту.
А вось ягоны выбар песьняў для канцэрту напачатку зьдзівіў. Стаў разважаць, чаму ж ён выконвае зусім ня тое, чаго чакаеш? І зразумеў, што не ўлічыў розьніцу ва ўзросьце. Відавочна ў 50 год маеш больш мудрасьці за плячыма, каб укладаць у свае творы нейкі сэнс, яшчэ незразумелы большасьці аўдыторыі (але ў першую чаргу маю на ўвазе сябе).
А як вядома, аўтарскія песьні трэба слухаць. І разумець. Стаў засяроджвацца на гэтым. Дзякуючы яшчэ й таму, што перадгісторыя песьняў апісвалася В. Шалкевічам падрабязна -дзе ж яшчэ такое пачуеш, як не на жывым канцэрце.
Ну а брат застаўся незадаволеным з тае прычыны, што чакаў большага шоў. Ага, таго, чаго і прызвычаіліся ўсе чакацуь ад Шалкевіча. І не зьвярнулі ўвагу на ягоныя словы напачатку канцэрту: "ня маю жаданьня сьпяваць дзеля грошай".
Дык добра, што ва ўзросьце 50 год і 1 тыдзень Віктар Шалкевіч мае шчасьце сьпяваць дзеля сябе.
Так-так, паездка была пад пагрозай зрыву з-за непрыемнага інцыдэнту з лапкай…
Ну добра, усё абышлося адно сполахам. Я ўжо быў настроены на паездку ў любым выпадку, бо ўсё адно узяў загадзя адгул і чакаў на сустрэчу… з украінскімі марачкамі і паштовачкамі. А то бульбашысцкая аднастайнасьць у выбары паштовак надакучыла.
Першы дзень правялі ў пагулянках да вечара - бо ж гэта была пятніца, а значыцца, рабочы дзень. Таму мы былі прадастаўленыя самі сабе. І выдатна: "па дарозе" сустрэліся два паштовыя аддзяленьні, сярод якіх быў і Галоўпаштамт! На першай затарыліся марачкамі, на Галоўпаштамце акрамя таго яшчэ й паштовачкамі. Бацькі, дарэчы, ужо атрымалі. А значыцца, і Алесь, мусіць, таксама, але маўчыць, гад.
А марачкі-то яму перапалі яшчэ тыя!.. І да кучы і капэрта ў тэму.
Такім чынам, першы дзень ужо прайшоў ня дарма. А яшчэ ўвечары чакала сустрэча з Іруськай, якая зьдзівіла сваёй экспрэсыяй: так ссумавалася па Таньцы, што ледзь не накінулася на яе з абдымкамі. 
А, ну а яшчэ мы ня выканалі ў пятніцу "праграму-максымум": схадзіць разьведаць адрас, куды нам назаўтра ў такую рань выбірацца трэба было. Затое без "Пузатае хаты" не абышлося, пэўна ж. А той дарогай, якой мы ледзь не дайшлі да Піліпа Орліка, я ўсё-ткі прайшоў сам назаўтра. І недарма: узнагародай за гэта былі мне прыгожыя старадаўнія будынкі і адказ на
непастаўленае пытаньне, хто ж такі гэты Піліп Орлік.
У Іруські зьявіўся з часу нашае апошняе сустрэчы новы Мак. Праўда, колькі я ні намагаўся знайсьці сыстэмны блёк непадалёк ад велізарнага белага колеру манітору, не знайшоў, пакуль мне не патлумачылі, што "манітор" - то й ёсьць уласна увесь Мак. Афігець. Вось што значыць "тонкі кампутар", выяўляецца.

Ну, ў ірляндзкіх танцах я бы сьвіньня ў апяльсінах (у сэнсе, бы карова ў капусьце)… Ну, адным словам, доўга ня вытрываў ды пайшоў гуляць ад граху падалей. Па дарозе прыйшла ідэя: «А куды я іду?» - і пасьля: «А чаму б тады мне не схадзіць на Андрыіўскі ўзьвіз?» Праўда, высьветлілася, што ўвесь гэты час я ішоў у процілеглым кірунку… Дык добра хоць, што з сабой узяў мапу - пасьпеў вярнуцца акурат да "шапачнага разбору", калі
Танька ўжо пераапраналася з мэдалём у рукох. Так-так, у нас на памяць з гэтае паездкі (акрамя марачак!) застанецца і яшчэ адзін успамін - бронзавы мядаль у адным зь іхніх гэтых танцаў, якія ўсе падобныя адзін да аднаго. А на Андрыіўскім узьвізе было, відаць, шмат чаго цікавага, бо пасьля кіраўнічка іхняга клюбу нечым набытым там пахвалялася ў вагоне па дарозе дахаты…
Прыцягнула ўвагу ўчора да сябе дзіўная царкоўка з чырвонае цэглы і з зялёным дахам. Нколі ня быў у гэтым месцы, то завітаў на могілкі, што акружалі гэтую царкоўку.
Адразу ж кінуліся ў вочы могілкі «крыху знаёмых» Каржанеўскіх і Караткевіча, хоць яны й былі ўбаку ад цэнтральных шляхоў. Але я й не пайшоў наўпрост па алейцы да царквы, а пачаў шукаць абыходныя шляхі. ![]()
Ледзь толькі выбраўшыся на асвальтаваную дарожку, тыкнуўся проста носам у магілу… маці Янкі Купалы. "Ды што ж гэта за могілкі такія?" - зьдзівіўся я і неадкладна атрымаў адказ на сваё пытаньне па тэлефоне ад Гражынкі. Праўда, яшчэ пэўны час патрабаваўся растлумачыць, дзе я знаходжуся, але пасьлявысьветлілася, што яна гэтае месца добра ведае (і мне не казала), а таксама распавяла шмат цікавых гісторыяў пра «насельнікаў» Вайсковых могілак (ну, ад яе цікавостак заўжды можна чакаць аба ўсё што датычыцца гісторыі, асабліва Менску, так што я гэтага чакаў з задавальненьнем).
Пакуль трымаў у рукох слухаўку, зразумела, фатаграфаваць ня мог - даводзілася дзяліць сваімі «адкрыцьцямі» ў «жывым этэры». Ну а потым пабегаць па сьцежках паўторна дзеля таго, каб усё-ткі гэта сфатаграфаваць. Ну, пасьля ўсяго пачутага-убачанага для мяне ўжо не было нічога дзіўнага ў тым, каб пачуць напрыканцы размовы з Гражынкай, што на гэтых самых могілках пахаваны недзе і сам Янка Купала. Дык я нават і не зьбіраўся асабліва шукаць ягоную магілу, бо столькі наглядзеўся іншых знаёмых, паўзнаёмых і незнаёмых прозьвішчаў і асобаў…
…Што на мяне ўжо пачалі скосу паглядаць і наведнікі (альбо служкі?) царквы, і нейкі папрашайка ля яе. Але паглядзеўшы, што я не раблю шкоды (мабыць), ён вырашыў мне "дапамагчы" і падказаў шлях да… той самай магілы маці Янкі Купалы. 
Ну добра, абышоўшы могілкі яшчэ раз і па калена ў сьнезе (але шчасьлівы), пабачыў і Янку Купалу (гэ, што там яго шукаць), і, на жаль, сьляды чалавечага сьвінства. Нават у цэнтры гораду. Нават пасярод магілаў…
Самі магілы - кожная зь іх - вартыя асобнага расповеду. Шмат пра што яшчэ трэба будзе пачытаць, бо адчуў сорам, што ня ведаю. Канечне, камяні маглі б расказаць шмат цікавага пра часы, у якія іх ставілі. Але цяпер, пакуль ёсьць мажлівасьць, будзе добра ведаць хаця б тое, што засталося ва ўспамінах іншых людзей.
P.S. А царкву я ўсё-ткі, ледзь не забыўшыся, сфоткаў напрыканцы. Бо сьпярша зайшоў туды дзеля яе, але потым стала не да таго.
Затое акрамя таго, што цяпер ведаю, дзе 4 і 5 карпусы БДУІРу, знайшоў уяшчэ па адваротнай дарозе і вуліцу Залатая Горка.
А паколькі ўжо праходзіў міма абласной бібліятэкі, дык не ўтрымаўся і ад таго, каб зайсьці ў іхнюю дысконтную кнігарню, дзе здабыў чарговую беларускамоўную мапу. Такая ў іх была якраз апошняя.
Памятаючы пра мінулы «халяўны» паход на вясельную выставу, вырашыў і тут паспрабаваць паўтарыць той самы нумар. Не атрымалася. У гэты дзень у іх быў выходны. Давялося ісьці зусім без аплаты. 
Гэтым разам тут ладзілася выстава аддзяленьня дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладэчанскае музычнае вучэльні імя М. К. Агінскага «У краіне мар». Дзіўнавата гучыць, канечне, але чым жа яшчэ можна займацца ў музычнай вучэльні? Правільна, саломапляценьнем.
![]()
Зрэшты, чаму ж толькі саломкай? Майстры там на ўсе рукі. Так што схадзіць варта, але выстава працуе толькі да 31 студзеня.
Пасьля, праўда, пагаварылі з адным з супрацоўнікаў гэтае ўстановы, які сьпярша быў нездаволены, відаць, што «ходзяць тут усялякія», але пасьля разгаварыўся, распавёў пра папярэднюю выставу, якая была для яго вельмі цікавай, а пасьля адказаў і на тое, якія плянуюцца пасьля гэтае выставы (відаць-такі, ня просты супрацоўнік). Запрашаў прыходзіць. Толькі каб жаданьне было.
Пакуль я зьбіраўся гэта запосьціць, мяне ўжо апярэдзілі.
Затое ў гэтых апераджуноў столькі трапных і дасьціпных вершыкаў па гэтай тэме…
Учора яна́ скарысталася гэтым сэртыфікатам. 26 сьнежня, у другі дзень цудоўнага Сьвята Нараджэньня Хрыстовага паводле новага стылю, у 14-00 у тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла Сьв. Сымона і Алены адбудзецца канцэрт «Беларускі Хрысьціянскі Хіт». У канцэрце на Раство прымуць удзел гурт «Псальмяры», выканаўцы Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская, Ядвіга і Ганна Багдановічы, Алесь Наркевіч, а таксама чакаецца ўдзел хору «Глёрыя».
Уваход вольны.
Інфармацыю пра канцэрт можна атрымаць па тэлефонах:
8-029-307-27-13 (Валерыя), 8-029-593-50-66 (Ірына).

Прысутнасьць інтэлектуальнай прасунутасьці і выключнай датклівасьці абавязковая.
Удзел бяруць паэты:
Іна Каляда (бо як жа Каляды без Каляды)
Віка Трэнас
Тацяна Будовіч
Аксана Спрынчан
Натальля Кучмель
Сяргей Вераціла і галоўны альтэрнатыўны Зюзя краіны
І, безумоўна, сюрпрыз
Увесь вечар на сцэне славуты музыка Раман Абрамчук і тры салодкагалосыя анёлы, а таксама чакаецца выступ слыннай бардэсы Тацяны Беланогай.
Даведкі па тэлефоне 8-029-7682878 (Алесь)
Кошт квіткоў 2500 бел. руб.
Ну каб падмацаваць свае ранейшыя словы пра знаёмства з КаЗой, толькі дзьве яшчэ фоткі - унутры і звонку, праз дарогу ад КЗ "Мінск".
| Піхаюць гэтыя чырвона-зялёныя куды толькі можна | Літаральна праз дарогу - зусім іншы сьвет |
Нам пашчасьціла сядзець у першым шэрагу, але я ня ведаў, што такое «малая заля». Там няма ніякага ўзвышэньня, і мы маглі пры жаданьні дацягнуцца рукой да музыкаў! Насупраць нас сядзелі (як потым высьветлілася) З.Вайцюшкевіч і Ю.Глушыцкая. Гэххх, ня дзіва, што квіткі на канцэрт Вайцюшкевіча разабралі значна хутчэй, чым на «Народны альбом» - яны апынуліся самымі ўражвальнымі для мяне музыкамі, самым сапраўдным адкрыцьцём. Хоць Вайцюшкевіча я слухаў раней і таксама ўпадабаў, аднак жа запісы і жывы выступ - гэта дзьве вялікія розьніцы…
Дарэчы, і сам «Народны альбом» ўжывую - гэта зусім іншае. Да таго ж ён не стаіць на месцы, як запісы, а ўвесь час разьвіваецца. Гэта яскрава было бачна на песьнях, дзе Л.Вольскі чытаў рэп. З дапамогаю А.Памідорава ды В.Кругловай гэта ператварылася ў самы што ні на ёсьць гардкор (ну, і праз музыку таксама, натуральна).
Але вернемся да Вайцюшкевіча. Большасьць часу ён быў на падпеўках, на подыгрышы, але ўжо там зь яго проста выпірала творчасьць, крыятыўнасьць. І вось - «Аргентынскае танга». Так, гэта ён выконвае гэтую песьню. Ня ведаю, ці так было раней, але зь ягонай прадмовы вынікала, што ён сам толькі нядаўна ўцяміў, што ён сьпявае. Таму - падчас гэтага ягонага выкананьня можна было ўзмакрэць самому ня меней, чым Зьмітру разам з аб’ектам ягоных прыцязаньняў - Юляй.

Для поўнага шчасьця не хапала толькі мажлівасьці патанчыць. Ды нешта і ззаду ніхто не спрабаваў… А альбом, што ні кажы, усё ж танцавальны.
І - на яго можна хадзіць зноў і зноў. Бо некаторыя песьні нават пазабываўся быў. А яшчэ хаця б таму, што не ва ўсіх музыкаў здолеў аўтографы ўзяць. Так што будзе плякат вісець як напамін пра наступную сустрэчу. А кружэлка З.Вайцюшкевіча зь ягоным уласнаручным подпісам - як напамін пра страчаную мажлівасьць наведаць ягоны канцэрт…
Я ня бачыў Аляксандра Надсана з траўня 2001 году. Тады я не задумляўся, калі яшчэ яго ўбачу. І наўрад ці ўвогуле думаў, што-калі небудзь убачу. Па праўдзе, я нават не прыгадаў бы, калі быў той першы раз, калі б гэта не падказаў сам айцец Надсан. А першае, што падумалася гэтым разам, як толькі яго ўбачыў: «А Надсан састарэў…»
Віншаваньне ўсё-ткі грамадзкае, таму напачатку вялізная колькасьць вядомых людзей дзівіла. Але потым, пабачыўшы каля нас Лявона Баршчэўскага, даведаўшыся, што каля нас сядзяць Гянадзь Бураўкін, Алесь Пашкевіч ды Зьміцер Санько… А ў гардэробе мне адразу кінуўся ў вочы нечый знаёмы твар. Як жа я не пазнаў Гэніка Лойку?!
Вельмі добра руліла вечарам нейкая Дубянецкая (ня блытаць з Дубавіцкай!) - разьняволена, назмушана. У такім жа ключы адрасаваліся цёплыя словы ў бок айца Аляксандра Надсана ад усіх выступоўцаў. Дасьціпныя жарты з намёкамі на таго, хто нам усіў назаляў, перамяжаліся з трапнымі параўнаньнямі ў стылі эпітэтаў. Так, каб не Адам Мальдзіс, я б ня ведаў, што зьнітоўвае Надсана і Гая Пікарда. А фонд «Сакавік» пад кіраўніцтвам Марыі Міцкевіч, унучкі Якуба Коласа? А голас Любові Лунёвай з радыё «Свабода», які ні з чым нельга зблытаць? А словы Рыгора Сітніцы (ізноў жа пра набалелае): «Беларусы ўсе радня, нават тыя, хто пра гэта не здагадваецца, што яны радня, але потым зразумеюць.» А мядаль «За Бога і Айчыну» на бел-чырвона-белай стужцы ад Леаніда Акаловіча зь Беларускай аўтакяфальнай праваслаўнай царквы? А музэй у Старых Дарогах, які па колькасьці экспанатаў пераўзыходзіць Нацыянальны мастацкі музэй у два з паловай разы? А карціна Аляксея Марачкіна «Размаўляй са мной па-беларуску» з сынам Міколам, які размаўляе па-наску хаця б таму, каб ня стаць тым Колей?.. А яшчэ адну карціну «Трыюмф Мураўёва-вешальніка» не пускаюць у цяперашні час на выставы, бо ву́сы - і гэтых словаў усёй залі было дастаткова для выбуху сьмеху…
А супольны сьпеў «Магутны Божа» напрыканцы? Гэта заўжды ўражвае, калі ўся зала - адно.
А гадзіннае чаканьне ў чарзе па аўтограф?
Цяпер, зазіраючы наперад, баюся, ці буду мець яшчэ калі магчымасьць так сама правесьці чарговую гадавіну… Усё-ткі 82 гады Надсану, хоць і жадалі яму яшчэ 50 год служэньня…
…Чарговы пад’ём з самага раньня, чарговы пераезд. Аднак ужо блізка быў канец нашага падарожжа, таму гэтыя пячоры прыгатавалі нам «на дэсэрт». Пракацілі на «паравозіку» (за асобную плату), на фунікулеры не падымаліся. Аднак каб ведалі, што столькі часу будзем чакаць уваходу – можна было б рацыянальней яго патраціць. Праўда, у гарах было халадно само па сабе, а яшчэ ж зранку, а яшчэ і таму, што пасьля Аўстрыі.
Чакаць давялося доўга, бо там таксама экскурсыі пастаўленыя на канвэер. Болей за тое, экскурсаводы ўжо не напружваюцца, а тэкставы інфарматар проста запісаны і ўключаецца па меры прагляду. Але вельмі хутка мы там бегалі, як на маю думку: не пасьпяваеш ня тое каб сфатаграфаваць хоць што-небудзь толкам, а і проста паглядзець, як ужо час бегчы далей. Дазвол на фатаграфаваньне, дарэчы, таксама набываецца ў касе перад уваходам. Але ўсё адно, седзячы ў чоўне (другая частка экскурсыі) фатаграфаваць забаронена, каб пстрычкамі бліскавак не засьляпіць кіроўцу чоўна. Праезды ж прарубленыя вузкія, і ўвесь час даводзіцца трымаць вушы напагатове бліжэй да галавы, каб без тае галавы не застацца.
Ужо спусьціўшыся на паравозіку да месца стаянкі аўтобусу, заўважылі, як значна павялічыўся канвэер турыстаў. Так што мы яшчэ добра патрапілі, высьвятляецца…
У скароце - такім атрымаўся наш апошні прыпынак перад мяжой. Ну трэба ж было некуды падзець пазасталыя грошы. Праўда, атрымалася так, што ў нас іх «засталася» так, што на касе давялося яшчэ даплочваць эўрыкамі.
Карацей, адарваліся тут за ўсе дні цнатлівага ўстрыманьня ад кучы непатрэбных (і патрэбных таксама) пакупак. Праўда, калі б ведаць, што нас на мяжы правяраць ня будуць увогуле, мы б яшчэ разагналіся. Але ж то калі б ведаў, дзе павалісься, то абышоў бы… А так - вельмі хутка пЫва скончылася па вяртаньні.
Заўчора нарэшце забралі вясельныя фоткі, зробленыя «крутым» фоцікам. Шкада, што з розных прычынаў да яго не прыкладаліся «залатыя» рукі. Таму наперадзе яшчэ чакае праца па вычышчэньні «сьмецьця» – ну навошта было ўвогуле запісваць на кружэлку размытыя і нярэзкія фоткі?
Ну а паколькі ўжо зайшла размова пра вясельле, дык колькі словаў пра тое, як усё прайшло ў тую такую далёкую ўжо пятніцу.
Але паколькі далёка пастфактум – дык адпаведна з далёка ідучымі высновамі.
І перад, і падчас, і нейкі час пасьля вясельля мы шмат чаго даведаліся новага пра людзкія забабоны. Ну і іншае. Такім чынам:
Учора завітаў на выставу «Вясельныя традыцыі і сучаснасьць» у абласной бібліятэцы. Дзе там бібліятэка, так і не зразумеў, затое адкрыў для сябе новую кнігарню, поўную кніжак па зьніжаных коштах. Пасьля яе вырашыў, што квіток на выставу істотна на таўшчыню кашальку ўжо не паўплывае.
Зайшоў.
« А ільготны дадзіце?» – Спытаўся проста мэханічна, цікава было ведаць, каму даюць ільготныя. «Дамо,» - нечакана адказала цётка. Нечаканасьць прыемная. « А фатаграфаваць можна?» – «Фатаграфуйце, калі ласка.» Болей пытаньняў я задаваць ня стаў. А, не, стаў, але ўжо па тэме выставы. У Строчыцах ладзяцца вясельныя абрады «а-ля народныя традыцыі». Як бы там ні было, але глядзіцца прыгожа і, галоўнае, арыгінальна. Праўда, другі раз дзеля гэтага спрабаваць ажаніцца не зьбіраюся.
У Вене было цёпла, і гэта – галоўнае ўражаньне ад яе. Там было яшчэ цяплей ад таго, што мы трапілі туды з пахмурнай і шэрай Чэхіі. Дакладней, пацяплела яшчэ па дарозе ў Вену, на тэрыторыі Аўстрыі. Там квітнелі сады і зелянелі палі, на палёх пасьвіліся дзікія жывёліны. Гэтым Аўстрыя крыху прыпадабнялася да Польшчы і Чэхіі, але Вена адразу спарадзіла кантрасты. Сваёй маладосьцю ў параўнаньні зь некранёнымі катастрофамі чэскімі замкамі і палацамі. Так, канечне, ёсьць і ў Вене нешта падобнае, але ўсё болей сучаснае.
Ну, а тое, што найболей варта пабачыць у Вене – дык і зусім мадэрновы «HundertwasserHaus». Па імю архітэктара, якому ў падлу крэсьліць роўныя рысы, таму ў яго ўсе будынкі атрымоўваюцца з рознымі па памеры вокнамі, з нахіленымі столямі і падлогамі і ўвогуле – «для гномаў». Буржуі абураюцца, жыхары, відаць, задаволеныя (бо нядорага), дзеці – таксама (бо калярова). Насупраць гэтае хаты - «Hundertwasser village», якая стала для нас першай сувянірнай крамай пасьля выхаду з аўтобусу (перад гэтым мы доўга каталіся вакол цэнтру гораду, нібы так што можна паглядзець; некаторыя нават умудраліся фоткаць праз вакно). Акрамя гэтага будынку, у актыве архітэктара Хундартвасара яшчэ аздабленьне сьмецьцевага заводу ў цэнтры Вены (пра завод ніколі не здагадаесься, што гэты будынак выконвае такую функцыю) і некалькі іншых збудаваньняў, якія мы не запомнілі праз тое, што набытыя паштовачкі зь іхнімі выявамі ўдала разаслалі ва ўсе бакі Ўсходняй Эўропы.
На гэтай самай вуліцы, дзе стаіць HundertwasserHaus, я бачыў яшчэ й значыкі, але пабаяўся іх набываць па 3,5 эўра, спадзеючыся, што тут яны дарагія таму, што паблізу «турыстычная мэка». Наіўны. У Аўстрыі зусім іншы ўзровень жыцьця, чым нават у Чэхіі. Гэта мы потым высьветлілі ў «рэстаранчыку, у якім можна нядорага пад’есьці». Адным словам, міма значыкаў я праляцеў, бо па такім сама кошце болей нідзе не пабачыў. Затое за той вольны час, што нам заставаўся да аўтобусу, мы знайшлі галоўпаштамт… Знайшлі амаль без праблемаў, бо пакуль мы бегалі за нашай экскурсаводам, Ігар каторы раз падсуяціўся і прыдбаў для ўсіх нас мапы Вены, чаго нам так не хапала ў Празе. Дакладней, не хапала мне, бо Танька тамака і так выдатна арыентавалася.
На галоўпаштамце я павёў сябе «бы сапраўдны філятэліст». Такім камплімэнтам мяне потым узнагародзілі ў чаце MyPhilately.com за гісторыю, зьвязаную зь вядомай лентыкулярнай аўстрыйскай марачкай гэтага году. Я жадаў яе мець з тае пары, як прачытаў пра яе выхад. Таму на галоўпаштамце я перакапашыў увесь філятэлістычны аддзел, але сьпярша знайшоў яе. Ну а ў дадатак яшчэ іншых марачак на суму, эквівалентную кошту альбому для марак, які таксама там прадаваўся. Альбом таксама патрэбны быў бы – ён нават таньней, чым у нас тут, каштаваў… Аднак жа паўтаруся – я паступіў «бы сапраўдны філятэліст».
Калі мяне задаўбала экскурсыя, я вырашыў пачаставаць аўстрыйскіх смажаных каштанаў. Гэх, шкада, што ў нас такіх няма (гэта ж мабыць, толькі пэўны гатунак падыходзіць для ежы?). Падышлі б цудоўна ў якасьці недарагога замяняльніка печанае бульбы. Але «нядорага» - гэта хіба ў нас магло быць, бо ў Вене – зусім іншыя кошты, паўтаруся.
Вольнага часу (перад набегам на галоўпаштамт) нам хапіла на тое, каб утаптаць у свае чэравы ўсё тое, што мы панабіралі ў «Розэнбэргеры» – венскім аналягу «Пузатае хаты». Не памятаю, якія традыцыйныя аўстрыйскія стравы нам рэкамендаваў паспрабаваць Ігар (памятаю, казаў пра шніцэль, які не зьмяшчаецца на талерку), толькі запомніў, што салатаў можна набіраць колькі ўлезе на талерку, а плоціш пастаянную суму, якая залежыць толькі ад памеру талеркі: самая маленькая талерка «пацягне» 3 эўра, сярэдняя – 5 эўра, вялікая – 7 эўра. Салаты раскладзеныя пасярод залі на першым паверсе. Вось у гэтым месцы і лягчэй за ўсё пазнаць, хто ёсьць турыст з Усходняе Эўропы – яны накладваюць самыя маленькія талерачкі з горачкай, ды яшчэ ўтрамбоўваюць, каб болей зьмясьцілася. Вось таму-то мы так доўга там засядзеліся…
Але аднаго заходу – салацікаў – нам было мала. У выніку наелі на дваіх на 32 эўра. Дык вось што азначае па-венску «нядорага»…
Недзе ў тых мясьцінах якраз адмовіўся лаваць сетку мой мабілафон. Я пачаў вінаваціць было свайго АПСОСа, што мой роўмінг «скончыўся». А вось жа не – нечакана скончыліся сродкі на рахунку, і болей за тое, утварыўся страшны «мінус». Названілі на 50 тысячаў, называецца. Блін, карацей, з усіх бакоў, як ні круці, а ну гэтую Вену туды!
|
Дата |
Время |
Номер |
Зона ПС |
Зона ВТК |
Услуга |
|
Длит. |
Стоимость |
|
27.10.2008 |
10:42:45 |
<–48********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
|
|
R |
0:26 |
1415 |
|
27.10.2008 |
12:23:01 |
375********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
R |
0:42 |
4287 |
|
27.10.2008 |
12:43:03 |
375********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
R |
2:05 |
12862 |
|
27.10.2008 |
12:52:20 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
612 |
|
28.10.2008 |
10:26:35 |
<–375********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
|
|
R |
0:24 |
1415 |
|
28.10.2008 |
17:10:37 |
<–48********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
|
|
R |
1:26 |
2830 |
|
28.10.2008 |
18:03:59 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
612 |
|
28.10.2008 |
18:54:37 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
612 |
|
29.10.2008 |
10:54:00 |
internet.mts.by |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
E |
63Kb |
4472 |
|
29.10.2008 |
10:54:01 |
<–INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
59Kb |
58 |
|
29.10.2008 |
10:54:01 |
INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
5Kb |
4 |
|
29.10.2008 |
10:58:37 |
internet.mts.by |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
E |
61Kb |
4472 |
|
29.10.2008 |
10:58:38 |
<–INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
57Kb |
57 |
|
29.10.2008 |
10:58:38 |
INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
5Kb |
4 |
|
29.10.2008 |
11:09:53 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
11:09:57 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
11:12:48 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
13:24:13 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
13:24:17 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
19:03:51 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
30.10.2008 |
11:47:36 |
<–375********* |
AUTCA Австрия: ONE |
|
|
R |
1:54 |
2996 |
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve